Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
ў маме крывавы знак цераз твар. Пасля сунуў мне ў рукі свой адрас, калі мы адумаемся і захочам аддаць яму яго дабро. Ён служыў на нямецкай граніцы. Нарэшце ён казаў, каб аддалі хоць палову, а палова нам... Але мне трэба пісьмо дапісаць. Яна пісала, а ён стаў на ўвесь рост у парозе і душыўся смуткам, гледзячы на яе. Гэта яна. Нязнаны ім чалавек. Без яго яна вырасла. Ён ні разу не меў шчасця трымаць яе на руках і гаварыць з ёю малою і падоўгу глядзець на яе дзіцячую ўсмешку. Нехта злы і бязлітасны ўкраў у яго яе маленства.
Вы казалі, каб я пачытала вам. Я ўжо напісала: «Дарагі братка Тамаш. Мы та&е пісалі што прымушаны былі выехаць з роднага кутка, але пачалася вайна, і пісьмо наша магло да цябе не дайсці. Дык шукай нас у мястэчку Сталецці на Навагрудчьше. А таксама напамінаю табе, калі ты згубіў адрас, што ў Гомельскай вобласці, за Бабруйскам, жыве наш бацька. Граніцы ўжо больш няма...» Ногі ў Сымона Ракуцькі падгіналіся. Ен сеў на лаву. Яна яшчэ ўгнулася над пісьмом, штосьці ў ім дапісваючы. Ён ціхом падняўся і знік з хаты. He прыпыняючыся нідзе, ён дайшоў да таго самага паўстанка і сеў у поезд. На другія суткі ён ужо ішоў пешкам цяперашнімі сваімі месцамі. Ён радаваўся, што з кожным крокам падыходзіць да гэтай, ужо трэцяй на яго вяку хаты. Можа, цяпер тут ен знойдзе спакой душы. Было вельмі рана, і цёплае стаяла надвор е. Было ясна. На хвіліну магло здацца, што гэта ўлетку пасля дажджу. Ён ішоў сцежкаю паўз дарогу, краем сухога тарфяніку, па той бок якога сугліністы ўзгорак трымаў на сабе край неба. Польныя кусты шыпшыны, быльніку і піжмы бачыў ён, і думка яго спынілася на тым, што ў карэннях
398 _ КУЗЬМА ЧОРНЫ_____________
піжмы, пад тым кустом, жывуць мурашкі. Там яшчэ ўлетку чабор цвіў, і над ім гусцілася жоўтае зелле святога Яна. Куп'істы тарфянік быў увесь мокры, на шчыльна збітай у мяккі дыван нізкарослан траве на ім блішчэлі пад сонцам кроплі чыстай вады, як раса ўлетку. Вятрак махаў крыллямі дзесьці за балотам, над рачулкай стаялі голыя вербы, адна была рудога колеру, другая жоўтага, трэцяя сіняватага, чацвёртая чырванаватага. I гэтая каляровасць дрэў дапаўняла вялікае багацце і мноства ўсяго, піто было ў чалавека перад вачыма. Дрэвы стаялі скрозь, іх было многа. Многа лётала і сядзела ўсюды гатовых спаткаць зіму птуівак, многа было колераў і фарбаў, многа было і прастору, і неба, і вады, і ласкавай цішыні. Брама яго дома была зачынена. Брама збоку крыху прыадчынена. Ён увайшоў у двор. Усё было на месцы і ў парадку. Ён прайшоў праз увесь двор і агарод, і сад і назад вярнуўся. Густая сям’я дрэў, ім пасаджаных, расла ў кутку агарода над загараддзю з жэрдак. Там былі бяроза, ліпа, клён, каштан, вяз і таполя. Улетку і ў раннюю восень тут заўсёды шумеў вецер у лісці, і на ўдзірванелай пад дрэвамі зямлі густа і высока расла трава і красавала мятліца. Там была і лаўка, дзе ён, бывала, праз колькі год, аддаваўся сваім думкам. Ен зірнуў у гэтае месца, якойнебудзь ураўнаважанай душы век льга было б мець шчасце ад ціхай адзіноты, і сумеўся. Ён аж уздрыгануўся: з яго і, можа, ужо доўгі час, не сыходзіў чалавечы позірк. Там на лаўцы сядзела жанчына. Постаць яе была нерухомая, і вочы не сыходзілі з яго. Хоць яна і не была ўжо такая, як калісьці, хоць гэта была ўжо старая жанчына, але ён з першага ж позірку пазнаў яе. I дыхаць яму стала цяжка. Гэта яна! Такая! Без яго такая стала! Як бы страціла яна ранейшы рух сваіх вачэй. I ён з’іначыўся без яе. Ужо і старасць не вельмі далёка стаіць за плячыма. I ў яе таксама. Нехта злы і бязлітасны ўкраў у яго яе маладосць, і яе самую ўкраў. I яго маладосць украў. А ўсё ж жыццё яго з ёю разам было б падобна на маладосць. Злы ён і жорсткі, гэты страшны злодзеп. Гэта ён бесперапынна вісеў над яго душою, як стопудовы камень! Пракляцце яму, гэтаму страшнаму злодзею! I прэч ад чалавека гэтую калоду пасярод двара, і гэтую лаўку пад дрэвамі, якія шумам сваім так заўсёды ўціхамірвалі душу! Сказаць дзецям... (але дзе ж тыя дзеці, іх жа ўкраў вялікі злодзей), сказаць усім і самому сабе: «Ні моманту спакою! Усе на пошукі вялікага злодзея! Знайсці яго і зняць з яго галаву і паказаць усяму свету: глядзіце, і ганаровае месца мне! Я абезгаловіў страшнага злодзея! Я больш не вечны выгнанец з свайго месца. Я на сваім месцы, і страшны злодзей больш не будзе мяне абкрадаць! Што ж перш за ўсё сказаць ёй такое, чым узрадаваць яе? Ага, я пакажу ёй усё, што я запасіў дзецям. Я чакаў іх, я думаў пра іх! Вісяць жа поўныя вешалы ботаў і сукенак, вопратак простых і ўбёраў святочных!»
