• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    тку.
    В е р а. Вы так памайстэрску разыгрываеце, як быццам і нарадзіліся для гэтай ролі.
    Гарлахвацкі (пераходзячы на сур'ёзны тон). Так, таварышы, за двурушнікаў і паклёпнікаў мы цяпер возьмемся пасапраўднаму. Калі прыгледзецца, дык і ў сваім асяроддзі мы знойдзем такіх. Ім цяпер не паздаровіцца. (Накіроўваецца да дзвярэй кабінета, потым спыняецца.) Аляксандр Пятровіч, можна вас ва хвілінку?
    Чарпавус падыходзіцьдаГарлахвацкага, той адводзіць ягоўбок.
    Чарнавус. Чым магуслужыць?
    Гарлахвацкі.Я проста хацеў запытацца, як ваша справа, ды пры ўсіх нязручна. Чарнавус. Усётакжа.
    356  КАНДРАТ КРАПІВА______________________________________
    Гарлахвацкі. Нічога, не падайце духам. Вось я толькі крыху ад працы вызвалюся, даклад прачытаю, а тады сам займуся вашай справай.
    Чарнавус. Я вам буду вельмі ўдзячны.
    Гарлахвацкі. А працу сваю я ўжо скончыў, Аляксандр Пятровіч.
    Чарнавус. Ну, вітаювас!
    Гарлахвацкі. Дзякую. Думаю, што вы гэтым ае абмяжуецеся, а прыйдзеце паслухаць.
    Чарнавус. 3 вялікай прыемнасцю.
    Гарлахвацкі. I пакрытыкуеце мяне як належыць. Прызнацца, я вас пабойваюся крыху.
    Чарнавус. У мяне да вас самыя найлепшыя пачуцці.
    Гарлахвацкі. Дык падтрымаеце? Ваша слова для мяне многа значыць, хоць я і атрымаў ужо водзыў з Масквы ад Анікеева.
    Чарнавус. Атрымаліўжо?
    Гарлахвацкі. Так. Скончыў я працу даўно, але не гаварыў аб гэтым, чакаў, што мне Масква скажа.
    Чарнавус. Ну, калі вы маеце водзыў Анікеева, тады мая ацэнка для вас мала значыць.
    Гарлахвацкі. He скажыце. Вашу думку я вельмі высока цаню. Дык так, Аляксандр Пятровіч, — дружба і ўзаемная дапамога.
    Чарнавус. Дзякую за давер’е. У такі момант для мяне гэта многа значыць.
    Гарлахвацкі. Між іншым, вы цяпер мала зарабляеце. Можа, вы адчуваеце нястачу ў чым?
    Чарнавус. Дзякую... Я да раскошы не прывык.
    Гарлахвацкі. Вы мне даруйце, я пытаюся на правах друга. Можа, вам грошы патрэбны?
    Чарнавус. Вельмі дзякую, Аляксандр Пятровіч. Пакуль што я магу абысціся, а калі трэба будзе, тады я звярнуся да вас.
    Гарлахвацкі. Атоя мог бы вам забяспечыць паўтысячы якойнебудзь.
    Чарнавус. Шчырадзякую.
    Гарлахвацкі. Глядзіце. Калі што якое, дык звяртайцеся проста да мяне. Я заўсёды буду рад. (Ідзе ў свой кабінет.)
    Чарнавус (падыходзячы да Веры). Цудоўны чалавек!
    В е р а. Хто? Гарлахвацкі?
    Чарнавус. Так. Ён сапраўды ўмее паклапаціцца аб жывым чалавеку.
    В е р а. Я таксама была аб ім добрай думкі.
    Чарнавус. Ацяперхібане?
    В е р a. А цяпер ён мне здаецца крыху загадачным. Быў адзін такі выпадак, што я не ведаю, што і думаць пра яго.
    Чарнавус. Вы занадта строгая да людзей. Можа, вас хто ў падман увёў наконт яго.
    В е р а. Баюся, каб ён сам не ўвёў нас у падман.
    Чарнавус. Ну, што вы! Я такой і думкі не дапускаю.
    Праходзіць Ту л я г а з «Правдой» у руках.
    В е р a. А вось запытаемся ў Тулягі. Мікіта Сымонавіч!
    Ту л я г а. Я вас прасіў бы забыцца аб каім існаванні.
    В е р а. Я гэтага не заслужыла, Мікіта Сымонавіч. Выбачайце, калі так. А мы тут гаварылі з Аляксандрам Пятровічам пра Гарлахвацкага і хацелі запытацца, што вы думаеце пра яго?
    Ту л я г а. Што я пра яго думаю! Цудоўны чалавек!
    Чарнавус (да Веры). Вось бачыце!
    Ту л я г а. Свет прайдзіце, другога такога не знойдзеце.
    Ч а р н а в у с. Я ж ёй таксама кажу, што ён надзвычайны чалавек!
    Туляга. Вось іменна — надзвычайны. Шчыры, душэўны. Гатоў з чалавекам апошнім падзяліцца.
