• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ней кажы, можа, я разбяру што, цераз дзесятае ў пятае.
    Фельчар, нарэшце, абмацаў у сваёй кішэні вучнёўскі сшытак. Немец убачыў паперу і пацягнуўся да яе абедзвюма рукамі.
    Практычны ў жыцці фельчар адразу здагадаўся і адарваў ад сшытка ліст. Як сасмаглы ваду, так хапіў немец паперу і аловак. He ведаю, ці прыйшла немцу ў галаву думка, што калі ён так жвава ўзяўся за паперу, а не ляжыць з паблеклым позіркам на лаве, то ён перамог ужо сваю хваробу. Але такая думка павінна была б быць у яго. Пры лаве стаяў стол, немец прыпёрся да яго бокам і пачаў выводзіць на паперы алоўкам слова за словам. Фельчар бачыў, што яму так нядобра пісаць, сеў сам на лаву і падпёр немца сваёю спіною. Немец спісаў абодва бакі паперы і ўжо распісаўся, як раптам як бы што ўспомніў, пакінуў пісаць, і на твар яго лягла пячаць просьбы. Ён штосьці пачаў гаварыць фельчару, які ў гэты час якраз даў яму зноў парашок. Фельчар пачаў прыслухоўвацца і, нарэшце, штосьці двума ці трыма словамі, к здзіўленню ўсіх, панямецку запытаў у немца. Праўда, яго гаворка панямецку была нясмелая, ён лавіў словы, як глухі прыглядаецца на вусны таго, з кім гаворыць. Але ён зразумеў немца: той прасіў назваць яму адрас таго кутка, дзе ён цяпер хварэе. Фельчар прадыктаваў яму адрас на мястэчка Сумлічы так, каб сюды льга было трапіць адкуль сабе хочаш, хоць з усяго свету. Пасля гэтага фельчар напісаў акт аб хваробе немца. Праверылі па паперы ў салдата і запыталі ў самога немца, і ўсім стала вядома, што немец завецца Густаў Шрэдэр. Салдат тады сказаў распісацца ў акце за сведак Вольцы і яе маладому госцю. Волечка напісала: «Вольга Нявада», а той напісаў: «Кастусь Лукашэвіч, выгнанец зпад Вілейкі». Вельмі можа быць, што апошнія словы яго подпісу ішлі з яго абязвечанай цяжкай зменай у яго жыцці псіхалогіі. Ён страціў зпад сваіх ног той грунт, на якім стаяў на сваёй Вілейшчыне. Нездарма ён на світанні таго дня так ныў душой перад тварам бадзяння па свеце. Салдат схаваў акт сабе ў кішэню, падзякаваў фельчару і сказаў:
    — Сёння ў дарогу позна, ды і немец яшчэ слабы. А цераз ноч ён у мяне пойдзе як падмецены, так што мы да Слуцка даклыбаем як з перуна. Эй ты, хворы немчык, кладзіся і спі гэтыя паўсутак, каб заўтра ты ў мяне быў, як шустры бычок.
    Немец недаверліва паглядзеў на салдата, і з яго ўмомант зляцела тая ажыўленасць, першыя адзнакі якой ужо былі з'явіліся ў яго. Ён глыбей пасунуўся ў лаву, дастаў з нетраў свае змятай і вываленай у зямлі адзежы некалькі закручаных у хустачку канвертаў з раней напісаным на іх адрасам у Германію і ў адзін з гэтых канвертаў паклаў толькі што
    КУЗЬМА ЧОРНЫ	371
    напісанае пісьмо, заклеіў і словамі і знакамі растлумачыў фельчару, што гэта пісьмо, а не што іншае. Мусіць, фельчару тут ён найбольш мог даверыцца. Пасля гэтага ён паклаў пісьмо сабе пад галаву і неўзабаве глыбока задрамаў Дзень ішоў к вечару. Сонца стала ніжэй і пачало біцца ў акно. У хаце стала ясна, шырэй і прастарней. Немец спаў. Салдат курыў, Волечка займалася дробнай хатняй таўкатнёй, як самая руплівая з усіх жанчын на свеце. Малады яе госць стаяў на двары пры возе і глядзеў, як коні ядуць сена. Фельчар моўчкі сядзеў і пасля разгаварыўся з Волечкай.
    —	Дык і табе, дзяўчо, прыйшлося горка, — сказаў ён. — Ну бацька твой, дарма што пісем не шле, а, можа быць, жыў і здароў і хутка вернецца дадому. Дык ты нічога кепскага не думай, а жыві сабе памалу. Ведай, што кожны пражыты дзень адкідае тое, што ёсць, і набліжае тое, што будзе. Горачы на свеце многа, але і ў саман большам на свеце пасудзіне ёсць дно, няхай сабе яна хоць і да краёў наліта атрутай. А ты стаіш перад векам сваім, дык атрута і горач выветрацца і высахнуць, а ты жыць будзеш... Дык як жа мне, — сказаў ён, нарэшце, да салдата, — трэба дадому брацца.
