Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
і не заўважыў. (Рагоча.) Так улёг у работу, што нават не заўважыў, калі жонка валасы пафарбавала. Аж смешна! (Рагоча.)
Цёця Каця. Сапраўды, смешна. Вы думалі чорныя, а яны светлыя, як у нашай Зіначкі. (Рагочуць абое, разумеючы адзін другога.)
Га р л а х в а ц к і. Вы толькі не кажыце нікому, што я валасы жончыны пераблытаў, a то смяяцца будуць.
Цёця К а ц я. А мне што? Блытайце сабе.
Гарлахвацкі (супакоіўшыся). Памойму, цёця Каця, вы лішнюю плошчу падмятаеце... звыш нормы.
Цёця Каця. Няхай бы памералі, можа і лішняя.
Гарлахвацкі. Іне мераючы відаць. Напішыце маленькую заяўку, а я налажу рэзалюцыю, каб вам прыбавілі зарплаты.
Цёця Каця. Дзякую... Я за сакрэты грошай не бяру.
Гарлахвацкі. Вось як. (Мацае ў кішэнях.) А папяросы забыўся. Як жа я працаваць буду?.. Цёця Каця, вось вам грошы, прынясіце мне два пачкі папярос.
Цёця Каця. Добра. (Бярэ грошы і выходзіць.)
Гарлахвацкі (прычэсваецца перад люстэркам). Ну і шэльма баба! Так адсекла!
Уваходзіць ч а л а в е к у форме НКВД.
Чалавек у форме. Скажыце, як мне пабачыць Валодзю Пракаповіча? Гарлахвацкі. Валодзю Пракаповіча? А хто ён такі?
Чалавек у форме. Мой брат. Перадайце яму, калі ласка, што брат з раёна прыехаў — няхай ён сюды выйдзе.
Гарлахвацкі. У настакоганяма.
Чалавек у форме. Чакайце! Гэта ж інстытут біялогіі?
Гарлахвацкі. Вы памыліліся: гэта інстытут геалогіі, а інстытут біялогіі знаходзіцца на Шырокай вуліцы. Нумар дома я вам не магу сказаць. (У адных дзвярах паказваецца галава Зёлкіна.)
Чалавек у форме. Значыць, на Шырокай? Ну, дзякую, цяпер я ўжо яго знайду. (Выходзіць.)
3 ё л к і н (падыходзіць да Гарлахвацкага). Чаго ён прыходзіў?
Га р л а х в а ц к і (якбы нехаця). Цікавяцца некаторымі асобамі.
3 ё л к і н. Кім, калі не сакрэт?
Га р л а х в а ц к і. He толькі сакрэт, а дзяржаўная тайна. (Ідзе ў свой кабінет.)
3 ё л к і н (адзін). За каго ж гэта бяруцца?.. Называлася Шырокая вуліца... Хто ж там жыве з нашых? (Наморійчыўшы лоб, стпараецца прьтомніць, потпым дасліяе з кійізні блакнот і паспешна гартае.) Аляксандр Пятровіч Чарнавус — Шырокая, 23. Вось табе і выдатны вучоны! Даскакаўся, галубок! Шкада толькі, што гэта здарылася не перад маім дакладам. (Да цёці Каці, што ўвайшла з папяросамі.) Цёця Каця, чулі навіну?
Ц ё ц я К а ц я. He, не чула. А што такое?
3 ё л к і н. Няможна казаць.
Ц ё ц я К а ц я. Я нікому не скажу.
3 ё л к і н (агледзеўшыся кругом, шэпча). Нашага Чарнавуса... (Далей шэпча нешта ў самае вуха.) Прыходзілі нядаўна.
Цёця Каця (здзіўлена). Што вы кажаце!
3 ё л к і н. Маўчок. Пра гэта ведаю толькі я ды яшчэ адзін чалавек.
338 КАНДРАТ КРАПIВ A
Ц ё ц я К а ц я. Аяяй! Хто ж бы гэта мог падумаць! Гэтакі, здаецца, чалавек! Проста аж не верыцца. (Ідзе з папяросамі ў кабінет дырэктара.)
3 ё л к і н (адзін, бярэ тэлефонную трубку). Пеця... ты яшчэ нічога не чуў пра нашага Чарнавуса? Амба... Яшчэ не, але сёння ці заўтра напэўна... Ага, пыталіся адраса. Гэта пакуль што паміж намі... бывай... (Набірае другі нумар.) Саша, гэта ты? Скажу табе навіну... Наш Чарнавус пляснуўся. Ые, ён яшчэ на рабоце, але ўжо ўсё роўна як і там... Каб не ведаў, дык бы не гаварыў. (Вешае трубку. Прыадчыняе адны дзверы, што выходзяць у калідор.) Зіна! Выйдзі сюды на хвіліну. (Выходзіць Зіна.) Ты гэта дзе была ўчора з Гарлахвацкім?
3 і н а. Ты ж ведаеш дзе.
3 ё л к і н. Я то ведаю... На машыне раскатвалася...
