Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
од за годам — і ўсё дойдзе да дасканаласці. Ён думаў: «Пойдуць дзеці. Ім трэба прыгатаваць жыццё. Няхай у іх будзе людская аселасць, каб не бадзяліся па свеце, не маючы прытулку. У іх будучыня будзе не такая, як у мяне і майго бацькі... He можа быць, каб зноў войны і згіненне». У гэтых сваіх думках ён яшчэ больш укараніўся, калі ў яго нарадзіўся сын. Сына ён назваў Тамашом і яшчэ больш пачаў старацца. Калі Ракуцькаў Тамаш пачынаў вучыцца хадзіць, у самым разгары была польская вайна. Яна ўжо канчалася, як у Ракуцькі нарадзілася дачка. Толькі што яе ахрысцілі і назвалі Лізаветай, як па ўсіх, хто за гады рэвалюцыі ў тых мясцовасцях забудаваўся на панскай зямлі і панскім лесам, прайшла трывога: тут ужо «больш няма рэвалюцыі, гэтая зямля падпала пад Польшчу, і паны варочаюцца назад>>. Ракуцька аціх. Калі трэба было дзе загнаць загваздку ці прыбіць дошку — так і аставалася. Гэтак ён ліпеў як да часу, і ў яго жыцці вялікіх змен не адбывалася. Ужо граніца паміж Польшчай і СССР цвёрда вызначылася і паабапал яе ўжо стала варта дзвюх дзяржаў. Ужо і малы Тамаш шпарка бегаў, трымаючыся за матчыну спадніцу. А Лізавету пакінулі ўжо спавіваць. Пан жа не прыязджаў. Ужо думалася, што, можа, так і абыдзецца і ніхто не зачэпіць злой рукой таго, што Ракуцька нарыхтаваў на будучыню сваім дзецям. Тым часам жонка сказала яму, што будзе яшчэ і трэцяе дзіця. 3 горкай трывогай ён падумаў аб невядомасці той будучыні, якая раней ужо здавалася яму зусім яснай. У тыя якраз часы і з’явіўся перад Ракуцькам Паліводскі, але ўжо не так, як першы раз, з акрываўленым бокам і з пакутнай просьбай у няшчасных вачах. А ва ўсім бляску афіцэра польскага войска ўсходняй граніцы. Ён явіўся не з ранейшым няшчасцем, а з цяперашняй сілай. Ракуцька адразу пазнаў яго і ўныў душой. А той адразу і пачаў тое, дзеля чаго і явіўся сюды.
— Слухай, Ракуцька, — сказаў ён. — Ты паспеў ужо з чужога лесу і на чужой зямлі новую хату паставіць? Ну нічога, не ты адзін так, калі была рэвалюцыя. Але давай так, каб мы з табою больш не спатыкаліся. Аддай тое, што ты ў мяне забраў, і ты мяне болып тут не ўбачыш.
— Што я ў вас, пане, такое забраў?
— Золата! Ты абчысціў мае кішэні, пакуль я ляжаў хворы!
— Бойцеся бога! Я вам сваё аддаваў, што меў!
— 3 каменнямі крыжык, пярсцёнкі, імянны гадзіннік і яшчэ два гадзіннікі, якія былі пры мне!
— Бойцеся бога! Бойцеся бога!
Разгневаны Паліводскі замахнуўся, каб даць у твар Ракуцьку. He менш разгневаны Ракуцька стаў на ўвесь рост перад Паліводскім і прагаварыў як абухам стукаў у бервяно:
— Я, пане, выратаваў вас і вярнуў вам жыццё, а вы замест падзякі стралялі ў мяне, а цяпер робіце мяне злодзеем. Гэта ж вы самі ў мяне худую кабылу ўкралі. Дык хто з насзлодзей?
Паліводскі адумаўся і сказаў:
— Я прашу ў цябе толькі маё золата.
— Я яго і ў вочы не бачыў!
— Лжэш! Лжэш!
