Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
з імі, калі яны надта прагаладаюцца і раз’юшацца так, што болей некуды.
— А цяпер? I цяпер таксама? — зацікавіўся дужа Архіп.
— I цяпер, мусіць, так, слава Богу. Я табе толькі не казаў пужаць цябе не хацеў.а ў мяне сякера на ўсякі выпадак схавана. Думаў: уцячы не ўцячом, а можа, яшчэ зяпы ім сутарга звядзець, а калі ўжо Бог дапусціць, сякерай бараніцца буду. Аж яно памойму і здарылася.
— Аа... Вунь штоо, расчаравана троху, але ўсё ж з дзіваваннем працягнуў студэнт.
— А ты б што думаў? Я ж не чараўнік які... Хэхэ!
— ДзядуляІ А вы ж даяце веры чараўніцтву?
Ааё! Ахвота табе гаварыць пра тое, пра што не трэба... А хто ж яго ведае! Ці мала чаго кажуць. Братка мой! Усё адно адказу не даб’ешся. А думаць пачнеш — адно спакой згубіш.
— А Божа! Дык няўжо ж так праз гэты, выбачайце, свінячы спакой калодаю гнілою жыццё пражыць і нічым не цікавіцца?
Чаму? Я таго не кажу; пэўне, без цікавасці што за чалавек? Але гэта... Мяне во дзівіць вучыцель Балазевіч: на ўсё адгадкі знайшоў хлапец. Бога няма, памрэш, згніеш, вось табе і ўсё... Ну ці не дурны! А здаецца, і дзяцюк нічога сабе, рахманы.
— Дык як жа, дзедку?
— Як? А так, што, колькі трэба, ведай, а ў вялікае не залазь, a то каб шыю, бывае, не скруціць. I не думай, што яно такое простае... Што няма нічога...
— Вы, дзядуля, як былі маладзей, не казалі, мусіць, таго?
— А што — «маладзей»... Як быў я маладзей, ішоў я раз апоўначы каля могілак, а была там свежая магіла: надоечы пан войт памёр. Даўся ён, гэты войт, пры жыцці людзюхнам. Жорсткі чалавек быў, нікому не дараваў, няхай ужо свят ляжыць. I ўміраў доўга і страшна, памерці ніяк не мог, мучыўся дужа. Іду, значыцца, я сабе з качарэжкаю, адганяю думкі аб нябожчыку, а яны так і лезуць. He гляджу туды, дзе гэта магіла, а нехта як падбівае: «Зірні, зірні, што тама?» He ўцерпеў я, скасіў вочы: зірк! Аж на магілцы, над насыпам — белы, як у тумане, чалавек стаіць, быццам то й на пана войта паходж, да яго ў падобі. Закалацілася ў мяне сэрца, ногі занямелі, валакуся як нежывы, дыхаць дайжа баюся. А тое дрыжыцьдрыжыць, трасецца, як во паветра, калі ў пагодны дзень сонечны; толькі яно белае, быццам папера. He ведаю, як я ўжо да хаты давалокся, белых валасоў праўда, заўтра знайшоў, хварэў ці мала, хадзіў як у воглуме.
Дзед памаўчаў. Студэнт прыціх, але ткі запытаўся:
— Дык што?
— А што? Каб на другога — не ведаю, што было б. А я ўжо праз гадоў дваццаць ад пана Беляеўскага чуў, што траплялася гэткае бачыць і другім; гавораць іншыя наўчоныя, што гэта, як пачынае чалавек у магіле ўжо тлець, дык з яго праз зямлю наверх выходзіць нешта, — забыўся названне, не наскае слова, — і збіраецца ў кучу такую ж, якой формы чалавек быў, што там пахован...
— Фосфар, хіба... Ведаю.
— А можа, й так, забыўся, наймення не помню.
— Аа... — працягнуў студэнт у задуменні.
— Можа, калінебудзь і аба ўсім, што каля нас незразумелага, даведаюцца людзі. Бог ведае.
Дзед замоўк. Коні весялей набеглі, бо лес далёка астаўся цёмнай грамадай адзадзе, а дзесьці справа, дужа далёка, галасіла машына. А вакзал быў недалёчка.
— Адно астанецца людзям навекі святою загадкаю — гэта Тварэц наш Найвышні. Каб не было дано людзям гэтай загадкі, не было б чалавецкага жыцця... Прапалі б людзі.
«Іш, які дзед, — памысліў Архіп, — недарма ж назбіраў поўную багаўню богамаленных кніжак, недарма ж і ў базыльянцаў некалі вучыўся ў Мсціслаўлі».
