• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    , разоры, I што ў мільёнах душ разоры правяло.
    Прашу цябе, спявай аб горы песнь адну ты I наш гаротны лёс рабі яшчэ цяжэй, Тагды, убачыш сам, парвуцца духа путы I будзе ясны дзень да нас тагды бліжэй.
    ЖЫЦЦЁ
    Элегія
    Жыццё — гасцінец, гады — як вёрсты, Канец жыццёвы — то небаспад.
    Ідзеш паволі.Ніто далей — болей Тых вёрст жыццёвых цячэць назад.
    Што далей — болей... Сціха, паволі
    310
    АЛЕСЬ ГАРУН
    Старэеш, слабнеш, цяжэеш ты, Аж ўрэшце ледзьве нагі абедзве Дацягнеш неяк да тэй вярсты, Дзе гэным знакам, што ўсім аднакаў, Ці хто ялмужнік, ці хто купец, На страх выразна, для ўсіх паказна Стаіць: «Спыніся, вось твой канец!»
    ПРАВОДЗІНЫ
    Браце мой любы!.. Ідзеш на вайну...
    — Кліча агульны прыказ... Кінеш радзімую ты старапу, Кінеш сямейку і нас!
    Можа, не ўбачымся болей з табой — Бог яго ведае, брат!
    Як праканаціся ў долі сляпой: Пусце? — не пусце назад?
    Сорам і ганьба для свету вайна, Як ні мяркуй, ні судзі;
    3 боскіх законаў смяецца яна...
    Мусіш, аднак жа... Ідзі!
    Йдзі, не трывожся: маленькіх тваіх Будзем карміць, даглядаць,
    У разе ж... дай Бог, каб вярнуўся да іх!.. Будзем, як ты, гадаваць.
    Гэтак... I ўсё, што хацеў я сказаць? Пэўне, усё... Пачакай!
    Нам пастарайся адтуль напісаць, 3 думкі сваіх не спускай.
    Потым... Пасунуцца ў бітву палкі —
    Ты баязлівым не будзь: Смелага сэрца не раняць штыкі, Кулі яго не праб’юць.
    Будзе праціўнік пабіты ляжаць, — Ты пашкадуй яго, брат!
    Раны завяжаш, паможаш устаць, — Й ён чалавек і салдат.
    Брат, у далёкай сваёй старане Mae ён дзетак, сям’ю...
    Помста ці хцівасць цябе як штурхне, Успомні сямейку сваю.
    Старасці, цноце не помні ураз, Гэтым сумлення не плям.
    Быў чалавекам ты, браце, у нас, Будзь чалавекам і там.
    Мы у Вялікага будзем прасіць, Ты каб вярнуўся здароў...
    АЛЕСЬ ГАРУН
    311
    Нну! — развітаемся... Сэрца баліць... Дай жа абнімемся зноў!
    1914
    * * *
    Брацця, к агульнаму шчасцю Трэба жыццё кіраваць.
    Роўнасць, братэрства і згода Будуць нам шлях асвятляць.
    Згоднай, вялікай сям'ёю Пойдзем к дзяньком залатым, 3 думаю ў сэрцы святою, 3 нашым жаданнем адным.
    Крыўды людской нам не трэба, Слёз не бажаем ніч’іх, Хочам, каб з яснага неба Слонца свяціла для ўсіх.
    Досыць было панавання Квотнікаў злых, махляроў, Досыць для нас гаравання, Новых паклічам майстроў.
    Мусім народ абудзіці,
    Голасна мусім пазваць:
    Гэй, хто работнік? Хадзіце Новы ўсім лад будаваць!
    Будуць для ўсіх там палацы, Стане на ўсіх там цяпла, Ў панстве братэрства і працы, Вольнасці, хлеба й святла.
    У ПРЫПАР
    Прыпарыла, Нахмарыла I ўдарыла! — Святы Ілля... Маланка ўраз з’явілася, Мільгнула і звалілася, I дожджыкам аблілася Гарачая зямля.
    Кроплі разам, згодна, жвава Пояць ўсё, што хоча піць: Збожжа, дрэвы, кветкі, травы, Вулкі хочуць затапіць, Б'юць у стрэхі, мыюць шыбы, Мыюць хаты, мочуць сад, Ў рэчцы спожыў маюць рыбы... — Хто ў прыпар дажджу не рад? Сцішаецца, Змяншаецца, Ўнімаецца.
    — Няма!
    I слонка паказалася,
    312
    МАКСІМ ГАРЭЦКІ
    Маўляў, само купалася; Прыемна усміхаецца, Блішчыць, пераліваецца, Яскрава адбіваецца На траўцы, на лісточку, У рэчцы, ў раўчачочку, На вулачцы, ў садочку, Зямля ўздыхае поўнымі, Шчаслівымі, чароўнымі Грудзямі усіма.
