• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    .
    Гарлахвацкі. Ах, якая брыдота! Другога месца не знайшлі.
    Анна Паўлаўна. А жанчына тут нейкая была ў калідоры ды выдумала, што гэта ты з Зёлкінай.
    Гарлахвацкі. Штояшчэзажанчына?
    Анна Паўлаўна. Ліха яе ведае, незпаёмая. Такая языкастая баба. Ды яна тут недзе. (Аглядаецца.) He, уцякла ўжо.
    Гарлахвацкі. Нічыпар, лаві яе там! Чорт знае што! 3 вуліцы зброд усялякі лезе ў кабінет. Пляткараць, распуснічаюць. (Да Тулягі.) Ну і вы таксама... Стары чалавек! Пасаромеўся б. Ва ўстанове, ды яшчэ ў маім кабінеце, дазваляць сабе такія рэчы!
    Ту л я г а. Аляксандр Пятровіч... Гэта бязлітасна... Вы ж самі ведаеце...
    Гарлахвацкі (грозна). Нічога я не ведаю, таварыш Туляга! Хаця мне і трэба было б ведаць, адкуль у вас такія прывычкі. (Туляга часта моргае вачыма і кусае губы.) Ды ладна, таварышы. Я думаю, што мы будзем велікадушнымі і даруем яму на гэты раз, узяўшы слова, што больш нічога падобнага ён сабе не дазволіць. Спадзяюся, што смецце з хаты выносіць вы не будзеце, каб гэта не лягло бруднай плямай на нашу ўстанову. Прашу спакойна разысціся і працаваць. (Крадком ад жонкі гаворыць Тулягу, які выходзіць апошнім.) Спадзяюся, што ў вас хопіць розуму не балбатаць пра гэта. (Усе разыходзяцца. Астаюцца толькі Гарлахвацкі і Анна Паўлаўна.)
    Гарлахвацкі (да жонкі, калі Туляга выйшаў). Ну што ты скажаш на гэта? Хахаха... (Рагоча ўсё больш і больш, паддаючы сабе ахвоты.)
    Анна Паўлаўна. Такі ціхоня, размазня? Хто б гэта мог падумаць!.. Хахаха.
    КАНДРАТ КРАПІВА	353
    Гарлахвацкі. Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну.
    Анна Паўлаўна.Атаяпляткаркасказала,штогэтатызЗёлкінайзачыніўся.Ячуць дом не разбурыла.
    Гарлахвацкі. Ах, ах, ах! Як гэта нядобра! I заўсёды ж так. Напляце табе якаянебудзь баба, а ты, не праверыўшы, з кіпцюрамі на мяне кідаешся.
    Анна Паўлаўна. Ну, годзе, мір! (Абнімае яго за шыю і цалуе.)
    Гарлахвацкі (трэпле яе па плячах.) Бядовая ты ў мяне, Нюра.
    АннаПаўлаўна. Як твая навуковая праца?
    Гарлахвацкі. ІІраца амаль што гатова. Вунь, глядзі, які ў мяне тут навуковы апарат.
    Анна Паўлаўна (пяшчотна). А як машына? Хутка будзе?
    Гарлахвацкі. Чакай, пацярпі крыху. Будзе табе белка, будзе і свісток. (Стук у дзверы.) Зайдзіце!
    Уваходзіць Л е в а н о в і ч.
    Гарлахвацкі. АаІ Нарэшце і партыйнае кіраўніцтва ўспомніла пра нас, грэшных. Пара, даўно пара, a то мы без кіраўніцтва можам тут памылак нарабіць. (Анна Паўлаўна выходзіць.) Ты чуў, якую штуку адмачыў Туляга.
    Левановіч. Туляга? Памойму, ён не здольны ні на якія штукі.
    Гарлахвацкі. Ія так думаў. Адно ж сапраўды — у ціхім балоце чэрці вядуцца. Некалькі хвілін назад яго накрылі з Зёлкінай у маім кабінеце.
    Л е в а н о в і ч. Ды што ты!
    Гарлахвацкі. Восьтабеі штоты.
    Левановіч. Нізашто не паверу.
    Гарлахвацкі. Запытай у людзей. Я тут яму пры ўсіх праборку даваў, а ён стаіць ды толькі вачыма маргае.
    Левановіч. He падазраваў у яго такіх здольнасцей.
    Гарлахвацкі. У нас тут розных талентаў хапае.
    Левановіч. Скажы, ты не ведаеш, што такое з Чарнавусам?
    Гарлахвацкі. Ая хацеў у цябе запытацца, што з ім такое?
    Левановіч. Алежтычуўштонебудзь?
    Гарлахвацкі. Ходзяць нейкія чуткі. Быццам шкодніцтва нейкае ўяго працах выявілі, зноў жа сувязі нейкія.
    Л е в а н о в і ч. Ты не правяраў адкуль гэтыя чуткі?
