Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
а в у с. Вы мяне проста заінтрыгавалі. Калі не сакрэт — на якую тэму?
КАНДРАТ КРАПІВА
343
Гарлахвацкі. А вось гэтага я і не скажу... вам на злосць. He люблю, ведаеце, афішыравацца. Хутка скончу, зачытаю на савеце, тады крытыкуйце, калі ласка. У вашай асобе спадзяюся бачыць суддзю строгага і справядлівага.
Ч а р н а в у с. Вельмі рад буду пазнаёміцца з вашай працай.
Гарлахвацкі. Мы з вамі яшчэ пакажам сябе, Аляксандр Пятровіч. Галовы ў нас здаровыя, рукі дужыя, сцяг навукі можам моцна трымаць.
Чарнавус (устае). Я пра многае не мару, Аляксандр Пятровіч. Хоць нямнога зрабіць, але каштоўнага.
Гарлахвацкі. Скромнічаеце, скромнічаеце, даражэнькі. А самі ў знамянітасці мерыцеся... Дык заходзьце калінебудзь.
Чарнавус. Дзякую.
Гарлахвацкі. А гро'шы будуць. Для вас зпад зямлі дастану.
Чарнавус. Вельмі дзякую. (Выходзіць.)
Гарлахвацкі (адзін). А наконт дзяўчуркі трэба ўсётакі пазваніць. (Бярэ трубку.) Педінстытут? Кагонебудзь з прафкома... Сакратар? Вельмі добра. Я хачу папярэдзіць вас. Там у вас вучыцца Тамара Чарнавус?.. Справа ў тым, што яе папа заблытаўся ў варожых справах... Як гэта — яна пры чым? Мусіць жа пры чым, калі я гавару... Так... Гавораць з інстытута геалогіі... У нас ёсць пэўныя даныя. Наш супрацоўнік Зёлкін раскажа вам усё падрабязна. Ён зойдзе да вас... Калі ласка... (Кладзе трубку.) Ну вось. Чарнавуса ўпарадкаваў збольшага. Кніга яго свету не ўбачыць, з работы яго, трэба думаць, таксама знімуць адусюль. Адзіны паратунак ён будзе бачыць ва мне. А Гарлахвацкі не толькі з работы яго не зніме, а наадварот — найлепшы яго прыяцель, чулы і велікадушны. Павінен быць мне ўдзячны за гэта? Павінен. He адважыцца стаць мне поперак дарогі? Думаю, што не адважыцца. Які б ён вучоны ні быў, а і яму свая шкура дорага. Цяпер возьмемся за Тулягу. (Адчыняе дзверыў калідор.) Хто тут ёсць? Нічыпар! Скажыце таварышу Тулягу, што я прашу яго зайсці да мяне. (Зачыняе дзверы.) Зараз мы дадзім ход яго ведам.
Ту л я г а (уваходзіць нясмела). Вы мяне клікалі, Аляксандр Пятровіч?
Гарлахвацкі. Я, Мікіта Сымонавіч, хацеў сказаць вам адну рэч, ды не ведаю, ці варта. Уласна кажучы, і гаварыць я не маю права.
Ту л я г а (спужаны). Штонебудзь для мяне непрыемнае?
Гарлахвацкі. He скажу, каб гэта было вельмі прыемна для вас.
Ту л я г а (калоцячыся). Аляксандр Пятровіч, родненькі! Што ж такое? Гарлахвацкі. Прыходзілі, пыталіся пра вас.
Ту л я г а. Пра мяне?
Гарлахвацкі. Так. Кажуць, у вас працуе тут нейкі Туляга. Чалавек нявысветлены?
Ту л я г а (са страхам.) Нявысветлены?
Гарлахвацкі. Ці не вядзе ён, кажуць, тут якойнебудзь падрыўной работы і ці праўда гэта/што ён дзянікінскі палкоўнік?
Ту л я г а. Палкоўнік?
Гарлахвацкі. Так. I прозвішча палкоўніка называлі, але я забыўся.
Ту л я г a. He Падгаецкі?
Гарлахвацкі. Здаецца, Падгаецкі.
Ту л я г а (хапаецца за галаву). Ай, ай! Дайшлотакі! Каб яна правалілася з сваім языком! Прасіў жа не гаварыць нікому.
Гарлахвацкі. Авы камунебудзь расказвалі па сакрэту сваю біяграфію?
Ту л я г а. Паверце, Аляксандр Пятровіч, што ўсё гэта выдумка ад пачатку да канца. Я палкоўнікам ніколі не быў.
Гарлахвацкі. Ну, можа, падпалкоўнікам. Справа ж не ў гэтым.
Ту л я г a. I падпалкоўнікам не быў.
Гарлахвацкі. Ачаго ж вы былі ўДзянікіна?
Ту л я г а. Я не ў Дзянікіна, а ў варонежскай гімназіі настаўнікам быў.
