• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    це мне якуюнебудзь костку.
    КАНДРАТ КРАПІВА 359
    Н і ч ы п а р. Якую ж вам костку?
    Ту л я г а. Абыякую — свіную, кароўю, толькі вялікую і не вельмі свежую.
    Н і ч ы п a р. А нашто гэта вам?
    Ту л я г а. Дырэктар прасіў мяне дастаць... для параўнання. Ён піша навуковую працу.
    Н і ч ы п a р. To, можа, аднае мала? Я магу і больш прынесці.
    Ту л я г а. Хопіць аднае. Ён такі вялікі вучоны, што толькі паглядзіць на гэту костку — і яму ўсё ясна.
    Н і ч ы п а р. Бачыце! А я думаў, ён так сабе, як і ўсе. To я пайду пашукаю. (Выходзіць.) Ту л я г а (да дзвярэй кабінета). Атрымаеш ты ў мяне навуковую ступень.
    Дзверы адчыняіоцца. Ту л я г а адскаквае ўбок і прымае звычайвы баязлівы выгляд.
    Уваходзіць Гарлахвацкі.
    Гарлахвацкі. Ну,як?
    Ту л я г а. Усё добра, Аляксандр Пятровіч. У дадатак да майго матэрыялу прыслаў мне прыяцель костачку, якая мне вельмі дапамагла. Дзякуючы ёй мне ўдалося канчаткова ўстанавіць новы від выкапня.
    Гарлахвацкі. Штож гэтазавыкапень?
    Ту л я г а. Гэта далёкі продак аднае нашай хатняй жывёліны.
    Гарлахвацкі. Ну вось! А вы казалі, што нічога новага нельга знайсці. Пад маім кіраўніцтвам вы яшчэ і не тое знойдзеце.
    Ту л я г а. Аднак я павінен папярэдзіць, што некаторыя нашы палажэнні, напэўна, будуць аспрэчвацца.
    Гарлахвацкі. Кім?
    Ту л я г а. Чарнавусам, Левановічам і іншымі.
    Гарлахвацкі. Чарнавус мне сам прызнаўся, што ён прафан у гэтай галіне. А Левановіч тым больш: ён жа тарфавік.
    Ту л я г а. Вось якраз таму, што яны з палеанталогіяй мала знаёмы, ім і будуць здавацца дзіўнымі некаторыя рэчы.
    Га р л а х в а ц к і.Heстрашна,мы імрастлумачым. Вывыступіцеўспрэчкахірассееце ўсе іх сумненні. А што да даклада, дык ад яго якасці залежыць ваш лёс у першую чаргу.
    Ту л я г а. Мне напамінаць аб гэтым няма патрэбы, Аляксандр Пятровіч.
    Гарлахвацкі. Тым лепш. Хутчэй канчайце, некалькі дзён асталося. (Выходзіць.) Туляга (адзін). Некалькі дзён датвае пагібелі.
    3 а с л о н а.
    КАРЦІНА 2я
    КабінетГарлахвацкага. Засталом Гарлахвацкі, Левановіч, Зёлкін а (пішапратакол), Чарнавус, Туляга, Зёлкін і інш.
    Гарлахвацкі (працягвае даклад). Зямныя нетры нямала хаваюць у сабе такіх астаткаў ранейшай флоры і фауны. Гэта жывая кніга прыроды. Прыведзеныя ў сістэму гэтыя астаткі абазначаюць сабою тую цудоўную, ні з чым не параўнальную лесвіцу Дарвіна, па якой на працягу соцень мільёнаў год зямное жыццё ўзбіралася крок за крокам усё вышэй і вышэй, аж пакуль не дасягнула вянца тварэння, якім з’яўляецца сучасны чалавек. Праўда, лесвіца гэта не такая стройная, як уяўляюць сабе людзі, недасведчаныя ў гэтай галіне. Часамі ў гэтай лесвіцы не хапае цэлай ступенькі альбо нават дзвюхтрох адразу. Калі якомунебудзь вучонаму ўдаецца знайсці і цвёрда ўстанавіць такую ступеньку, дык гэта з’яўляецца цэлай падзеяй у палеанталогіі. Мне, скромнаму работніку ў гэтай галіне, таксама пашчаслівілася, калі не ўстанавіць, дык, па крайняй меры, замацаваць адну з такіх ступенек. Справа ў тым, што ў НьюЙоркскім музеі прыродазнаўства знаходзіцца сківіца невядомага выкапня. Паводле велізарных памераў гэтай сківіцы і паводле клыкоў, падобных на біўні маманта, гэту жывёліну можна было б аднесці да сям’і слановых, але гэтаму перашкаджае дасканала развітая поўная сістэма зубоў, чаго сярод слановых не сустракаецца. Вучоныя заспрачаліся. Адны з іх залічаюць жывёліну да слановых, а другія, грунтуючыся на сістэме зубоў, залічаюць яе ў разрад няжвачных парнакапытных. Але пазіцыя апошніх была досыць хісткай, бо нікому да гэтага часу не ўдавалася знайсці
    360	КАНДРАТ КРАПІВА
    другія часткі шкілета і перш за ўсё косці канечнасцей, якія б пацвердзілі іх вывады. I вось, таварышы, гэта скромная костка, якую вы тут бачыце, канчаткова вырашае спрэчку вучоных палеантолагаў. Костку гэту даставіў нам адзін знаёмы натураліст, а адначасова з ёю і апісанне тых костак, якія былі знойдзены разам з гэтай.
