Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
ёды ён думаў: гэтай не трэба будзе шукаць сабе шчасця для будучыні. Яна будзе жыць так, як будзе жыцца, а жыцца будзе добра. Ён гэта бачыў па сваёй Волечцы і па маленстве гэтай. I яго мучыла крыўда за Волечку, якая ўведала гора, а гэтая радзілася адразу на шчасцё. «Тая варта большага замілавання, чым гэтая, што будзе думаць аб жыцці, як аб вясёлым свяце». 3 цяжарам на душы ён аж прыгнуўся над увагнаным у зямлю дрэўцам, дзе вельмі выразна вызначаўся глыбокі след абцаса. Ён не мог больш быць у адзіноце і нарыхтаваўся ісці ў Сумлічы. Калі ён зрабіў першы крок, пачуў, што сонная дзяўчына глыбока кашлянула. Ён бачыў: яна прачнулася і прыўзнялася з локця. «Кашляе, захаладзілася на вільготнай зямлі, дзе ж, у нейкім клопаце, на дарозе, можа, за светам ад свайго месца». Ён быў схілен бачыць усюды самае горшае. «Мусіць, у мяне выгляд дзіўны, што яна на мяне так глядзіць». У высокіх ботах, у выцертым плашчы і чорнай кепцы з гузікам на версе, ён рашучазрабіў некалькі крокаў дадзяўчыны, быццам бы маючы да яе самую найпільнейшую справу. Пячаць асцярогі лягла на дзяўчынін твар. «Яна, мусіць, хацела адпачыць адна — і далей у сваю дарогу». Але было позна ўжо моўчкі прайсці паўз яе.
— А вы далёка куды едзеце?
— А я і сама не ведаю, ці гэта далёка адсюль, ці блізка.
— Дзе гэта?
— Туды, за Бабруйскам, у бок Гомеля. («Не, яна вельмі ахвотна і ветліва гаворыць»). Ужо з учарашняй раніцы ў дарозе.
— Вы дадому едзеце ці з дому?
Ён бачыў: яна як бы нават сумелася. Перш за ўсё, яна сапраўды ўпала ў задуму. Яна думала над тым, што зараз скажа. Гэта было не зусім звычайна. Пасярод дарогі, упершыню, на адну, можа, хвіліну, ява ўбачыла незнаёмага ёй Няваду. Тут бы абышто адказаць, таксама як і ён абышто пытае. А яна думала. «Чыстая, справядлівая душа, яна цэніць сваё слова». Нявада аж ступіў яшчэ крок бліжэй.
— Ято еду дадому, але таксама і з дому... Я еду з дому да бацькі.
— А дзе ж ваш бацька жыве?
— Дома.
— А вы едзеце да яго з дому?
— 3 дому.
— Гм... значыцца...
Слова за словам, маўчанне пасля слова і перад ім, і яна расказала яму гісторыю, і хто яго ведае, больш тут было суму ці радасці? Калісый даўно, калі яе яшчэ на свеце не было, бацька яе паставіў сабе новую хату на панскай зямлі і з панскага лесу. Скончылася там права рэвалюцыі, і ён сюды пайшоў і жыў па гэты бок граніцы, а хатаю заўладаў пан. Калі скончылася і гэтая граніца, пан раптам убачыў, што каб мець шчасце, даволі мець адзін дом, а тым больш панскія пакоі, і не канешне ўладаць у дадатак яшчэ сотняю хат, пастаўленых простымі людзьмі.
— Гэта пан сам да гэтага дадумаўся ці гэтак навучылі яго, як цаніць чалавечае шчасце? — панура запытаў Нявада. «Як яна гаворыць, як бы з жорсткай насмешкай».
— Гэтай праўдзе пана навучылі.
Адным словам, бацька яе мае цяпер і тую хату, што ставіў у маладосці, і тую, у якой тут жыў. А яна ж з першага года свайго жыцця, два дзесяткі год пражыла без бацькі.
— Значыцца, і ў твайго бацькі ўкралі тваё маленства?
— А чыйго бацьку яшчэ так абакралі?
— Бацьку мае дачкі.
— Значыцца — вас?
Яна ўстала і з сумнай усмешкай глядзела на яго.
— 3 тае хаты едзеш у гэтую?
— У гэтую.
— Бацьку бачыла ўжо?
— Ужо мы пазнаёміліся.
КУЗЬМА ЧОРНЫ
403
— To чаго ж вам на чыгунку? Па шашы ў той бок машын многа. Махнуць рукой, і шафёр падвязе аж да месца.
— Я ўчора, пакуль машыну злавіла, выстаяла на шашы цэлае ранне.
— To чаго ж вы ўсталі? Чаму не спачываеце? Дарога вам яшчэ вялікая.