    —	Я пайду да старасты, каб даў фурманку вам, — прагаварыў салдат. — А мы з немцам у дарогу заўтра.
    I гэтулькі было ў салдацкім голасе спакойнай ураўнаважанасці, гэтулькі было ў ім упэўненасці, што ўсё на свеце ідзе да таго, да чаго яно ідзе, што здавалася, ніякае хваляванне не пройме гэтага чалавека. Салдат выйшаў, і ўсе ў хаце чулі, як ён на двары гаварыў з маладым выгнанцам. Пемец крыху прыўзняў галаву, павярнуўся тварам угару і ляжаў так, гледзячы ў столь. Фельчар даў яму яшчэ парашок, і той, мусіць, ужо як мае быць убачыўшы, што яго не страляюць і не рвуць на кавалкі, а лечаць, выпіў лякарства і зноў спаконна ляжаў. Тым часам, хлопец увайшоў у хату і, ні на кога не гледзячы, як бы сам сабе, моцна сказаў:
    —	Дык можна ж было і ўчора пайсці да старасты, каб даў фурманку, a то мяне ганяў у мястэчка. Знайшоў сабе вазюра! Добры інтэрас! Што ён да мяне мае! Прычапіўся!
    —	Намнога ты за яе старэйшы? — сказаў фельчар хлопцу, паказваючы на Вольку.
    —	Адкуль жа я магу ведаць? — паціснуў плячыма хлопец.
    —	Як гэта? Хіба яна не сястра твая?
    —	Я на выгнанства ад вайны еду.
    —	Тут асталяваўся жыць?
    —	He, я тут бацьку хаваў.
    —	Куды думаеш ехаць?
    — I сам не ведаю.
    	Кожная дарога кудынебудзь вядзе, але ты выбірай тую, якая не вядзе ў прорву.
    Прыйшоў салдат і сказаў, што фурманка пад’едзе пад хату.
    Волечка тым часам нешта занадта рухава пачала завіхацца ля печы.
    —	Прынясі мне лому, — сказала яна да Кастуся без якой бы там ні было выразнай інтанацыі ў голасе, і ён ахвотна прынёс лом.
    —	Увапхні ў печ і запалі, бо я вельмі спяшаюся.
    Сонца спускалася ўсё ніжэй, праменне яго з кожнай хвілінай зменьвала свой колер, і, нарэшце, у яго роўным чырванаватым бляску ажыла задумёнасць ціхага змяркання. I тут пачалася паэзія спакойнага адвячорка ў хаце. Усе ціха сядзелі, кожны на сваім месцьі і са сваімі думкамі. У рухавым клопаце была толькі адна Волечка, малая гаспадыня гэтай хаты, дзе так нечакана сабраліся так не падобныя адзін да другога людзі, далёкія адзін ад аднаго і месцам на зямлі, і прывычкамі, і звычаямі, і жаданнямі, і натурай. У печы зырка гарэў агонь і пры ім кіпеў вялікі гаршчок. Волечка то выходзіла ў сенцы, то зноў уваходзіла ў хату і кожны раз прыносіла то цыбулю, то моркву, то бульбіну, то нейкае карэнне, то лісце і падкідала ў гаршчок.
    —	Што гэта ты варыш такое? — запытаў фельчар, сочачы за рухавай Волечкай.
    	Варуяду.
    —	А як жа гэтая патрава завецца?
    —	Нейк завецца, — злёгку прыбянтэжылася Волечка.
    —	А чым жа ты яе закрашваць будзеш?
    Волечка як аслупянела. Нерухомая яна стаяла, і твар яе загарэўся чырвоным колерам.
    —	Малако.м, — нарэшце адказала яна так, быццам кожнае слова важыла сто пудоў і цяжка было яго спусціць з языка.
    —	Як жа ты будзеш гэтую патраву малаком закрашваць, калі ты ў яе цыбулю кідала? Волечка выбегла ў сенцы, і вочы яе напоўніліся слязьмі. Стары фельчар адчыніў
    дзверы ў сенцы і сеў на парозе.
    372
    КУЗЬМА ЧОРНЫ
    — А чаго ў цябе, дзяўчо, твар так зачырванеўся? (Ён не пытаў: «Чаго ў цябе слёзы?») — Бо я ля печы стаяла.
    — У цябе няма сала?
    — Няма, — як зпад зямлі сказала яна.
    — А каму ты так многа варыш?
    — Усім... нам... Ужо другі дзень у мяне ў хаце чужыя людзі, а я ім нічога нават перакусіць не дала.
    — А малая ты мая, а галубка ты мая!
    — Нічога, я пастаўлю новы гаршчок, без цыбулі... Гэта я забылася...