    Гарлахвацкі. Гэта нічога не рабі, толькі правярай. А працу за мяне хто будзе пісаць? Туляга?
    Л е в а н о в і ч. Дзіўная бесклапотнасць! Таго ўсюды з працы знялі, а яму хоць бы што.
    Гарлахвацкі. Загадаеш і мне яго зняць? Я не самастрахоўшчык. Праверым, тады будзе відаць.
    Л е в а н о в і ч. Як ты мысліш сабе гэту праверку?
    Гарлахвацкі. Трэба назначыць аўтарытэтную камісію, якая павінна выехаць на месца, дзе ён рабіў геалагічныя доследы.
    Левановіч. Хто, патвойму, у гэтую камісію павінен увайсці?
    Гарлахвацкі. Баюся, што мне, як дырэктару інстытута, ад гэтага не выкруціцца. Ты ж мяне не вызваліш?
    Левановіч. Дапусцім, што не. А яшчэ хто?
    Гарлахвацкі. Можна яшчэ Зёлкіна. Ну і Тулягу.
    Левановіч. I колькі ж часу зойме гэта праверка?
    Гарлахвацкі. Калягода.
    Левановіч. Што?!
    Гарлахвацкі. У зімніх умовах рабіць нічога нельга, а за лета хаця б нам управіцца. Прыйдзецца ж бурэнне рабіць нанова.
    Л е в а н о в і ч. Гэта значыць сарваць увесь план работы інстытута і трымаць цэлы год пад падазрэннем Чарнавуса.
    Гарлахвацкі. Што ты зробіш! Давяраць яму асабліва не прыходзіцца. Няхай корпаецца тут пад маім наглядам.
    Левановіч. Я гаварыў з Верай. Яна галавой ручаецца, што гэта паклёп.
    Гарлахвацкі. На гэтаяна маесвае прычыны.
    Левановіч. Яназ ім разам працуе.
    12 Зак. 49
    354	КАНДРАТ КРАПІВА
    Гарлахвацкі. Больш таго — кажуць, што яна з ім жыве.
    Левановіч (недаверліва глядзіць на Гарлахвацкага). Ты гэта праверыў?
    Гарлахвацкі (смяецца). Вось дзівак! Як жа я магу праверыць?
    Левановіч (дапытліва). А можа, гэта няпраўда?
    Гарлахвацкі. Можа, і няпраўда. За правільнасць чутак не ручаюся. Урэшце, ты сам можаш пераканацца: сягоння ў восем гадзін вечара ў іх спатканне ў Чарнавуса на кватэры.
    Левановіч. Адкуль у цябе такія весткі?
    Гарлахвацкі. Весткі пэўныя, можаш не сумнявацца.
    Левановіч. Тут у цябе такое творыцца, што сам чорт не разбярэ. Натыкаешся на сюрпрызы, дзе іх зусім не чакаеш.
    Гарлахвацкі. Такую спадчыну я атрымаў. Чыстка патрэбна. 3 некаторымі работнікамі прыйдзецца развітацца.
    Левановіч. Азамяніць кім?
    Гарлахвацкі. Заменім. У мяне ёсць на ўвазе добрыя работнікі, якія ахвотна пойдуць да мяне працаваць, калі ім забяспечыць належныя ўмовы. Вось я толькі ад працы крыху вызвалюся, тады мы з табой навядзём тут парадак. Мне не ўпершыню гэтым займацца.
    Левановіч (у роздуме). Парадак тут сапраўды прыйдзецца навесці.
    Гарлахвацкі. Між іншым, дваццаць другога я даклад чытаю на вучоным савеце. Прыходзь паслухаць.
    Левановіч. Яў тваіх мамантах нічога не разумею.
    Гарлахвацкі. Я пішу, каб усім было зразумела. Для мас жа пішу. Гэта будзе пробны камень і для Чарнавуса. Магчыма, што ён паспрабуе зганьбіць маю працу і скампраметаваць мяне як савецкага вучонага. Тады мы яго і выкрыем.
    Левановіч (убок). Вось ты куды гнеш! (Да Гарлахвацкага.) Думаеш, што ён асмеліцца на гэта?
    Гарлахвацкі. Калі ён сапраўды вораг, дык прарвецца, — быць не можа.
    Левановіч. А мы яго, шэльму, за вушка ды на сонейка!
    Гарлахвацкі. Якміленькага!
    Левановіч. А калі ён.не прарвецца, а пахваліць твой даклад?
    Гарлахвацкі. Ды я не сцвярджаю, што ён абавязкова вораг. Можа, і пахваліць.
    Левановіч. А здорава ты прыдумаў! Гэта ж можа вельмі хораша выйсці. Цікава! Прыйдзецца прыйсці.
    Гарлахвацкі. Дыкпрыйдзеш?
    Левановіч. Абавязкова. Бывай! (Выходзіць.)
    Гарлахвацкі (адзін). Правяральшчык знайшоўся. Я, брат, такія акуляры настаўлю, што табе і чорнае белым пакажацца. He такіхза нос вадзілі!