    МАКСІМ ГАРЭЦКІ
    (1893—1938)
    РОДНАЕ КАРЭННЕ
    ...А яшчэ трэба паведаміць цябе, даражэнькі сынок наш, — чытаў, лежачы на цвёрдай канапе пасля абеду, бацькоўскую пісульку студэнтмедык Архіп Ліпкевіч, — што ў новай нашай хаце жыць мы дужа баімся...
    Архіп пацягнуў раздругі папяроску, абтрос попел на бляху, буркнуў пад нос: «Што за дзіва?» — і, зацікаўлены, пачаў разбіраць далей закаручкі запэцканага чарнілам пісьма:
    ...Здаецца, ні разу не было таго ў нашым сяле, што дзеецца цяпер у гэтай хаце...
    — Ну й пісара ж знайшоў бацька сабе, — уголас загаварыў Архіп, ніяк не могучы разабраць слова ў пісульцы.
    Ён ізноў зацягнуўся, вылаяў у думцы пісаку, што, нягледзячы на добры сялянскі пачастунак і пяць капеек, так дрэнна піша пісьмы, саўсім нечытэльна, і задумаўся аб далёкім родным сяле, аб міленькіх старэнькіх сялібах і садку, што сам з бацькам садзіў колькі гадоў назад.
    «Як многа слаўнага ў нашых вёсках, сёлах, а тым часам як яны непарушнамёртвыя ў жыцці. Час ідзе — угары, у воздусі лётаюць аэрапланы, дырыжаблі; пад вадой хывуць людзі, як на замлі; перагаварываюцца на тысячы вёрст; даходзяць да таго, што думаюць замаражываць чалавека на колькі трэба часу і ўзноў аджыўляць яго; усё ідзе шпарка ўперад, толькі нашу вёску, як абросшы мохам камень каля шляху, з мясціны не скранеш... Сумна, сумна».
    «У дваццатым вяку баяцца жыць у новай хаце. А чаго? Ну, пэўне, чэрці не даюць». — Так думаўсумаваў студэнт,
    ...Мы ўжо й папа прывозілі і свянцілі яе, але нехта засеў у ёй і не дае начаваць... — прачытаў ён і аж зазлаваў:
    — Выдумаюць сабе ўсякіх дурацкіх зданнёў дый, быццам дзеці, забаўляюцца. Як бы рабіць няма чаго. Ээх!
    ...У прошлы чацвер пайшоў батрак начаваць у ёй, бо там халадней, а ў старой хаце аб цяперашнюю летнюю пару дужа душна, дый мухі спакою не даюць. А лавак у ёй мы шчэ не наставілі, дык ён і лёг на грубцы, бо мы цяпер яе не топім, і спаць там хораша...
    Студэнту было троху смешна.
    ...Якое ўжо, не пры нас будзь казана, ліха здалося яму там, — пісалася далей у пісьме, — ці ён, можа, вечарам з дзеўкамі перажартаваў, ці, часам, да Міхаля ў карчму збегаў, хто яго там ведае, а толькі не паспелі мы заснуць у старой хаце, як раптам заляскаталі нашы вокны так, што мы аж адразу папрачнуліся і надта папужаліся. Матка й кажа да мяне: «Нупрэй, Нупрэй, ці не біць нас хто лезе, што гэта робіцца?» А я — шусь! да акна, гляджу, ажно гэта батрак у адной сарочцы, без шапкі, босы, як адурэўшы, крычыць нема: «Дзядзічка, адчыняй хутчэй!» Адчыніў я акно, упусціўяго, а ён трасецца, зуб на зуб не
    МАКСІМ ГАРЭЦКІ
    313
    трапляе... «Што такое? Што такое?» — запыталіся мы. «Нехта ў новай хаце з печы мяне зваліў». — «Злодзей, можа, ды там жа красці няма чаго», — сказаў я, але батрак кляўся, бажыўся, што ў хату чалавек залезці ніяк не мог, бо ён на ноч залажыў чэп у прабой, засадзіў кіёк і слясак з клямкі выцягнуў. Ніхто ўлезці не мог... А нехта, нявідзімы, слізкімі, як вужакі, халоднымі рукамі схапіў яго за ногі і махануў з печы на мост. I сапраўды ў батрака быў збіты бок і абдзёрты аб цэглу рукі...
    — Нячысцікі завяліся там, ці што? — злосна смяяўся студэнт і падумаў, што батрак пабіўся з хлапцамі за дзевак і паддурыў старыкоў чартаўнёй, як найлепей.
    Архіп устаў з канапы і засігаў па святліцы ў задумленні. Затужыў троху. I ўспомніў старога дзеда Міхалку, на каторага ўсе казалі, што ён тры гады бегаў ваўкалакам. Сам Архіп некалі даваў гэтаму веры.
    — Што за народ наш, беларусы? — уголас задаў ён сабе пытанне і размеркаваў, што доктарам будзе служыць на Беларусі і будзе збіраць матэрыялы аб духоўным жыцці свайго народа.
