Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
ачамі; круглы, але правільны нос; рот з рысамі, лёгка даючымі дакорлівасумную ўсмешку; роўныя, белыя зубы, доўгая, багатая белакурая з завіточкамі каса.
He кожны салдат рашаўся жартаваць з Монцяю.
~ Куды паненкі схаваюцца, як прыйдзе германец? — вёў за ядою гутарку малодшы феерверкер Сініца.
— А чаго мы схаваюцца? — бліскае чорненькімі вочкамі Ядвіся. Ах, каб ёй яшчэ троху слоў. — Я не бус (не буду) схаваюцца... Прусы — народ лабай гражус... прыгожы (пру \ сы — народ дужа прыгожы).
_______________________________________МАКСІМ ГАРЭЦКІ _ 325
Уся хата дрыжыць ад звонкага, адылі закароткага смеху. Толькі задумная Монця ледзьусміхнулася на словы смяшлівае сястронкі.
Пачалі развітвацца. Салдаты дастаюць «пінегу» (грошы).
— He, не... Грэх браць у салдата. Наш Блажыс таксама ў войску. Вы ідзіцё на смерць за ўсіх. He.
I адварочваецца ад платы.
Але хто заможней, пакідае грошы на стале.
— Добрыя людзі, — кажуць у хаце пасле іх, — вясёлыя.
— Добрыя людзі, — кажуць салдаты па дарозе, — сумленныя людзі.
А тым часам трывога аб крывавую будучыню ўсё расла, даходзіла да хутарка і сяліла там смутак і клопат, хоць ужо ўсе трохі і прывыклі, што вайна.
Стары, седзячы іногды ўвечары ля салдацкага вогнішча і сапучы піпкаю, гаварыў, шукаючы спагады і даючы і не даючы веры самому сабе.
— Баюся, што хлеб сабраць не паспею. Збяру ў гумно, што ёсць, а прыйдуць свае ці чужыя — і спаляць.
He бойся, супакойваў салдат. Хто цябе будзе паліць? Мірных жыхароў чапаць забараняецца.
Ill
I вось два ворагіасілкі сышліся. Нарання будзе бой. Сталі закопвацца ў зямлю.
Ночы з пазіцыі прыйшлі да хутара салдаты (не тыя, што сцераглі мост, тыя ўжо даўно былі дзесьці ўперадзе). Пачалі ламаць вароты, дзверы, платкі на будоўлю бліндажоў.
Ян выйшаў з хаты.
Няможна! He далі! Я не далі, казаў ён салдату, што цягнуў вершкавую дошкупаліцу.
— Няможна? Возьмем... Вайна, дзядуля. Табе заплацяць.
Салдаты ідуць і ідуць.
Ян нікога не разумее. Учора ён раздарыў шмат хлеба і сала. Так, пахрысціянску, без грошай. I прыемна самому было. Яму і цяпер не шкода. Толькі нашто ўсё руйнуюць. Прыкрасць. Без вайны зглумуюць.
Надышоў дзень. Калоны войска ідуць туды і сюды. Грымяць цялежкі, кухні, гарматы. Скачуць вершнікі. А ранне такое сонечнае, цёплае. Прыпякае. Неба сіняесіняе. А ўдалі над лесам выплываюць знедкуль белыя клубочкі дыму. Пакажуцца і паволі расплывуцца. Там жа нешта гудзіць, як далёкі ціхі гром.
— Што то, зямляк? — пытаецца літвін у сумятліва бягучага пехацінца.
— Што то? — ізноў пытаецца ён тэлефаністаў, што шпарка разматваюць шпульку з кабелем.
— Што? Шрапнелі... Уцякай, дзед, назад!
Ян узняў далонь над вачмі і пільна ўглядаецца ў тыя белыя клубочкі высока над лесам. He, ён не кіне свае сялібы, свае гаспадаркі. I ён спакойны: жонка і дочкі з вузламі і пакункамі яшчэ досвіткам пайшлі ў касцёл, далёка ў тыл.
— Трарах!
Ян здрыгнуўся мімаволі і як толькі не зваліўся на дол ад раптоўнасці. Сабачка жалабна заскігатаў і кумільгам рынуўся пад вароты. Аграмадны чорны стоўб зямлі і газаў уздымаўся на пакаце гары, а міма ляцелі і клаліся на палату чарапкі: дзвыгд!.. пук! — пелі і пукалі яны.
Ян палажыў рукою крыж на сябе і зайшоў за вугал, прыхінуўся да сценкі. Чуваць, як за гарою быццам чым хлопаюць ці бабы на падоле бялізну перуць; перш рэдка і дзенідзе: тах! тах! А потым усё часцей і часцей, і пасыпалася дробна, як гарох ао сцяну. хлоплоплоп!
