• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ў, а высокі цывільны астаўся, і раптам адбылася дзіўная Няваду з’ява: яго выпусцілі з рук і пакінулі шукаць у яго чагосьці, а самі зніклі следам за вайсковым, і высокі цывілыіы вярнуўся ў свой пакой. Нявада астаўся адзін. Ён схілен быў радавацца гэтаму. Адразу ён стаў увішны і рухавы. Прыгнуўся і мацнуў месца, дзе ў вопратцы падшэўка сшыта з верхам. Аж у галаве яго закружылася: яны яшчэ не дайшлі былі да гэтага месца і тое, што ён нёс Паліводскаму, было пры ім. Узбуджаны і з наплывам надзеі ён зазірнуў у акно і ўбачыў, як той вайсковец сеў у машыну і як той салдат, што запыніў быў яго на двары, палез у грузавік, дзе сядзелі больш салдаты. I машыны адразу паехалі. На двары стала адразу пуста, і зза дрэў чулася, як нехта вучыўся граць на дудцы. Падобна было, што як толькі паехаў, а з ім і салдаты з аўтаматамі, дык тут не асталося ніякай варты. Праўда, два паліцаі падышлі аднекуль, узлеглі грудзьмі на плот і сталі курыць, але Няваду яны здаваліся чымсьці як бы не вельмі жорсткім. Яны хоць не гаўкаюць так панямецку. Пустэча, цішыня і дудка зза дрэў запоўнілі час Нявадавага чакання. Так адзін ён стаяў, можа, з паўгадзіны. Зноў трывога і ўтрапенне пачалі авалодваць ім. Раптам адчыніліся дзверы, за якімі знік высокі цывільны, і паліцэйскі выйшаў адтуль і беларускаю моваю (відаць, быў тутэйшы) сказаў да Нявады:
    — Гэта ты той самы, што нешта прынёс.
    — Я, — устрапянуўся Нявада.
    — Дык увайдзі. Цябе, здаецца, глядзелі і абмацвалі?
    — Абмацвалі.
    — Дык ідзі, ідзі туды. — Ён паказаў на дзверы, з якіх сам выйшаў, і сеў на цвёрдае крэсла ў паставе такой, у якой ён тут маецца сядзець доўга, можа, нават цэлую ноч. Нявада ўвайшоў у наступны пакой і ўбачыў таго самага высокага цывільнага. Ён стаяў пасярод пакоя, заклаўшы за спіну рукі, і нервовы цік перасмыкваў разпоразу яго губы.
    КУЗЬМА ЧОРНЫ
    429
     Стой, стой,  шпарка сказаў ён, як толькі Нявада зрабіў крок ад дзвярэй.  Ты быў на той вайне?
     Быў.
    — Ты аграбіў раненага афіцэра?
     He я, а немец. А як той немец трапіў у палон і ляжаў хворы ў маёй хаце, дык за добры догляд пакінуў усё тое маім дзецям. Усё захавалася як ёсць. Я прынёс пану Паліводскаму.
    — Гэта я Палів'одскі, — нецярпліва сказаў высокі. Няваду быццам праняло электрычным токам. Перад ім стаяў стары чалавек, хударлявы, з тварам такім, што здавалася, да яго прысохла вечнае чаканне. Нявада зрабіў рух да акна, дзе святлей, і загарнуў сподам наверх крысо свае вопраткі. Паліводскі не спускаў з яго вачэй, і губы яго перасмыкаліся часцей, ужо дробна і бесперастанку. Былі маўчанне і цішыня. Угнуты Нявада пацягнуў за канец суровай ніткі, і пачуўся сухі трэск, і насупраць акна льга было ўбачыць, як з таго месца вопраткі, дзе рванулася нітка, пайшоў пыл. He адгінаючыся, Нявада ўсадзіў пальцы пад адпораную падшэўку і абмацваў там. Тут пачуўся яго голас. Ён гаварыў:
     Мой ласкавец, я праз дваццаць, а можа, і праз усе трыццаць год хаваў, не пускаў куды, трымаў, а нёс і шукаў вас, і прапытваў у людзей больш як... не лічыў дзён, але больш як месяц. Я ў балотных закутках і ў сабачых норах хаваўся і туляўся, абы каб не напаткаць каго і каб цэлае данесці... Божа мой. Каб жа льга было верыць у чалавечае сэрца і каб пранялі яго пакуты дзіцяці, яшчэ зусім недарослая дзяўчынка... (Тут ён абмацаў і дастаў зпад падшэўкі гадзіннікі. Паліводскі ўцягнуў ніжнюю губу ў рот і сціснуў яе так.) Яна там без ратунку і без... без... без жыцця, можа, ужо! (Ён павысіў голас і дастаў зпад падшэўкі звязаныя пярсцёнкі.) Вам жа гэта слова сказаць, і пакіне яна мучыцца...
