• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ала. Машына за машынай, і зноў пачынаўся на шашы рух. Але зноў праляцеў самалёт. I гэты над шашою ляцеў нізка.
    КУЗЬМА ЧОРНЫ
    407
    Так што на яго хвасце відна была знізу чорная свастыка. 3 шашы ён крута пайшоў на Сумлічы. I лыа было заўважыць, як ён доўга цружыўся над мястэчкам. А пасля і там уздрыганулаея паветра і зямля, і над Сумлічамі падняўся слуп агню і дыму. Тым часам з Сумліч пачалі ісці і бегчы людзі. I ў лес ішлі праз жытні палетак, і ў жыце аставаліся, і назад варочаліся, і паўз шашу ішлі далей на ўсход. 3 сумліцкай дарогі на перакрыжаванне ўз’ехала фурманка. Малады канюк бег вельмі шпарка. У драбінках сядзеў Нявада, і поплеч яго малая дзяўчынка гадоў пятнаццаці. Проста шашою Нявада пагнаў каня на ўсход. Ужо скрыжаванне асталося за імі, і дарога раптам стала перад імі загароджана. Гэта была страшная барыкада. Недаломкі грузавых машын ляжалі бясформеннай кучай на ўсю шырыню шашы. Стогны і енкі чуліся зпад гэтага жахлівага награмаджэння. Нявада крута спыніў каня, саскочыў з воза, і следам за ім саскочыла дзяўчына. Нявада пачаў заварочваць каня назад. Пачуўся енк:
    —	Злітуйся, завязі да людзей ці куды з дарогі. — Нявада аслупянеў. У наступны момант ён прыгнуўся над жывым яшчэ дзіцем і паклаў яго на воз. Ён стаў шукаць тут жывых дзяцей і забіраць іх.
    —	Бяжы дадому, — сказаў ён да свае дзяўчыны, — скажы, што тут яшчэ менш спакою, чым каля дому. А я павязу дзяцей. Трымайцеся там разам утраіх. Калі зноў бяда прыйдзе, ратуйцеся, як прыйдзецца. Бяжы, Ліза, бяжы, Лізаветка!
    Ліза подбегам пайшла ў бок Сумліч, і ён не мог адарваць ад яе свайго позірку. Здаецца, ён пабраў усіх яшчэ жывых дзяцей. Жанчыны пакінулі стагнаць і енчыць пад абломкамі, калі ён гаварыў:
    —	Дзеткі мае, малыя мае, перацярпіце да канца, я павязу вас на ваш ратунак. Ціха, няхай вашы вочы засвецяць скора шчасцем.
    Hi адна жанчына больш не застагнала. Жаночае сэрца робіцца вялікае, як свет, калі яно чуе боль знявечанага дзіцяці. Нявада ўжо ўзяўся за лейцы, як раптам убачыў перад сабою таго самага маладога чалавека. Ён як зпад зямлі раптам вырас тут і сказаў да Нявады:
    — Гітлераўцы ўжо занялі Мінск і Бабруйск. Слуцак гарыць, а Баранавічы і Вільня ўжо спалены. Чырвоная Армія ўжо за сённяшнюю ноч разбіта і разбягаецца.
    — Што ты гаворыш, дзе ты чуў! — крыкнуў Нявада, бялеючы як палатно і халадзеючы сэрцам.
    — А вось я прачытаў тут, — адказаў той, даючы Няваду такую ж паперку, якую раней прыбіў да вялікага дрэва.
    — Ты рад гэтаму? Што ты тут мне гаворыш! — крыкнуў Нявада, гатовы цяпер накінуцца на ўвесь свет.
    — Ужо няма ні Чырвонай Арміі, ні ўлады, і ідуць наперад. Яшчэ колькі дзён — і немцы зоймуць усё. Трэба гэта ўсім казаць, каб усе загадзя ведалі і падрыхтаваліся спаткаць немцаў, як сваіх, і каб лавілі і аддавалі немцам кожнага, хто бальшавік. Немцаў ніякая сіла не возьме. Перад імі ўжо ляжыць увесь свет.