Паліводскі выйшаў. Слуга падвёў яму каня, і ён махнуў ходу і знік. Аднак жа Ракуць
КУЗЬМА ЧОРНЫ
393
ка паспеў заўважыць, што перад тым, як прыняць ад слугі каня, Паліводскі не то пастаяў у кароткай задуме, не то нават, можа, і памаліўся. Ракуцька падумаў: «А, можа, я яго чым пакрыўдзіў». Калі ён выказаў гэтую думку жонцы, яна, даволітакі энергічная жанчына, адказала яму, што гэтага Паліводскага варта было б кіем змясіць на калатушу, але найлепш быць ціхім, бо ён мае сілу, а наконт крыўды, дык яго ні крыўдаю, ні праўдаю, нават жалезным шворнам не проймеш. Такім парадкам Ракуцька стаў спакоен душой. Але ненадоўга. У тым жа самым годзе, пад сярэдзіну восені, ён атрымаў позву ў гміну. Ён так і ведаў чаго: ён жа жыве на чужой зямлі і з чужога дрэва хату паставіў! Ён жа не мог пайсці супроць дзяржаўнага закона і першымі замаразкамі выбраўся ў тую самую старую жончыну хату. А новаю яго сялібай заўладаў маёнтак. Жонка яго чакала трэцяга дзіцяці, ён жа стаў, як сугней, угнуў галаву і ўсё маўчаў, маўчаў. Колькі год працы загінула марна! А разам пайшлі ў нябыт і надзеі. Hi ў якую будучыню сваіх дзяцей ён ужо не верыў. Лягчэй памерці, чым астацца навек без надзеі і веры! Сымон Ракуцька пачаў змагацца з бязвер’ем і безнадзейнасцю. Ён пачаў шукаць, каб на чым пэўным спыніцца думкаю. У гэты якраз час і нагадзілася яму злая прыгода. Жонцы прыйшоў час раджаць. Дзіця радзілася нежывым, і жанчына асталася на некалькі месяцаў ляжаць у хваробе. Ён высах каля яе і каля дзяцей. Пасля пайшоў па свеце шукаць спосабу, каб жыць. Ён абышоў, можа, з паўдзяржавы і нічога не знайшоў, але затое наслухаўся ад людзей усялякіх чутак аб жыцці па той бок граніцы. Больш як паўгода ён думаў і меркаваў у думках. I нічога іншага вымеркаваць не мог. Так ужо ім апанавала цвёрдая думка. «Гэта ж не жарты! Там зямлі бяры! Там жыві сабе!» I, нарэшце, настаў момант. Перш за ўсё ён, як перад каменнай сцяной, стаў перад неабходнасцю вырашыць вялікую задачу: ён жа не адзін! 3 гэтага часу і найшло на яго вялікае ўтрапенне. Раней ён бчў спакойны і цягавіты. Цяпер, праўда, трапяткім ён не стаў, але спакой свой, як рысу затуры, страціў. Ён выбраў цёмную ноч, ні зор, ні месяца. Ён назаўсёды пакінуў тую гнілую хату, якая дала яму прытулак у цяжкія часы яго маладосці. Апошні раз ён зірнуў на сваю новую сялібу, у якой думаў гадаваць дзяцей і якой цяпер заўладаў нехта чужы. Малы Тамаш ішоў подбегам, трымаючыся за бацькаву руку. Яна, спадарожніца яго жыцця, несла на руках малую Лізавету. За дзве ночы яны дайшлі да граніцы. Больш тыдня яны чакалі ў лесе навальнічнай ночы. Перад самым змрокам, выбіраючы зручнейшае месца, каб з яго рушыць у гэтую страшную дарогу, усе яны ўбачылі чалавечыя ногі. Ракуцька пабялеў і прыгледзеўся. Ужо тхнула адтуль трупным духам. Мярцвяк ляжаў увесь пад накідам моху. Самога яго не відно было. Малады ён ці стары? I хто ён? Можа, шпіён, які ішоў туды і быў падстрэлены чужой ці сваёй куляй? Ці, можа, гэта проста няшчасны чалавек тутэйшай зямлі, каля ціхай хаты якога лягла тая граніца і, як пякельная жудасць, заўсёды была перад яго бяззлобнымі вачыма? Ракуцька анямеў ад жаху, што такі лёс можа спасцігнуць і яго з усімі тымі, хто дораг і люб яго сэрцу. Аднак жа хутка і ноч настала. Такое ночы ён толькі і чакаў. Пярун ляскаў кожны момант. Ліло як з бяздоннага мора. Змучаны Тамаш трымаўся за бацьку і ішоў, як святы на пакуту. Пасля двухгадзінных блуканняў яны пачулі, што недзе тут паблізу страляюць. I гэтаму канца няма. Душа яго апала. Яна шапнула яму:
Назад. У сваю гнілую хату! Лепш там памерці з голаду, чым тут валяцца непахаванаму.
