Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
і паклікаў?
Левановіч. He, я хацеў запытацца, ці чула ты штонебудзь пра Чарнавуса?
В е р а. Чула, што на яго ўзвялі нейкі паклёп, і збіралася да цябе ісці.
Левановіч. Добра, калі паклёп.
В е р а. Што ж тут добрага?
Левановіч. Я хачу сказаць — добра, калі гэта ўсё — няпраўда.
В е р а. Што «гэта ўсё»? Яму ж нічога не гавораць.
Л е в а н о в і ч. Ходзяць чуткі, што нейкае шкодніцтва знайшлі ў яго працах.
В е р а. У якіх працах?
Л е в а н о в і ч. Мабыць, у апошніх.
В е р а. Я гэтыя працы ведаю. Яны напісаны на падставе тых матэрыялаў, у збіранні якіх я сама прымала непасрэдны ўдзел.
Левановіч. А калі ён і цябе вакол пальца абвёў?
В е р а. Што ж я, патвойму, палена бярозавае? Hi цэ, ні бэ не разумею?
Л е в а н о в і ч. Якую ацэнку ў Маскве атрымала яго праца?
В е р а. Яшчэ няма адказу.
Л е в а н о в і ч. Можа, там знайшлі штонебудзь?
В е р a. А я табе дакажу, што ўсё гэта брахня. Заўтра ж паеду ў Маскву і прывязу водзыў. Левановіч. Я цябе не пасылаю пакуль што.
В е р а. Сама паеду. (Запальчыва.) Што, не давяраеш! I мяне ў шкодніцтве падазраеш? Левановіч. Дынекіпяцісяты!
В е р а. Буду кіпяціцца. Абвінавачванне ў шкодніцтве — гэта не пусцяковіна.
Левановіч. Вось таму, што гэта справа сур’ёзная, трэба ў ёй спакойна разабрацца.
В е р а. Памойму — ты не з таго канца пачаў разбірацца. Трэба пацікавіцца, адкуль ідуць гэтыя плёткі.
Левановіч. Я хачу з двух канцоў адразу — хутчэй будзе. Вось даведаўся, што ты прымала ў гэтай працы ўдзел, і мне ўжо лягчэй стала. А чуткі адкуль ідуць — таксама даведаемся. У Маскву камунебудзь сапраўды прыйдзецца паехаць. Аб гэтым мы яшчэ пагаворым. (Уваходзіць Чарнавус.) Добры дзень, Аляксандр Пятровіч. (Вітаецца за руку.) А мы з Верай Міхайлаўнай толькі што гаварылі пра вас. Значыць, і кніжку вашу не пусцілі ў друк?
Чарнавус. He пусцілі.
Левановіч. Гэтаабчым вашакніжка?
Чарнавус. Абфасфарытах.
Л е в а н о в і ч. Вы можаце мне даць рукапіс на пару дзён? Я хацеў бы азнаёміцца.
Чарнавус. Калі ласка.
Левановіч. Вы, кажуць, і ў Маскву паслалі нейкую працу?
Чарнавус. Паслаў. Аб карысных выкапнях на тэрыторыі БССР.
Левановіч. Адказу яшчэ не атрымалі?
Чарнавус. He. Даўночакаю.
Левановіч. Дык вы і не ведаеце, адкуль на вас такая напасць?
Чарнавус. He ведаю. Усё роўна як снег на галаву.
Левановіч. Аў інстытуце вам працаваць не перашкаджаюць?
Чарнавус. He, не магу паскардзіцца.
Левановіч. Якія ў вас адносіны з Гарлахвацкім?
350
КАНДРАТ КРАПІВА
Ча р н а в у с. Самыя найлепшыя.
Левановіч. Што ж, працуйце... Я думаю, што хутка гэтыя хмары рассеюцца. Высветлім, у чым тут рэч. А рукапіс, калі вам не цяжка будзе, прышліце мне заўтра ў суседні корпус, у шаснаццаты пакой.
Чарнавус. Я прашу, таварыш Левановіч, прыняць меры, каб гэта непаразуменне як найхутчэй было развязана. Справа ў тым, што на падставе маіх даных дзяржплан праекціруе пабудову новых заводаў. Калі праца астанецца скампраметаванай, будаўніцтва можа сарвацца.
Левановіч. Я гэта ведаю. Я буду прасіць, каб назначылі аўтарытэтную камісію, якая можа ўстанавіць каштоўнасць вашай працы і высветліць усялякія іншыя акалічнасці.
Чарнавус. Гэталепшзаўсё.
Л е в а н о в і ч выходзіць на двор, Чарнавус і Вера ў пакой. Уваходзіць незнаёмая жан ч ы н а.
Незнаёмая жанчына (да цёці Каці). Скажыце, дырэктар інстытута ёсць?
Цёця Каця. У кабінеце.
Незнаёмая жанчына. Кажуць, у вас ёсць халтурка для машыністкі?
Цёця Каця. Запытайцеся, можа і ёсць.
Незнаёмая жанчына (ахарошваецца перад люстэркам). Ён у вас не вельмі строгі? Нічога, што я патрывожу?
Цёця Каця. Нічога.
