Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
тавіў у сярэдзіну самога сябе. Вочы яго і сапраўды ў гэты момант глядзелі самі ў сваю глыбіню. Пачалося маўклівае чаканне. Невядомы раптам рвануўся на ногі, адзін момант пастаяў і сеў на паваленае дрэва. I як толькі сеў, з першай жа секунды пачаў гаварыць:
— Я завуся Люцыян Акаловіч. Спавядаюся вам ад сэрца, бо, можа, я ў свае дваццаць год ужо дажываю апошнія дні свайго жыцця. Я радзіўся там, дзе і вырас, гэта дробны
КУЗЬМА ЧОРНЫ
419
фальварак паміж Клецкам і Нясвіжам, бліжэй да Клецка. Гэты фальварак мой бацька арандаваў з дзевяцьсот дваццаць першага года. А ў дваццатым годзе мой бацька, разам з маёй, цяжарнаю мнон, маткаю, выехалі туды, пад Клецак, следам за польскім войскам, якое адыходзіла з усходняй Беларусі на захад. Мой бацька пакінуў пад Бабруйскам свой невялікі маёнтачак, дзесяцін на сто. У гэтым маёнтку датуль і праходзіла яго жыццё. Мой бацька меў многа польскіх грошай і каля Клецка адразу заарандаваў фальварак, мог бы яго і купіць, але ён меў думку, якая не дазваляла яму рабіць гэтага. Думка яго была такая, што ён належаў да тых небагатых землеўласнікаў, якія былі ў блізасці з вялікімі тутэйшымі зямельнымі магнатамі цераз польскую думку. Спачатку гэтая думка была такая, што Польшча павінна быць ад мора і да мора. А калі прыйшлося ўсім выехаць на выгнанне ад бальшавікоў, то думка гэтая стала такой: ад мора да мора як сабе там хоча, а самае важнае, каб Польшча стала шырэй — ад Нясвіжа да Бабруйска, каб хоць так, тады можна будзе вярнуцца ў свае маёнткі. Тады пачалася мара аб пашырэнні Польшчы на ўсход хоць на малую разлегласць. Арандуючы фальварак пад Клецкам, мой бацька толькі і думаў, што аб звароце ў свой маёнтачак. А дзеля гэтага ідэя пашырэння Польшчы на ўсход стала яго як бы мэтай у жыцці. I ўсё сваё жыццё ён гэтага чакаў. Раней ён проста жыў, а з гэтага часу пачаў ненавідзець усё, што не польскае. Радзіўся і пачаў расці я. Мне бацька і прышчапіў свае жаданні. Яго думкі сталі маімі думкамі, калі я даростаў ужо да свайго юнацтва. Я вырас з думкаю: калінебудзь адбудзецца паход на ўсход і Польшча асталюецца па ўсёй усходняй Беларусі. А з слова «Беларусь» мы смяяліся. Ніякай Беларусі няма, а ёсць Польшча! Гэта была і мая вера. Я скончыў гімназію і праходзіў факультэт у Віленскім універсітэце і мог стаць высокаасвечаным юрыстам, але шчасця не было ў душы маёй. Бо я вечна думаў пра тое, што недзе каля Бабруйска ёсць месца, якое чакае мяне і дачакацца не можа і што там гучыць мова такая, якая там ёсць, і гэта маё няшчасце, бо мне трэба, каб там анічога (нават і шум ветру) не чулася, а толькі каб з таго месца, а не з Варшавы каб гучала толькі польская мова. Я любіў той фальварак пад Клецкам, але ён жа быў і маёй атрутай. Там ёсць нізкае і шырокае дрэва, клён, які ўрэзаўся ў маю душу змалку але і ён мне здаецца нечым несапраўдным, хоць мне і цяжка ведаць, віто можа ўжо я ніколі там не буду і гэтага дрэва не ўбачу. «Усё гэта так сабе, а сапраўднае там, на ўсходзе, дзе павінна стаць Польшча». Так мне здаваўся ўвесь свет, і я жыў як сярод прывідаў і зданяў. Тым часам у нас пачалося расчараванне, бо ніякага паходу на ўсход не было, а гады ішлі, і мой бацька стаў старым чалавекам. Мы пачалі думаць супроць нашага ўрада, бо ён яшчэ ўсё не скамандаваў войску рынуцца на ўсход. А тут з’явіўся стары афіцэр пагранічнай службы Паліводскі, які дзеля сваіх мэт перавёўся з усходняй граніцы на граніцу з Германіяй. Мэты яго былі такія: ён быў у змове з нямецкімі агентамі і стаў завярбоўваць нашу моладзь для ўдзелу ў тым паходзе на ўсход, які падрыхтаваўся ў Іёрманіі. Служачы на германскай