Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
бязную рэцэнзію на Вашу працу.
3 павагай да Вас праф. Анікееў».
Чарнавус. Пакажыце, калі ласка. (Прачытвае сам сабе.) Практычнае значэнне... He разумею. Нічога не разумею.
3 ё л к і н. Тым горш для вас.
Левановіч (іранічна). Можа, прафесар мае на ўвазе ў калгасах разводзіць такіх свіней?
Гарлахвацкі. Ну, штотыі
Левановіч. Ашто, хібанельга?
Гарлахвацкі. Яныждаўновымерліі
362 К АНДРАТ КРАПIВA
Левановіч (іранічна). Вымерлі? Ах, чорт вазьмі, гэта шкада! А можа, іх можна якнебудзь зноў адрадзіць?
Гарлахвацкі. Heдумаю.
Левановіч. Ты ў Кіеве не спрабаваў гэтым заняцца?
Гарлахвацкі (збянтэжыўся). У Кіеве?.. He... Я там у іншым разрэзе.
Чарнавус. Дзіўная праблема...
Левановіч. Ды падумайце ж, свіння якая! Большая за слана, з жабрамі, яйца нясе. Цёця Каця. I людзей есць.
Л е в а н о в і ч. Людзей есці то мы ёй не дазволім...
Чарнавус. Тут альбо я вар'ят, альбо хтонебудзь іншы.
3 ё л к і н. У такіх выпадках трэба быць самакрытычным. (Да Левановіча.) Дазвольце мне слова.
Левановіч. Каліласка.
3 ё л к і н. Павінен проста сказаць, таварышы, што ад даклада паважанага Аляксандра Пятровіча я ў вялікім захапленні. Які палёт думкі! Якое смелае пранікненне ў глыбіню сівых вякоў праз алювіі, дылювіі, пліяцэны, міяцэны і ўсякія іншыя напластаванні. Якая сіла канструктыўнага розуму ў Аляксандра Пятровіча, што дала яму магчымасць толькі на падставе аднае невялікай косткі намаляваць нам яркі вобраз дапатопнай жывёліны. Праўда, асталося яшчэ не высветленым, размнажалася яна яйцамі ці чымнебудзь іншым. Але ж хіба гэта самае важнае? Самае важнае тое, што чым бы там ні было, але яна ўсётакі размнажалася і жыла, і дажыла да нашага часу, і сягоння мы яе бачым, як жывую, у вобразе Аляксандра... выбачайце, вобраз яе мы бачым у Аляксандры... выбачайце, у дакладзе Аляксандра Пятровіча. А што датычыцца пазіцыі, якую намерваецца заняць прафесар Чарнавус, дык яна нам зусім зразумелая. Мы ведаем карэнні гэтых настрояў, і гэтыя выпады для нас не з’яўляюцца нечаканымі. Я лічу, што даклад Аляксандра Пятровіча — гэта вялікі ўклад у нашу навуку. Да даклада ў мяне ёсць толькі адна невялікая заўвага: мне думаецца, паколькі гэта жывёліна сваім выглядам знаходзіцца пасярэдзіне паміж мамантам і свіннёй, а ростам усё ж набліжаецца да маманта, дык яе лепш было б назваць не мамантавай свіннёй, а свінячым мамантам.
Гарлахвацкі. Гэта пытанне спрэчнае.
3 ё л к і н. У заключэнне я хачу ад душы падзякаваць — і думаю, што да мяне далучацца ўсе прысутныя — падзякаваць Аляксандру Пятровічу за тую вялікую прыемнасць, якую ён даставіў нам сваім дакладам. (Пляскае ў далоні.)
Левановіч. Хто яшчэ хоча выказацца?
Маўчанне.
Н і ч ы п а р. Можа, мне можна, таварышы?
Гарлахвацкі (недаверліва). Хіба ты тут штонебудзь разумееш?
Н і ч ы п а р. Чаму, я сёетое магу сказаць.
Л е в а н о в і ч. Няхай гаворыць. (Да Нічыпара.) Гаварыце.
Н і ч ы п а р. Слухаў я, таварышы, дый думаю — якую галаву мае наш дырэктар! Я ж, каб сто год думаў, дык бы гэтак не выдумаў. Мая б галава не знесла. Гэта ж узяць тую звычайную костку, што пад нагамі валяецца, паглядзець на яе і ўгадаць, якія свінні былі мільёны год назад! На гэта сапраўды трэба розум. Я ж, калі мне за абедам костка трапіцца, дык абгрызу яе як мае быць ды ў памыйніцу. Мне і не ў галаве, што, пасядзеўшы над гэтай косткай, можна вялікім вучоным стаць.
3 ё л к і н (павучальна). He ўсякая ж костка для гэтага падыходзіць.
