• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
     стаяць на савецкай старане, а града з рэдзькаю пры хаце і прызба пад вокнамі — гэта Польшча. Я яшчэ чакаю, што хлеў, дзе стаіць карова, будзе абвешчан нямецкім, а унь тая бяроза на гасцінцы ангельскай. Я табе зайздрошчу. Адкуль бы ты ні ішоў, то ты ідзеш у свае Сумлічы. А калі нават твая там хата і згніла дарэшты, ты ўсё роўна ідзеш дадому. А мне трэба адсюль выбірацца... Адкуль ты ідзеш?
    — Іду з нямецкага палону.
    — Што ж ты так запазніўся? Унь адзін кукавіцкі даўно ўжо як дома.
    — Мала што, той, можа, з прычыны мірнага дагавору, а я з лагера ўцёк яшчэ да міру з немцамі. Да Польшчы дабраўся, а з Польшчы ледзь выбраўся. У лагерах цяжка было выжыць, але і палякі такія заядлыя, што разоў некалькі ў турму саджалі, калі лавілі на дарозе. Лічылі мяне за нейкага такога, хто хоча загубіць іх уваскрослую дзяржаву. Так усё і дапытвалі мяне — а ці не маю я намераў пусціць на паветра цэлую дзяржаву! А божа мойі Нашто мне Польская дзяржава?! Яна мне патрэбна не больш, як Англія разам з Францыяй, Амерыкай і Турэччынай у прыдачу. Бойцеся, кажу, бога! Пазбірайце вы, кажу, золата з усяго свету, зрабіце з яго трон, пасадзіце на яго мяне кіраваць паўсветам, а каб увесь свет выхваляў мяне, дык я перад вамі буду прасіцца і маліцца: пусціце, калі ласка, дайце мне шчасце спаўзці з гэтага трона: я колькі год жыта не сеяў, кала нават не зачасаў, у кузні Kana не каваў, у млыне мукі не малоў, раллі не нюхаў, ботаў не мазаў, капусты не сёрбаў, не наслухаўся ўволю, як пеўні спяваюць, як людзі палюдску гавораць. (Вочы яго пачырванелі.) А ў мяне ж у Сумлічах асталася адна як ёсць малая Волечка. Што яе ўжо на свеце даўно няма — гэта ўжо няма чаго і казаць.
    — Бог дасць, нейк выкідалася.
    — Як?! Пакінуў адну ўжо колькі год таму! Дзіця горкае!
    — Пройдзем далей адгэтуль. Прыйдуць дзеўкі — дадуць табе гарачага есці, тады будзеш спаць да раніцы. Дарога яшчэ табе вялікая.
    Удваіх яны ўвайшлі ў карчомную хату. Карчмар сеў на лаву, а Нявада прыпёрся плячыма да печы грэцца. Ён змагаўся з дрымотаю. Соннымі вачыма ён аглялаў здаўных знаёмыя яму сцены. Ён разбіраў там надпісы, некаторыя былі размашыста напісаны ці выразаны нажом. Каб хутчэй перабыць чаканне, ён прачытваў іх моцным шэптам. Адзін надпіс быў вось які: «Памажы мне, божа, знайсці дзверы ў маю будучыню. Граф Паліводскі». Нічога гэты надпіс Нявадавай душы не сказаў, і на твары яго нічога жывога не адлюстравалася. Трагедыя нейкага невядомага Паліводскага, які не мог знайсці дзвярэй у сваю будучыню, была вельмі далёкая ад розуму і сэрца гэтага чалавека, які праз каторы ўжо год сам таіў у сабе ўласную трагедыю і цяпер, варочаючыся да свае Волечкі, баяўся, іпто знойдзе там, можа, нават сляды цяжкай драмы. Як бы там ні было, ён холадна прачытаў яшчэ некалькі надпісаў і паглыбіўся зноў у маўклівае і дрымотнае чаканне. Тым часам стары гаспадар карчмы ў задуме пачаў пагойдвацца на лаве ў бакі і замармытаў сабе пад нос нейкую песеньку ці малітву і глянуў на Няваду:
    — Цяпер, кажуць, Сумлічы разбудоўвацца пачалі панскімі лясамі. О, колькі такіх, як гэты Паліводскі, за гэтыя часы бралася гасцінцам на Нясвіж праз маю карчму, ратуючыся ад рэвалюцыі!
    — А што гэта за Паліводскі такі?