    Н і ч ы п а р (прасунуўшы ў дзверы галаву). Можна паслухаць? Левановіч. Можна.
    Н і ч ы п а р і цёця К а ц я ўваходзяць, садзяцца ля дзвярэй.
    Гарлахвацкі (працягвае). Нам удалося ўстанавіць, што гэта костка з’яўляецца адным суставам пальца пярэдняй канечнасці тае жывёліны, аб якой спрачаюцца вучоныя. Будова нагі гэтага выкапня вельмі падобна да тае, якую мы бачым у нашай свінні. Толькі апіралася гэта жывёліна пры хадзе не на два пальцы, а на ўсе чатыры, з якіх два крайнія былі крыху меншыя за два сярэднія. Такой моцнай апоры вымагала вялікая вага масіўнага тулава. 3 часам, калі пад уплывам неспрыяльных кліматычных умоў корму станавілася ўсё менш і менш, буйнейшыя экземпляры пачалі выміраць ад бяскорміцы, выжывалі толькі самыя дробныя, якім менш трэба было яды. Bara тулава з пакалення ў пакаленне змяншалася, і, нарэшце, яно страціла столькі ў вазе, што для яго падтрымання досыць было толькі двух сярэдніх пальцаў на кожнай назе: два крайнія сталі паступова атрафіравацца. Так утварыліся канечнасці нашай сучаснай свінні, у якіх два пальцы недаразвіты. Велізарная гэта жывёліна была ўсяеднай, як аб тым сведчаць яе зубы. Яна харчавалася травой, карэннямі, якія ёй няцяжка было даставаць з дрэў дзякуючы свайму велізарнаму росту. А калі ёй трапляліся жывыя істоты, яна ахвотна ласавалася і імі.
    Цёця Каця. Можа, яна і людзей ела?
    Гарлахвацкі. Калі яны былі не досыць пільнымі...
    Левановіч. Тады яна абыходзілася з імі пасвінску.
    Гарлахвацкі. Зусім правільна.
    Левановіч. Так робяць, між іншым, не толькі дапатопныя свінні, але і некаторыя жывёліны пазнейшага перыяду.
    Гарлахвацкі. Гэта тэма для спецыяльных доследаў.
    Левановіч. Такія доследы дзенідзе вядуцца, наколькі мне вядома.
    Гарлахвацкі. Магчыма. Я не ў курсе справы... Такім чынам, гэта костка (падымае костку і зноў кладзе на стол. Чарнавус бярэ яе і разглядае) і іншыя матэрыялы даюць нам падставу меркаваць, што гэта велізарная жывёліна часткова падобна была на нашу свінню, а часткова на маманта, з якім, відавочна, была ў блізкім сваяцтве.
    Левановіч (насмешліва). Дваюраднай сястрой яму даводзілася.
    Гарлахвацкі (яму ў тон). Магчыма... Дзякуючы гэтаму яе з поўным правам можна назваць іспалінскай альбо мамантавай свіннёй.
    Чарнавус. Як, яквысказалі?
    Гарлахвацкі, Мамантавай свіннёй.
    Чарнавус. Цікава, цікава. (Кладзе костку на стол.)
    Гарлахвацкі (насцярожана). Што цікава?
    Чарнавус. Усё цікава, ад пачатку да канца.
    Гарлахвацкі. На тое і палеанталогія... Дык вось, таварышы, да якога вываду я прыйшоў пасля ўсебаковага і дакладнага вывучэння гэтай косткі. (Паўза. Да Левановіча.) Вядзі сход, мне самому нязручна.
    Левановіч. У каго будуць запытанні дакладчыку?
    Маўчанііе.
    Н і ч ы п а р. Можна мне глянуць на гэту костку?
    Левановіч. Калі ласка. (Падае костку Нічыпару.)
    3 ё л к і н. Скажыце, Аляксандр Пятровіч, дзе вы такі каштоўны матэрыял знайшлі для свае працы?