    3 а сл о ч а.
    АКТ III
    КАРЦІНА 1я
    Калідор. Уваходзяць Чарнавус і В е р а з «Правдой» у руцэ.
    В е р а. Чыталі сёння «Правду»?
    Чарнавус. Яшчэнечытаў.
    В е р а. Тут вам дапамога!
    Чарнавус. Мне? Якая дапамога?
    В е р а. Пра вас гаворыцца.
    Чарнавус. Пра мяне? Пакажыце.
    В е р а. Вось тут.
    Чарнавус (чытае). «Об ошнбках парторганнзацнй прн нсключеннн коммуннстов нз партнн...» (Бегла праглядае.)
    В е р а. Прачытайце вось гэты абзац.
    Чарнавус (чытае). «Нзвестно, далее, немало фактов, когда замаскнрованные врагн народа, вреднтелндвурушннкн в провокацмонных целях органнзуют подачу клеветннческнх заявленнй на членов партнн н под вндом «развертывання бднтельностн» до
    КАНДРАТ КРАПІВА
    355
    бпваются нсключення нз рядов ВКП(б) честных п преданных коммуннстов, отводя тем самым от себя удар н сохраняя себя в рядах партіін».
    В е р а. Цяпер зразумелі?
    Чарнавус. Тут гаворыцца пра няправільныя выключэнні з партыі камуністаў, а я, як вам вядома, беспартыйны.
    В е р а. Чэсны і адданы. А такіх беспартыйных ворагі народа таксама стараюцца ашальмаваць.
    Чарнавус. Гэтапраўда.
    В е р а. Ну, давайце далей пачытаем. Я таксама яшчэ не ўсё прачытала. (Садзяцца і ўглыбляюцца ў газету.)
    Чарнавус (прачытаўшы). Здорава!.. (Чытае моўчкі.) Правільна! (Чытае ўслых.) «...стремяшегося путем проведення мер репресснй перебнть нашп большевнстскне кадры, сеять неуверенность н нзлншнюю подозрнтельность в нашнх рядах». Іменна, яны ж так і робяць! Як гэта адразу становіцца зразумелым!
    Уваходзіць 3 ё л к і н. Ён ступае нячутна, каб падысці і штонебудзь падслухаць.
    В е р а (не аглядаючыся). He турбуйцеся, таварыш Зёлкін, у нас ніякіх сакрэтаў няма.
    3 ё л к і н. Я і не турбуюся. Дарэмна вам здалося.
    В е р a. He здалося, а я ў люстэрка бачу. Ідзіце лепш пачытайце, што тут пра вас пішуць.
    3 ё л к і н. Пра мяне? Дзе гэта?
    В е р а. Ды вось хоць бы гэты абзац прачытайце.
    3 ё л к і н (прачытаўшы, зморшчыўся). Жарты жартамі, а ў нас таксама ёсць паклёпнікі.
    В е р а. Вы кажаце шчырую праўду.
    3 ё л к і н. Напрыклад, наша цёця Каця вельмі любіць языком патрапаць.
    В е р а. «А он украдкою кнвает на Петра».
    Гарлахвацкі ўваходзіць і здалёк яшчэ размахвае газетай.
    Гарлахвацкі. Вітаю, таварышыі Вітаю з выдатным дакументам! Чыталі?
    В е р а. Чытаем.
    Гарлахвацкі. Гэта дакумент! Проста пальцам паказваюць на ворагаў, двурушнікаў, здраднікаў, усялякіх прахвостаў. Нам астаецца толькі руку працягнуць і за каўнер схапіць. Тут ён увесь як на далоні! А ўявіце цяпер становішча гэтага самага подлага двурушніка! Ён жа ідзе па вуліцы, і яму здаецца, што ўсе на яго пальцам паказваюць — вось кар’ерысті вось двурушнік! вось паклёпнікі Ён стараецца надзець маск'у чэснага савецкага чалавека, але грозная рука адплаты ўжо ўзнята над ім. Восьвось сарве маску і выставіць яго на суд, на ганьбу, на ўсеагульную знявагу. Кола вакол яго звужаецца ўсё больш і больш. Тыя людзі, якія раней перад ім баяліся слова пікнуць, цяпер узнімаюць галаву і гатовы на ўвесь свет крыкнуць, што ён за чалавек. Яго мізэрная душа апынулася ў пятках. Ён шукае сабе шчыліны, каб схавацца, а грозны голас грыміць над самым яго вухам: « Дудкі, грамадзянін Зёлкін! Нідзе ты ад нас не схаваешся!»
    3 ё л к і н (спужаўся). Што вы, Аляксандр Пятровіч!
    Гарлахвацкі. Хахаха... He пужайцеся, я жартую.
    Чарнавус. Ды вы проста артыст, Аляксандр Пятровіч.
    Га р л а х в а ц к і. Закінуў цяпер, а некалі я іграў у драматычным гу