граніцы, ён сам накіроўваў нас у Германію праз граніцу, а там нас аддавалі ў школы шпіёнаў, змоўшчыкаў, агітатараў і дэсантнікаў. Я пайшоў на гэта вельмі ахвотна, мой бацька благаславіў мяне ў дарогу і сказаў, што Паліводскі не якінебудзь адзінокі авантурыст і што яго добра ведае нават такая высокая асоба, як міністр Бэк. Адным словам, я пакінуў, як цяпер сам бачу, бацьку і матку, клён у фальварку і замілаванне да навукі ў Віленскім універсітэце, сваю маладосць і жыццё будучае маё ў сталасці, сціснуў зубы і рынуўся, як мы ўсе думалі, насустрач нашай будучыні, якую мы спадзяваліся знайсці, трымаючыся за абцас фашысцкага бота. Паліводскі быў нашым шэфам. Ён наведваў нашы школы і казаў нам, што служыць Германіі цяпер — гэта значыцца дбаць аб Польшчы. У тыя часы ён ужо зусім пакінуў службу ў польскім войску а служыў і жыў недзе ў самой Германіі. А тым часам нас вучылі не толькі шпіёнству, а і ўлівалі ў нас па кроплі атруту спачатку абыякавасці, а пасля і непрыязні да Польшчы. Ужо тады я пачынаў задумвацца над усім гэтым, але трымаўся, зацяўшы душу, бо спадзяваўся на прыход будучыні, калі мы паможам Германіі пакласці пад польскія ногі ўсходнія землі. Восень з дзевяцьсот трыццаць дзевятага года нас пратрымалі пад пільным наглядам і, калі Польшчы ўжо не было, мы вытрымалі экзамен на гатоўнасць да вялікага паходу на ўсход. I Іарэшце гэты паход пачаўся. Больш як за месяц да яго я перайшоў ля Брэста граніцу і пабраўся сюды, прайшоўшы праз той мой фальварак каля Нясвіжа і Клецка. Бацька, маці і старая жанчына, мая былая нянька, і цяпер благаславілі мяне. Бацька мне сказаў: «Як толькі Германія знішчыць савецкую дзяржаву на ўсходзе, то Польшча зноў устане». Я не задумаўся, адкуль бацька ведае гэтакую праўду, і рушыў далей на ўсход. Я бадзяўся па полі і лесе, адзічэў і чакаў. Калі Германія рынулася на ўсход, я калаціўся ад радасці. За гэтую радасць нейкі чалавек на дарозе даў мне жалезам па галаве. Я зваліўся і некалькі тыдняў качаўся каля да
420
КУЗЬМА ЧОРНЫ
рог, баючыся кожнага чалавека і разам з сабакамі і свіннямі едучы траву і ўсялякае паскудства ў ямах і канавах. Мяне апанавала крываўка. Я ляжаў тры тыдні пад кустамі і вылечыўся голадам. Але лежачы так, я захаладзіўся і, мусіць, перанёс запаленне лёгкіх. Дык я пачаў лячыцца сонцам. I вось ужо трэці дзень, як цягнуся пакрысе. Зайсці куды да людзей мне няма як. Мяне могуць забіць, калі дазнаюцца, хто я такі. Але мне цяпер ужо ўсё роўна. Будучыня мая прыйшла, вось яна якая! Як валачашчы сабака, адзін і без нараду, без надзеі і веры. Пазаўчора я яшчэ думаў дабрысці якнебудзь да таго фальварка, ужо ішоў у той бок і напаткаў на дарозе жанчыну адтуль, яна шукае сваіх дзяцей. Ад яе я дазнаўся, што маю матку гітлераўцы спалілі жывую ў доме, а бацьку павесілі перад домам з падазронасці, што яны нібыта кагосьці хавалі. Я спрабаваў прыстаць да немцаў, якім я ўжо зрабіў сваю справу. Але ж я не немец, а тутэйшы, зпад Клецка. У душы ў мяне так жа пуста, як і ў кішэнях. За плячыма ў мяне ганьба, а перад вачыма пустэча. Немцы мяне страляць хацелі, я ледзьве выратаваўся.
— Бо ты, — абазваўся Сымон Ракуцька, — пасабачаму спадзяваўся на сваё шчасце. Няхай бы ты зерне сеяў і хлеб жаў, a то ты бачыў сваю радасць у тым, што нехта пойдзе, як ты кажаш, на ўсход, чалавечыя косці трушчыць і кроў ліць. Як свет стаіць, то яшчэ не было вядома, каб на нянавісці вырасла шчасце, а радасць на чужой бядзе.
— Дык куды ты цяпер маеш ісці? — панура запытаўся Тамаш. — А ці ведаеш ты, што, калі разабрацца, то я сам павінен быў бы табе адразу галаву зняць за тое, што я вырас без права чалавекам звацца на сваёй роднай зямлі!