    — Пра каго ты гаворыш! — крыкнуў нецярпліва Паліводскі, не маючы сіл адарваць вочы ад Нявадавых пальцаў.
    — Ласкавенькі мой, любенькі мой, дарагі мой, душою і целам прашу, дастаньце яе з лагера і аддайце мне, каб я мог хоць пачуць, як пахне яе галава — ці пылам, ці мылам, як калі бывала ў яе. Ратуйце яе і мяне цераз гэта... Каб праз вашы вушы да сэрца дайшло... Чалавек жа, нават і акамянелы, не бывае без сэрца. Я так прашу, што аж не ведаю, ці глядзеў я калі на каго з сваім гонарам... Дзеля просьбы мае я нёс сюды цэлы месяц, прапытваў, туляўся...
    Тут ён дастаў зпад падшэўкі крыж і застыў маўкліва. Можа, ён успамінаў, ці не асталося яшчэ чаго, і не бачыў, як Паліводскі раптам збялеў тварам і рукамі зрабіў рух туды да яго. Нявада выпрастаўся і паклаў усё на стол. Поўны вялікага чакання, ён стаў перад Паліводскім і не зводзіў вачэй з яго твару. Некалькі разоў твар Паліводскага зменьваў свой колер: то чырванеў, то зелянеў, то бялеў, то зноў чырванеў. Нарэшце ён як бы абмяртвеў, і вочы быццам ашклянелі. Ён падсеў да стала і глядзеў на крыж, на якім мільгацелі нават у сваёй нерухомасці каменні.
    — Нявіннае дзіця... Можа, там яна дрыжыць ад крыку тоўстага салдата...
    Нявада прыдумляў словы, ён не ведаў, што Паліводскі пражыў жыццё адзін, без сям’і і без дзяцей, і тое, што яму, Няваду, магло быць мэтай, Паліводскаму было нічым. Нарэшце і Нявада змоўк, і маўчанне гэтае, здаецца, навалілася нязносным цяжарам на ўвесь свет. Паліводскі раптам падпёр твар рукамі і прамыляў губамі так, што Нявада ледзь пачуў:	„	„ .	„
    — Позна ўжо... няма... і не трэба! — апошняе слова ён выгукнуў мацней і зноу замыляў губамі. — Жыццё пражыта чорт ведае як... I нічога не ўдалося...
    Губы яго зноў пачалі перасмыквацца, і ён стаў у ранейшай паставе, з рукамі за спіной. Нявада з жахам уздрыгануўся, спазма здушыла яму горла, і ён прахрыпеў:
     Позна? Яе расстралялі?  I ён закалаціўся, як прыгавораны к смерці.
    Паліводскі закрычаў:
     Прынёс позна! Трэба было дваццаць год таму назад!  Паліцэйскі з’явіўся ў дзвярах, падазрона зірнуў на Няваду і ціха сказаў да Паліводскага:
    — Яшчэ просіцца... там увесь час сядзіць. Гаворыць, што яго ўспомняць, каб сказаць, што ён сын Стафана Акаловіча.
    Паліводскі разоў дзесяць засаб перасмыкнуў губамі і ўсім тварам і сказаў:
    — Няхай увойдзе.
    Твар яго як быццам праясніўся. Здавалася, што з думак яго сышло ўжо ўсё, апроч Taro, што папрасіўся сюды. Ён падышоў да дзвярэй, каб сустрэць сына Стафана Акаловіча. Нявада трымаўся, каб не застагнаць, так ціснула яму ў грудзі і горла. Ен аж хістануўся
    430
    КУЗЬМА ЧОРНЫ
    ўбок ад жаху, убачыўшы, што ў дзвярах з’явіўся той самы малады і абарваны, якога ён тады, даўно ўжо, траха не забіў жалезам па галаве. Цяпер ён быў яшчэ горш абарваны і больш быў падобен да абцягненага скурай шкілета, як да чалавека. Паліводскі працягнуў яму руку, а той дзіка азіраўся каля сябе.
     Я сын таго Акаловіча, які меў знаёмства з вамі многа год і да якога, пад Клецак, вы заязджалі...
    — Ваш бацька быў самым блізкім мне чалавекам з усіх...
    — Манго бацьку гітлераўцы павесілі, — сказаў з узнятасцю Акаловіч. — Я не маю дзе галаву прытуліць, за мною, як за воўкам, палююць, дзе б хто ні сустрэў мяне... Увесь свет цесны мне. Дзе ж тая вялікая Польшча? I малое яе няма! Хто мяне адарваў ад таго месца, дзе мне прасторна было?