Гарлахвацкі.Ая вас, помніцца, бачыў недзе на фатаграфп... у палкоўніцкай форме. Ту л я г а. Вы, мусіць, бачылі палкоўніка Падгаецкага. Ён быў падобны на мяне.
Гарлахвацкі. Іначай кажучы, ваша сапраўднае прозвішча Падгаецкі? Вы тут пад чужым прозвішчам?
Ту л я га. Што вы, Аляксандр Пятровіч! Я і на свет нарадзіўся Тулягам. I дзяды і прадзеды мае былі Тулягі.
Гарлахвацкі. Значыць, вы ў Дзянікіна былі пад чужым прозвішчам?..
Ту л я г a. I там я быў Туляга. Я ж кажу — настаўнікам быў.
344 КАНДРАТ КРАПІВА
Га р л а х в а ц к і. Як жа вы з Беларусі аж там апынуліся?
Ту л я г а. Ад немцаў уцякаў. Як немцы ў 1915 годзе Баранавічы ўзялі, дык я і пераехаў. Гарлахвацкі. Ну, гэтыя казкі вы расказвайце сваёй бабулі. Ніхто ім не паверыць. Туляга. Якжа мне гэта даказаць? Да каго звярнуцца? Навучыце, Аляксандр Пятровіч. Гарлахвацкі. Дакажыцесваёю працай.
Ту л я г a. А як жа з палкоўнікам быць?
Гарлахвацкі. Гэта мыбезвасвысветлім.
Ту л я г а. Значыць, толькі працаю?
Гарлахвацкі. Працаю і паводзінамі. Што да працы, дык я прапаную вам заняцца палеанталогіяй.
Т у л я г а. Палеанталогіяй? Чаму палеанталогіяй?
Гарлахвацкі. Я хачу, каб вы працавалі пад маім непасрэдным наглядам.
Ту л я г а. Што ж я буду рабіць пад вашым наглядам?
Гарлахвацкі. Мы з вамі будзем пісаць навуковую працу.
Туляга. Мыз вамі? Удвух?
Гарлахвацкі. Так. Вы напішаце, а я прачытаю, праверу. Пасля мы яе зачытаем на савеце, апублікуем.
Ту л я г а. За нашымі подпісамі?
Гарлахвацкі. He. Вы ж разумееце, што ставіць сваё прозвішча побач з вашым мне нязручна.
Ту л я г а. Значыць, толькі за маім подпісам?
Гарлахвацкі. He, толькіза маім.
Ту л я г а. Значыць, напішу працу я, а яна будзе лічыцца вашай?
Га р л а х в ац к і. Гэта зусім не важна, чыёй яна будзе лічыцца. Важна тое, каб гэта праца не прапала для грамадства. Прозвішча ваша можа яе скампраметаваць.
Ту л я г а. Ага, разумею... Толькі я хацеў запытацца ў вас, ці не будзе гэта... подласцю? Гарлахвацкі. Вы забываецеся, гаспадзін палкоўнік!
Ту л я г а. Выбачайце, я не вас меў на ўвазе. Я кажу, ці небудзе гэта подласцю з майго боку? Гарлахвацкі. Ну, ваш бок мяне мала цікавіць. Скажыце, вы згодны так працаваць? Ту л я г а. Дазвольце мне падумаць.
Гарлахвацкі. Дзве мінуты. (Прайшоўся па пакоі.) Я ведаю, што вы думаеце. Вы думаеце, а што, калі расказаць пра гэта сакратару парткома Левановічу альбо Веры? Праўда, думаеце так?
Ту л я г а. Прызнаюся, прыходзіла мне ў галаву такая думка.
Гарлахвацкі. Дык выкіньце яе з галавы. Яна вас загубіць. Сведак у вас няма, ніхто вам не паверыць, а павераць мне. I мне няцяжка будзе даказаць, што гэта паклёп, вылазка дзянікінца. Тады трымайцеся! Варта мне толькі зняць трубку, пазваніць — і ваша песенька спета. (Туляга сядзіць прыгнечаны.) Ну дык як? Згодны?
Ту л я г а (прыгнечаны). Згодзен.
Гарлахвацкі. Даўно б так. А цяпер наконт працы... Я думаю, што нам гэта дрэнь не падыдзе. (Паказвае на косці маманта.) Маманты цяпер сталі чуць не хатняй жывёлай. Трэба знайсці нешта новае.
Ту л я г а. Новае тут цяжка знайсці.
Гарлахвацкі. Знойдзеце, вы толькі пашукайце добра. А я аб’яўлю, што пішу працу на тэму: «Новы від дагістарычнай жывёлы». Дагаварыліся?
Ту л я г а (слабым голасам). Дагаварыліся. (Выходзіць прыгнечаны.) Гарлахвацкі (адзін). Гатоў. Цяпер хоць ты з яго вяроўкі ві.
3 а с л о н а.
АКТ II
Вестыбюль. Ч a р it а в у с ходзіць ускудлачаны. Ён часамі жэстыкуліруе, нібы разважаючы сам з сабою.