Незнаёмая жанчына. Ято крыху чула пра яго. (Падыходзіць да кабінета і намерваецца пастукаць. Дзверы адчыняюцца, і высоўваецца Гарлахвацкі.) Можна к вам, таварыш дырэктар? У вас, казалі, для машыністкі работа ёсць?
Гарлахвацкі. Выбачайце, у мяне неадкладная справа. Зайдзіце праз паўгадзіны. Цёця Каця, скажыце Зёлкінай, каб яна прыйшла да мяне з паперамі.
Цёця Каця. Зараз. (Ідзе па Зёлкіну.)
Незнаёмая жанчына. Зёлкіна... Гэта тая, Зіначка. Паглядзім, што за яна!
3 ё л к і н а з папсрамі праходзіць у кабінет дырэктара.
Незнаёмая жанчына. Нічога асаблівага на ёй няма. Толькі слава, што Зёлкіна.
Да дзвярэй кабінета надыходзіць 3 ё л к і н.
3 ё л к і н (цягне заручку двеярэй). Замкнёна.
Незнаёмая ж а н ч ы н а. Ёнзаняты.
3 ё л к і н. 3 кім жа ён заняты?
Незнаёмая жанчына. 3 Зёлкінай. He скора, відаць, вызваліцца.
3 ё л к і н. Чаму вы так думаеце?
Незнаёмая жанчына. Папер шмат панесла.
3 ё л к і н. А вы ўпэўнены, што гэта Зёлкіна?
Незнаёмая жанчына. Яе гэтак называлі. А так я не знаю. Чула крыху...
3 ё л к і н. Што ж вы пра яе чулі?
Незнаёмая жанчына. Глупства, не варта пераказваць.
3 ё л к і н. Гавораць, мусіць, што яна з Гарлахвацкім гуляе?
Незнаёмая жанчына. Можа, гэта і няпраўда. Ці мала што гавораць.
3 ё л к і н. А муж тут працуе і нічога не ведае.
Незнаёмая жанчына. Чаму не веда . Ён, кажуць, такі шаптун і пляткар, што без яго ні адна плётка не абыходзіцца. Ведае, але зрабіць нічога не можа.
3 ё л к і н. Гэта няпраўда. Каб ведаў, дык ён бы тут разнёс усё на евеце. Я ж яго знаю... Чым яны там заняты так доўга? (Нагінаецца і хоча паглядзець у замочную шчыліну.)
Незнаёмая жанчына. Ну, ну! Вось гэтагая ад вас не чакала.
3 ё л к і н (агрызаючыся). Чаго вы не чакалі?
Незнаёмая жанчына. Каб вы ў шчыліну падглядаліі
3 ё л к і н. А вам што да таго?
Н е з н а ё м а я жанчына. Непрыгожа.
КАНДРАТ КРАПІВА
351
3 ё л к і н. Цьфу ты, назола! Вось прыстала! (Адыходзіць.)
Незнаёмая ж а н ч ы н a. А яшчэ мужчына! Трэба мець вытрымку, грамадзянін!
Уваходзіць Anna Паўлаўна і накіроўваецца да дзвярэй кабінета.
Незнаёмая жанчына. Заняты, не прымае.
Анна Паўлаўна. 3 кім жаён такзаняты?
Н е з н а ё м а я ж а н ч ы н а. 3 Зёлкіпай.
Анна Паўлаўна. 3 Зёлкінай?
Незнаёмая жанчына. Так.
Анна Паўлаўна. I даўноёнзаняты?
Незнаёмая жанчына. Я мінут дваццаць ужо сяджу.
Anna П а ў л а ў н a. А што яна за асоба такая, што ён пры ёй не прымае?
Незнаёмая жанчына. Авы хібаяе неведаеце?
Анна Паўлаўна. Адкуль мне ведаць?! Я тут не працую.
Незнаёмая жанчына. Жанчына, кажуць, прыемная.
Анна Паўлаўна. Дык і што ж, што прыемная?
Незнаёмая жанчына. Аз прыемнай жанчынай прыемна час правесці.
Анна Паўлаўна. Дазвольце! Але ж ён жанаты.
Незнаёмая жанчына. Дыкіштож?
Анна Паўлаўна. Дык у яго ж ёсць жонка. Нашто ж яму нейкая Зёлкіна?
Н е з н а ё м а я ж а н ч ы н a. А жонка, кажуць, страшэнная ведзьма.
Анна Паўлаўна. Гэта хлусня. Я чула, што яна досыць прыгожая жанчына.
Незнаёмая жанчына. Кажуць, дзень і ноч яго пілуе. А ён, як вырвецца, дык і шукае з другімі ўцехі.
Анна Паўлаўна. Ах, паскуднік! Я яму такую ўцеху дам, што ён век не забудзе! (Кгдаецца да дзвярэй.)
Незнаёмая жанчына (усхопліваецца). Ай, што я нарабіла! Гэта ж жонка! (Выбягае.)
Анна Паўлаўна (стукае кулакамі ў дзверы). Адчыні! Адчыні! Адчыні, сабачыя твае вочы! Усё роўна ж я да цябе дабяруся. (Стукае.) Дабяруся, ірад, нідзе ты не дзенешся! (Стукае ў дзверы з усяе сілы.)