    Нявада, як стаяў, хапіў у сябе зпад ног нейкі гнуты прэнт з раструшчанага грузавіка і з першага размаху апусціў яго на галаву маладога хлопца, які так добра ўсё ведаў і так складна гаварыў. У наступны момант Нявада тузануў лейцы і пайшоў побач воза. Страшнае месца ён пакінуў за сабою і не бачыў, як той, каму ён апусціў на галаву жалеза, пахістаўся з момант на месцы і ўпаў на шашу як скошаны. Сонца пякло моцна, і парывамі ўзнімаўся вецер і гнаў па шашы пыл. Малады чалавек ляжаў, як непрытомны. Калі дзьмуў вецер, яму было як бы лепш, ён ляжаў спакойна. Калі вецер сцішваўся і мацней пякло сонца, ён неспакойна абмацваў каля сябе зямлю, а пасля пачаў скуголіць тонкім перарывістым голасам. Але яго голас тануў у енках і стогнах няшчасных людзей зпад абломкаў машын. Некалькі разоў ён чуў, як гулі ўгары самалёты, як дзесьці паблізу праходзілі машыны, як у старане гаварылі людзі, як далей бухалі ўзрывы. Але ён не паднімаў галавы. Як бы сто пудоў жалеза было навалена на яго, так ён быў прыкован да таго месца, на якім ляжаў. Ён быў як бы на мяжы свайго выхаду з навакольнага свету. Там, дзе пачынаецца абыякавасць, там недалёка гібель. Так праходзіў дзень, а ён усё ляжаў з заплюшчанымі вачыма. Штонішто адбывалася тут каля яго, але да яго гэта не даходзіла. Калі сонца зрушыла з поўдня і пайшло ніжэй, вецер перамяніўся і як бы прыхаладала. Тады зпад самага споду абломкаў пачала выпоўзваць тая самая дзяўчына, Лізавета, што так многа чакала на скрыжаванні машыны. Яна ледзьве перасоўвала рукі і ногі, і страшна было б глядзець, як ёй цяжка вызваляцца зпад таго цяжару, які прыдушыў яе да зямлі. Вельмі доўга яна траціла апошнія сілы на свой ратунак. Сонца ўжо вісела зусім нізка, а ногі яе
    408 КУЗЬМА ЧОРНЫ
    яшчэ ўсё аставаліся пад цяжарам. Яна вызвалілася толькі тады, калі паветра зусім ахаладала і вецер сціх. Сонца блізка было да захаду. Яна доўга ляжала пасярод шашы, і, нарэшце, да яе свядомасці пачаў даходзіць вялы голас: час ад часу падаваў енк мужчына. Яна паспрабавала свае сілы сесці і ўбачыла, што сонца зайшло. Светлая паласа ішла цераз увесь захад і ападала кудысьці за далягляд проста над шашою. Толькі цяпер, седзячы тут, на дарозе, яна ўбачыла, што было блізка пры ёй. Тут, у гэтым страшным награмаджэнні, яшчэ жылі людзі. Смутак здушыў ёй сэрца. Ёй было горка думаць аб мінулым, а наперадзе стаяла сцяна страшнай невядомасці, праз якую не пачуць і не пабачыць. Нават найбліжэйшая будучыня губілася ў гэтай страшнай невядомасці.
    — Хто тут? — ледзьве магла яна адцягнуць голас. I ніякага адказу ёй не было. Гэтае маўчанне было тым страшнейшае, што ў вышыні бесперапынна рваўся гул самалёта. Яна пачала спрабаваць падняцца і ўбачыла, як постаць мужчыны ўстала паблізу яе і, хістаючыся ў бакі, знікла пры шашы ў полі. Больш ужо не чутно было мужчынскага стогну. Настала ноч, з цішынёй і зорамі. Дзяўчына ўстала і пайшла абочынай дарогі ў той бок, у які стаяла тварам. Ледзьве трымаючыся на нагах, яна дайшла да скрыжавання дарог і села пад вялікім дрэвам. Росная трава была пад ёю. Рух па шашы і на іншых дарогах павялічваўся. Машыны разпоразу праходзілі скрыжаваннем паўз вялікае дрэва. Часам некаторыя спыняліся на хвіліны, шафёр выходзіў з кабіны, штосьці папраўляў і зноў гнаў машыну. Спакою тут не было. Рагттам зноў гул нямецкіх самалётаў і страляніна зверху. Вогненныя істужкі падалі з неба. Яна пайшла назад на шашу і села на яе абочыне. Зноў усё стала ціха, і зноў пайшлі машыны дарогаю. Але яны ішлі з патушанымі фарамі, і ніхто не бачыў, што вельмі доўга перад кожнай машынай дзяўчына паднімала руку, Абяссіленая, яна адышлася ў бок ад шашы і села на мокрую траву ў жудаснай дрымоце. Чэрвеньская ноч была кароткая. Неўзабаве пачало світаць. Цяпер яе могуць убачыць. Яна зноў выйшла на шашу паднімаць рукі. Толькі цяпер яна ўбачыла, што рабілася на шашы і каля яе. Машыны і людзі, жанчыны і дзеці, маладыя і старыя, параненыя і здаровыя. Ішлі і ехалі і ўсе глядзелі ўгару. На самым скрыжаванні спынілася машына. 3 яе выйшаў Сымон Ракуцька.