Н і ч ы п а р. Я гэта разумею: і костку трэба выбраць з розумам. Вось гэту ж костку (паказвае пальцам) я таксама бачыў і хацеў у смецце выкінуць.
Левановіч. Дзевыяе маглібачыць?
3 ё л к і н. Глупства вярзе.
Н і ч ы п a р. He глупства, таварыш Зёлкін, а сапраўды бачыў. Тут таварыш Гарлахвацкі сказаў, што гэту костку даставіў яму адзін знаёмы. Але г.этага знаёмага і я знаю добра. Гэта Цюлік яе прывалок у калідор.
Га л а с ы: — Што?
— Цюлік?!
— Які Цюлік?
— Што ён такое гаворыць?
КАНДРАТ КРАПІВА
363
Н і ч ы п а р. Сабака так завецца...
Гарлахвацкі. Ды ён п’яны, таварышы. Хіба вы не бачыце? Ідзі лепш выспіся, Нічыпар.
3 ё л к і н. Безабразіе! Ледзь на нагах трымаецца!
Н і ч ы п а р (страшна пакрыўджаны). Хто, я п’яны?
Гарлахвацкі. Вядомаж, нея.
Н і ч ы п а р. Таварыш дырэктар! Каб я так заўтра вас бачыў, як бачыў сягоння паўлітра. Эх! Ладна! (Ідзе на месца.)
Л е в а н о в і ч. Што ж вы... Больш не хочаце гаварыць?
Н і ч ы п a р. А... (Махнуў рукой.) He з маім розумам лезці ў гэту навуку. I так ужо аблаялі.
Л е в а н о в і ч. Хто наступны?
Маўчаннс.
Гарлахвацкі. А вы, таварыш Туляга, хіба не жадаеце выказаць сваю думку?
Ту л я г а (няёмка ўстае). Я... не... я... уласна кажучы... Можа... Аляксандр Пятровіч раней?
Л е в а н о в і ч. А вы незалежна ад Аляксандра Пятровіча.
Ту л я г а. Што ж, калі так... Я павінен сказаць, што даклад Аляксандра Пятровіча я выслухаў з вялікай цікавасцю. Вельмі, вельмі арыгінальны даклад. I метад даследавання зусім новы, нікім дагэтуль не ўжываны, і смеласць. Вось што самае галоўнае тут... смеласць. Гэтай заслугі ў Аляксандра Пятровіча ніхто не адбярэ. А што да назвы, дык я лічу, што спрэчкі тут зусім лішнія. На маю думку, лепш за ўсё карыстацца агульнапрынятымі лацінскімі тэрмінамі. Паколькі вучоныя, як паведаміў нам дакладчык, ужо спрачаліся аб гэтай жывёліне, дык адпаведны тэрмін, напэўна, існуе.
Гарлахвацкі. Палатыні яе таксама называюць — іспалінская свіння.
Левановіч (насмешліва). Гэта яшчэ не зусім палатыні.
Гарлахвацкі. У перакладзе.
Л е в а н о в і ч. He, ты дай нам сапраўдную латынь. Цікава, як гэта гучыць. Гарлахвацкі (адгортвае старонку даклада і чытае). Свінтус грандыёзус.
Ч а р н а в у с рагоча. Схаваўшыся за яго плечы, рачога і Ту л я г а.
Гарлахвацкі. Што за смех! Я вас не разумею, Аляксандр Пятровіч!
Чарнавус. Ая вас, Аляксандр Пятровіч, цяперужозусім разумею. Да гэтагадня я думаў, што маю справу калі не з сур’ёзным вучоным, дык, па крайняй меры, з сумленным чалавекам.
Гарлахвацкі. Што вы хочаце гэтым сказаць?
Чарнавус. Я хачу сказаць, што вы — прайдзісвет!
Гарлахвацкі. Хто? Я?
Ч а р н а в у с. Так, вы.
Гарлахвацкі. Я, дырэктар навуковай установы, прайдзісвет?
Чарнавус. Гэта непаразуменне, што вы дырэктар установы. Вы — прайдзісвет і авантурыст!
Гарлахвацкі (стукае кулаком па стале). Я не дазволю!
Левановіч (бярэ яго за руку і садзіць у крэсла). Супакойся, дазволіш. А вы, прафесар, спакайней гаварыце. Вашых доказаў мы яшчэ не чулі.
Чарнавус. Выбачайце, я не магу спакойна гаварыць. Тут хіба доказы патрэбны, таварыш Левановіч? Гляньце ж вы на гэту костку! Гэта ж костка самай звычайнай свінні, зарэзанай месяц таму назад. Раскопкі нашым шаноўным дакладчыкам рабіліся не дален як на заднім двары рэстарана «Еўропа». Асістэнтам пры гэтым быў нехто іншы, як той самы Цюлік, пра якога тут гаварыў Нічыпар.
