Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
думаеш, я вытрымаў, каб не прачытаць і гэтае пісьмо, якое яшчэ ляжала ў салдата ў кішэні? Пакуль салдат спаў да раніцы, я і гэтае перагнаў на нашу мову. Слухайне: «Густаў, сыпок мой, Апна, Берта! Шчасце і радасць, я жывы! Я ідударогаю і нада мной свеціць сонпа. Каб вы толькі ведалі, як аба мне дбалі і пра мяне клапаціліся тыя, чужыя людзі, у хаце якіх я ляжаў! З’явіўся нейкі стары доктар і лячыў мяне, дай божа яму здароўя. А пейкая дзяўчынка! Сама малая, а глядзела мяне, як блізкая. Япа адпойвала мяпе малаком, а назаўтра нешта такое смачнае зварыла, чаго мне ніколі датуль есці не даводзілася. 1 яны выратавалі мяне, і, калі я ўстаў на ногі і ўбачыў, іпто жыву і ўжо здаровы, я мог бы па каленях паўзці перад імі ўсімі, і на развітанне я не вытрымаў і... Густаў, маё capita баліць аб табе, што ты астанешся арандатарам... Я аддаў той дзяўчыпцы тое, што было твас. Бог дасць, я вярнуся дадому і буду доўгадоўга расказвапь табс пра гэта. Калі ты падрасцеш, ты, можа, і асудзіш мяне, што ты не маеш маёнтка, але само жыццё і ўсё, інто будзе з намі далей, згладзіць усё і перада мной можа зноў паставіць магчымасць здабыць табе тое, чаго ты варт, мой сын. Што ж, гэта адзіны раз у жыцці ў мяпс так рпапулася дуіпа і павяла мяпе на гэты ўчынак...»
Вы чуеце, як яго ўжо точыць чарвяк, што ён так рвануўся дуіпой? Отбо дупіа! I Ііякіх там парываў, а ўсё павінна быць вылічана: колькі аршын радасці, колькі ўдзячпасці, колькі сяброўства і колькі дабра другому, каб не перадаць лішпс. А можа, ёіі яшчэ і з жывога гэтага Паліводскага знімаў, якое там к чорту знімаў, здзіраў тос золата! Дык тады гіісара пры ім не трэба было, каб запісваць, колькі немец скур з чаланска здзярэ. А вось калі душа яго на момант зварухнулася на ўдзячнасць, дык ёп адумаўся, што нс наставіў пры душы таі о пісара, які б падлічыў і запісаў, ці не залішне ён перадаў да чалавска ўдзячнасці, пе гаворачы ўжо аб простым, бескарыслівым пачуцці... ІІу, ты там, за комінам! Калі толькі адагрэешся добра, тозлезеш і дасі ёй паесці, і паболып каб яна піла цёплага і гарачага. Бывайце і праўцеся, галубчыкі мае, унь Трыбуховіч пад’ехаў, дзякуй богу, іпто на пагоду выбілася!
I ён пайшоў з хаты. Праз колькі хвілін ён знадворку прыклаў твар да шыбы і гукнуў: А калі ёй праз дзён дватры не будзе рабіцца лепш, дык падскоч зноў да мяне, я прыеду банкі паставіць.
I пасля гэтага колы загрукацелі па вуліцы. У хаце стала зусім ціха. Кастусь быў рад, што гаварупа ўжо не было ў хаце, аднак жа штосьці нядобрае, ці як бы трывожнае павісла над ім. Яму рупела, што і конь на двары скалее на холадзе, і што золата, знятае немцам з графа Паліводскага, ляжыць недзе тут, у шуфлядзе, і што яму трэба яшчэ чакаць нейкага поту і што яму няможна адразу ж устаць і пачаць гаспадарыць. Але самае большае і ыя гадзіпнікі і пярсцёнкі як бы душылі яго. Чамусьці яны пасля фельчаравай гаворкі с талі яму страшнымі і аі іднымі, што да іх дакранацца нядобра было. Так ён ляжаў, ляжаў, ііакаў поту, алс яму но было ўжо холадна. Ён не вытрымаў, збрыкнуў з сябе нагамі кажух і паволі сышоў з печы. У галаве злёгку кружылася, але ці мала што калі здараецца ён прайшоў па хаце, пераабуўся, абмацаў на сабе рубашку ужо яна была зусім сухая. «Дзякуй табе, божа, абышлося і без патоў». 3 радасным пачуццём ён рушыў у свой даўно прыспелы занятак. Перш за ўсё ён напхаў у печ дроў і падпаліў. Праз дзесяць хвілін ужо была падоена карова, хвіліна спатрэбілася на тое, каб вывесці з аглабель вымучанага каня і ўвагнаць у хлеў. Яшчэ праз хвілін дзесяць ён нясмела глядзеў у Волеччын твар і ўсё ўгаварваў яе падняцца і напіцца гарачага малака. Ён прыўзняў яе, падтрымаў за плечы і напаіў, і яна сказала:
— I р.юа, каб у хаце было зусімзусім ціха, дык я засну. — Тады ён адзеўся ў тую сваю, што яшчэ з дому, суконную жакетку і ціха выйшаў. Тым часам і дзень блізак быў да вечара. Надвор’е зусім расчысцілася, і свяціла сонца. На душы ў яго стала лягчэй. Ён вынер
КУЗЬМА ЧОРНЫ
381
саломаю каня, акінуў вокам двор і ціха ўвайшоў у хату. Хоць і ціха, але Волечка прачнулася. Шпарка і яшчэ цішэй ён выйшаў з хаты і зірнуў у акно. Відна была Волечка на пасцелі. «Ну, цяпер яна спіць. Доўга не пайду ў хату, няхай спіць, не буду будзіць». Ужо захад згарэў чырвоным полымем і патух, і ўжо зоры загусціліся ў небе, ужо і шырокі серп месяца ўзышоў, а ён усё баяўся ісці ў хату. Пахаваў у пуню пад салому ўсе тыя хваёвыя бервеньчукі, разоў некалькі падкладаў коням сена, перачакаў ужо і позні вечар, змерз, многа разоў зазіраў у акно і Волечкі не мог убачыць, а ў хату не ішоў. «Няхай спіць». Стаяў гадзінамі, тросся з холаду, а не ішоў. I яму было добра берагчы яе сон. Нарэшце пайшоў. Так адчыняў дзверы, быццам гэта ён нёс на галаве паўнюткую шклянку вады, не вады, а дарагой вадкасці, або яду, кропля якога прапаліць навылёт яму галаву’ Якая ж была яго радасць, калі ён, нарэшце, апынуўся ў хаце і ўбачыў, што Волечка спіць. Але яна не спала, а бачыла, як ён увайшоў і стаў каля яе.
— Дзе ты быў дагэтуль? Ужо табе нікуды больш не трэба ісці? Нейк адной нядобра, сумна...
Адчуванне вялікага шчасця апанавала ім. Ён будзе тут! Каля яе! Усю ноч ён не будзе спаць! А вартаваць будзе яе сон і спакой!
— He, не пайду, толькі трэба дзе гэтае золата схаваць, няхай яно агнём пойдзе.
— Вазьмі ў шуфлядзе медны ключык, адамкні ў клеці куфар і ўкінь туды, хай яно прападзе, няхай бы лепш немец яго панёс з сабою, a то...
— Праўда, праўда.
Калі ён адамкнуў куфар і паклаў у прыскрынак золата, быццам з душы яго спала што цяжкае. У хаце ён пачуў ад Волечкі:
— Добра, што ўжо няма ў хаце, гэты фельчар, як пачытаў тыя пісьмы... Божачка, што той немец перажыў, як ён мучыўся! He ідзі ўжо нікуды, а будзь тут і спі, ужо ноч...
— Добра, а за клопат вазьмуся, можа, нават і заўтра.
— А за які клопат?
— Ну, каня табе змяніць, рэштку бервеньчукоў перавезці з лесу, падабраўшы ноч, шулы паставіць, браму зрабіць, жыта ў млыне змалоць...
I пайшла тая ноч, месячная, добрая, ціхая, а к раніцы зноў схмурнела неба і пачаў падаць мокры снег. Тады пад раніцу яны, кожны пасвойму, саснілі нейкага высокага чалавека ў чорнай адзежы і з заплюшчанымі вачыма. Ён не спаў, а быў нежывы — гэта ў яе, а ў яго — рагатаў і танцаваў, але вымагаў, каб яму аддалі боты і кашулю. Гэта быў граф Паліводскі. Кастусь прачнуўся і думаў, ці сапраўды гэтакі мог быць той невядомы Паліводскі, а Волечка прахапілася з енкам і крыкам: «Ой, ой, божачка!»
— Што, што? — абазваўся ён.
— Ой, ой, Паліводскі!.. А хто гэта тут у хаце?
— Гэта я, — крыкнуў Кастусь.
Яна яшчэ не адвыкла ад свае адзіноты і не прывыкла да яго. Ён падбег да яе і ўбачыў, што яна дрыжыць.