3 і н а. Хто табе казаў?
3 ё л к і н. Той, хто бачыў.
3 і н а. Глупства! Бабскія плёткі!
3 ё л к і н. Зінка, помні! Калі што якое, дык я цябе задушу вось гэтымі сваімі рукамі. Я зараз пайду да Гарлахвацкага і зраблю скандал. (Накіроўваецца да дзвярэй.)
3 і н а. Пайдзі, пайдзі, ён табе ўстроіць, што і з работы паляціш.
3 ё л к і н (спыняецца). Хацеў табе сказаць навіну цікавую, але калі ты такая — не скажу.
3 і н а. Зёлачка, скажы, міленькі!
3 ё л к і н. Дзяржаўная тайна.
3 і н а. Магіла — нікому не скажу.
3 ё л к і н. Нашага Чарнавуса... (Аглядаецца кругом і шэпча на вуха.)
3 і н а (робіць вялікія вочы). Ну?!
3 ё л к і н. Гэта ведаю толькі я і яшчэ адзін чалавек.
3 і н а. Ай! Трэба ж Лідзе пазваніць. Яна ж з Чарнавусавай дачкой дружыць.
Зёлкін (каб чула Зіна). А Гарлахвацкаму я ўсётакі зраблю скандал. (Нібы накіроўваецца да дзвярэй кабінета.)
3 і н а (махае рукой). Ідзі, ідзі. Я пагляджу, як ты будзеш вылятаць адтуль.
Далей дзея працягваецца ў кабіпецс Га р л а х в а ц к а г а.
Гарлахвацкі (закурыўшы папяросу, гаворыць да цёці 'Каці, якая трымаецца за ручку дзвярэй.) Вы мне штонебудзь сказаць хочаце, цёця Каця?
Цёця Каця. Я хацела запытацца, ды не адважуся.
Гарлахвацкі. Пра што ж вы хацелі запытацца?
Цёця К а ц я. Ці праўда гэта, Аляксандр Пятровіч, што пра нашага Чарнавуса гавораць? Гарлахвацкі. А што праягогавораць?
Цёця Каця. Ну... вы ж ведаеце. Кажуць, што яго хутка ў нас не будзе... Гарлахвацкі. Ахтовам казаў?
Ц ё ц я К а ц я. Таварыш Зёлкін. Кажа, ужо прыходзілі па яго.
Гарлахвацкі. Зёлкін? (Паўза.) Мусіць, ён ведае, калі казаў.
Цёця Каця. Вы ж лепш ведаеце.
Гарлахвацкі. Каб я што і ведаў, дык вам бы не сказаў. Пра гэта гаварыць няможна.
Ц ё ц я К а ц я. Ага! Дык такі праўда. (Выходзіць.)
Гарлахвацкі (адзін). ГІайшло пісаць! (Паўза.) Цікава панаглядаць, як гэты шаноўны вучоны трапятацца будзе. (Устаў, прайшоўся па пакоі, падышоў да стала, узяў у рукі адну з костакмаманта.) Маслы праклятыя! Што я з вамі рабіць буду? Дажыўся таварыш Гарлахвацкі, няма чаго сказаць! Косткамі абклаўся, палеантолагам стаў. А было ж раней — Гарлахвацкаму банкеты, Гарлахвацкаму авацыі, Гарлахвацкі мог любога ў бараноў рог скруціць. I раптам — косткі! Скруці яе, праклятую, калі хочаш! Запхнулі мяне прыяцелі ў гэтую дзіру. Далей ад небяспекі. I спецыяльнасць такую ўдружылі, з якой нікуды не паткнешся, — палеанталогія. Гэта значыць, сядзі, Гарлахвацкі, і не рыпайся, a то можаш і нас аскандаліць. Сядзі ціха, а калі спатрэбіцца — пазавём. Сядзецьто тут зацішна... Але Гарлахвацкі сядзець не прывык — вось у чым уся бяда. (Стук у дзверы.) Што ж, зробім выгляд, што мы займаемся навуковай працай. (Раскладае на стале косткі, разгортвае кнігі і садзіцца за стол.)
Уваходзіць 3 ё л к і в.
КАНДРАТ КРАПІВА
339
3 ё л к і н. Выбачайце, Аляксандр П. гровіч, 'что я вам думаць перашкодзіў.
Гарлахвацкі (нібы з наліаганнем, адрываецца ад работы). Я вас слухаю, таварыш Зёлкін.
3 ё л к і н. Праваронілі, Аляксандр Пятровіч! Ах, як мы правароніліі Нам даўно трэба было яго прашчупаць.
Гарлахвацкі. Выбачайце, я нешта не разумею... Што праваронілі? Каго прашчупаць?
3 ё л к і н. Вы мяне добра разумееце, Аляксандр Пятровіч, і ведаеце, пра каго я гавару. Ад мяне цяжка схаваць штонебудзь. Досыць мне было пачуць адно слова, як я адразу здагадаўся, пра каго ідзе гутарка.
Гарлахвацкі.Я вам нічога не гаварыў.