Гарлахвацкі. Гэта вы і падвучылі Нічыпара, яшчэ і напаілі для смеласці. Таварышы, я прашу звярнуць увагу на гэту акалічнасць! Так дзейнічае вораг.
Ч а р н а в у с. Як бы вы мяне ні абзывалі, я вам не дазволю апашляць савецкую навуку.
Гарлахвацкі. Ого, якітон!
Ч а р н а в у с. Так, не дазволю. Я ёй лепшыя гады свайго жыцця аддаў... і ніякія шарлатаны мяне не запужаюць.
364
КАНДРАТ КРАПІВА
Гарлахвацкі (да Левановіча). Ну, не гаварыў я табе, што вораг не вытрымае, прарвецца? Скажы, гаварыў?
Левановіч. Гаварыў.
Гарлахвацкі. Дык штоты цяпер скажаш?
Левановіч. А мы яго зараз за вушка ды йа сонейка.
Гарлахвацкі. Вось вам, таварышы, наглядны ўрок. Так дзейнічае вораг. Увесь горад ведае, што ён вораг. Адусюль яго прагналі, апошні прытулак яго быў тут... дзякуючы маёй слабасці, прызнаюся. Але цяпер мы пакончым з ім адным ударам, бязлітасна скрышым яго ядавітыя зубы, каб яны нас больш ніколі не кусалі! (Стукае кулаком па стале.) Даволі цацкаліся!
Уваходзіць В е р а.
В е р а. Што такое? Тут нейкі скандал?
Левановіч. Гэта спрэчкі па дакладу таварыша Гарлахвацкага.
В е р а. Нішто сабе спрэчкі, калі да зубоў дайшло!
Левановіч. Прафесар Чарнавус... не згодзен з дакладчыкам.
В е р а. Дык за гэта ў зубы?
Гарлахвацкі (Веры). Вы не ў курсе справы, дык і не ўмешвайцеся.
Левановіч. А прафесар Анікееў вельмі добра адзываецца аб гэтай працы. (Падае Веры паперку.)
В е р а (глянуўшы на паперку). Таварышы! Гэта ж падлог, жульніцтва.
Левановіч. Што? Пісьмо фальшывае?
В е р a. He, але гэта пісьмо паслана было прафесару Чарнавусу. Я прывезла копію. Вось, калі ласка!
Гарлахвацкі. А, змова супроць мяне! Таварышы, гэта ж Чарнавусава любоўніца! Таварыш Зёлкін гэта ведае.
3 ё л к і н замяўся і нешта прамармытаў.
В е р а (Гарлахвацкаму). Вы лгун і падлец!
Гарлахвацкі. He, гэтага больш нельга цярпець! Я пазваню, каб іх зараз жа прыбралі. (Працягвае руку да трубкі.)
Левановіч (кладзе руку на трубку). He турбуйцеся, пазвонена ўжо.
Гарлахвацкі. Ты дагадаўся зрабіць гэта раней? Тым лепш.
Левановіч (рашуча ўстае). Я лічу, што гэту камедыю пара скончыць. Гарлахвацкі. I скончыць так, каб яна для некаторых стала трагедыяй.
Левановіч. Так яно і будзе. (Да іншых.) Прашу прабачэння, таварышы, што заключнае слова замест дакладчыка прыйдзецца зрабіць мне. Мы толькі што заслухалі найцікавейшы даклад, падобнага якому не слухала, напэўна, ні адна навуковая аўдыторыя. У выніку гэтага даклада перад намі ва ўсёй прыгажосці ўстаў вобраз свінячага маманта. Гэта дапатопная жывёліна аказалася вельмі жывучай, і некаторыя яе экземпляры дажылі аж да нашага часу. Жывёліна гэта хоць і рэдкая ў нас, але надзвычай шкодная. Калі яе не ўзяць за жабры — добра, што якраз жабры ёсць у яе, — калі не ўзяць за гэтыя жабры, дык такі свінтус грандыёзус можа шмат шкоды нарабіць. Добра, калі ён адзін, а могуць за яго спінаю стаяць яшчэ больш клыкастыя. Баяцца іх, аднак жа, не трэба. Свінячыя маманты могуць жыць толькі там, дзе ім спрыяе клімат, — у атмасферы баязлівасці, разгубленасці, падхалімства, палітычнай слепаты, а там, дзе пануе мужнасць, чэснасць і бальшавіцкая пільнасць, яны жыць не могуць і хутка выдыхаюць. Няхай жа ведаюць усе свінні — мамантавыя і немамантавыя: калі каторая з іх паспрабуе пакасціць у нашай савецкай навуцы, будзем біць проста па пятачку.
Гарлахвацкі раптам пачынае