МАКСІМ ГАРЭЦКІ 323
А дзед у гэты час маўчаў, думаючы важную думу. Абразы мінулага луналі прад памаладзеўшым старыком. Ён, падумаўшы, загаманіў:
— Дык вось, Архіп, любы ты мойі Бачу я, крэпка ў табе роднае карэнне наша. А мне, старому, уміраць трэба. Едзеш ты ў свет далёкі. Смерць мая зза кургана ўжо смяецца: мо і не пабачымся болей, дык вось, будзь ласкаў, звярні ты ўвагу на маю старыкоўскую гутарку. Першае, што скажу я табе, гэта — чытай, галубец, у кніжках і ў разумных людзей пытайся, як жылі даўней нашы тутэйшыя людзі... Споўніш гэты загад — у жыцці не ашукаешся, будзеш ведаць, што рабіць трэба. I ніякая, братка, чартаўня, ніякія думы чорныя не змогуць цябе. А другое: часцей у роднае гняздзечка залятай, дык не будзе яно здавацца табе страшным, і не пабяжыш ты, спужаўшыся, уцякаць ад яго, калі часам пачуеш ад каго дурнога або цёмнага і скрыўджанага нараканні няправедныя, нахабшчыну на справу і працу тваю. А яшчэ дадам: не забывай ты ў горадзе, дайжа ў добрай таварыскай бяседзе за салодкімі напіткамі ды смачнымі дарагімі стравамі, не забывайся ты запытаць у сябе: «А можа, цяпер у каго скарынкі хлеба няма?» I ведай тады, што адным енкам ды стагнаннем бядзе людской не паможаш... Помні, што каб другога вызваляць, трэба самому крэпкім быць, на сілы не ўпадаць, a то і самаго затопчуць... Толькі ты не гневайся, што я табе наказы раблю...
— Што вы, дзядуля! Мне так люба, лягчэй мне.
— А чартаўня... Можа, яна і не такая незразумелая, як нам здаецца... Унукі нашы больш за нас ведаць будуць.
— А ўсё ж крыўдна, дзядуля, што людзі сляпыя такія.
— Гэта ў пары такой цяпер ты! А шчэ горш тое — рос ты змалку сярод нас, цёмных, у лесе, дзе яшчэ мой дзед маліўся каля асівавага пня богу ДуплінскамуІльінскаму. Вось яно і гаворыць у табе. Нічога, прывыкнеш сярод паноў — абойдзецца...
— А нее, дзед! Чаму ж тады...
— Кугугугу... — загудзела машына, глушачы словы студэнта. За гоні стаяла станцыя, па насыпе бег пасажырскі поезд.
У цёплых, добрых бягучых хатках ехалі людзі, ехалі са сваім горам і радасцю.
— Чачах, чачахстук, — шпарка дужа грукаталічахалі, — чахчах, чачахстук, — тахалі колы вялікія пад вагонамі.
Падуў ціхі ветрык, заківаў лазу над канаваю і траўку змірную прыдарожную.
«I трыста, чатырыста гадоў назад таксама дуў ён тут, ветрык, і таксама калыхаўцалаваў траўку сумную і маўклівую... толькі цудамашыны не было», — памысліў студэнт і замаркоціўся...
ЛІТОЎСКІ ХУТАРОК
Худое лета выдарылася хутарку. Сядзеў ён паміж гор, і ўся ярына выгарала. Дып жа ставок, што сінеў пад гарою, блізка што высахнуў, а ў студні даўно вады не было. Гліністая дарожка, што вілася ад хутарка ўніз, вакол стаўка да Вержбалоўскага шасэ, закамянела і патрэскалася.
Па вясне хадзілі чуткі, што будуць у тутэйшых ваколіцах вялікія дзяржаўныя манеўры, сам імператар прыедзе. Газеты ж прыходзілі толькі кунігасу (свяшчэнніку), ды і то рэдка, і вайны ніхто з хутарцоў не спадзяваўся.
Калі ж познаю начою з фанаром у руках прыскакаў на хутарок конны ад гміны і заб;. рабаніў у вакеніцу, уся сямейка мігам ускочыла і спалохалася. Нібыта прыйшло заканчэнне злыбед усяго лета.
А калі пасланец уваліўся ўвесь у пыле ў хату, рупліва дастаў паперу і загадаў гаспадару хутарка Яну Шымкунасу той час запрагаць каня і ехаць у гміну для патрэб мабілізацыі, бо абвешчана вайна з прусамі, — у хаце прайшоў жах і запанавала смяценне.
— Так... вайна, знача, — неслухмяным языком сказаў Ян і пачаў рыхтавацца.