Пошапкам яны дайшлі да згоды. Яна з дзецьмі пойдзе назад першая, а ён следам, каб было незаўважней, бо маланка штохвіліну і натоўп вялікі. Ён стаў пад дрэвам тварам ад таго боку, у які ішоў і сям’ю вёў. За кожнай маланкай ён акідаў вачыма мясцовасць. Іх няма. Але нарэшце — радасць, радасць! На самай той дарозе, якою проста дойдзеш да той старой хаты, стаялі яны. Яна, любая, родная, разважлівая, працавітая, верная яго сяброўка, Тамаш, босы, малы, падкасаны. I маленькая Лізавета ў яе на руках, маленькая, кірпаценькая, птушанё... Гэта яны, якіх ён вёў у будучыню. Што яны стаялі на патрэбнай дарозе, ён ведаў з таго, што над імі гойдала веццем знаёмае яму сагнутае дрэва. Яшчэ адна маланка, і ён убачыў, як яны ішлі далей дарогай. Яны ўжо далёка ад страшнага месца. Зараз і ён рушыць за імі. Зноў маланка і крык пагранічніка ў зялёнай шапцы. Ён стаяў на другім баку. Падкасаныя худыя Тамашовы ногі назаўсёды асталіся ў ваччу яго. А першыя Лізавеціны ўсмешкі' Смутак наваліўся на яго душу. Якая чакае і іх і яго будучыня? Дзе ім суджана знайсці яе? Але трэба ісці, пагранічнік грозіць, што будзе страляць. Па калені ў вадзе і ўвесь мокры, ён замаршыраваў перад пагранічнікам. Сцяна, глухая і бязлітасная, як вечнасць, замкнулася паміж імі. Бывай, верная сяброўка! Бывайце, дзеціі А можа, адбудзецца цуд? Можа, міне вас лёс без будучыні? Але лепш ні аб чым яе думаць, бо навала смутку забівае душу...
394 КУЗЬМА ЧОРНЫ
Сымону Ракуцьку спачатку здавалася, што варта яму толькі зноў звіць сабе гняздо, як ён скіне з душы цяжар свой. Тым часам ужо і хата ў яго была новая, зноў новая, вокнамі на дарогу, і ціха і спакойна ўсё тут было, і зямлі было на чатыры душы, і не трэба стала з жахам заглядваць у заўтрае, а спакой у душу не варочаўся. «А Тамаш, а Лізавета!» Сымон Ракуцька наладзіў сваё жыццё так, як жадала яго натура. Яго ціхманую працавітасць льга было ставіць паўсвету ў прыклад, калі лічыць яе за дабрачыннасць. I дзіўна было. Ён адзін, а ўпраўляўся з полем і з домам. I яшчэ кожны дзень меў часіну сядзець на калодзе і босы пасярод свайго двара. Ці то прывычка, ці то ашчаджанне абутку, але ён цяплом ніколі абуты не хадзіў. Ён яшчэ людзям і колы рабіў, і драбіны з панарадамі майстраваў. Жыў самнасам. У той меры, у якой ішоў час, смутак яго ператвараўся ў вялікую мару. Гэтая мара заўладала ім, ён ёю жыў і служыў ёй. А пачалі, нарэшце, прыходзіць моманты, калі і вера, і надзея, хоць здалёк, паказвалі яму свае ясныя твары. Гэты новы час у яго жыцці пачаўся з таго, калі яму прыйшла ў галаву такая думка: яна тады з дзецьмі вярнулася ў тую старую хату. Хто ведае, можа, і цяпер яны жывуць там? А кажуць жа людзі, што поштай можна з Польшчы сюды пісаць, а адсюль у Польшчу. Як страсянула яго гэтая думка! Ён не меў ні сну, ні спакою, пакуль не паслаў пісьмо на адрас той старой хаты. Ён дакладна выпісаў і цяперашні свой адрас. Паведаміў аб той мясціне, у якой цяпер жыў. Яно ж магло быць і так, што і адтуль сюды прыйдзе пісьмо. Цяпер яго жыццё стала чаканнем, перш за ўсё, пісьма, пасля — нейкага невядомага лёсу. «Адтуль прыйдзе вестка. Яны жывыя і здаровыя і, можа, нават не галодныя. А хіба хто можа сказаць цвёрда, што на свеце можа быць, а чаго можа не быць? Нават такое магло здарыцца, што граф ГІаліводскі прасіў ласкі сярод дарогі ў абарванага хлопца. А можа, лёс прывядзе іх сюды. Але што такое лёс? Ён сам дойдзе да думкі, што зрабіць. Ён будзе думаць, ён будзе раіцца з людзьмі, ён будзе слухаць па свеце. «Слухаць па свеце!» Самае далёкае, дзе ён бываў — гэта яго поле. Але практыка з самага маленства і інстынкт падказвалі яму, што яшчэ многае наперадзе, што яшчэ многа дзе прыйдзецца быць, многа нанава рабіць, многае бачыць і чуць і за многае