— Са стрэльбаў, — сказаў сам сабе стары.
Сэрца стукала. Чуе: запрацаваў кулямёт, роўна і доўга: тратата, а збоку і адзадзі, у лагу, куды ўчора артылерысты цягалі дошкі, круглякі і жэрдзі, разам у цішы пачулася рэзкая, дужая каманда:
— А адзін патрон, беглы агонь!!
Разам, аглушаючы, тарарахнуў залп усёй батарэі. Ян неяк ненаўмысна пабег у хату, стаў, кіраваўся абдумаць і зноў выбег за вароты.
— Гэта ж свае... чаго баяцца.
I потым ужо цалюткі дзень, да канца бою, стары не мог апамятацца і агоўтацца і зрабіцца такім, як заўсёды, і думаць, як заўсёды. Нібы пялёнка нейкая заслала вочы, нібы ўва сне плы
326
МАКСІМ ГАРЭЦКІ
ло ўсё ў бяздонне часу, толькі ні на каліва не пакідала балючае пачуццё чакання канца бою, чакання ночы і нейкая прыглушаная трывога аб сабе і аб жонцы з дочкамі і аб сваіх салдатах.
Беглі міма пехацінцы, скакалі патронныя двухколкі, прагрукатала з лагчыны на новую пазіцыю батарэя, на хутар пляліся лёгка раненыя. Стары паіў іх вадою, падаслаў у хаце і на двары чысценькай, сёлетняга першага абмалоту, саломкі.
Блукаючы, абы не сядзець, ён за дваром набрыў на забітага. Перш хацеў вярнуцца і не зірнуць, ды нешта цягнула туды. Стаў і глядзеў, глядзеў, бутуваўся папарадкаваць думкі, уцяміць, але думка была неслухмяна ці затупілася, і ён такі аклумлена дзівіўся доўга на аскаленыя зубы, крывяны твар і раскінутыя рукі.
К ночы, калі пачало заціхаць, успомніў Ян, што ўвесь дзень нічога не еў і не карміў скоту.
Ноч. Ранне. Ізноў сонца, ізноў дзень. He даецца веры, што ўсё ціха.
Немцы адышліся. Уранні ў садзе Шымкунаса сівавусы палкоўнік гаманіў з некім па тэлефону:
Няма сілы падабраць. Ляжаць цэпкамі, калонамі. Бог іх ведае, ці забіты так, ці параненыя спаўзліся ў адзін груд. Трупаў не менш трох тысячаў на адной маёй пазіцыі. Можа быць, тыл падбярэ.
Ян чуе і не можа цяміць: ці шмат то ў адным грудзе забітых і як яны спаўзліся?
Прыншла жонка са збялелай проці звычайнага Монцяй і нервовасумятлівай Ядвіськай. Яны праседзелі ў касцёле і не бачылі бою, толькі маліліся, плакалі і пужаліся кананады. У хаце Монця села ля вакна, пасвойму падпёршыся рукою. Без слёз плакала сухімі вачамі.
Ядвіська разоў дзесяць вылятала за садок і зза вуголчыка дзівілася на палатняныя насілкі з капкамі крыві і барадатых, у пыле, санітараў з чырвоным крыхам на рукаве, на нерухомых сініх нямецкіх салдатаў у жоўтых ботах з гваздамі, на фурманкі, дзе крахтавалі, стагналі раненыя, на шпаркі самакат, што курыў то ў той бок, то ў той, па шляху.
Убачыла, як санітар папярэдне пары троху сунуўся на камлыжку, а насілкі варухнуліся, ранены ледзь утрымаўся, і ўсміхнулася.
Схапіла жменьку валасоў і моцна рванула сябе за смех.
Ян ездзіў з падводаю збіраць на пахаці забітых.
Перад вечарам вярнуўся маўклівы і замораны.
На роспыты сям’і адказваў марудна і неахвотна. I кажучы аб другое, бачыў перад сабою ашклянелыя вочы, рукі са сціснутымі кіпцямі і ўзнятыя ўгору і кроў. I як ён, прывёзшы іх да брацкай магілы, па загаду санітараў хапаў за ногі, як за дубцы, і кідаў з калёс у яму, нібы дровы.
Салдаты часам поркаліся ў нямецкіх рыжых і касматых ранцах, даставалі салодкія жоўценькія сухаркі і частавалі Яна.
Ен папробаваў, і цяпер яму прыкра і мляўка.
IV
Заціхлі гарматы: пасунуліся на захад. Хутарок астаўся ў тыле. Пайшлі...
