• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    го ён хаваўся ў рове, і чаму ашуквае людзей, што яму трэба на Мінск, калі ён нават як належыць не спрабаваў спыніць машыну? А відно, што ён здалёк, што ён у вялікай дарозе».
    —	Чаго ты так разглядаеш мяне? Я табе падазроны які, ці што? Я цябе не баюся! — уздрыгануўся той.
    —	А хіба я хачу, каб ты мяне баяўся? Каб ты, сынку, ведаў, што мяне за душу трымае...
    —	Ведаю! У цябе ўкралі маленства твае дачкі. У мяне ўкралі самога мяне. Так што ідзі сабе ў свой бок, а я ўсвой.
    Нявада пачырванеў і адвярнуўся. У наступны момант ён угнуў плечы і выйшаў на брукаваную дарогу з гэтага месца да Сумліч. Ідучы, ён гаварыў нешта сам з сабою. Праз чвэртку кілометра ён азірнуўся і ўбачыў таго хлопца; гнучыся паўз жыта, ён ішоў у глыб поля, дзе сінявілася далёкая істужка лесу. Што ж да дзяўчыны, то Нявада бачыў, як яна запыніла на дарозе мапіыну і паехала ў сваю дарогу. Але ён не бачыў, як машына праз паўкілометра стала, і шафёр падлез пад яе і, лежачы на спіне, заваждаўся з рамонтам. Ужо і дзень схіліўся к вечару, а машына не была гатова. Нарэшце шафёр сказаў, што далей язды не будзе і трэба чакаць выпадку, каб узяцца ў каго на буксір. Дзяўчына паціснула плячыма ад прыкрасці і шпарка пайшла назад на скрыжаванне. Яна ўсё ўглядалася ў дарогу:
    КУЗЬМА ЧОРНЫ	405
    іншае рады ёй не было, як спадзявацца на шчасце з новай машынай. Змяркалася, а яна, можа, і не адважылася б напроці ночы ісці адна да станцыі. Яна села пад вялікім дрэвам, прытулілася да яго і не зводзіла вачэй з дарогі. Два разы яна выбягала на дарогу і паднімала руку ўгару, але машыны прайшлі, і яна зноў апынулася на ранейшыМ'месцы пад дрэвам. Бадай што ўжо зусім змеркла. Дзяўчына пачала беспарадна кідаць вачыма на дарогі і вавокал сябе. Удалечыні льга было заўважыць цёмныя абрысы мястэчка Сумліч. Дзяўчына ўжо была памкнулася ісці туды, як раптам, непадалёку ад сябе, у гушчырні таполевых зараснікаў над ровам, выразна заўважыла чалавечую постаць. Нехта сядзеў і, як бы паўзучы, знік у кустах. Ёй здалося, што яна нават пачула трэск сухога ламачча. Ветру ўжо не было і ўсталёўвалася цішыня. Дзяўчына ўздрыганулася і рашуча пайшла на сумліцкую дарогу. Адразу яна азірнулася і ўбачыла, што ён стаіць пад кустамі.
    — Хто там? — крыкнула дзяўчына, апанованая страхам. Ён так шпарка сеў, што ёй здалося, быццам гэта ён упаў. Душа яе заныла ад жаху. Яна дала шпаркую хаду ў сумліцкую дарогу, але ў гэты момант на шашы выплылі зза далечыні фары, і машына шпарка пайшла сюды. Дзяўчына выбегла на шашу, каб падняць рукі. Ужо тут машына прыцішыла хаду і ўз’ехала на мінскі кірунак. Дзяўчына апусціла рукі. На завароце машыны святло з фар асвяціла зараснік над ровам, і дзяўчына зноў убачыла і пазнала яго. Гэта быў топ самы хлопец, якога ўдзень Нявада выпараў з рова. Цяпер ён кідаў вачыма то на дзяўчыну, то ўслед машыне. Дзяўчына гэта выразна заўважыла і, не азіраючыся больш, а толькі прыслухоўваючыся, як мага шпарчэй пайшла на Сумлічы. Ён жа пільна сачыў за ёю, аж пакуль яе льга было заўважаць у вячорнайцемені. Ён доўга прыглядаўся і прыслухоўваўся. Нідзе нікога і нічога не заўважалася. Стаяла цішыня. Ён пачаў асцярожна станавіцца на ногі. Бадай што бегам ён даскочыў да вялікага дрэва і як бы ўліп у яго. Зноў пільныя абгледзіны ўсяго навокал і прыслухоўванне. Пасля ён узвёў вочы ў неба. У вышыні мігацелі дзенідзе зоры. Зноў як бы ўзнімаўся вецер і халадала. Яшчэ раз прыслухаўшыся, ён раптам перахрысціўся пакаталіцку. Губы яго пачалі шаптаць: «Божа, няхай жа хутчэй прыйдзе да мяне мая тая будучыня і няхай яна будзе такая, як думаю я. Каб хутчэй скончылася бадзянне маё і каб хутчэй на гэтай зямлі настаў канец таму, што на ёй цяпер ёсць. Няхай хутчэй прыйдзе час, і каб я адразу знайшоў сваю будучыню». Пасля гэтай складнай малітвы, якая, відаць, гаварылася не ўпершыню, ён зноў прыглядаўся і прыслухоўваўся. Пасля сціснуўся ў жмут і сеў пад кустамі драмаць. Паціскаючыся з холаду, ён прахапіўся, калі ўжо свяціла сонца. Яно яшчэ невысока стаяла над непаспелым жытам, і ён устрывожана пабраўся зпад дрэва ў кусты над ровам. Тым часам яго ўвагу ўзяла на сябе грузавая машына, што імчалася па шашы з захаду на ўсход. Многа людзей сядзела ў ёй, найбольш жанчыны і дзеці, і сярод іх здалёк відна была сівая барада старога чалавека. На самым скрыжаванні машына крута спынілася, і шафёр, узбуджаны і ўстрывожаны, выскачыў з кабіны. Жанчына ў машыне моцна заплакала: «Не трэба спыняцца, хутчэй далей, далей ехаць». Другая каля яе залямантавала: «А божачка мой, а хлопчык жа мой маленькі, а нават і костачак тваіх я не пазбірала...»