    —	Дык бывайце здаровы і дзякуй, што падвезлі, — сказаў ён да шафёра.
    —	А дакументы вашы прыйдзецца паглядзець, — сказаў лейтэнант з перавязанай рукой, які сядзеў поплеч шафёра. Ракуцька паказаў дакумент.
    —	Дык вы дадому? — сказаў лейтэнант, разглядаючы дакумент.
    —	Дадому.
    —	А што вы там рабілі, адкуль едзеце?
    — Адкуль я еду — я там радзіўся і вырас. Я там завёў сям’ю. У мяне там радзіліся дзеці. У рэвалюцыю я там паставіў сабе новую хату. Калі скончылася там права рэвалюцыі і зноў нахлынула туды панства, мяне выгналі з хаты, хату прысвоілі сабе, і я падумаў: што ж чакас маіх дзяцей у будучыні? Я перабраўся на гэты бок граніцы і завёў сабе тут такую дамоўку, што толькі бедаваў, што дзеці мае не бачаць яе. Цяпер зноў там стала права рэвалюцыі. Я забраў назад сваю хату і зацверджваў гэта дакументамі, а дачка мая пазаўчора выехала адтуль сюды. Меўся і я сёяня выехаць. А тым часам учора нямецкі пярун спаліў маю хату. Цяпер я да сябе ў дамоўку, дачка Лізавета ўжо там. Каб як бог даў мне дабрацца. Далёка, туды немец не павінен дакаціцца. Там і жонка, і сын Тамаш...
    Лейтэнант ледзь даслухаў і сказаў шафёру ехаць.
    —	Таварыш дарагі, — сказаў яшчэ Ракуцька, — яшчэ дзякую вам і за шклянку гарэлкі, калі я ў страшэнным утрапенні сядзеў на дарозе. Спішыце з майго дакумента сабе мой адрас. Калі што якое — да мяне, як к сабе дадому.
    Машына неўзабаве пайшла шашою на ўсход... Ракуцька ж звярнуўся з скрыжавання на грунтавы шлях і падаўся ў роўную, але шпаркую хаду. Лізавета з шашы бачыла яго прысутуленую постаць, але яна так мала з ім разам яшчэ жыла, што не здагадалася адразу, што гэта ён там пайшоў у гэты ранні час і на гэтай далёкай і незнаёмай дарозе. Сумуючы і ў непакоі аб яго лёсе, яна наважыла, як бы там ні сталася, спыніць машыну. Яна стаяла на шашы, падняўшы руку і чакала. Раптам гул і жалезны скогат. I жах агарнуў яе. На апусцелай і прыціхлай шашы, проста на яе, ішлі чатыры нямецкія танкеткі. Яна не заўважыла дзе, але выразна бачыла перад сабой чорную свастыку. 3 шашы яна спаўзла высокім адкосам і прыпала да яго ўсім целам. Яна чула, як танкеткі прайшлі над ёю і пасля ўсё сціхла; Калі яна глянула на шашу, убачыла, што ўжо не было таго страшнага награмаджэння знявечаных людзей і машын. Усё адразу расплылося, раструшчылася і ўвагналася ў зямлю скогатным ходам танкетак. Боль яе сэрца і смутак душы перавысіў вялікую
    КУЗЬМА ЧОРНЫ
    409
    слабасць яе цела. Агорнутая бядою і горам, яна пакінула гэтае сумнае месца. Ісці ёй было цяжка. Яна хісталася ў бакі, і так постаць яе злілася з прасторам поля і дарогі. Пачало ўзыходзіць сонца. Успамінаючы пасля гэтыя часы, яна казала, што ў моманты адыходу ад страшнага месца на шашы яна больш за ўсё мучылася думкамі пра бацьку. Цяпер яна была ўпэўнена, што гэта яго прысутуленая постаць прагойдалася па грунтавой шырокай дарозе, скрыжованай з шашою. Гэтая сям’я сабралася зноў і пажыла разам каля паўтара год, і Лізавета ведала з бацькавых расказаў, як ён мучыўся тут адзін па іх усіх і асабліва па Тамашу. 3 гэтага і Тамаш цяпер здаваўся ёй болып родным, а бацька здольным на пакуту за яе, Тамаша і маці. Яна скіравалася на тую ж дарогу і ішла ўсё, ішла, пытаючыся ў падарожных людвей, але без надзеі дагпаць бацьку. I гэта больш за ўсё мучыла яе. Сіл у яе ледзьве хапіла, каб не зваліцца з ног да захаду сонца. Захад сонца гэтага дня ўжо не быў падобен да ўчарашняга. Хоць яна ўжо і была даволі далёка ад шашы, аднак