3 ё л к і н. Мне і гаварыць нічога не трэба, я і так усё ведаю. Я нават ведаю прычыны. Гарлахвацкі. Якіяж прычыны?
3 ё л к і н. Брат за граніцай — раз. (Загінае палец.)
Гарлахвацкі. Брат?
3 ё л к і н. Так, родны брат.
Гарлахвацкі. Аяшчэшто?
3 ё л к і н. Геалагічную здымку збіраецца рабіць у прыгранічным раёне — два. (Загінае другі палец.) Да брата цягне — разумееце?
Гарлахвацкі. Усё?
3 ё л к і н. He, не ўсё. Кніга яго шкодніцкая — тры. (Загінае трэці палец.) Гарлахвацкі. Якая кніга?
3 ё л к і н. А вось гэта, якую ён у выдавецтва здаў.
Гарлахвацкі. Чымянашкодніцкая?
3 ё л к і н. Залежы фасфарытаў паказаны там, дзе іх вельмі мала, і не паказаны самыя багатыя. Хавае для некага — разумееце?
Гарлахвацкі. Івы можацегэтадаказаць?
3 ё л к і н. Няхай ён раней паспрабуе даказаць, што гэта няпраўда.
Гарлахвацкі. Гм... Як жа вы — ведаеце такія важныя факты і маўчыце? Хочаце, каб і вас пацягнулі разам з ім?
3 ё л к і н. Баяўся раней. А цяпер, калі за яго ўзяліся, я ўжо маўчаць не буду. Пра брата — у мяне ёсць чалавек, які напіша. Пра фасфарыты і пра здымку ў пагранічным раёне я сам шапну ў выдавецтве і на геафаку, дзе ён лекцыі чытае. У Маскву ж паслаў нейкую сваю працу. Чакае адказу, а таго не ведае, што зараз яму дадуць адказ... А што ён пра вас гаворыць, каб вы ведалі... Тулягу як вучонага ён ставіць вышэй вас.
Гарлахвацкі. Што ж, можа, гэты Туляга і сапраўды вялікія веды мае.
3 ё л к і н. Ведыто ён мае, але што за карысць! За ўсё жыццё ніводнага радка не надрукаваў. Баіцца. Усяго ён баіцца. Ходзіць і калоціцца. Кажуць, што ён быў у Дзянікіна палкоўнікам!
Гарлахвацкі. Ну,дзеўжояму!
3 ё л к і н. Праўда, праўда! Сёння на вуліцы адзін чалавек пазнаў яго. Дык ён цяпер ні жывы ні мёртвы ходзіць.
Гарлахвацкі (смяецца). Баязлівы ён, гэта праўда. Палкоўнік! Хахаха...
У кабінет з ахапкам усялякіх пакупак увальваецца Anna П а ў л а ў н a, 3 ё л к і н знікае.
Анна Паўлаўна. Вось палюбуйся, ірад, на сваю жонкуі Што я табе — грузавічок, каб гэта ўсё цягаць на сабе?
Гарлахвацкі. Хтож цябе прымушае?
Анна Паўлаўна. Ці чулі вы?! Яшчэ трэба, каб мяне прымушалі дзяцей сваіх адзяваць. (Перабірае пакупкі і кладзе іх на стол.) Жоржыку паліто трэба? Трэба. Штаны яму трэба? Таксама трэба. Славіку коўдру трэба? Ну, і без гэтага не абыдзешся. (Ставіць на стол медны таз.)
Гарлахвацкі. Што ты, звар’яцела?
Анна Паўлаўна. Як гэта звар’яцела! А што ж, я варэнне ў капелюшы ў тваім буду варыць!
Гарлахвацкі. Дык хіба ж на стол? Тут жа працаваць трэба. Я проста не разумею, нашто ты ўсё гэта сюды прынесла?
340_______КАНДРАТ КРАПІВА_________________________________
Анна Паўлаўна. I яшчэ прынясу. I ванначку прынясу, і прымус, і пасуду кухонную. He павалаку ж на сабе дадому.
Гарлахвацкі. Дыкты б рамізнікаўзяла.
Анна Паўлаўна. Дз.якую табе за ласку! Вядома ж, ты тры тысячы ў месяц бярэш, што я на рамізніках будў раз’язджаць. He хворы і сам занесці.
Гарлахвацкі. Каб ты ведала, Нюрачка, як ты мне перашкаджаешГ
Анна Паўлаўна. I заўсёды буду перашкаджаць. Я табе даўно кажу — у цябе павінна быць машына.
Гарлахвацкі. Дзежяяевазьму?
Анна Паўлаўна. Дзе хочаш. Вунь Соня Спевак па ўсім Кіеве раз’язджае на мужавай машыне.
Гарлахвацкі. Нюрачка, прашу цябе, не ўспамінай ты мне пра Кіеў! Я і так рад, што сухім з вады выйшаў. Я ж табе казаў, што ва ўсёй гэтай установе ніводнай машыны няма.
Анна Паўлаўна. Значыць, та