Яна паслушна зноў села на ранейшае месца, і вочы яе сталі такімі даверлівымі.
— Я вырасла без бацькі. А бацька пастарэў без мяне. Нам шкада таго, што мы адзін без аднаго былі. Гэта бацька мне маю душу на гэта настроіў, і добра ён зрабіў. Цяпер я ведаю, што не можна так жыць, абы жыць. Трэба шукаць таго, каго трэба з замілаванасцю ведаць і каго трэба ненавідзець.
— Ненавідзець? Вы такая маладая і гаворыце аб нянавісці?
— Аб чым жа мне гаварыць, калі жыццё майму бацьку скалечылі, і маё маленства...
Яна не дагаварыла і як бы засаромелася свае ўспышкі перад незнаёмым чалавекам тут на дарозе.
Гэта было ўвасабленне наіўнасці, непасрэднасці, парыў маладой натуры, калі ўсё, што ляжыць на душы, просіцца ў свет. Стоячы цяпер перад маўклівым Нявадам, гэтая маладая дзяўчына не ведала, што яна ўзварушыла ў душы гэтага старога перад ёю незнаёмца.
«Яна хоча ведаць, каго ёй ненавідзець за ўкрадзенае маленства? А каго я павівен ненавідзець за гэта ж самае?» I зноў вобраз малой Волечкі вырысоўваўся перад ім. I вобраз гэты раздвоіўся. Побач з Волечкай стаяла тая, цяперашняя, так падобная на сваю маці.
— А чаму ж вы жылі цяпер не з бацькам?
— Я вучылася і на лета еду.
— А як жа вы'завецеся?
— Лізавета.
— Што ж гэта так усё сыходзіцца! У мае дачкі таксама дачка Ліза. Год ёй ужо будзе ці не чатырнаццаць.
— Ой! — крыкнула раптам Лізавета і шатнулася, як сядзела, назад. Нявада са здзіўленнем сачыў за ёю, а яна паказала пальцам уніз перад сабою, і Нявада глянуў туды. Там быў адзін з тых двух равоў. Увесь ён быў скрыты ў густым таполевым зарасніку. На дне яго расла густая і высокая трава і цвілі кветкі. Яны, блакітныя і жоўтыя, відны былі праз трапяткое лісце зараснікаў, якія шчыльнай сцяной купчасціліся паабапал рова. Лісце шумела і трэслася на ветры. Нявада ўгнуў твар над ровам і, прыглядаючыся, пачаў заўважаць на дне яго, у траве і пад нахіленым нізка веццем маладых парасткаў, чалавечыя ногі, абутыя ў боты з вялікімі абцасамі. Абцас аднаго бота быў у жвірыстай зямлі. Гэты абцас і стаптаў тое дрэўцаі Нявада шатнуўся ад рова і беспарадна глянуў на дзяўчыну, якая як бы чакала першых захадаў ад Нявады. Але ён стараўся перамагчы ў сабе трывожную прыкрасць і разважыў думкамі сам сабе: «Падарожны нейкі спіць. А чаго ж ён залез у самы роў? У вільгаць? Калі тут трава сухая? Мала што, — душыў у сабе трывогу Нявада. — Усялякая прыгода з чалавекам можа здарыцца».
— А чаго ж вы самі так устрывожыліся?
— Хіба? Ты, нябога, нешта выдумляеш.
— To я пайду. На станцыю. Ніякай машыны нідзе няма.
Нявада ўбачыў, што яна і сапраўды зараз пойдзе. Яна прыгнулася і перашнуравала свой чаравік і паправіла на галаве хусцінку. Сэрца ў Нявады заныла. Што такое здарылася? Хто яна такая, што яму так не хочацца больш ніколі не бачыць яе? Ён і сам не мог разабрацца ў той праўдзе, што яна якраз напала сваім расказам аб сабе на боль у яго душы. Можа, нават толькі на тое, каб яшчэ затрымаць яе каля сябе, ён сказаў:
— Можа, ужо больш не будзе такога няшчасця з людзьмі, каб аддзялялі бацькоў ад дзяцей.
— Можа, і не будзе. А можа, будзе.
— Будзе. Цяпер я ўжо ведаю, што будзе. — Раптам устрапяпуўся ён. — Бо і так сказаць, свет жа яшчэ не зусім з’іначыўся? У мяне ўкралі маленства мае дачкі.
■ — А ў мяне на дваццаць год укралі бацьку.
Вялікая трывога раптам ахапіла яго. Ён сам не мог саўладаць са сваім парывам. Зрабіў рух да самага рова і ўставіўся вачыма ў абцас, які (ён у гэтым быў упэўнен) растаптаў яго дрэўца. — Чалавеча, скажы ты мне, чаго ты лёг тут?