У тую восень доўга трымалася мяккае надвор’е. Сёмага лістапада зранку нападаў мокры снег, а к вечару таго ж дня яго ўжо не было анізвання нідзе. Вада сцякла ў нізкія месны і стаяла там, і ў ёй аддюстравалася хмарыстае неба. Хмары віселі нізка, а на другі дзень спаміж іх высвечвала сонца, і на ўзлессі мокрая лаза здавалася гатовай распусціць першае лісцейка. Усё блішчэла, і здавалася, што гэта свеціцца вада ў лагчынах.
Той дарогай, што ішла паміж тарфяніку і роўна пастаўленых у адну лінію хат, вельмі шпарка ішоў чалавек. Гэта была хада таго, хто прывык да таго, каб доўгі час бачыць перад сабою тое, з чым трэба хутчэй расквітацца, каб пасля гэтага мець што лепшае. Чалавек гэты трымаў галаву высока і як бы нічога не заўважаў навокал сябе, перад сабой жа бачыў як бы толькі тое, да чаго хацеў хутчэй дайсці, але здавалася, што і гэты пункт больш жыў у яго думках і свядомасці, чым стаяў выразна ў вачах. Ён так ішоў, што, здавалася, ён упэўнен у тым, што нішто не стане на яго дарозе. Аднак жа, можа быць, тут найбольш было ад знадворнага выгляду чалавека. У гэтым выпадку, можа, і не да месца прымаўка, што твар ёсць люстра душы. Бо часамі рашучая пастава і хада чалавека на момант былі такія, што як быццам бы ён хацеў вярнуцца. Аднак жа ён усё ішоў і нават паддаваў ходу. Пачаліся хаты паўз дарогу. Ён паклікаў да сябе нейкага малога, што натрапіўся яму на вочы:
— Дзе хата Сымона Ракуцькі?
— А унь, дзе тых дрэў многа.
Чалавек глянуў на тыя дрэвы і хацеў усміхнуцца, але выйшла, што ён як бы здзівіўся. Верхняя губа яго з нізка выстрыжанымі чарнявымі вусамі ўздрыганулася.
— I я пайду з вамі да Ракуцькі, — сказаў ахвотны да ўсяго малы.
— He, я адзін пайду.
Малы пабег шукаць іншага занятку, а чалавек той жа хадой, як і раней, падышоў да зялёнай брамкі і адчыніў яе. Двор не быў пусты, і ён астаўся стаяць у брамцы. Незнаёмы яму чалавек стаяў пасярод двара і ціха гаварыў з жанчынай. У чалавека былі сівыя вала
__________ КУЗЬМА ЧОРНЫ _ 399
сы над вушамі. Ён падняў твар і пачаў углядацца ў незнаёмага прышэльца, які не сыходзіў са свайго месца ля брамкі. На твары чалавека з сівымі валасамі над вушамі напісалася здагадка, чаканне і нарыхтававасць цвёрда сустрэць усялякую няўхільнасць. А той, што ўвайшоў у яго двор і стаяў цяпер ля брамкі, меў такі выгляд, як бы хацеў сказаць. ну што ж, і я гатоў да ўсяго так, як яно ёсць. Мы ні ў чым не вінаваты. Гэта быў чалавек вельмі яшчэ малады, можа, яму не было яшчэ і дваццаці пяці год. Але ён быў такі мажны і дужы, што, калі не глядзець на яго твар, ён мог здавацца мужчынам. Верхняя губа яго была нізка выстрыжана, і гэта клала на яго твар пячаць як бы нейкага здзіўлення. Ён быў у польскім салдацкім шынялі і ў салдацкіх чаравіках з абмоткамі. 3 шапкі былі ўжо сарваны ўсе тыя бляшкі, якія раней паказвалі, да войска якой дзяржавы гэты салдат належаў. Ён здаваўся такі здаровы і энергічны, што дзіўна было, як ён так нерухома ўсё стаіць на адным месцы. Тут яго ўбачыла і жанчына.