    — Я не вінават, што ты не чуў пра яго. Я табе скажу, ты чалавек запечны, ты ціха жыў век у Сумлічах, пакуль на вайну не пайшоў. Я хоць таксама жыў запечнікам, але яшчэ мой дзед, пакуль не прыехаў сюды, расказваў, бывала, мне, малому, пра паноў і князёў і графаў. Яны нават давалі яму ў сховань грошы, ён быў павяроным у іх. Дык і графа Паліводскага ўспамінаў. 'Гой быў дзед гэтага, што тут на сцяне пісаў. Той дзед дастаў са
    13 Зак. 49
    386	КУЗЬМА ЧОРНЫ
    бе тытул графа, бо мець гэтулькі маёнткаў і быць без тытула — гэта не работа. А маёнткі яго былі — і за Воршай, у бок Дуброўны, і ў Віцебскім краі, і на Смаленшчыне, і каля Mipa, пад Карэлічы, але гэты Мірскі маёнтак ужо гэты, што пісаў тут на сцяне, унук таго дзеда, прагуляў у карты, спадзеючыся на ўсе астатнія маёнткі, з якіх ён браў чысты прыбытак, а сам ніколі там не быў. Сам ён вельмі малады, тонкі, высокі, і афіцэр яшчэ царскай арміі, а цяпер афіцэр польскай арміі. Яму не пашанцавала. Рэвалюцыя пайшла яму на згубу, і вайна таксама. Бо некаторыя, такога калена як ён, на вайне нажыліся. 3 нажыткам у кішэні яны мінулі маю карчму, з усходу на захад і па той бок мае прызбы сталі смелыя ад рэвалюцыі. А гэты павінен, каб жыць, служыць палякам, як той казаў, не для Езуса, а для хлеба куса. Які ён там быў ваяка на нямецкай вайне — хто яго ведае, мусіць, не сказаць, каб вельмі, бо на вайне трэба навучыцца спаць у балоце, а ён вазіў з сабою пяць лёкаяў, пераадзетых за дзеншчыкоў. А шосты дзяншчык быў казённы. Хто ведае, дзе былі тыя шэсць дзеншчыкоў, калі на вайне куля ўрэзалася яму ў рэбры. Ён зваліўся з Kana, свайго ўласнага, за якога адзін з блізкіх да цара генералаў даваў яму пяць паўсотняў звыш дваццаці пяці тысяч... Хэхэ, да дваццаці пяці тысяч прыткнулі пяць паўсотняў і за іх таргаваліся, як мы за паўрубля. I граф, і царскі генерал, а з таго ж цеста... Конь паімчаўся немаведама куды, а Паліводскі сыходзіў крывёй, лежачы ў вадзе і гразі, скрыты ад людскога вока асакой і аерам. Каля яго і рускія хадзілі, і немцы хадзілі, і ніхто яго не ўбачыў. Тым часам ён ачомаўся ўночы і сеў. Ён быў рад, што ўсюды ціха. Абсмактаў свае мокрыя пальцы і памацнеў. Да дня ён выпаўз на палявую дарогу і сеў, а пасля лёг, чакаць збавення. К канцу дня нейкі чалавек у лапцях і з мяшком за плячыма ўзышоў з поля на дарогу. Гэты абарванец з цвёрдымі, як косці, мазалямі на руках і даў яму збавенне. Што ж, граф Паліводскі, які праз усё сваё жыццё ўмеў толькі крычаць на людзей, пачаў енчыць і прасіць гэтага чалавека:
    —	Галубчык ты мой, вазьмі мяне да сябе, знайдзі доктара, памажы мне дайсці да здароўя, век будзеш панаваць. Я табе дам золата многа з дарагімі каменнямі і нават зніму з шыі залаты з каменнямі фамільны крыж і аддам табе, і адпішу адзін з сваіх маёнткаў, я — граф Паліводскі.
    Чалавек паклаў на зямлю боты з нямецкіх, мусіць, мёртвых ног. Боты разам з пустым мяшком былі ў яго за плячыма. Ён сказаў:
    —	Які ты к чорту граф, калі ты ў крыві і няшчасны. I князь, і цар, і міністар, кожны той, хто камандуе людзьмі, хто мае права ў руках, каб саджаць іх у турмы і там рабіць з імі што сам захоча. Ну, давай плечы, апірайся на мяне, хадзем. Тут недалёка. Гэта я, каб ты ведаў, хадзіў туды пад рэчку. Босы хаджу, а там немцы ў ботах ляжаць, зараз гніць пачнуць. На чорта, думаю сабе, мёртваму боты, калі жывы босы ходзіць... Стой, адпачні, перадыхні. Унь пры ляску хата.
