Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
рава так, што трэба дбаць як мага аб тым, што каб жыццё захаваць дзеля таго, што прыйдзе пасля, дзеля будучыні, не маё, не, я ўжо стары, а дзеля твае дачкі Лізаветы. Яна ж стаіць напроці свайго веку. Люты звер, што сеў цяпер на галаву нашу, не вытрымае век вечны. Дык хто ж тады будзе жыць, калі жыццё змарнуецца? Чалавеку жыццё раз даецца.
— Дык жа жыць не даюць! Me да чаго гэта ты ўсё гаворыш?!
— Я не гавару, я раюся. Як лепш зрабіць? Можа, каб ты прыціх дзе, каб пра цябе і куры не пяялі, і так доўгі, доўгі час, аж пакуль забудуцца ўсе, што ты ёсць, ці быў на свеце, а тады ўсё мінецца на свеце, і зноў жыць! Жыцця не ўхаваеш — сам толькі на сябе ў апошнюю хвілю наракацьмеш. Ты ціхом можаш ад усіх жыць, і ўсе пра цябе забудуць. А ты будзеш чакаць прыходу спакою і радасці для твае Лізы. Ці памятаеш ты, як было Волечцы, калі ты застаў яе адну ў хаце? Бо калі натурыцца, то ты адзін, ці вас хоць тысяча збярэцца, цяжка парадзіць што. Бо гэта жалезны звер!..
— He рві ты мае душы! — панура і злосна абазваўся Кастусь Лукашэвіч. — Ці гэта мая натура такая, што конча мне трэба бадзяцца тут... Здаецца б, зараз пацалаваў бы сваю малую Лізавету ў ногі і за гэтую пакуту маю нямецкімі галовамі выбрукаваў бы дарогу, па якой яна ішла б у свой шчаслівы дом... Я не паверу табе, што будзе ціхае
чаканне...
414
КУЗЬМА ЧОРНЫ
— Што ціхае чаканне! А так да чаго ты дойдзеш?! У тваім доме ўжо асталёўваюцца паліцаі.
— Дык няхай не будзе ні дома, але ж не будзе і паліцаяў! Многа іх?
Нявада выслухаў і прыгнуўся, быццам бы пераскочыць цераз што хацеў.
— Дык хоць дзе ты будзеш, дзе шукаць цябе? I што рабіць Волечцы і Лізавеце?
— Няхай пабудуць у старой хаце.
Нявада занадта добра ведаў Лукашэвічаву натуру, каб не бачыць цяпер, што можа хіба толькі калі пасля льга будзе ўцягнунь яго ў ціхае чаканне таго добрага, што прыйдзе?
— Я сам вам абзавуся, — сказаў сумна Кастусь Лукашэвіч, і Нявада пайшоў з прыгнечанай душой. Але ў Сумлічы ўвайсці яму не можна было. Усюды стаялі паліцэйскія вартавыя, мястэчка было абкружана, і па хатах хадзілі і шукалі зброю. Няваду запынілі на дарозе і грозна запыталі, ці пе ведае ён, дзе тыя, што не варочаюцца ў мястэчка і збіраюць зброю. «Не ведаю, каб я так жыў», — так схлусіў ён і таму, што хлусіў, закалаціўся, заныў, спалохаўся.
— А дзе ты быў? — запытаў паліцай.
— Я хадзіў глядзець ягад, можа, ёсць.
— Ягадак захацеў.
— He, якія там мне ягады.
— Бач ты, ласунчык на ягадкі! Франт з падстрыжанаю бародкай, — здзекаваўся з Нявады нейкі тутэйшы хамула ў форме паліцэйскага. У Нявады ўсё сціснулася ў сярэдзіне.
— Я пайду, — сказаў Нявада.
— Ідзі, ідзі, — дазволіў вялы хамула, дробна міргаючы вачыма на сонцы. — Калі табе так хочацца, дык ідзі, толькі не азірайся, хэхэхэ...
