• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    кая твая ўстанова. Чаго ты лез сюды? Займі такую пасаду, каб можна было жыць, як людзі жывуць.
    Гарлахвацкі. Чаго лез... Прыпрэ, дык нехаця палезеш.
    Анна Паўлаўна. Але ж цяпер ужо не прыпірае? Усё абышлося добра.
    Гарлахвацкі. Трэба абдумаць, за што раней узяцца.
    Анна Паўлаўна. За розум вазьміся. У цябе ж нейкае пасведчанне ёсць, што ты вучоны. Дык і дабівайся па вучонай лініі.
    Гарлахвацкі. Пасведчанне... Ты ж ведаеш, як мне гэта паперка прыйшлася.
    Анна Паўлаўна. На паперцы не напісана, як яна табе прыйшлася.
    Гарлахвацкі. Каб чагонебудзь дабіцца, як ты кажаш, па вучонай лініі, трэба навуковую працу мець, а не паперку.
    Анна Паўлаўна. Дыкнапішы працу. Хтожтабе недае?
    Гарлахвацкі. Падумай, Нюра, што ты гаворыш. Вазьму я, напрыклад, костку хоць бы гэтага маманта. (Паказвае на костку.) Напішу якоенебудзь глупства, дык жа Чарнавус мне слова выгаварыць не дасць, ён мяне на смех падыме. Тады страціш і гэту пасаду, якую маеш.
    Анна Паўлаўна. Што там у цябе за Чарнавус такі?
    Гарлахвацкі. Гэта такі Чарнавус, што ўсе гэтыя косці, мабыць, ведае як свае пяць пальцаў. Тут трэба асцярожна дзейнічаць, з розумам.
    Уваходзіць 3 і п а.
    3 і н а. Гэта трэба адаслаць, Аляксандр Пятровіч. Падпішыце, калі ласка. (Падае паперу.) Гарлахвацкі. Давайце. (Падпісвае.)
    3 і н а зняважліва аглядае пакупкі, пасля бярэ паперу і выходзіць. Гарлахвацкі зза жончыных плячэй пасылае ёй пацалунак.
    Анна Паўлаўна. Гэта штозакраля такая?
    Гарлахвацкі. Так, дробязь... сакратар. Зіна Зёлкіна.
    Анна Паўлаўна. Нешта ты паглядаеш на гэту дробязь як кот на сала!
    Гарлахвацкі. Штотабездалося?
    Анна Паўлаўна. Глядзі, каб не збылося! Я не пагляджу, што ты вучоны.
    Гарлахвацкі. Кінь, Нюра! Хіба ж я адважуся штонебудзь такое? Я ж твой характар ведаю.
    Анна Паўлаўна. He адважваешся, не адважваешся, а пасля і адважышся. Я цябе ведаю. Нашто табе наогул трымаць яе каля сябе?
    Гарлахвацкі. Як гэта каля сябе? Проста яна працуе ва ўстанове, як і ўсе.
    Анна Паўлаўна. Мужчынтабе мала?
    Гарлахвацкі. Адзежжанчынам падзецца?
    Анна Паўлаўна. Дзе хочуць. Няма чаго ім ацірацца каля чужых мужоў.
    Гарлахвацкі. Дзіўна ты разважаеш, Нюра. Няўжо ж усіх жанчын з працы прагнаць?
    Анна Паўлаўна. У другім месцы як сабе хочуць, а тут я не пацярплю.
    Гарлахвацкі. Так ты мяне можаш аскандаліць.
    Анна Паўлаўна. I аскандалю. Я наконт гэтага баба шалёная. Як скажу, што ты ў Кіеве вырабляў... Няхай не будзе ні мне, ні другой.
    КАНДРАТ КРАПІВА
    341
    Гарлахвацкі. Ціха ты! (Азіраецца баязліва.) Я скажу лепш прыбіральшчыцы, каб яна табе памагла занесці. (Прычыняе дзверы.) Цёця Каця, хадзіце сюды! (Уваходзіць цёця Каця з пакетамі ў руках.) Пошту прынеслі? Палажыце на стол. Зараз памажыце занесці ка мне на кватэру гэтыя рэчы. (Анна Паўлаўпа і цёця Каця выходзяць.)