    Босы абарванец давалок Паліводскага да свае трухлявай хаціны і паклаў на паправу. I лекара дастаў, не за грошы, а за сваё добрае сэрца. Яшчэ толькі лёгшы на пасцель, Паліводскі пачаў абмацвацца і заныў душой: пакуль ён ляжаў ледзьве жывы ў балоце, нехта абчысціў яго пазухі і кішэні так старанна, што ўжо не было чым аддзячыць абарванаму збавіцелю. Тым часам пайшлі тыдні і месяцы. Больш за год Паліводскі то лежачы, то седзячы, то спацыруючы па лесе пражыў у свайго збавіцеля, які дзяліў з ім напалам усё, што сам меў. Паліводскі зноў стаў здаровы і спрытны, як і быў раней. Страшная думка тачыла яго: ужо ў яго не было больш золата з каменнямі. Ды і графам ён ужо пе быў. Бо ўжо адбылася рэвалюцыя і маёнткі ўжо былі не яго. Ён стаў зусім голы, згалеў адразу. Яму ўжо не было дзе дзецца, і ён сядзеў у свайго абарванцазбавіцеля. Праўда, абарванец абуў ужо добрыя боты і вопратку, узяў панскай зямлі і з панскага лесу паставіў сабе хату і стаў повен свайго шчасця. Паліводскі і рабіць нічога не ўмеў. Змалку і да гэтага часу ён мог толькі гатовае праядаць. Аж душа яго рвалася на кавалкі. Тым часам збавіцель раз і кажа яму:
    —	Таварыш, прывучайся да якойнебудзь работы. Бяры дзе тут кавалак зямлі і жыві шчасліва. — ГІаліводскі, як пачуў гэтае слова, дык адразу падумаў пра тое, што на захад ад той мясцовасці, дзе жыў той яго збавіцель, збіраецца польскае войска: ён чуў пра гэта.
    —	Хам! — закрычаў ён на свайго збавіцеля. — Перад кім ты стаіш! Шапку знімі!
    — Я цябе выратаваў, я даў табе жыццё, — адказаў чалавек. — He за золата і маёнткі, якія ты мне абяцаў, а ад таго, што я мог зрабіць табе дабро. Я думаў, што ты ў душы будзеш удзячан мне, ажно ж ты горнешся да таго, каб мець толькі маёнткі, а не душу. Ты мяне называеш хамам? За тое, што я зрабіў табе, — я чалавек, а за тое, як ты са мной абышоўся, — ты хам!
    КУЗЬМА ЧОРНЫ
    387
    Што было далей, мне невядома, а вядома толькі, што Паліводскі выхапіў рэвальвер, каб аддзячыць свайму збавіцелю за хамства, а той хапіў качаргу і аперазаў Паліводскага па спіне і выгнаў вон з хаты, ён яшчэ не ведаў, што на захадзе тутэйшай зямлі рэвалюцыі прыйшоў канец, а ўсё гэта было на захад ад мае карчмы. Там ужо рыхтавалася да свайго ўстанаўлення Польшча, і ўсе паны, каторыя яшчэ ліпелі дзе на ўсХодзе, рынуліся туды. Паліводскі неўзабаве стаў афіцэрам польскага войска і ваяваў з бальшавікамі, а пасля міру, калі ўжо тут граніцу пачалі вызначаць, стаў афіцэрам у пагранічным войску. Божа мой, які бліскучы шык! Хоць у кішэні ні капейкі, але затое зверху! Увесь блішчыць.
    — Ну добра, адкуль жа ты ўсё гэта ведаеш?
    — На тым тыдні ён ехаў уздоўж граніцы з сваімі жаўнерамі і цэлую ноч з другім афіцэрам праседзеў тут, чакаючы, пакуль аціхне вецер і пакіне засыпаць вочы мёрзлым снегам. Той другі афіцэр быў стары і ўсё енчыў па сваіх маёнтках, якія таксама, як і ў Паліводскага, асталіся на бальшавіцкай старане. Так яны цэлую ноч і праспавядаліся адзін аднаму, а я з бакоўкі слухаў. Але Паліводскі не ныў па сваіх маёнтках, а прагаварыўся таму старому плаксуну, што ў яго галаве спеюць шырокія планы, так што ён нават і тое золата, якое нехта невядомы ўкраў у яго, у сто столак верне. Што гэта за планы — ён, аднак, не сказаў. Толькі ён сказаў, што мае падазрэнне, што яго абчысціў той самы яго збавіцель, калі яшчэ ён ляжаў слабы на дарозе, або калі яны ішлі, прыціснуўшыся адзін да аднаго. Можа, яно і праўда, з людзьмі не разбярэш. Ну, як толькі развіднела, яны з карчмы і паехалі. Вось і ўсё, чалавеча. Усё бедавалі аб тым, што прыйшлося службай зарабляць, каб пражыць.
    — А каторы, можа, з іх