Нявада ўгнуў плечы ад гэтага рогату і рушыў у мястэчка. Яму вельмі хацелася азірнуцца, але ён баяўся. Ён ад утрапення і сам не ўсвядомліваў сабе, што паліцай пратрымаў яго на дарозе даволітакі доўга. Яго здзівіла цішыня ў мястэчку, зноў як бы ўсе пакінулі сваё жытло. Калі ён дайшоў да свае старое хаты, заўважыў, што ў ёй і каля яе пануе страшнае маўчанне. Пячаць пустэльні ляжала тут вельмі выразна. 3 вушачнага лежака над сенечнымі дзвярыма на нітачцы павуціння вісеў драбнюткі павучок і то спускаўся да самага нізу дзвярэй, то зноў паднімаўся.
— Што ты дарогу загарадзіў! Паскудства! буркнуў Нявада і парваў плячом павупінне, уваходзячы ў сенцы. Божа! Тут усё стаіць дагары нагамі, нават сіні куфар ляжыць бокам і века ў ім адламана. У хаце тапчан адсунены ад сцяны і на ім чамусьці жмуты кудзелі. Няваду больш узнепакоіла агульная сумліцкая пустыня, чым пустыня гэтай хаты. Нідзе ні душы, як вымерла ўсё. Гадзін са дзве ён чакаў, і ніхто не з'яўляўся. Тым часам і дзень хіліўся з поўдня. Узнепакоены, Нявада пайшоў па хатах, ён не хадзіў, а кідаўся з хаты ў хату — і нікога нідзе. Так ён прамучыўся да захаду сонца. А тады, як п’яны, паклыбаў у свой дом. У гэтыя хвіліны ён быў як атупелы. Бяды навалілася на яго гэтулькі, што ён не бачыў ужо ні канца, ні пачатку ў ёй. У двары свайго дома ён застаў паліцэйскіх. Яны сядзелі на лаўцы пад клёнам і моцна гаварылі. Яшчэ калі ён толькі ўвайшоў у двор, ён пачуў, ці гэта яму толькі здалося, што паліцыянты гавораць паміж сабою пра Паліводскага. Нейкая трывога кальнула яго; уражаны, ён пачаў прыслухоўвацца, сцішыўшы хаду да ганка.
— Ты чаго? Хто ты? — сказаў адзін паліцэйскі.
— Як хто? Я гаспадар гэтага дома.
— To чаго ты ходзіш тут, калі ты гаспадар. Тут цяпер гаспадар герман!
I паліцыянт зарагатаў.
— Я іду ўзяць з хаты сваю старую вопратку, — прыдумаў ён што сказаць і ўвайшоў у дом. Дзеля прыклёпу ён там і сапраўды сцягнуў з печы нейкую адзежыну і выйшаў з ёю на ганак. Паліцыянты сапраўдытакі гаварылі пра Паліводскага.
— Дурань ты! — крычаў адзін другому, — гэта не той Паліводскі. Taro немцы не паставілі б за такога вялікага начальніка, бо ён не немец. Той жа з нашай стараны. Маёнтак таго быў якраз каля нашага сяла, дык я таго ведаю, я яго бачыў маладога яшчэ, калі ён толькі адзеўся ў афіцэрскую форму.
— Дык гэта той самы і ёсць! Бо і я яго ведаў, як ён толькі адзеўся ў афіцэрскую форму. Каля вас быў у яго адзін маёнтак, а ў нашай старане два. Яго бацька жыў якраз каля нас у маёнтку, а не каля вас. Цяпер я дома быў, яіпчэ ў паліцаі не падаваўся, на тым тыдні, дык ён прыехаў тыя свае два маёнткі паглядзець. Дзве машыны. У адной сам, а ў другой аўтаматчыкі. Доўга не быў. Закруціўшы, прабег свіным трухам каля са
КУЗЬМА ЧОРНЫ
415
ду і назад шмаргануў. Там ужо і знаку няма, што гэта быў маёнтак. Хаты стаяць, капуста і садавіна, і дзеці гуляюць. А ён сам у цывільнай адзежы, але жалезны крыж мае і значок нейкі на рукаве.
— Дык якую ж ён пасаду займае?
— Якую — не ведаю, але вельмі вялікую. Бо пры ім такая ахова вялікая.
— He можа быць! Ён жа не немец!
— А можа, ён для Нямеччыны больш зрабіў, як якінебудзь немец! На, глядзі! Вось надрукована: «прысутнічаў грамадзянскі»... не... Ды хіба ты не ведаеш, што ГІаліводскі начальнік вобласці, начальнік усёй грамадзянскай улады цэлай вобласці.