Усе маўчалі. Ніякіх выгукаў, ніякіх пытанняў. Толькі гаспадыня, старая Даміцэля, адразу ўзяўшы ў думку сыноў сваіх: Блажыса, што апошні год у войску служыў, і Дамяніка, што ў шахтах быў, усхліпнула і дрыжачым голасам сказала дочкам:
— Збірайце бацьку ў дарогу.
324 МАКСІМ ГАРЭЦКІ
Большая, Монця, узняўшыся на падушцы, з падпёртаю шчакою, быццам застыгла ў думках, а меншанькая, Ядвіська, нервова заклапаціла па хаце.
У гэту ноч ужо не заснулі.
А на другі дзень, як свет, пацяклі па ўсёй ваколіцы жаночыя слёзы, было хліпанне і выццё, малітвы і кляцьба. Праваджалі запасных. Звон бажніцы (цэрквы) смутна і богамаленна гукаў усіх пад’ярэмных пад купал храма да ног раскрыжаванага за словы любові і міру.
Плакаў зморшчаны сівенькі кунігас, благаслаўляючы духоўных дзяцей на шлях брані, заказуючы храбрасць у баі і літасцівасць да зможанага ворага; плакала, уздрыгваючы ўся, колькі было людзей, бажніца.
Істава хрысціліся і малебным поглядам прыліпалі да абраза Спасіцеля ў цернявым вянку і не ўтрымлівалі буйных слёз пагуканыя запасныя.
А на вуліцы — цёплае сонейка; пяюць без клопату птушкі, гудзяць у ліпняку пчолы. Усё — як усягды. He даецца веры навінам.
Правадзілі... Доўга стаяла асірацелая таўпа з сівенькім кунігасам паперадзе. I ўсё яшчэ махала тым любым, іпто пайшлі спраўляць крывяныя хаўтуры.
Су Дзеў, су Дзеў!.. (з Богам!) Доўга шчэ адгукаліся тыя, махаючы шапкамі.
— ПрашчайцеІ прашчайце!
Схаваліся за ўзгорак.
II
Мабілізацыя канчалася.
Ля хутарка на горцы стаяла паўбатарэя: вартавала мост ад ворага з паветра.
Некалькі вольных ад дзяжурства салдатаў, нібы забыўшыся, што вотвот можа быць пераход, бойка і той свет, чаёўнічалі сабе ля вогнішча, скалілі зубы, хадзілі дажа купацца ў лужу на ставок ці шчыпалі rapox. A то, абышоўшы далёка кругом, падбіраліся да сям’і хутаранаўлітвінаў, што жалі авёс, і пачыналі заводзіць з імі знаёмасць.
Салдатыназірачы дзівіліся ў біноклі ці трубу Цэйса і, рагочучы, абвяшчалі, што «Hama бяроць», чорненькая ўжо смяецца, а беленькая не хоча і не глядзіць, — усё жне.
Потым хапаліся за працу; касілі, вязалі і насілі снапы. Ярмашчук і Дудзік жалі, і ўсе ўвесь час смяяліся з дзяўчынамі і вялі іугарку з панамтатулем, катораму падабалася работа салдат, іх вясёласць, і жарты, і велічанне панам.
— Няго сюды, да мяне на хутар, можа прыйсці герман? Няго тут на маім родным полі, блізка хаты маёй страляць будуць? I тутака ляжаць будуць забітыя? He, не можа Taro быць! A то што ж тады? — во праз што млела сэрца ў старога.
— He клапаціцеся вы, татуля! He прыйдзе да вас герман. Мы яго так турнём, — супакойваў яго бойкі, курносы, папсованы воспаю кастраміч.
— Ты не ведаеш, братка: прусы — народ кітры (хітры), — трывожыўся стары.
Увечары салдаты гасцявалі ў хутарку.
Нягледзячы на тое, што дзяўчаты гаварылі з «москолюсамі» ўбогай мяшанкай рускапольскіх слоў, салдаты, дзякуючы магнэчнай сіле прыгажосці, пачувалі ў сабе паўнату шчасця ад знаёмства з імі.
Праўдзівая прыгажосць сярод літовак страчаецца нячаста, але прынадных дзяўчынак на Літве даволі.
Чорненькая Ядвіся не была так прыгожа, як большая, Монця, але яе бойкія, вясёлыя чорненькія вочкі, чырвонасмугленькія з ямачкамі шчочкі, дзяцінакапрызны са смяшком склад вуснаў, маладыя, круглыя ручкі, гібкасць і крутасць паланялі салдатаў, не ведаўшых, чым і як ёй дагадзіць.
о Беленькая Монця мела больш строгую красу і была сур’ёзней і неяк задумней. Гэта быў тып літвінкі. Прадаўгаваты тварык з шэрымі, сумнымі, удаўжонага разрэзу в