Бот зварухнуўся, і чалавечая постаць з'явілася зпад трапяткога вецця. Гэта быў чалавек малады і нерашучы, нават вялы рухам сваім. Ён хваляваўся і дзіка пазіраў на Няваду
404 КУЗЬМА ЧОРНЫ
і Лізавету. Ён вылез з рова і сеў на краі яго. Некалькі кропак рабаціння было на яго твары, і валасы на галаве мелі нахіл да кучаравасці. Або ён выглядаў намнога маладзейшы сваіх год, або і сапраўды быў толькі ў першым сваім юнацтве. Адзежа на ім не мела пашаноўлі і догляду, у ёй заўсёды валяліся па мокрай траве і па пяску, яе рвалі аб сукі ў лясным гушчары, падсцілалі пад сябе нанач, або, яшчэ лепш, спалі ў ёй. Яна была простая, як і ва ўсіх людзей на дарозе, але больш мятая і ўбруджаная. Ці было ўсё гэта непрыемна чалавеку? Ніякіх адзнакаў гэтага не было, хоць і льга было заўважыць, што на плячы ў пінжаку брудную лапіну не вельмі даўно так старанна церлі, што аж сукно выцерлі. Пакуль ён так сядзеў над ровам, Лізавета і Нявада глядзелі на яго, а ён маўчаў, пазяхаў і як бы чакаў. Пасля спрытна скруціў з махоркі папяросу, дастаўшы канцамі пальцаў махорку проста з кішэні. Закурыўшы, ён, надзьмуты і злы, паглядзеў на Няваду і абазваўся:
— Ну, чаго мяне пабудзілі? Дарогі пытацца, ці што?
Нявада збянтэжыўся, адчуў, што немаведама на што пабудзіў чалавека.
— Дарогі пытацца? He, я тутэйшы... Бачу — ляжыць чалавек у рове, у вільгаці, у мурашках, у яме. Як бы наверсе не знайшлося ўжо чыстай травы.
Чалавек, ці, можа, лепш называць яго «хлопец», пацягнуўся ўсімі сваімі суставамі і стаў, выплюнуўшы з рота недакурак. Пасля зірнуў на шашу і, як бы сам сабе, сказаў: — Як на тое ліха, ніводнай машыны.
— А вам куды? — устрапянулася дзяўчына. Так і відно было, што яна была б рада знайсці спадарожніка дзеля свае дарогі, на якой трэба чакаць і пільнаваць выпадковых машын, пытацца, у які бок кіравацца, адпачываць на прыдарожнай траве, сустракацца з незнаёмымі людзьмі...
— А вам куды? — адказаў запытаннем хлопец.
— Мне за Бабруйск.
— Э, мне зусім у іншы бок. Мне пад Пяцеўшчыну, пад Самахвалавічы... На Мінск.
— Аа, — працягнула з расчараваннем дзяўчына.
— To калі вам на Мінск, дык чаго ж вы паглядаеце на шашу, — абазваўся Нявада. Вам трэба пільнаваць машыну на гэтай вось дарозе. На Капыль, на Кучанку, на Перавоз, на Пырашава... Хоць, праўда, вы можаце на Слуцак, калі па шашы, а там на Мінскі тракт...
— Ведаю, — сказаў зноў злы і надзьмуты хлопец. Здавалася, ён ненавідзіць гэтых людзей, што выпаралі яго з рова. Дзяўчына заўважыла ў ім гэтую рысу і адразу адышла ўбок. Нявада адчуў тут сябе лішнім. Тым часам з захаду на ўсход ішлі дзве машыны. Адна па шашы, другая па дарозе на Мінск. Дзяўчына заварушылася, выбегла на шашу і падняла руку ўгару. Хлопец жа, здавалася, і не заўважаў, што якраз яго ідзе машына.
— Унь жа машына ў ваш бокі — не вытрымаў Нявада.
Хлопец паволі рушыў на сваю дарогу, яшчэ больш злы і нахмураны. Было падобна, што гэта ён збіраецца змясіць кулакамі і нагамі Няваду. Хлопец; нехайя падняў руку, але невысока і на самы кароткі момант. Тым часам дзве машыны, не зважаючы ні на што, прайшлі далей, кожная ў сваю дарогу, і неўзабаве скрыліся з вачэй. Задаволены хлопец урачыста азірнуўся на Няваду: «Ну што, стары дурань, трэшся тут, лезеш не ў сваё. Я сам ведаю, што мне рабіць». Вядома, Няваду сапраўды варта было б ісці ў свае Сумлічы. Што яму тут з гэтымі людзьмі? Але незразумелы смутак прыгнятаў яго душу. «Як гэты хлопец мог так незаўважна стаптаць дрэўца, і ча