Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
ыйшоў час развітацца з усім тым, што вырасла на ўтаймаваным болю. Нічога ўжо няма больш у яго. Ён адзін. Адарваўшыся ад нямецкай паперыны, ён паклыбаў назад у вуліцу і завярнуў у двор чацвёртай хаты. Гэта была яго старая хата. Ужо многа год яна пуставала з забітымі дошкамі вокнамі, але не дзвярыма: тут стаялі кросны, і час ад часу Волька прыходзіла сюды ткаць зрэб’е на мяшкі і ручнікі. Ключа ад дзвярэй у яго не было. Гэта быў вялікі ключ. Праз дзірку, пракручаную ў вушакў, ён пасоўваў засаўку з сярэдзіны. Ён ададраў дошкі ад куткавога акна ў двары, улез праз акно ў хату і адчыніў сенцы. Паліцы на сценах, жорны ў кутку, старасвецкая засаўка пры вушаку, лескі на гару, вешала ўздоўж сцяны, шчылістыя дзверы ў клець і акенца без шкла, прапілованае ў адным бервяне, — усё захавалася ў гэтых сенцах, як было дваццаць год таму, і нават больш, тады, калі яго Волечка была малая і адна жыла тут, калі ён быў на вайне. Больш таго. Усё гэта было тут і тады, калі ён сам быў зусім малады. Ён і сваё вяселле гуляў у гэтай хаце. Божа мой, як пражылося гэтулькі чаcyl I заўважыць цяжка. Успаміны апанавалі яго. Ён зачыніў сенцы, увайшоў у хату і прылёг на голы палок. Зусім вечарэла. Ён усё ляжаў і думаў. I ўяўлялася яму, што гэта ён павінен зноў пачаць сваё жыццё спачатку. Але ж не! Тады гэтая хата была новая, а цяпер унь жа трухліна сыплецца са сцяны! I Волечка ўжо старэць пачала, і малая Лізавета, Ліза, стаіць перад сваім юнацтвам, усё ж гэта ўжо заняло навекі сваё месца і ёсць, і існуе, і знікнуць не можа. I калі ўсяго гэтага няма, дык значыцца, страшны злодзей зноў з'явіўся і адрывае ад душы жывасілам усё, чым жыве яна. Зноў пустошаць душу! Забіваюць дых! Абкрадаюць! Жывяцца чужой душой і жыццём яе! Нявада прахапіўся і прайшоўся па хаце. Стаяла ранняя ноч. Месяц свяціў праз адбітае акно. I ў палавіне хаты даволі відно было. Цішыню, якая стаяла на мястэчку, цяжка было вытрымаць чалавеку. Але горш за цішыню была адзінота. Гэта была магільная адзінота, але чалавек аставаўся жывы. Нявада рашуча пайшоў да парога, каб зусім пакінуць не толькі хату, але і Сумлічы. Як толькі ён спусціўся з трох каменняў, якія на месцы ганка ляжалі пад парогам, ён убачыў, што Волька ўвайшла з вуліцы ў двор і ўбачыла і пазнала яго. Яна пайшла проста да яго. I ў гэты момант скончылася яго адзінота. 3 якой радасдю ён цяпер падначаліўся Вольцы, та. кой, якую ён бадай што і не ведаў. Бачачы гэтую жанчыну, ён адчуваў, як знікае з яго душы смутак па Волечцы і па яе двайніку — цяперашняй Лізе.
— Дзе ж ты так доўга быў? — шпарка шаптала яна.
— Пакуль я знайшоў, хто б гэтых дзяцей адправіў куды лячыць, — як апраўдваўся ён. — А чаму ты кульгаеш?
— Падбіўся, назад ідучы.
412
КУЗЬМА ЧОРНЫ
— А чаго ты сядзіш адзін тут?
— А дзе ж я мог каго знайсці? Што гэта з нашым домам адбылося? Хто гэта ляжыць там мёртвы пад вішняком?