Чарнавус (спыніўшыся ля цёці Каці). А ён не казаў, хутка прыйдзе?
Цёця Каця. He казаў. (Да Нічыпара, калі Чарнавус адышоўся.) Глядзець не магу, як ён мучыцца.
КАНДРАТ КРАПІВА 345
Н і ч ы п а р. Дзіва што мучыцца! Кожны б мучыўся. (Выходзіць.)
Цёця Каця моцна ўздыхае.
Чарнавус (спыніўшыся супроць цёці Каці). Што з вамі, Кацярына Іванаўна? Чаго вы так уздыхаеце? Няшчасце якое здарылася?
Цёця Каця. Вас мне шкада, Аляксандр Пятровіч.
Чарнавус. Чаго ж па мне ўздыхаць? Я ж не памёр.
Цёця Каця. Памёр чалавек, дык ужо адзін канец. Усе памром. А гэтага ж не дай бог нікому добраму.
Ч а р н а в у с. Ды нічога такога са мною не здарылася. Я ж вось і на працу прыйшоў.
Ц ё ц я К а ц я. He на ўме вам праца. Я ж бачу, не сляпая...
Ч а р н а в у с. Гэта ўсё ліхія людзі мне зрабілі. (Зноў ходзіць. 3 адных дзвярэй выходзіць Зіна і натыкаецца на Чарнавуса.)
3 і н а (адскочыўшы ўбок). ВойІ Выбачайце, Аляксандр Пятровіч.
Чарнавус. Чаго ж выбачаць? Вы ні ў чым не вінаваты.
3 і н a. He, я... Проста я спужалася... Я не думала, што сустрэну вас тут.
Ч а р н а в у с. Вы думалі, што больш мяне не сустрэнеце? Разумею... (Зноў ходзіць.)
3 і н а. Усё роўна, як нябожчыка сустрэла. Брр. (Прыкалола на дошку аб’яву.)
3 ё л к і н (уваходзіць). Што гэта за аб'ява?
3 і н а. Прачытай.
3 ё л к і н (чытае). «...адбудзецца даклад дырэктара інстытута геалогіі А. П. Гарлахвацкага на тэму: «Новы від выкапняжывёліны». Вось гэта вучоны! Адразу значны ўклад. He тое што Чарнавус: дзесяць год усё нейкія гліны ды фасфарыты даследуе.
3 і н а. Сланяецца вунь як цень.
3 ё л к і н. He разумею, што Гарлахвацкі ліберальнічае. Даўно пара з ім развітацца.
3 і н а. Шкадуе... Чулая душа ў Аляксандра Пятровіча.
3 ё л к і н (раўніва). Асабліва да цябе.
3 і н а. Зёлачка, ты зноў раўнуеш? Вось я скажу Аляксандру Пятровічу, дык ён цябе адвучыць.
3 ё л к і н (грозна). Жарты гэтыя ты на сваёй спіне адчуеш.
3 і п а захлопвае дзверы перад яго носам, 3 ё л к і н падыходзіць да тэлефона, бярэ трубку і гаворыць, як бы нічога і не было.
3 ё л к і н. Пеця?.. У нас хутка даклад цікавы... Пра новы від выкапняжывёліны. Наш дырэктар Гарлахвацкі... He ведаю добра... Нешта цікавае выкапаў... Чалавек ён салідны, ужо калі выкапае, дык выкапае... Вельмі цікава... Бывай... (Выходзіць.)
В е р а (уваходзіць). Ну як, Аляксандр Пятровіч, дасталі грошы на экспедыцыю?
Чарнавус. Мне не да экспедыцыі, Вера Міхайлаўна.
Вера (здзіўлена). Чаму?
Чарнавус. Мяне, здаецца, у ворагі залічылі.
В е р а. Што ж гэта значыць? Як гэта сталася?
Чарнавус. Я і сам не ведаю, як гэта сталася. Учора лёг, як чэсны савецкі грамадзянін, а сягоння ўстаў, бачу — нешта няладнае. Некаторыя знаёмыя не пазнаюць мяне, на другі бок вуліцы пераходзяць, калі сустрэнуцца.
В е р а. Можа, гэта ўсё вам здаецца?
Чарнавус. Сёння мне не дазволілі чытаць лекцыі на геафаку. Гэта ж мне напэўна не здаецца. Дэкан, які меў ласку гэта паведаміць, быў не здань, а самы рэальны дэкан, паважаны Міхаіл Дзянісавіч.
В е р а. Ды не можа быць!
Ч а р н а в у с. Можа быць, Вера Міхайлаўна. Я сёння ў гэтым пераканаўся. Кніжку маю не пусцілі ў друк. Таксама скажаце — не можа быць?
В е р а. Слухайце — гэта ж не жарты!
Чарнавус. Я думаю... Якія ж тут жарты?
В е р a. А прычыны? Вы спрабавалі даведацца, якія прычыны?
Чарнавус. Спрабаваў... Нічога не выйшла. Пыкаюць, мыкаюць, вочы ўбок адводзяц