    Усё гэта было вельмі падазрона і нязвыкла. На твары маладога чалавека напісалася надзея і радасць чакання. Ён не вытрымаў і выйшаў на шашу. Шафёр адразу падскочыў да яго:
     Тут машына з дзецьмі не праязджала? Вы тут даўно?
    — Я тут нядаўна, але машына праехала.
    — Даўно?
    —	Кажу, што нядаўна. А што вы так устрывожыліся?
    —	Ён нічога не ведае, шчаслівы! — залямантавала ўсё тая ж жанчына. — Бяда! Немец напаў! Б’е з неба і з зямлі, паліць, губіць... А хлопчык мой, маленькі!..
    Яна закрыла твар рукамі і зарыдала дзікім лямантам.
    —	Дык адкуль вы едзеце? — з раптоўным вясёлым натхненнем сказаў малады чалавек да шафёра.
    —	3 Брэста. Ледзьве вырваліся. А машына з дзецьмі даўно?
    	Нядаўна!  хлусіў малады чалавек і з радасцю ўбачыў, што шафёр ускочыў у сваю кабіну. Машына рванулася ў далейшую сваю дарогу на ўсход, а ён, лёгкай хадой, з пячаццю шчасця на твары, угнуўся ў зямлю над стаптаным маладым дрэўцам, выцягнуў дрэўца і выграб на тым месцы з зямлі звязак нейкіх паперак. Дзве паперкі выцягнуў са звязку, а рэшту зноў загроб і пасадзіў наверх абыяк тое самае абязвечанае дрэўца. Дзве паперкі выпрастаў у пальцах, дастаў з кішэні восем цвічкоў з вялікімі плешкамі, прыбіў дзве паперкі да дрэва, наабапал ствала, шпарка дайшоў да жыта, паляжаў у ім, бачыў адтуль і чуў,
    406	КУЗЬМА ЧОРНЫ
    як па шашы яшчэ праімчаліся з захаду на ўсход машыны з людзьмі, і пайшоў полем да лесу. Там ён доўга шукаў падкрыўчыстай асіны і пад ёю выграб з зямлі новы звязак паперак, адну прыбіў да дрэва, а астатнія вынес на дарогу і там раскідаў. А сам зайшоў на той бок лесу, сеў у гушчырні на пень і нешта думаў. Можа, ён так сядзеў вельмі доўга, ён не заўважаЎ Душа яго поўнілася шчасцем. Ён адчуваў сябе так, як выкінуты хваляй з мора на бераг. «Цяпер чакаць толькі далейшай радасці». Каб хто бачыў яго ў гэтыя моманты, заўважыў бы, як свяціліся яго вочы, і пячаць усмешкі час ад часу перасмыквала яго твар. Здавалася, ён зараз увойдзе ў нейкі незвычайны рух, і гэта будзе выяўленне яго душэўнага захаплення. Губы яго пачалі нешта шаптаць. Можна было б злавіць словы: «Дзякуй табе, божа». Калі ўспомніць тую яго малітву пад дрэвам, то льга было б падумаць, што бог пачуў яго, і ўжо да яго прыйшла тая яго будучыня, аб якой ён так прасіў бога. Або, як бы ён адчуў блізасць шчаслівай будучыні, як толькі пачуў на дарозе дзікі лямант жанчыны аб сваім хлопчыку. Ён пакрысе аднак жа адумаўся, стаў пахмурны і задумёны і скрыўся ў лясной гушчырні.