    Гарлахвацкі (адзін. Бярэ канверт і разрывае). Зноў напамінак. (Чытае.) «Напамінаем вам трэці раз аб неабходнасці даць аб сабе наступныя весткі: 1. Ваша навуковая спецыяльнасць. 2. Якія надрукаваныя працы вы маеце? 3. Над чым працуеце ў сучасны момант?..» Ах, чорт!.. Выходзіць, што трэба пісаць навуковую працу... Якую? Адкрыць, скажам, новы від дагістарычнай жывёлы. Гэта было б цікава... Зрабіць так, каб Туляга і нават сам Чарнавус былі тут у мяне на паслугах... на іх спінах у вялікія вучоныя ўехаць. Хрыбеціны ў іх моцныя, галовы разумныя — няхай стараюцца, калі хочуць на свеце жыць... (Паўза.) У манастыр мяне сюды саслалі прыяцелі, на пакаянне. He апраўдаў давер’я. Даручылі, кажуць, табе наркаматаўскі апарат разлажыць, а ты ледзь не засыпаўся. He, даражэнькія, рана вы Гарлахвацкага ў манастыр саслалі!.. Я дакажу, на што я здатны... Я ў гэтым манастыры так зблытаю карты, што свой свайго не пазнае. Тады вы ўбачыце, чаго варт Гарлахвацкі! (Тэлефонны званок. Гарлахвацкі ў трубку.) Слухаю... Гарлахвацкі... Пра Чарнавуса? А хто гэта пытаецца... 3 геафака?.. Я вам нічога пэўнага не маю сказаць... Зёлкін званіў?.. Ён мае нюх на такія справы... Пацікаўлюся. Гэта Зёлкін ведае лепш за мяне. Праверу... Бывайце. (Паклаўшы трубку.) Трэба падліць масла ў агонь. (Набірае нумар.) Выдавецтва? Хто пры тэлефоне?.. Перадайце трубку самому дырэктару. Драчык? Здароў, Ваня... Гарлахвацкі гаворыць... У цябе там у пакоі, здаецца, людзі ёсць. Папрасі ўсіх выйсці. Так, размова будзе сакрэтная. Гатова? Дык вось у чым справа... Вы, здаецца, друкуеце кніжку Чарнавуса? А ты ведаеш, што ён шкоднік? Так, мой супрацоўнік Зёлкін устанавіў, што кніга напісана пашкодніцку... Зёлкін раскажа табе ўсё падрабязна. За ім і яшчэ тоесёе лічыцца. 3 Чарвавусам гаварыць не варта. Пытацца ў ворага, ці праўда, што ён вораг,  гэта смешна... Так, гэта паміж намі, пакуль што... Бывай... (Кладзе трубку.) Ну, пасеяў, дай божа ўраджай сабраць. А калі што якое — Зёлкін адкажа. (Пачынае разбіраць пошту, разрывае канверты, прабягае вачыма. Узяўшы чарговы канверт, чытае ўслых.) «Аляксандру Пятровічу Чарнавусу» з Масквы... Мусіць, водзыў на яго працу... Цікава, цікава... (Раздзірае канверт і глядзіць на подпіс.) Так і ёсць, прафесар Анікееў піша. (Чытае.) «Паважаны Аляксандр Пятровіч! Папярэдняе азнаямленне з Вашай працай дае нам падставу заявіць, што яна мае не толькі навуковае, але і глыбокае практычнае значэнне. (Углыбіўшыся ў пісьмо, прачытвае ўголас асобныя фразы з яго.) Гэтыя нашы меркаванні апраўдаліся Вашай працай...» Гм... Бачыш тыі.. (Думае.) Паважаны Аляксандр Пятровіч... А чым жа я не Аляксандр Пятровіч? Самы сапраўдны Аляксандр Пятровіч, хоць у пашпарт паглядзі... Паважаны? Паважаны, дык паважаны  супроць гэтага я таксама не буду супярэчыць. Навуковай працы, праўда, у мяне яшчэ няма... але яна будзе... Так, хутка будзе... (Рашуча згортвае паперку.) Вельмі дзякуго вам, паважаны прафесар Анікееў. Такая паперка мне патрэбна. А Чарнавусу яна як мёртваму кадзіла. (Стук у дзверы. Гарлахвацкі паспешна хавае тсьмо.) Зайдзіце. (Уваходзіць Чарнавус. Іарлахвацкі з шырокім жэстам.) А, міласці просім, Аляксандр Пятровіч!
    Ч а р н а в у с. Вы адзін? А мне паказалася, што вы гаварылі з некім.
    Гарлахвацкі. А гэта, ведаеце, такая ў мяне прывычка. 3 маленства... Люблю дэкламаваць, калі адзін астануся. «Брожу лм я вдоль улнц шумных, вхожу ль во многолюдный храм...» Помніце? Здорава. Дэкламую вось так сам сабе, і пад гэту дэкламацыю такія ўсялякія харошыя ідэі прыходзяць у галаву, так лёгка працуецца... Сядайце, расказвайце, што новенькага. Як жывём, працуем?
    Чарнавус (садзіцца). Добра жывём, Аляксандр Пятровіч.
    Гарлахвацкі. Чуў, чуў. У Маскву паслалі, а мне і не паказалі. Ах, які вы нядобры!
    Чарнавус. Прабачце, Аляксандр Пятровіч, неяк так яно выйшла, сапраўды нядобра. Аж мне сорамна перад вамі.
    Гарлахвацкі. Я не крыўджуся. Там, вядома, лепш за мяне здолеюць ацаніць вашу працу.
    Чарнавус. Ды нешта адказу доўга няма. Я пачынаю непакоіцца.