— У нашым доме было тое, што і ў іншых дамах. Мы ведалі, што немцы ўжо мінулі нас. А ўсе датуль спадзяваліся, што іх адгоняць. Усе і Кастусь пайшлі мабілізавацца і не знайшлі нікога нідзе і вялікім натоўпам варочаліся назад. На шашы яны падабралі кулямёт. Іх было чалавек сорак. Немцы зайшлі абходам і сядзелі паўз дарогу. I пачалі іх абстрэльваць. Мужчыны навялі на немцаў кулямёт. Немцы прыціхлі, і мужчыны з кулямётам вярнуліся ў мястэчка. Наш дом, прызналі, стаіць у глушэйшым месцы, і кулямёт паставілі да нас, а самі разышліся па хатах. Прыціхлі ўсе і заняліся кожны сваім. А было сярод мужчын чалавек пяць невядомых, што таксама аднекуль варочаліся разам. Адзін з іх пабег да немцаў і навёў іх на мястэчка і на наш дом. Немцы забралі кулямёт і палічылі, што Кастусь, раз у яго кулямёт, камандзір нейкага атрада супроць немцаў, і ўжо былі забралі яго, але яму ўдалося выскачыць і ўцячы. Невядома, дзе ён цяпер. Немцы запісалі сабе яго і нас усіх. Яны абчысцілі наш дом як ёсць — і тое, у што адзявацца, і тое, што есці, і згінулі некуды, пакінуўшы выклееную на нашай браме паперку, пісаную рукою, што, калі наш Кастусь сам не явіцца да немцаў, то ўсё мястэчка будзе спалена, а местачкоўцы, кожны дзесяты, будуць расстраляны. Прайшло два дні. Як на тое ішлося, што Кастусь увечары прыйшоў дадому. Аж якраз за нашым домам падглядалі і ўбачылі Кастуся дома. Ноч прайшла спакойна. А ў познюю раніцу назаўтра наехала поўнае мястэчка немцаў. Сагналі ўсіх, каго запарвалі, бургамістр загад прачытаў, што каб выказалі ўсіх сумліцкіх камуністаў, а некаторых, каторых ведалі, тут жа прозвішчы і прачыталі з спісаў. А пасля Кастуся ўспомнілі: ён нават кулямёт меў і арганізаваў атрад. Дзе ён? Хто ведае? Мы ўсе етаялі ў натоўпе — я, Кастусь і Ліза. Нас як захапілі дома, так і прыгналі разам з усімі. «А унь ён!» — паказаў на Кастуся пальцам цераз галовы ўсіх адзін тутэйшы баязлівы дурань. А кругом натоўпу немцы стаяць з аўтаматамі, густа, як плот. Кастусь як стаяў, так і пайшоў праз натоўп скрыцца. Усе расступіліся, каб яму вальней было. Але за ім ужо беглі два паліцыянты і чатыры немцы. Ён бег, па ім стралялі, ён кінуўся ў разору паміж буракамі, Ліза гэта бачыла. Па ўсіх агародах пачалі страляць. Тым часам усе людзі пачалі разбягацца. Мы з Лізай яшчэ дабеглі дадому, замкнулі сенцы і забілі цвікамі браму. Каля таго мерцвяка пралезлі ў дзірку і з таго часу туляемся па полі і лесе. Некаторыя пачалі варочацца назад у мястэчка. А дзе Кастусь — мы не ведаем. Можа, і ён нас шукае, але натрапіць адно на другое не можам.
— А дзе Ліза?
— На вуліцы сочыць, каб не ішоў хто. Мы з ёю пасля заходу сонца прыйшлі дадому — можа, Кастусь, а можа, і ты дома. Як аполак да дзіркі прыстаўлен — быў ты, бачым, гэта твой спосаб аполак так прыстаўляць. А той нежывы ляжыць, смярдзіць ужо. Божа, увесь двор запаганіць! Мы з Лізай выкапалі яму пасярод завулка, каб не ў сваім двары, выцягнулі гэтую падлу паскам за ногі і засыпалі ў яму. Як бачыш управіліся.
— Ці глыбока хаця яму выкапалі? — гаспадарскім тонам абазваўся Нявада.
— Глыбока. Будзе з яго... Мы падумалі, што ты тут. Дзе ж ты інакш будзеш... Але цяпер я пайду падмяню Лізу, няхай прыйдзе паспіць хоць на голым тапчане, а ты таксама паспі, калі аж закульгавеў бродзячы.
Яна адразу знікла дзесьці на вуліцы, высокая ў цемені, тонкая, у гаматной мужчынскай вопратцы. «Божа, хіба я спаць буду», — падумаў ён і шпарка рушыў услед за ёю на вуліцу. Ён ужо ледзь бачыў у змроку яе постаць, але да яго ішла Ліза, яна здалася яму высокай. Было падобна, што ён умомант вылечыўся ад свае балячкі, што так мучыла яго яшчэ здаўных: дарэмна балела яго душа аб ёй, як аб бездапаможнай і беспараднай пакутніцы, калі яна цягла паскам у яму мерцвяка і нібыта што. Божа, як ён глядзеў цяпер на яе — яна ішла паволі і як бы не ведаючы, што ён тут. Здаецца, яна зараз пройдзе далей. «У каго ж яна ўдалася такая сталая?» Але ж ён не бачыў і не ведаў, якая была Волечка, калі жыла калісьці адна і арала зямлю.