Колькі раз, жывучы ўжо адна, без бацькі, яна так прачыналася раніцамі ад непрыемных ці страшных сноў! I прывыкала ў адзіноце сваімі сіламі гнаць ад сябе цяжкае ўражанне яд кашмараў. Цяпер жа яна падумала, што недзе каля яе ёсць ён. Як лёгка і адразу згінуў сон, і яна ўсміхнулася, яшчэ з заплюшчанымі вачыма.
— О так, a то крычыш немаведама чаго. Гэта ж сон.
I па яе твары ён здагадаўся, што яна ачуньвае.
— Уночы я выходзіў глядзець коней, ужо на дзень ішло. Мокры снег гразі даў. А конь твой ужо ані нічога не з’еў — нават і не зачапіў сена. Ты нічога не думай. Мой конь зусім малады. Ведай, што гэта твой. Ты толькі папраўляйся.
— Я ж папраўляюся. Хіба ты не бачыш?
— А на двары ўжо і апошняе лісце з ігрушы асыпалася за ўчарашні дзень. Чорнае, як сажа, ляжыць мокрае.
Праз два дні ён пачаў карміць худога каня паранкаю, не адыходзіў ад яго, рабіў яму нейкае адмысловае пойла, а праз два тыдні сказаў Вольцы, што конь крыху абгладзіўся і ўжо льга яго збываць. Аднойчы ўдосвецця ён накрыў каня мяшком і сеў зверху. Конна выехаў ён з двара. Торба з акрайцам хлеба была ў яго руках. На конным рынку ў дробным гарадку, вёрст за сорак ад Сумліч, ён, як спрактыкаваны конскі перакупшчык, расхвальваў старога і худога каня, бажыўся і падпускаў часам заядлую лаянку. «Без гэтага каня не прадасі», — думаў ён і запрашаў усіх паглядзець каню ў зубы. «Галоўнае — смела казаць,
382
КУЗЬМА ЧОРНЫ
каб глядзелі ў зубы, дык ніхто і не гляне, і паверыць, што конь малады». Стары і высокі цыган, які тут жа побач прадаваў яшчэ, мусіць, старэйшага каня, сказаў:
Ты, чалавеча, прасі, каб глядзелі тванму каню не ў зубы, а ў хвост, тады хутчэй усіх ашукаеш.
Навокал зарагаталі, і Кастусь, праклінаючы гэты дзень, адвёў свайго каня ўбок, але і адтуль два перакупшчыкі прагналі яго. Скопчылася так, што ён вярнуўся на ранейшае месца. За гэты кароткі час цыган паспеў прадаць ужо таго каня, купіць другога і ўжо гэтага расхваліць. Кастусь прадаў свайго каня перад самым вечарам, вельмі затанна, але ён быў рад, што развязаў рукі. «Волечка не будзе ў крыўдзе, я ж ёй аддаю свайго каня». Якое было яму шчасце цэлую асеннюю ноч ісці дадому. Ён адчуваў сябе так, быццам вырваўся на волю. Яшчэ на выхадзе з горада ён убачыў вясковую бабу, якая трымала пад пахаю пеўня.
— А ці добра спявае? — некалькі разоў пытаўся ён у бабы.
— Галубчык мой, — адказвала кожны раз баба, — гэта не певень, а музыка. Пад яго песню можна цэлы вечар танцаваць.
Ён купіў пеўня і падумаў: «Прыйдзецца ж зімаваць. Няхай спявае сабе. А калі Вольцы не спадабаецца — я ёй грошы вярну». Яшчэ не пачынала світаць, калі ён быў дома. Пеўня ён укінуў у пуню і ўсё прыслухоўваўся, ці скора той заспявае. I толькі цяпер ён падумаў аб сваёй віне перад Волькай: «Я ж задарма аддаў каня». Пакуль развіднела, ён, не заходзячы ў хату, выкаціў з пуні два бервеньчукі з той сухой хвоі і стаўчасаць. «Пакуль зіма не ўмарозіла зямлю, я яшчэ пастаўлю шулы на браму». I душа яго ачысцілася ад прыкрасці. Раптам у пуні заспяваў певень. I гэта як бы хто сказаў яму радасную навіну. Ён пакінуў часаць бервяно і стаў над ім. Цадзіўся дзень позняй восені. У хатніх вокііах засвяціўся агонь. «Волечка ўстае. А можа, пайсці ў хату?» Волька выйшла на ганак і ўбачыла яго над бервяном. I загаласіла:
— А братачка, чаму ж ты надумаўся ўночы бярвенне часаць? Ну як жа табе ўчора там паводзілася?
— Ну, каня прадаў, пеўня купіў... спявае, ліха яму, як на скрыпцы rpae... А над лесам