    ...А надоечы пайшоў начаваць ужо я і батрак, удвух. I таксама прыбеглі ноччу ў старую хату, бо я прачнуўся, чуць не акалеўшы, пад зэдлікам, хоць заснуў на зэдліку, а на батрака нехта ўзваліўся і душыў...
    — .Незразумела, уцяміць не можна, што за штуковіна такая, — ламаў галаву медык, і на глыбіні яго душы пачалі капашыцца вобразы таемнага, страшнага, шчырабеларускага...
    Недарма быў Архіп — выліты яго дзед, што да смерці заўсёды крэпка маліўся Богу і тым часам лашчыў, як можна, дамавых, лесавых, вадзяных.
    ...Мы ўжо ставілі ў куце й «пратэсы», Псалтыр чыталі і псалмы пелі, — нічога, рады няма, усяліўся нехта ў хаце і не дае спакою. Ці не параіш ты чаго, a то хоць хату разрый...
    Архіп задумаўся яшчэ больш. Дачытаў пісьмо, дзе пісалася ўжо, што кароўкі, дзякаваць Богу, пагулялі, малака даюць многа, жарабё прадалі Зэліку, падсвінак здох, яблык урадзіла дужадужа многа. А потым ішоў цэлы ліст паклонаў «ад белага ліца да сырой зямлі».
    Студэнт памаўчаў троху, шчакануў пальцамі і тут жа падскочыў ад раптоўнай думкі — паехаць самому дамоў на гэтую чартоўшчыну.
    — Яблык, гуркоў, суніц, чарніц, маліны, грыбоў цяпер там... На сенакосе з касою гуляну, як у старыну калісь, з дзяўчаткамі знаёмства старыннае ўспомню, — пацяшаўся студэнт, — а старыя будуць радырады!
    Думкіхмары яго разляцеліся.
    — К чорту ўрокі, перадам вучанікоў таварышам, хопіць грошы, a то яшчэ зараблю ўзімку, якнебудзь узнясу за права вучэння, а цяпер жа ў нашай вёсцы — сяле закутным — рай!
    На другі дзень Архіп ужо тросся на жалезнай дарозе.
    *	II
     Ну й коні ж тваеі 3 крупадзёркі на шкуру прадалі, ці што?  запытаўся Архіп у балагольшчыка, дзівуючыся, што едуць яны — цішэй некуды.
    — А як жэ... Бьш вы тое ведалі, пане Ліпкевіч, ведама, сто ш крупаджоркі...
    — Ну, ну, паганяй, a то мы й к ранню не давалачомся.
    — Гэгэгэ! Нээ, паслі, мае лярвацкі,  зацмокаў балагол, сцёбаючы пугаю па зямлі. — Даеджым, пане, даеджым! Гэгэгэ... Нэ!
    Коні лавілі пугу хвастом, дрыгалі нагамі і гультайліва траслі па калюгах балагольскую будку.
    Лес кончыўся. Выехалі на поле. Дарога пайшла роўная. Архіп залюбаваўся прыгажосцю летняга вечара. Сэрца ласуна да красы забілася дужэй у маладых грудзях яго. Наўкруг было так ціхамірна і так панябеснаму святочна і прыгожа. Цямнела. На захадзе гарэла зара.
    — Джунгуу... — паляцеў жук.
     Мэээ...  замаркатаў угары каля балота дзікі баран (чэпік), сеў недзе на купіне.
    Абапал дарогі было жыта ў копах і на карэнні, што не паспелі яшчэ зжаць. 3 аржанішча нёсся прыемны жытні пах. 3 логу ціхі, цёплы ветрык тхнуў сенам. На небе паказалася зорачка, другая, трэцяя...
    314	МАКСІМ ГАРЭЦКІ
    — Гогого, — кацілася далёка па лесе.
    — Тпроля, тпроля, тпроля... — клікаў нехта жарабя.
    Чутна ўперадзе на дарозе: «Скрыгыы... скрыгыы...» — вязуць нешта, ці снапы, ці сена, а можа, й хвораст. «Нэ, нэ!» — бадрыць коней паваждай, а яны цяжка йдуць па пыле, толькі — шлёпшлёп, шлёпшлёп — чуваць здалёку. Чарнеюцца вазы далёка, бліжэй, во, адразу вынырнулі.
    — Добры вечар! Ці далёка тут да Белі?
    — А вёрст пяць набярэцца.
    — 3 гакам, — дадае зза воза другі голас.
    — Нэээі — паехалі далей, і зноў: скрыгыы... На дарозе гоман. Ідуць з поля людзі, за гэтакі дзянёк пазамарыліся, напрацаваліся.
    3пад лесу нясеццакоціцца песня — жнеі ідуць ад Хаіма з падзёншчыны. I праца не бярэ маладых, красных на здароўе, круглавідых дзевак!.. 01 песня; яны пяюць:
    Загарэлася вя