Прыбягаіоць ц ё ц я К а ц я, 3 ё л к і н і другія супрацоўнікі.
Га л а с ы. Што такое? Што здарылася?
Анна Паўлаўна. Дайце ключ хутчэй! Няшчасце здарылася.
3 ё л к і н. Цёця Каця, ключ ад французскага замка! Хутчэй ключ давайце!
КабіпетГарлахвацкага.
Гарлахвацкі (мітусіцца па кабінеце). Ах, чорт! Уліплі мы што называецца. Чуеце, як бушуе мая ведзьма?
3 і н а. Можа лепш адчыніць?
Гарлахвацкі. Баюся, што ад вашай завіўкі нічога тады не астанецца.
3 і н а. Няўжо біцца будзе?
Гарлахвацкі. Можаце не сумнявацца. На гэта я ўжо маю практыку.
3 і н а. Дык што ж рабіць?
Гарлахвацкі. Ая, думаеце, ведаю? (Падыходзіць да акна.) У двары нікога няма... Паспрабаваць у'акно выскачыць...
3 і н а. Зімою ў акно?
Гарлахвацкі. У часе стыхійнага бедства людзі не разбіраюць, зіма ці лета, а ратуюцца, як хто можа.
3 і н a. А я што буду рабіць?
Га р л а х в а ц к і. I вы таксама.
3 і н а (з жахам). У акно? Нізашто не палезу.
Гарлахвацкі. Дык аставайцеся, я адзін палезу. (Бярэ партфель і накіроўваецца да акна.)
3 і н а (з жахам). Нізашто не астануся! Яна мяне з’есць. (Плача.)
352
КАНДРАТ КРАПІВА
Гарлахвацкі. Кіньце вы скуголіць. I без вас моташна. (Глядзіць у акно.) Чакайце! Вунь Туляга ідзе з лабараторыі. Мы, здаецца, выратаваны. (Адчьшяе акно і крычыць.) Таварыш Туляга!.. Таварыш Туляга! Мікіта Сымонавіч! Сюды на хвілінку. Лезьце на падаконнік. Лезьце, лезьце, не саромейцеся! (Паказваецца галава Тулягі.)
Ту л я г а. У чым справа, Аляксандр Пятровіч?'
Гарлахвацкі. Вы мне патрэбны, лезьце сюды ў пакой.
Ту л я г а. Дык нашто ж? Я ж магу праз дзверы.
Гарлахвацкі. Лезьце, явамкажу.
Ту л я г а. Неяк няёмка, людзі глядзяць.
Гарлахвацкі. Я вам загадваю, гаспадзін палкоўнік! (Туляга паслушна ўлазіць у пакой.) Пабудзьце з гэтай жанчынай, — вось і ўсё, што ад вас патрабуецца.
Ту л я г а (калоцячыся). Нічога не разумею, Аляксандр Пятровіч. Хоць зарэжце...
Га р л.а х в а ц к і. Вы былі з ёю. Мяне тут зусім не было. Зачыніце за мною акно. Цяпер разумееце?
Ту л я г а. Прызнацца, не зусім.
Гарлахвацкі (шыпіць). Гаспадзін палкоўнік!.. He прыкідвайцеся дурнем!
Ту л я г а. Разумею, Аляксандр Пятровіч! Усё разумею.
Гарлахвацкі. Даўно б так. (Вылазіць праз акно на вуліцу. Туляга зачыняе за ім акно.)
Туляга (разводзіць рукамі). Нічога не разумею. Растлумачце хоць вы, таварыш Зёлкіна.
3 і н а (выціраючы слёзы). Зараз вас біць будуць.
Ту л я г а. Мяне? За што ж мяне біць?
3 і н а. Вунь ужо дзверы адмыкаюць.
Шырока расчыпяюцца дзверы. У кабінет урываецца Anna П а ў л а ў п а, за ёю астатпія. Усе на момапт аслупяпелі, ўбачыўшы Ту л я г у з 3 і п а й. Потым гпеў A п п ы П а ў л а ў п ы змяпіўся прыступам рогату.
3 ё л к і н (да Зіны). Дык вось ты з кім, нягодніца!
3 і н а. Адстань! (Адштурхоўвае яго і, лавіруючы між натоўпу, выходзіць.)
3 ё л к і н. А з вамі, даражэнькі, я зараз расквітаюся! (Падступае з кулакамі да Тулягі.) Ту л я г а (засланяе твар рукамі). Што вы да мяне маеце, таварыш Зёлкін?!
3 ё л к і н. Я табе пакажу, стары распуснік! (Хоча ўдарыць. Уваходзіць Гарлахвацкі з партфелем.)
Гарлахвацкі. Што тут робіцца такое? У чым справа?
Анна Паўлаўна (падбягае да яго). Ой, Шура, каб ты бачыў, што тут было!
Гарлахвацкі. Дыктут і цяпер безабразіе.
Анна Паўлаўна. Зёлкіну вось з гэтым (паказвае на Тулягу) засталі тут