— Дурань ты, я гэта ведаю, але толькі не верыў, што гэта той самы Паліводскі.
Можа, яны і больш яшчэ спрачаліся, але Нявада далей не чуў. Вельмі ўражаны, ён прайшоў дваром да выхаду на вуліцу, і паліцай гукнуў яму наўздагон:
— Ну што, забраў адзежыну?
— Ага, забраў.
— Ну дык ідзі спаць.
— Пайду спаць, — шпарка адказаў Нявада, не могучы пазбавіцца свае трывогі.
— Такі і нраўда пойдзеш спаць? Хіба ў цябе нікога не забралі? — абазваўся паліцыянт.
— Ат, я сабе так, — мармытнуў Нявада, нічога не разумеючы і жадаючы хутчэй адзіноты. Быццам вылупцаваны дзеля чужой забаўкі перад усімі людзьмі, ён дайшоў, унурыўшыся, да свае старое хаты і ўбачыў там Вольку ў смутку і адчаі. Толькі цяпер ён дазнаўся, што было ў гэты дзень у мястэчку. У гэты дзень забралі ўсіх маладых дзяўчат і хлопцаў, якія трапляліся на вочы. На вочы трапілася і Ліза. I ўсіх павезлі на грузавіках кудысьці брукаваным выездам да шашы. Волька выбегла следам за мястэчка і, пакуль не зніклі машыны, бачыла, як вецер рве хусцінку на Лізінай галаве. Машыны зніклі за ўзгоркам, Волька вярнулася ў старую хату і ўпала тварам на стол.
— Я буду думаць, што рабіць, — нясмелым голасам сказаў Нявада.
— Што ты прыдумаеш?! Машына з Лізаю ўжо за сотні вёрст.
— Я прыдумаю, упарта яшчэ сказаў Нявада, адчуваючы сябе, як смертнік у камеры перад канцом сваім, і чуючы дрыжанне сэрца і ўзбуджэнне ад адной толькі думкі, якая фармавалася ў яго галаве. «Божа, памажы мне, каб усё так і было добра, тады я зберагу яе, малую, дзеля таго, што пасля настане, дзеля таго, што добрае будзе, памажы мне выратаваць яе», — так ныла яго душа, губы ж былі жорстка сціснутыя і твар нахмураны. Усю ноч ён не спаў і чуў, як уздыхала Волька. Для яго яна зноў стала малой Волечкай, і зноў вобраз яе зліўся з вобразам Лізы, якая цяпер — хто ведае, дзе ўжо яна і што ўжо яны зрабілі з ёю? Ён пайшоў шукаць Кастуся і нідзе яго не знайшоў. Тыя некалькі дзён, што прайшлі пакуль немаведама дзе дзелася Волька, варты былі яму многіх месяцаў. Вочы яго сталі глыбокімі і цёмнымі, і голас пацішэў. Дзе дзелася Волька? Людзі, штй зноў адзін за адным варочаліся ў Сумлічы, расказвалі, што грузавікі з дзяўчатамі і хлопцамі пайшлі да шашы, проста выехалі на скрыжаванне і адтуль рушылі па дарозе той, што вядзе на Бабруйшчыну і далей. У дарозе яны і зніклі і як быццам бы назад не варочаліся. Прынамсі, ні ў той дзень, ні назаўтра ніякіх машын праз скрыжаванне не праходзіла. Так казалі ў Сумлічах. А хто гэта дапільнаваў аж праз двое сутак, што на скрыжаванні не было машын, пра гэта ніхто не ведаў. Тым часам уночы многія заўважылі, што праз Нясвіжскую вуліцу прайшло многа нейкіх людзей і за імі ехала некалькі фурманак. Ці мела гэта якое дачыненне да таго, што немцы павезлі „екуды сумліцкіх дзяўчат і хлопцаў, не ведалі, але некаторыя яшчэ больш унылі душою, а некаторыя ўзрадаваліся. Прайшло не больш, як двое сутак, і Нявада дайшоў выразнасці: нарэшце такі! Волька вярнулася! Нявада аж пошапкам гаварыць стаў, так ён чакаў, што скажа Волька. А што яна новае сказала? Ён жа загадзя ўсё гэта ведаў! Ён жа казаў яму: жалезнага звера голым пальцам не задушыш. А трэба перахавацца і перачакаць, пакуль звера даб’юць. На гэта ёсць войска. Армія ж недзе павінна даць яму ў косці. A то — дзе гэта хто бачыў! Волька сказала, што Кастусь з усімі, з кім ён быў разам, выходзілі на шашу, запынілі дзве нямецкія машыны, збілі з іх немцаў і на гэтых машьшах вялікім гуртам дагналі тыя чатыры машыны з сумліцкімі хлопцамі і дзяўчатамі. Дзве заднія машыны яны збілі з дарогі, перабілі канвойных і ўсе, хто быў пад канвоем, пайшлі з імі, пабраўшы зброю ад мёртвых немцаў. Але дзве пярэднія машыны вырваліся дален у дарогу і зніклі туды, куды ехалі. «Ліза асталася там, божа найвышшы!»