    Кастусь у момант вока праскочыў праз сенцы на двор, развярнуў на возе сена і з бадай што пустой зашмальцованай торбы дастаў усё, што ў ёй было. Гэта быў раздушаны крышан сала. Аж босыя пяты яго мігцелі, як маланка, калі ён ускочыў назад у сенцы з моцным шпаркім шэптам. На твары яго ляжаў таемны выраз вялікага змоўшчыка:
    — Волька, выйдзі к возу на момант.
    I сам скінуў з сябе дзіцячую трапятлівасць і сталай хадой падаўся з сянец. Так жа паволі і стала Волька паіішла за ім. Абое сталі яны ля воза, дзе двое коней бесперапынна жавалі сена.
    — На табе сала, на гаршчок будзе. I нікому не кажы, што гэта я табе даў. Няхай думаюць, што гэта ў цябе было, але ты не хацела спавядацца перад усімі і сказала, што няма.
    Трэба было бачыць у гэты момант Волечку. Як заваёўніца свету, яна з ганарлівай павольнасцю ўвайшла ў хату і зноў пачала хадзіць ля печы. Салдат дастаў з свайго ранца бляшанку кансерваў, паставіў на стол і сказаў:
    — Можа, гэтым добра закрасіць гаршчок?
    — Я ўжо закрасіла салам.
    — А ты ж казала...
    — Мала што я казала...
    Немец сядзеў на лаве і прыглядаўся да ўсяго, што рабілася ў гэтай чужой яму хаце. Ужо быў прыцемак. Ужо агонь у печы згасаў. Ужо вераснёвы вечар апаноўваў цішынёй свет. Хвіліна за хвілінай, і ўсе гэтыя людзі паселі навокал стала. Волечка частавала іх патравай, якую, можа быць, і сама прыдумала з прычыны свае неспрактыкаванасці ў гаспадыньскіх справах. Еў салдат, еў фельчар, еў Кастусь, еў і немец. I ўсім падабалася яда. Фельчар раптам паварушыў сваю медыцынскую дарожную пакоўню і паставіў на стол пляскатую пляшку.
    — А гэтую мікстурку я ўзяў з сабою, бо думаў, што прыйдзецца ёю лячыць немца. Аж яно і добра, што ўзяў.
    Гэтую чыстую, як сляза, мікстуру адным заходам выпілі ўтрох; фельчар, салдат і немец. Пасля гэтага неўзабаве шумна стала ў гэтай хаце. Салдат, заглядаючы ўсім у вочы, даводзіў, што няма на свеце лепшых дзяцей, як яго, недзе там далёка адсюль. Фельчар крычаў салдату ў твар цераз стол, што ён верыць, што ў яго слаўныя дзеці. А цяпер ён скажа пра капусту, якую ён сам садзіў, а расаду прывозіў аж зза Слуцка. «Такое капусты свет не бачыў». Тут фельчар апомніўся, збянтэжыўся і павярнуўся да Кастуся:
     А нашто табе шукаць якойнебудзь дарогі ў свет на бадзянне? Жыві ў гэтай хаце і памагай гэтай малой жыць на свеце. Вам жа цяпер абодвум важна, каб абы дзень перабыць. У яе вернецца бацька, і жыццё пачнецца, а ты — скончыцца вайна, і вернешся на сваю Вілейшчыну.
    I раптам пасля гэтых слоў штосьці сталася з Кастусём. Незаўважна выйшаў ён з хаты і ўзлёг грудзьмі на біла ў возе. Цяжкі, як стопудовы камень, смутак наваліўся на яго. Родныя мясціны на Вілейшчыне, куды яму прарочыў вярнуцца стары фельчар, звязваліся ў яго ўяўленнях з бацькам. Як жа ён вернецца туды, калі ўжо бацькі няма? А калі і вернецца, то цяпер гэта ўжо не тое будзе. Коні пацерліся пысамі аб яго плечы. Ён устрапянуўся і падклаў ім сена. Як увайшоў у хату, убачыў, што Волечка спіць, не раздзеўшыся, на тапчане пры печы і без нічога пад галавой. Спяць дзе хто — немец, фельчар і салдат. Ён выйшаў зноў і лёг на воз. I зноў, як і тая ноч — з зорамі і цішынёй. Яна яму здалася доўгай. I вядома — вераснёвыя ночы доўгія. На світанні ён моцна заснуў. Сонца пабудзіла яго. Яно біла яму ў твар, але гэта было восеннае сонца, мяккае і лагоднае, як шчокі любага дзіцяці. 3 вуліцы чуліся гукі напоўненай працай раніцы. 3 коміна Волеччынай хаты ішоў дым. Ён спалохаўся, што праспаў нешта важнае, усхапіўся і застаў у хаце дзіўную сцэну: у залітап сонцам хаце ц