    В е р а. Нават?
    Ту л я г а. Больш таго, нават каханую жанчыну гатоў уступіць другому.
    В е р а. Ці не занадта ўжо?
    Ту л я г а. Шчырую праўду кажу вам, паверце майму вопыту.
    КАНДРАТ КРАПІВА
    357
    В е р а (здзіўлена). Вашаму вопыту?
    Ту л я г а. Так, майму вопыту.
    В е р а. Расшыфруйце, Мікіта Сымонавіч, што гэта значыць?
    Ту л я і’ а. Потым, другім разам.
    В е р a. А скажыце, што вы думаеце аб ім як аб вучоным?
    Ту л я г a. А чаму гэта мне першаму трэба аб ім думаць? Дзякую за ласку, думайце самі.
    В е р а. Як першаму? Мы ж у чаргу не становімся, каб думаць.
    'Гу л я г а (паказвае на аб’яву). Вось паслухаеце даклад, тады будзеце думаць што сабе хочаце.
    В е р а. Вы так гаворыце, як быццам нешта ведаеце пра гэты даклад.
    Ту л я г а. Нічога не ведаю. (Пайшоў.)
    В с р а. (іранічна). Страшэнна засакрэчаны чалавек!
    Ту л я г а (варочаецца. Гаворыць шчыра). Ведаеце што... Лепш бы я памёр на той час, калі будзе чытацца гэты даклад.
    Ч а р н а в у с. Дзіўнае жаданне, Мікіта Сымонавіч!
    Ту л я г а. Выступаць жа прыйдзецца. А гэта для мяне горай смерці.
    Ч а р н а в у с. To не выступайце. Ніхто ж вас не прымусіць.
    Ту л я г a. IІе выступіш — ён гэтага не даруе.
    В е р а (насмешліва). Становішча ў вас, сапраўды, бязвыхаднае. Астаецца толькі тут жа, пад гэтай аб’явай, легчы і памерці.
    Ту л я г а. Ёсць яшчэ адзін выхад.
    В е р а. Які?
    Ту л я г а. Але на гэта смеласць патрэбна, а яе ў мяне зроду не было.
    Ч а р н а в у с. Чаго вы загадзя мучыцеся, Мікіта Сымонавіч? А можа, даклад якраз будзе такі, што мы выслухаем яго з прыемнасцю.
    Ту л я г а. Які б ён ні быў, я прыемнасці ад яго не буду мець.
    Ч а р н а в у с. Якія ж прычыны вашага адчаю?
    Ту л я г a. 1 Ірычыны ёсць, Аляксандр ГІятровіч! Паверце мне на слова!
    В с р а. Ведаеце, што я вам сур’ёзна параю, таварыш Туляга?
    Ту л я г а. Што вы мне сур’ёзна параіце?
    В с р а. Плюньце вы на ўсе гэтыя страхі і будзьце савецкім чалавекам.
    Ту л я г а. Кажаце, плюнуць на страхі?
    В е р а. ПлюньцеІ
    Ту л я г a. А скажыце, вы былі калінебудзь дзянікінскім палкоўнікам?
    В е р a. He, не прыходзілася.
    Ту л я г а. Гэта і відаць... (Пайшоў.)
    В е р а (наўздагон). Мікіта Сымонавіч!
    Ту л я г а (спыняецца, не паварочваючыся). Я. Што вы хацелі яшчэ сказаць?
    В е р а. Я ж не веру, што гэта вы былі з Зіначкай.
    Ту л я г а (шпарка паварочваецца). Як гэта вы не верыце? Гэта ўсе бачылі.
    В е р a. А я ўсётакі не веру. He магу паверыць.
    Т v л я г а (падыходзіць да яе). I не верце, Вера Міхайлаўна!.. Я заўсёды думаў, што ў вас вельмі чулая і добрая душа. (Расчулены паціс.каеруку Веры.) Дзякую, дзякую!
    В е р а (здзіўленая). За што ж, Мікіта Сымонавіч?
    Ту л я г а. За чыстыя думкі, за чэснасць. (Яшчэ раз паціскае ёй руку і шпарка выходзіць.)
    В е р а (гледзячы ўслед яму). Дзіўна!
    Ч а р п а в у с. Гэта гісторыя з Зёлкінай — сапраўды дзіўная гісторыя!
    В е р а. Вельмі дзіўная. Я думаю, ці не шантаж тут якінебудзь?
    Ч а р н а в у с. На вачах ва ўсіх. Які тут можа быць шантаж?
    В е р a. I ўсётакі тут нейкая загадка. Гэта відаць і з яго слоў. Аднак жа трэба ісці збірацца. Сягоння я еду ў Маскву.
    Ч а р н а в у с. Такім чынам, вы і на дакладзе Гарлахвацкага не будзеце?
    В е р а. Можа, паспею вярнуцца.
    Ч а р н а в у с. Шкада, калі спозніцеся. Даклад абяцае быць цікавым.
    В е р а. Пасля пазнаёмлюся. Ну, пажадайце мне ўсяго найлепшага.