    Там ён распароў нейкае шво ў пінжачнай падшэўцы, выцягнуў адтуль некалькі пасведчанняў з пячаткамі і штампамі, выбраў адно і схаваў у кішэню. А рэшту парваў і згроб пад купіну моху. Неўзабаве ён паказаўся на ўзлессі і, нічога не баючыся, пайшоў цераз поле сцежкаю да скрыжавання. Мусіць, пэўнае мэты ён на гэты час ужо не меў, а цягло яго да шашы, можа, дзеля таго, што тут маглі быць хутчэй навіны з захаду. Ён здалёк наглядаў, як тая ўчарашняя дзяўчына вельмі шпарка ішла з сумліцкай дарогі да шашы. Ён добра бачыў, што яна, як толькі выйшла на шашу, стала тварам на захад і падняла руку. Проста на яе імчалася некалькі машын, поўных людзьмі. Але ўсе яны прайшлі далей, і яна зноў асталася адна на дарозе. Яшчэ раз угледзеўшыся ўдалячынь і нічога там не заўважыўшы, яна паглядзела на вялікае дрэва, шпарка падышла да яго і пачала чытаць паперку на ім. Твар яе змяніўся адразу. Скончыўшы чытаць, яна нейкі час стаяла ў аслупянелай задуме і раптам прытулілася лбом да дрэва і заплакала. У наступнуіо хвіліну яна адкінулася ад дрэва і ўбачыла перад сабою яго, таго самага. Заплаканая, збянтэжаная, яна ўздрыганулася і сказала з балючай прыкрасцю:
    —	Што, вы прыкуты да гэтага месца?
    —	Але ж тое самае я магу сказаць і вам. Вы яшчэ ўсё тут?
    —	Тут. Я ніяк не магу на машыну сесці, — адсекла яна.
    —	Ну, і я тое самае. (Ён гаварыў не так, як яна, раздражнена, а нават з адценнем ветласці на твары і ў голасе.) Што вы такая змрочная, сама не свая.
    Яна, замест адказу, ткнула пальцам у паперу на дрэве.
    —	Э, нічога. Трэба трымаць сябе ў руках. Гэта не нам адным, а ўсім. Будзе тое, што будзе.
    —	Мала што будзе, што будзе! Гэта кепская ўцеха. Бо ўсё пайшло намарна, што я ўжо зрабіла дзеля мае ж будучыніі У мяне не было бацькі, і раптам я стала мець роднага бацьку. Мы былі выгнаны з роднай хаты, і зноў хата стала нашай. Я дбала аб тым, кім я жыцьму праз усё сваё жыццё. Гэты год я ўжо вучылася ў Беластоку. I раптам канец маім студэнцкім марам аб будучыні.
    Усё гэта яна сказала прыгнечаным голасам і глядзела яму ў вочы, а на твары яго напісалася абыякавасць і паглыбленне ва ўласныя думкі. Як толькі з’явілася на дарозе машына, дзяўчына падняла руку, машына прайшла далей. Пасля пайшлі машыны адна за другой — з дзецьмі, з жанчынамі. Дзяўчына нават і не спыняла машыны, а на адну з іх узлезла на ходзе. Цэлая калона машын прайшла праз скрыжаванне з захаду на ўсход. I mama стала пустая. He было ўжо тут і дзяўчыны. Малады чалавек таксама знік. Ён зноў рушыў полем у лес. Цяпер ён ужо ўпэўніўся, што чаканы момант сапраўды настаў. Сонца паднімалася высока, а ён ужо тут на скрыжаванні зусім не з’яўляўся. Было яшчэ не позна, да поўдня яшчэ не дайшло. Машыны па шашы пачалі ісці ўсё часцей. В вышыні ледзь пачуўся гул самалётаў. Ён рваўся і тузаўвя ў падхмар’і і ўсё зніжаўся. Машыны на шашы спынялі рух і з'язджалі ў бакі, і зноў рваліся наперад. Самалёты з’явіліся над самай шашою. Яны влылі над ёю, нізка і павольна. Ужо яны праплылі над скрыжаваннем, і неўзабаве з усходняй стараны ад гэтага месца, блізка, уздрыганулася зямля і паветра некалькі разоў засаб. Над вялікім дрэвам узвіўся спуджаны каршачок, над жытам узляцела многа птушак, вецер нацягнуў дыму і пылу, самалёты зрабілі над шашой круг. На шашы, у розных месцах, спыніліся ўсе машыны. Дзе льга было, яны з’язджалі на поле. Пакуль самалёты зусім зніклі, прайшло, можа, з паўгадзіны. Сонца ўзнімалася ўсё вышэй. Ужо яно моцна пякло. Тым часам над шашою і ў наваколлі зусім ціха с