    Гарлахвацкі. Я ўжо казаў, костку гэту даставіў мне адзін знаёмы натураліст.
    Л е в а н о в і ч. Яшчэ хто мае запытанні?
    Маўчашіе.
    КАНДРАТ КРАПІВА
    361
    Чарнавус. Скажыце, Аляксандр Пятровіч, да якога перыяду вы адносіце сваю знаходку?
    Гарлахвацкі (гіпнатызуе вачыліа Тулягу, чакаючы ад яго паратунку). Да гэтага... як яго... вось вылецела з галавы. Горад яшчэ такі ёсць... Да пензенскага.
    Чарнавус. Выбачайце,даякога?
    Гарлахвацкі. Дапензенскага.
    Чарнавус. Такога перыяду ў геалогіі я не ведаю. Вы, мабыць, хацелі сказаць да пермскага?
    Гарлахвацкі (крыху сканфужаны). Бачыце, я лічу, што пензенскі ці пермскі — гэта ўсё роўна.
    Левановіч (іранічна). Вядома, Перм ад Пензы не так ужо і далёка.
    3 ё л к і н (не зразумеўшы іроніі). Гэта проста прыдзірка да слова.
    Чарнавус. У такім выпадку дакладчыку вельмі пашанцавала.
    Гарлахвацкі. Сапраўды, мне трапілася вельмі каштоўная знаходка.
    Чарнавус. Яў тым сэнсе, што да гэтага часу ніводнай свінні ў пермскі перыяд пранікаць не ўдавалася.
    Гарлахвацкі. Гэта сведчыць толькі аб тым, што даследаваная мною жывёліна вельмі старадаўняга паходжання.
    Чарнавус. Для пермскага перыяду, калі я не памыляюся, характэрны амфібіі — жывёліны, якія маглі жыць на сушы і ў вадзе, часта мелі жабры і размнажаліся яйцамі.
    Гарлахвацкі. Вы, напэўна, самі не раз наглядалі, як нашы свінні ахвотна валяюцца ў брудных лужынах. Гэта не што іншае, як цяга да тае самае стыхіі, у якой жылі іх даўнейшыя продкі. Я цалкам дапускаю, што ў гэтых продкаў маглі быць і жабры і што яны маглі...
    Левановіч (іранічна). Несціяйца.
    Гарлахвацкі. А табе смешна? Адразу відаць, што тарфавік, які глыбей, як на два метры, ніколі ў нетры зямлі не заглядваў.
    Левановіч (з усмешкай). Ты памыляешся. Я часам так глыбока заглядваю, пгго магу дакапацца аж да мамантавых свіней.
    Чарнавус. Вы яшчэ сказалі, што ваша свіння харчавалася людзьмі.
    Гарлахвацкі. Я сказаў, магчыма, што і ласавалася.
    Чарнавус. У тым жа і справа, што немагчыма, паважаны Аляксандр Пятровіч. Немагчыма па той простай прычыне, што чалавек з’явіўся значна пазней. Сляды яго мы знаходзім толькі ў пачатку чацвярцічнага перыяду. Гэта на многа мільёнаў год пазней, чым жыла ваша свіння.
    Гарлахвацкі. На гэта запытанне я адкажу вам у заключным слове... Наогул, я бачу, што Аляксандр Пятровіч адносіцца да маіх вывадаў з недавер’ем. Ён знаходзіцца яшчэ ў палоне ўстарэлых тэорый у галіне палеанталогіі. Але ёсць заслужаныя людзі навукі, хоць і старыя вучоныя, але з маладой душой, якія не ўсміхаюцца іранічна, гледзячы на нашы поспехі, а радасна ім апладзіруюць. Вось маю водзыў аб сваёй працы ўсім вядомага прафесара Анікеева. Прашу азнаёміцца. (Вымае з партфеля паперку і кладзе на стол. Левановіч прачытвае яе ўважліва пару разоў, пакручвае ў руках і кладзе на стол. Паперку бярэ Зёлкін.)
    3 ё л к і н (чытае). «Паважаны Аляксандр Пятровіч! Папярэдняе азнаямленне з Вашай працай дае нам падставу заявіць, што яна мае не толькі навуковае, але і глыбокае практычнае значэнне. У нас саміх былі падобныя меркаванні, але мы не мелі неабходных фактычных даных. Тым больш прыемна канстатаваць, што гэтыя нашы меркаванні апраўдаліся Вашай выдатнай працай. Ёсць, праўда, некаторыя прабелы, якія, відавочна, тлумачацца тым, што яшчэ не ўвесь патрэбны матэрыял Вамі сабраны. Пасля дэталёвага азнаямлення і супастаўлення Вашых даных з нашымі мы прышлём вам падр