Тамаш прыйшоў! закрычала яна і, як бы забыўшыся на ўсё, кінулася яму насустрач.
Сымон Ракуцька аднак жа сышоў адразу з свае гатоўнасці сустрэць усялякую няўхільнасць. Твар яго перасмыкнуўся і магло здавацца, што ён не ведае, дзе падзецца. Як бы раскрыўшы вялікую таямніцу, да якой яму раней не было доступу, ён застыў на паўкроку, калі быў рвануўся сысці з месца. Хіба гэта Тамаш стаіць перад ім? To ж быў худзенькі хлопчык, якога трэба было шкадаваць, песціць і гадаваць і аддаваць яму бацькоўскую ласку. Усю душу і сэрца аддаваць яму. Няма хлопчыка Тамаша, ёсць салдат чужой арміі, і хіба вядома, якая ў яго душа? Бацька ж не мог сеяць добрае насенне ў гэтай душы. Тамашова маленства ўкралі ад бацькі: жалезная нага таго страшнага злодзея зноў душыла Сымона Ракуцьку. Абкрадзены, ён стаяў перад салдатам чужога яму войска і сумаваў па худым хлопчыку Тамашу, маленства якога ўкраў страшны злодзей.
ДРУГАЯ ЧАСТКА
ВЯЛІКАЕ СКРЫЖАВАННЕ
I
Вялікі шлях з усходу на захад праходзіць каля мястэчка Сумлічы, але не праз іх. Нават і не паўз самае мястэчка, а крыху зводдалеку. Гэты шлях — старая МаскоўскаВаршаўская шаша. На яе з Сумліч зроблен выезд: вузкая, як размінуцца двум вазам, дарога, брукаваная буйным каменнем. Брук гэты пакладзен год за дзесяць да цяперашняй вялікай вайны. Гэтай брукаванай дарогі хопіць на добрыя пятнаццаць хвілін шпаркай язды на найлепшым кані. Тое месца, дзе яна падыходзіць да шашы, не дазваляе ёй адразу ўліцца ў шашу. Гэта шырокае месца сярод жыта, ярыны і сенажацей, як бы вялікі круглы пляц, нлошча, у якую ўліваецца адусюль некалькі вялікіх і малых дарог. Сама вялікая mama рэжа гэтае месца напалам. Некалькі палявых дарог, крывых і вузкіх, крыжуюцца тут. Тут крыжуецца з шашою вялікі грунтавы шлях з Палесся. На поўдзень ад шашы ён ідзе на Вызну, Морач, Страхінь і Орлік і ўваходзіць у самыя Агаркаўскія балоты. На поўнач жа яд шашы, пасля свайго перакрыжавання з ёю, шлях ідзе на Семежава, Лешню, Цімкавічы, Капыль, Старыцу, Перавоз, Самахвалавічы і такім парадкам кіруецца на Мінск. Так што гэтая дарога злучае два беларускія абшары, сваёй прыродай, характарам і выглядам далёкія адзін ад аднаго. Крыжуецца тут з шашою і яшчэ адна, не менш вялікая дарога. Яна ідзе недзе з мясцовасці паміж Бабруйскам і Гомелем. Недзе адтуль, дзе хвоя саступае месца ясеню і дубу і дзе менш цудоўнай мяккай нахмуранасці і задумёнасці ў пейзажы, як у тыхукрытых хвояй краявідах, куды яна ідзе цераз шашу. Гэтая дарога, няроўная, выкручастая і больш ціхая, чым людная, канчаецца недзе паміж Нясвіжам і Клецкам, праходзіць праз Цапру і Балвань і такім парадкам злучае дзве разлегласці нашай Бацькаўшчыны, у кожнай з якіх наша гісторыя запісана пасвойму і своеасабліва. Калі адбылася Вялікая рэвалюцыя і калі скончылася польская акупацыя, туды, дзе канчаецца гэтая дарога на захадзе, пабеглі з сваіх маёнткаў зямельныя магнаты, а з фальваркаў — драбненшая шляхта. I дзедзічы і пасэсары там на захадзе зраўняліся і два дзесяткі год жылі аднымі думкамі аб устанаўленні пальшчызны на ўсходзе, дзе яе няма і ў прыродзе. Касцёл для фальваркоўца аставаўся вызначэннем не вера