нечаканае брацца. Мара, чаканне, надзея, упартасць думкі і фантазіі! Гэтым ён цяпер і жыў. Колькі яму аднаму трэба было? Ён задавольваўся самай простай ядой. Улетку ён палуднаваў халодным квасам з зялёнай цыбуляй. Старанна вырабленае поле радзіла ў яго лепш, як у каго тут. У яго пачалі заводзіцца грошы. «Божа мой, вось быў бы спосаб Тамашу!» Нават не маючы намеру купляць што, ён пачаў хадзіць у кааперацыю і прыглядацца да тавараў. Аднойчы ён купіў з сіняга сукна ватоўку, хлопцу гадоў на пятнаццаць. «Калі ж небудзь Тамаш будзе такі, што яму якраз прыйдзецца гэтая вопратка». А толькі невядома, у якія гады з Тамашом суджана спаткацца бацьку. Такім парадкам за доўгі час у Тамаша стала мпога ўсялякай адзежы на ўсялякія ўзросты: і на дзесяць год, і на дванаццаць, і на пятнаццаць, і на васемнаццаць, і на дваццаць. Усё купляў бацька. Віселі на вешале ў клеці парамі боты, нагавіцы, вопратка. Былі плацці для Лізаветы і хустачкі, чаравікі і панчохі... Часамі ж на яго находзіла прасвятленне. Ён як бы адпіхаў ад сябе гэты пусты занятак і ўпадаў у думку, што рабіць, сапраўднае, вялікае, выразнае і сапраўды патрэбнае, каб убачыць дзяцей. Нарэшце прыйшоў канец яго ціхай цярплівасці. Нават сядня на калодзе сярод двара пакінула яму быць прыемнай. Ён нейк пацягнуўся да людзей і як бы затрапятаўся. Яго ўжо бачылі ў навакольных мястэчках на кірмашах, каля цэркваў і касцёлаў на фэстах, у сельсавеце ён бываў часта і без прычыны. Ён пытаўся і раіўся. У тую старую хату ён цяпер слаў пісьмы бадай што цераз дзень.
Усім пачало здавацца, што ён рабіўся больш гаваркім і панурасць сыходзіла з яго. Аднак жа, хоць час ішоў, нават ужо год за годам, з яго вачэй не сыходзілі босыя Тамашовы ногі, калі ён, у тую навальнічную ноч, асветлены маланкай, стаяў на дарозе пад сагнутым дрэвам. Яго ўяўленне рысавала яму Тамаша толькі малога і Лізавету толькі ў маці на руках. Пасапраўднаму ён ніколі не задумваўся аб тым, што гады ідуць. Сам ён пачаў сталець так шпарка, Што часамі ўжо льга было ў ім заўважыць першыя рысы далёкай яшчэ старасці. Гэта была празмерная на яго гады сталасць.
Аднойчы ён, як і часта цяпер, цёрся сярод людзей у местачковай кааперацыі. Там прадаваліся люстэркі. Адно вісела на сцяне. Сымон Ракуцька глянуў у люстэрка і сумеўся: ён такі даўно не бачыў сябе і не ведаў, што каля вушэй у яго спрэс сівыя валасы. «Божа мой, дык я ж ужо немалады! Няўжо гэта прайшло гэтулькі год?! А колькі? Мусіць, многа?! Як жа гэта я ніколі не лічыў гадоў?» Увесь той дзень ён правёў у одуме і суме. Каму расказаць? 3 чаго пачаць, каб не ішло далей жыццё так, як яму не хацелася? Ён хацеў не толькі есці хлеб, але каб разам з ім елі яго і Тамаш, і Лізавета. Каб не мучыць самога сябе, ён больш ужо ніколі не глядзеўся ў люстэрка.
КУЗЬМА ЧОРНЫ 395
У тысяча дзевяцьсот трыццаць дзевятым годзе Сымон Ракуцька даехаў па чыгунцы да горада Слуцка і выйшаў адтуль пешкам у дарогу на захад па старой ВаршаўскаМаскоўскай шашы. Была глыбокая восень. Толькі што мінулася пара безупынных дажджоў. Паабапал шашы стаяла вада на полі. He кранутая яшчэ марозам трава была зялёная, і, калі сонца высвечвала зза высокіх хмар, адзінокі падарожны, як здзіўленае дзіця, прыглядаўся да яснай зеляніны, і твар яго свяціўся, як і іпырокі свет у той момант. Ён усё ішоў і ішоў шпарка. За адзін дзень ён дайшоў да Піліпавіч, дзе тырчэлі каля шашы яшчэ некаторыя адзнакі былой граніцы. Да гэтага месца ён ішоў яшчэ, як бы раздумваючы і сам сабе не верачы. Тут жа ён увесь змяніўся. Каб чалавек, які добра ведаў яго дагэтуль, бачыў яго ў гэты момант, калі ён, мінуўшы Піліпавічы, спыніўся на палявой дарозе, кожны заўважыў бы, як адразу Сымон Ракуцька скінуў пячаць таго шматгодняга чакання, якое ўжо часамі