— А самога Кастуся ты бачыла?
— Я была з ім разам.
— А сам ён прыйдзе дадому?
416 КУЗЬМА ЧОРНЫ
— He, я да яго пайду.
— Ну то не чакамце мяне хутка. Я пайду ў дарогу. Можа, гэтая мая дарога будзе не меншая, як тая, што я некалі з нямецкага палону варочаўся, не нагамі я гэтую дарогу мераць буду, а душою. (Вочы яго пачырванелі і ён дакрануўся да канца носа нацягнутым на кулак рукавом.)
— А куды ж ты гэта пойдзеш?
— Дык чаго ж ты так грозна пытаеш мяне? Ці ты верыш, што чалавек не вытрымае, каб вечна быць зверам? Вырві ты з чалавека сэрца і ўстаў на яго месца звярынае, дык у чалавечых грудзях і звярынае сэрца стане чалавечым.
— Звер лагаднейшы за фашыста, ён, калі не галодны, — тады ён, як дробная птушка. А гэтаму двуногаму чорту вечна ўнімку няма.
— Каб адно пайшлося добра, я выратую Лізу і ўхаваю яе да лепшай часіны. Бывай, Волечка.
Твар яго ўздрыгваў. Ён узяў тонкі кіёк і выйшаў з хаты. Волька таксама выйшла з хаты, замкнула дзверы, вальней распусціла на галаве хустку і праз некалькі хвілін ішла ўжо сцежкаю ў полі.
II
Часамі днём позняга лета пачынае хмурнець дзень, і гэта не збіраецца на дождж, а незаўважна падплылі павевы восені. Лёгкая плынь ветру зноў заціхне, і дзень зноў зіхаціць сонцам, але ўжо астаецца пячаць летняга адцвітання. У поўнай сіле сваёй цвітуць летнія кветкі, і трава адростае пасля касы, а сэрца чуе, што не так ужо гудзе пчала над жоўтым малачайнікам, і вада ў рэчцы плыве, здаецца, цішэй. Яшчэ ў пачатку ліпеня бывае зжаўцее адзінадзінюткі лісток на бярозе і так ён сярод пышнай зеляніны трымаецца доўга. А ў гэты дзень ён адарвецца і кружыцца ў паветры, пакуль ляжа ў траву. К вечару пакідае звінець неабдымная шырыня летняга дня, і кладзецца цішыня на зямлю. Жоўты лісток з бярозы ляжыць у траве і відзён здалёку, і без яго, здаецца, не пахнуў бы так чабор, не такі прывабны здаваўся б верас і не было б такога вялікага шчасця ў душы бачыць траву і дрэвы, сіратлівы куст шыпшыны і вершаліну высокай хвоі, на якой ціха ляжыць праменне блізкага да захаду сонца.
К вечару вецер сціх. I бязлюдная лясная дарога была зусім ціхая. У нізкіх месцах на ёй стаяла вада. Велічэзная бяроза ўзнімалася і над дарогай і, здавалася, над усім лесам. Жоўты лісток з бярозы заблытаўся ў траве і вісеў у ёй. Многа было верасу, выносістыя хвоі ішлі ўгару, сонца ляжала на іх вершалінах. Блізка быў вечар. Пры самай дарозе, у густым зарасніку ядлоўцу і крушыны, на