    Гарлахвацкі. Чаго вам непакоіцца? Вашы веды і вашы здольнасці даволі вядомы. Я ўпэўнены, што ваша праца атрымае найвышэйшую ацэнку.
    Чарнавус. Папрацаваўто я нямала.
    Гарлахвацкі. Працуем мы, трэба сказаць, проста як коні, выбачайце за грубае параўнанне. Часамі дзівішся, як чалавек можа вынесці столькі працы. Навакол жыццё та
    342	КАНДРАТ КРАПІВА
    кое прыгожае, столькі радасці, а мы не маем часу імі карыстацца. А старасць не жджэ. Яна, подлая, памаленьку, нячутна падкрадваецца. Вунь і ў вас ужо серабро на скронях.
    Чарнавус. Ёсцьтакі.
    Гарлахвацкі. Ахвяравалі б вы, Аляксандр Пятровіч, адзін вечарок, ды пайшлі б мы з вамі ў рэстаранчык, выпілі б там па малюсенькай і пагаварылі б, як людзі. Часамі так хочацца пачуць цёплае слова друга.
    Чарнавус. Дзе там рэстаранчык! Часу няма. Там універсітэт, там для дзяцей пішы. Ну, і свая асноўная даследчая работа. Збіраюся маленькую экспедыцыю зрабіць. Хачу ў вас грошай прасіць.
    Гарлахвацкі. Цэлуюэкспедыцыю?
    Чарнавус. He пужайцеся. Гэтая экспедыцыя будзе складацца з мяне і яшчэ адной асобы.
    Гарлахвацкі. Ну, гэта можна будзе. Вы дайце заявачку, колькі гэта будзе каштаваць, а я пагляджу, што ў нас там ёсць.
    Чарнавус. Каштаваць нямнога будзе.
    Гарлахвацкі. Ды вы не скромнічайце. А то я вас ведаю, вы гатовы пяшком ісці пятнаццаць кіламетраў, каб толькі на рамізніку сэканоміць.
    Чарнавус. Ая баяўся, што вы адмовіце.
    Гарлахвацкі. Ну што вы!.. I Вера з вамі едзе?
    Ч а р н а в у с. Без яе мне як без рук.
    Гарлахвацкі. Харошая дзяўчына гэта Верачка.
    Чарнавус. Слаўная дзяўчына. Я проста рад, што маю такую памочніцу.
    Гарлахвацкі. Глядзіце, Аляксандр Пятровіч, не закахайцеся. A то вы — цацацаца, ды ў кішэнь.
    Чарнавус. Што вы, баценька! Куды мне, старому!
    Гарлахвацкі. Я ведаю такіх старэнькіх, якім дзяўчаты на шыю вешаюцца.
    Чарнавус. У мяне ўжо дачка такая, як яна.
    Гарлахвацкі. У вас хіба дачка дарослая ёсць?
    Чарнавус. Педінстытут канчае.
    Гарлахвацкі. Восьяк!
    Чарнавус. Так. Выдатніца.
    Гарлахвацкі. У папуўдалася.
    Чарнавус. Слаўная дзяўчурка.
    Гарлахвацкі. Якзваць вашудачку?
    Чарнавус. Тамара.
    Гарлахвацкі. Харошае імя — Тамара. Мне адразу Лермантаў успамінаецца. А я, Аляксандр Пятровіч, таксама працу пішу... Хутка канчаю.
    Ч а р н а в у с. Вялікая праца?
    Гарлахвацкі. He так яна вялікая, як цікавая. Вельмі ж мне матэрыял удзячны трапіўся... Думаю нешта новенькае сказаць у сваёй галіне.
    Чарнавус. У палеанталогіі?
    Гарлахвацкі. Так. Думаю арганізаваць пры інстытуце сектар палеанталогіі. Як вы глядзіце на гэта?
    Чарнавус. Штож, удобрычас!
    Гарлахвацкі. Думаю, што вы не адмовіцеся прыняць удзел?
    Чарнавус. Змілуйцеся. Я ж, можна сказаць, прафан у гэтай галіне.
    Гарлахвацкі. Як прафан? Гэты ж, напрыклад, матэрыял вам знаёмы?
    Чарнавус. Ну, гэта косці маманта. А пакажыце мне штонебудзь іншае, дык я і не разбяруся.
    Гарлахвацкі. А хто тут спецыяліст у гэтай галіне?
    Чарнавус. Я такіх не ведаю. Спецыяльнасць гэта даволі рэдкая.
    Гарлахвацкі. Karo б вы мне ўсётакі параілі з працаўнікоў інстытута?
    Чарнавус. Цяжка мне вам сказаць. Вось хіба Туляга. Раней ён захапляўся палеанталогіяй.
    Гарлахвацкі. Шкада. Але ад свайго намеру я не адступлюся. Прыйдзецца запрасіць сюды на працу вядомых мне палеантолагаў з іншых рэспублік. Праца, якую я рыхтую, будзе першай цаглінкай у гэтай справе. Так і папрашу яе разглядаць, як першую спробу.
    Ч а р н