Акаловіч змоўчаў, а пасля адказаў:
— Куды маю ісці? Мне цяпер трэба, каб хто павёў мяне за руку. Але ў мяне ажывае і ўжо гарыць прага расквітацца з Паліводскім. Ён загубіў мяне. I не толькі мяне аднаго ён пацягнуў на гэтую сцежку.
— А Паліводскі хіба чуцен дзе?І — ажывіўся Сымон Ракуцька.
— Паліводскі начальнік акругі. I цяпер бывае часта ў тым сваім маёнтку, які калісьці прагуляў у карты, калі мяне яшчэ на свеце не было. Я спатыкаў тут нашых, а яны ведаюць. Гэты маёнтак тут, па гэтай самай дарозе, мне казалі, там ідуць радзей хваёвыя лясы. Маёнтак захаваўся цалкам, і дом, і паркі, і сады, і ўся будоўля. Але пакуль Паліводскі ўспомніў пра маёнтак, ваенны начальнік акругі абгледзеў яго і хоча сабе прысвоіць. Паліводскі жыве ў маёнтку і спрачаецца з ваенным немцам.
— Але куды ты ідзеш?! — крыкнуў Тамаш.
— Я іду ў той маёнтак. Можа, мне там пашанцуе расквітацца з Паліводскім!
— А тады што?
— А тады куды закіне вецер, або хоць канец.
— А дзе табе жалезам галаву растаўклі?
— У Вялікім скрыжаванні.
— Ты там доўга быў?
— Я там перабыў усе свае хваробы.
— Што там чуваць? Каго ты там баяўся?
— Немцаў баяўся, ім стараўся на вочы не трапляцца. Яны і слухаць не хацелі, што я ім служыў. Тамашніх людзей баяўся. Там нейкі Лукашэвіч чуцён. Якраз на Вялікім скрыжаванні, калі я яшчэ ў тым баку быў, ён напаў на цэлую калону нямецкіх грузавых машын, і ўсе яны там на дарозе і асталіся. Я дрыжаў, каб яны і мяне не ўбачылі дзе. Вось я, як голы, тут перад вамі, я нічога не ўтаіў і нічога не выдумаў. Я даўно ўжо так не еў, як цяпер з вашых рук.
— У цябе зброя ёсць?
— Аніякае.
— А чым жа ты з Паліводскім квітацца будзеш?
— Я там на месцы штонебудзь прыдумаю, а так мне смялей ісці.
— Выверні кішэні і пакажы пазухі.
— Добра... Добра...
— Ну вось так. А цяпер скажы, як на споведзі: уночы не ўцячэш, калі цябе не вартаваць? — А куды мне ад вас уцякаць?
— Ну дык кладзіся на траву і спі, бо ўжо вечар нахапіўся. Яшчэ пакуль сонца зойдзе, можаш выспацца.
Акаловіч скруціўся ў жмут і стаў густа дыхаць у ствол паваленага дрэва. Бліжэй к дарозе лёг Тамаш. Сымон Ракуцька прыпёрся плячыма да бярозы і задрамаў. Ноч прайшла, як адзін момант. Першы прахапіўся Сымон Ракуцька і штурхануў Тамаша.
КУЗЬМА ЧОРНЫ
421
— Пакідаю яго табе, — сказаў Тамаш да бацькі, паказваючы на соннага Акаловіча. — Каб ён нам не пашкодзіў.
Яны абняліся і пацалаваліся, і Тамаш адразу рушыў у дарогу. Ракуцька штурхануў Акаловіча. Той шпарка заварушыўся і ўстаў, нейкі занадта рухавы.
— Мне трэба ісці зараз, — сказаў Ракуцька.
— I я пайду, — узбуджаным тонам абазваўся Акаловіч.
— Куды?
— Я з’яўлюся да Паліводскага і вазьму яго за горла.
— А чаго ты такі трапяткі сёння стаў? Учора ты быў вялы, як п’яўка.
— Мне сёння лягчэй. I на душы лягчэй, калі я скінуў з яе камень гаворкаю з вамі. Мне можна ісці?
— Пачакай, пачакай. Я цябе павінен быў бы тут раней прыкончыць, а ты сабе ідзі куды хочаш. Гэта ж і ты абкрадаў мяне, калі ад мяне ўкралі маіх дзяцей!
Сымон Ракуцька дастаў зпад жакеткі рэвальвер. Акаловіч пабялеў і астаўся стаяць. Ракуцька прыгнуўся ў куст і развязаў торбу.
— На і ты жуй, выварак чартоўскіі
Сонца яшчэ не дайшло да поўдня, як Акаловіч папрасіўся ў Ракуцькі, каб той дазволіў яму ляжаць. Ракуцька кіўнуў г