— Ведаеш што, — сказала Ліза да Нявады, — не трэба спаць, нехта ідзе агародамі, я глядзела, як ён то прыгнецца, то выпрастаецца. У вуліцу ён не пайшоў. Маці стаіць ля канцавой хаты.
— Дык няхай сабе ідзе хто там дзе ходзіць!
— Дык мы ж бацькі чакаемі А можа, ён гэта.
Гэта быў ён. I ўся сям’я яго апанавала. Здавалася, што ён сам не чакаў такога шчасця. Вось што ён сказаў:
КУЗЬМА ЧОРНЫ
413
— Немцы злавілі на дарозе нейкага чалавека. Ён ім здаўся падазроным. Яго пыталі пра тутэйшых камуністаў. Бургамістр і пра мяне запытаў. А той, каб трапіць пальцам у неба, сказаў, што ён чуў пра мяне, як пра самага завадатара. Я гэта ведаю вось як: мы злавілі аднаго паліцая, а ён ад страху ўсё і расказаў нам.
Ён быў такі ўзбуджаны, што аж заікаўся:
— Тут на мястэчку будуць чуцца людзі, дык вы не бойцеся. Гэта нашы сумлічане варочаюцца дадому. Вам лепш сядзець у старой хаце, нават ад вуліцы і дошчак з вокан не знімайце. Сюды менш дабівацца будуць. Прыбяжыш, Ліза, зранку да мяне на Драчы Лужок, скажаш, як ноч прайшла.
Ён перацалаваў усіх і пайшоў у канец вуліцы. Утраіх яны вярнуліся ў старую хату і на голых дошках прычакалі раніцы. Трэба было жыць далей, а яно не жылося. 3 іх траіх адна Ліза не заўважала, што гэтая старая хата стала над жыццём, як помнік над магілаю. Раніцою яна знайшла бацьку ў Драчым Лужку і ўбачыла там усё сваіх сумлічан. Яна зноў убачыла такі самы кулямёт, які тады быў у іх доме, і яшчэ такую зброю, якой дагэтуль не ведала. Яна сказала яму, што ноч была спакойная. I вось здарылася тое, што выходзіла за межы звычайнага: бацька прытуліў яе да сябе і цалаваў яе ў галаву, гаворачы:
— Дзяўчынка ты мая, дачушка.
Яна бачыла: прыйшла часіна такая, што нават такі аўтарытэт, як родны бацька, перайначыўся, і рукі яго дрыжалі, калі ён трымаў яе плечы. Сама не свая, яна ішла назад той сцежкаю праз паплавы і ўбачыла, што брама таго дома, дзе яна радзілася і вырасла, адчынена і ў двары там поўна людзей, і ніводнага знаёмага твару. Сэрца яе заныла: там, перад вокнамі, на круглай градцы, раслі два кусты ружовага кракосу, якія яна садзіла і палівала. Больш яна ўжо не падыдзе да іх! Каб не гэты кракос, можа, яна і не адчула б усяго, што сталася. Калі яна паспрабавала расказаць мацеры, што бачыла дома чужых людзей, маці ёй сказала:
— Наш дом займае пад пастой паліцыя. Цяпер тата дадому не паткнецца. Ідзі зноў да яго і раскажы гэта яму.
— Я сам пайдуі — быццам раззлаваны чым, абазваўся Нявада.
Твар яго быў белы і плечы калаціліся. Здавалася, што яго ўразіла громам, і ён праз цуд астаўся жывы. Нейкі ўскудлачаны, з дробнаю падстрыжанаю барадою, у нязменным сваім вылінялым і пазацыроўваным плашчы і высокіх ботах, ён, як вецер, рушыў з хаты. Ліза ледзь паспела гукнуць яму наўздагон:
— У Драчым Лужку! Спяшайся. Бо надвечар іх ужо там не будзе!
На вуліцы было многа людзей: сумлічане варочаліся дахаты. Гэта спадабалася Няваду і дало яму больш спакою. Хоць і кульгаючы, але вельмі шпарка, даляцеў ён да Драчага Лужка. Кастуся ён знайшоў у заклапочаным небыце. He зважаючы на гарачае надвор’е, ён стаяў у суконнай жакетцы і курыў, высокі, танклявы паводле росту, з рыжаватым шчаціннем з тыдзень няголенай барады.
— Ну што? — спаткаў ён нават як бы няветліва Няваду.
Нявада расчырванеўся тварам і, як пачаў гаварыць, закашляўся і на адным воку ў яго бліснула сляза — ад хвалявання ці ад ветру.
— Кастусь, я прыйшоў, каб параіцца з табою. Цяпер стаіць с