    Чарнавус. Ад душы жадаю...
    В е р а. Чакайце мяне з радаснай весткай... БывайцеІ (Выходзіць.)
    Ч а р н а в у с (адзін). Гэта мне была б падтрымка. (Выходзіць.)
    358
    КАНДРАТ КРАПІВА
    Ту л я г а (уваходзіць з газетай у руках). Вера Міхайлаўна!.. Яе ўжо няма. Што ж мне рабіць? Я ж павінен камунебудзь сказаць пра гэта. ,Гэта ж ён вораг, а не я, дык няхай яму і страшна будзе.
    Уваходзіць Л е в а н о в і ч.
    Левановіч. Дзень добры, таварыш Туляга! (Вітаецца за руку.) Як жывём?
    Ту л я г а. Пахваліцца не магу, таварыш Левановіч. Жыву і сам сябе не паважаю. Левановіч. Штотак?
    Ту л я г а. Прачытаў вось я (паказвае газету) пастанову Пленума, і мне сорамнастала. Л е в а н о в і ч. Чаго ж вам сорамна?
    Ту л я г а. Што я такі баязлівы, нікчэмны чалавек, маладушны да нізасці.
    Л е в а н о в і ч. Ці не занадта жорстка вы бічуеце сябе?
    Ту л я г a. He, не занадта. Вы яшчэ не ведаеце, у чым справа.
    Левановіч. Я дагадваюся, што вы хочаце мне сказаць, у чым гэта справа.
    Ту л я г а. Іменна хачу, ды баюся, што не паверыце.
    Левановіч. Гаварыце, паверу.
    Ту л я г а. Калі я, напрыклад, скажу, што ведаю аднаго такога двурушніка...
    Левановіч. У чым жа справа? Вы можаце ведаць такога.
    Ту л я г а. Што ён ілжэвучоны, ашуквае партыю і савецкую грамадскасць, што ён шальмуе чэсных работнікаў.
    Левановіч. Бываюць і такія. Аб іх жа і гаворыцца ў пастанове Пленума.
    Ту л я г a. А калі я, напрыклад, скажу, што ён арудуе ў нашай установе?
    Левановіч. Магчыма, што я дрэнна ведаю людзей.
    Ту л я г a. А калі я скажу, напрыклад, што гэта наш паважаны дырэктар Аляксандр Пятровіч Гарлахвацкі?
    Левановіч. Гм... у яго, вядома, ёсць недахопы, але баюся, што вы тут крыху пераўвялічваеце.
    Ту л я г а. Ну вось, я ж казаў, што вы не паверыце! Яшчэ мяне паклёпнікам палічыце. Левановіч. Вы самі разумееце, таварыш Туляга, што гэта цяжкае абвінавачванне. У вас, напэўна, ёсць якіянебудзь доказы?
    Ту л я г а. Канкрэтных доказаў няма. Я толькі ведаю, што ён невук, у палеанталогіі нічога не разумее і не можа адрозніць косці выкапня ад звычайнай кароўяй косткі.
    Л е в а н о в і ч. А як жа ён працу піша?
    Ту л я г a. He піша ён ніякай працы.
    Левановіч. Восьжааб’ява.
    Ту л я г а. Батрака ён сабе знайшоў, той яму піша.
    Левановіч. He разумею.
    Ту л я г а. Я пішу яму працу.
    Левановіч. Чамужвы гэтаробіце?
    Ту л я г а. Таму, што ён мяне прымусіў пагрозамі, а я спужаўся. Пры якіх абставінах, я вам потым раскажу. Цяпер мне прыходзіцца альбо ісці на подласць, альбо праявіць мужнасць і выкрыць яго.
    Левановіч. Калі так, дык мы яго зараз жа можам выкрыць. Я паклічу яго сюды, і ўсё высветліцца.
    Ту л я г а. Э, не! Ён адапрэцца і вокам не маргне. Я зноў астануся вінаватым.
    Левановіч. Але ж вы павінны даказаць ваша абвінавачванне.
    Ту л я г а. Вось што я вас папрашу, таварыш Левановіч. Дайце мне слова, што вы не патрывожыце яго яшчэ некалькі дзён. Няхай ён зробіць даклад, які я для яго пішу, тады адразу ўсё стане ясным.
    Левановіч (у задуменні). Гм... Так... Так... Што ж, няхай чытае даклад... А я тым часам з свайго боку праверу некаторыя факты. (Выходзіць.)
    Ту л я г а (адзін. Звяртаецца да дзвярэй кабінета). Цяпер жа я табе напішу навуковую працу! Насмяяўся ты з мяне, абняславіў перад людзьмі, пасмяюся ж і я з цябе. Якую ж яму выдумаць дапатопную жывёліну... каб падобная была на яго?.. (Адчыняе ўваходныя дзверы.) Таварыш Нічыпар! Зайдзіце сюды на хвілінку. (Нічыпар уваходзіць.) У мяне да вас просьба.
    Н і ч ы п а р. Якая?
    Т у л яг а. Знайдз