Хутарцы ўздыхнулі вальней. I думалі, што навальніца мінула. Ждалі лістоў ад Блажыса, але пошта была раскідана той навальніцай, і Даміцэля блізка месяца дарэмна штодня ўрннні і ўвечары ў малітвах пьіталася, ці жывы сыны яе? Лістоў не было, вешчых сноў не снілася, трывога не міналася.
Ян колькі разоў падвозіў хлеб на пазіцыю. Вярнуўшыся, шмат расказваў у двары аб тое, што бачыў.
Крэпка верылі ўсе, што не адыдуць ужо нашы і не прыйдуць сюды немцы.
А мінуўся месяц, і вестка аб адступленні ўразіла хугарок больш, чым некалі вестка аб вайне.
Тры пары, дзень і ноч, гудзіць мацьзямля. Дымяць пахары. Чырванее неба. Выюць сабакі. Тарарахкаюць пушкі і павозкі.
— Рускія ўцякаюць...
Вот з аднаго хутара выйшла гаспадыня, старая літвінка, зірнула на лог свой, акопамі зрыты і гэтак кінуты, пачула жалобнае мычанне непакормленага ў сумяціцы скоту, абхапіла галаву рукамі і завыла сама, як той бедны сабака.
А ў касцёлах, бажніцах — трывожны звон, у званіцы навалена вузлоў спалоханых уцекачоў, там богамаленцы і сівы дзядок — кунігас. Дрыжачымі рукамі благаслаўляў тых, што па дарозе забягалі са стрэльбамі ў руках, каталікі.
Курыў па полі дожджык і, урэшце, паліў як з вядра. Клум, гразь. Адзадзі страляніна,
МАКСІМ ГАРЭЦКІ 327
і збоку лятуць ужо снарады. Там нейкія крыкі, вазня, уцекачыжыхары з цэлым возам убогага шкумацця поўзаюць у гразі ля калёс і беднага каня, што прыстаў у патапечы.
А ў хутары Шымкунаса голаснае выццё. Блажыс ішоў са сваім палком міма роднай хаты і забег да сваіх на пяць мінутак.
— Што нам рабіць, сыночак, што? — Кладуць яму ў торбу сала і каўбасу, сыр і хлеба. — Сам не з’ясі, таварышаў пачастуеш, — нечым будзённым чуецца сярод гора і плачу.
I не пускаюць таго з хаты. Матка і Ядвіська прыніклі да яго і выюць; ужо Монця падае торбу і роніць слёзы, а бацька ўсіх супакойвае і сам плача.
Ужо не ўцеч вам, кажа сын, выкапайце за дваром ямку і накрыйце тоўстым бярвеннем з зямлёю. Калі будуць біцца, хавайцеся туды, а пакуль што хоць у паграбніцу. Бывайце, бывайце! Цалуе бацьку, хапае матчыны рукі, абшчапіў сясцёр, схапіў стрэльбу і торбу і пабег даганяць свой полк.
— Калі што, дай вестачку, Блажыс!
А наўкола сяліб і ўздоўж шасэ ўжо рыюць зямлю нямецкія гарматы.
Ядвіся палезла на вышкі, кінулася на сена і аддалася панаванню гора.
Нітка думак парвалася, і дзяўчынка плакала доўга і няўцешна, чуючы толькі, што на свеце робіцца нешта незразумела страшнае, што на хатку прыйшло незвычайнае няшчасце, што герман іх забірае.
Выплакалася Ядвіся ўволю і троху прыціхла, у пакоі з прыемнасцю палепшанага пацягнулася на мяккім пахучым сене, закінула рукі за галаву, глыбока ўздыхнула і прыслухалася.
Гарматны гул не сціхаў, але далятаў здалёку, як глухі гром, глухімі раскатамі.
Наўкола ж блізка ўсё было ціха. 3 хаты не чуваць было ані гуку.
Шкло вакенца на вышках ледзь дрынчэла і званіла, калі мацней гудзеў гул. Мусі, дожджык ішоў: вакенца было затуманена дробнымі капачкамі, запацела.
На вышкі залезла кошка, уперлася зялёнымі зрэнкамі на дзяўчыну, падняла хвост і замяўкала.
Кыцькыцькыць, паманіла Ядвіся, але вуха яе раптам уразілася рэзкім хлопаннем унізе, блізка возера.
Яна мігам скочыла, падбегла да шыбкі, працёрла яе ад туману і глянула на поле.
Дожджык ішоў. Людзей не было відаць, але паміж гор то тут, то там хлбпала, і на міг віднеўся клубочак пару, як ад дыхання ў мароз.
Прыгледзеўшыся, убачыла Ядвіся, што за хутарам, куды пайшло рускае войска, па ўсім полі, у лагчынах і па