    Ен задыхваўся. Нявада прыліп плячыма да сцяны. Паліводскі сеў к сталу і ўнурыў твар. Акаловіч пачаў калаціцца, як пасаджаны на пакуту. Паліводскі крыкнуў Няваду (відаць было, што раптам успомніў):
    — Выйдзі! — I ўставіўся сухімі вачыма ў Нявадаў твар.
    Нявада, рвануўшыся з месца, бачыў, як Акаловіч затрапятаў рукой за пазухай і двума крокамі апынуўся перад самым Паліводскім. Нявада застыў на месцы. Акаловіч рвануў з нетраў дзіравае адзежы штосьці малое, цёмнае, чаго Нявада не мог разгледзець. Паліводскі сядзеў унураны. Акаловіч кінуўу яго бок сваю руку. Нявада не паспеў нічога ні падумаць, ні разгледзець. Траскучы гук і дым, і Паліводскі тузануўся ўніз і грукнуўся аб падлогу, галавою пад стол. Акаловіч пераскочыў цераз яго і рынуўся ў акно, але адразу ўзаскочыць на падаконнік не мог, а паспеў яшчэ прыткнуць да сцяны крэсла і тады ўжо кінуцца на двор. Нявада не паспеў апамятацца. Паліцай утрапёны і перапалоханы, сыпануў у пакой кулямі, але ў самы пакой не ўбег і закрычаў. Нявада падбег да акна і толькі цяпер заўважыў, што рука ў Паліводскага адкінута зпад стала па падлозе на праход паміж сталом і акном. Паліводскі быў мёртвы — толькі цяпер уцяміў Нявада. Ён шпарка апынуўся на акне, і, трымаючыся за падаконнік, гупнуў нагамі на зямлю. Як у спёку смага, яго мучыла прага хутчэй аддаліцца ад гэтага месца, да якога ён ішоў цэлы месяц і якое стала яму цяпер страшным і агідным. Ён пабег куды вочы глядзелі і заўважыў, што пад нагамі ў яго мокрая трава. Задыхаючыся, ён бег у цемень ранняй ночы, чуючы, як бяда завязвае яму свет, і смутак, оольшы яшчэ, як калі раней, цісне яго ў зямлю. Ён не меў пачуцця таго, ці многа ён прабег. Сэрца распірала яму грудзі. Ён пайшоў павальней, і кожная нага здалася яму стопудовай. Колькі жыў ён на свеце, ён яшчэ не быў у такім жаху. Гэта была яго апошняя думка. Ззаду пачалі зноў страляць. Штосьці падобнае на кулямётную чаргу пачало абзывацца за ім разпоразу. Ён упаў на зямлю, перачакаў і ўстаў, і зноў пайшоў. На пятым кроку зноў трэснула і стукнула ззаду. Яго тузанула ў спіне. Ён упаў у той жа момант, адразу. Ён быў мёртвы ўжо ў момант, калі дакрануўся грудзьмі і тварам зямлі.
    Акаловіч выйшаў на ўзлессе з палявой цаліны, калі яшчэ як мае быць не развіднела на наступны дзень. За ноч ён прайшоў нямала дарогі. Первовае ўзбуджэнне зрабіла яму лёгкімі ногі. Але ніколі яшчэ ён не меў такога страшнага выгляду. Вочы, як промні, здаецца, яны палалі і кожную секунду пераменьвалі сваё месца на твары. Здавалася, што гэты чалавек зараз пёрагарыць і ператлее ад таго, што з’ядае яго з сярэдзіны. 3 адной нагі ў яго згубіўся чаравік, у другім валачылася падэшва. Вышэй кален ён быў мокры, без шапкі і з распаласаванай напалам калашыной нагавіц да самай паясніцы. Ішоў ён няроўна. To ледзьве цягнуў ногі, то ўваходзіў у подбег. Дзіка азірнуўшыся на ўзлессі, ён стаў, пачаў глядзець угару і прыслухоўвацца. Але гэта было так сабе. Нічога нідзе ён не заўважаў, бо неўзабаве ўжо быццам смела прысеў на мокры камень, але ненадоўга. Праз паўгадзіны ён ужо ішоў нейкаю лясною сцежкаю, і, напэўна, сам не ведаючы куды. Раптам выбілася зза тумаіювага засцілу сонца, чырвонае, круглае і вялікае, у прасвецці паміж дрэў яно стаяла, як аглядальнік зямлі. «Усход! Там усход! А супрацьлеглы яму захад! А на захадзе, адгэтуль на захад, родны дом, і клён той, і, можа, хоць адзін які яшчэ знопдзецца там блізкі знаёмы твар. Можа, там яшчэ гаварыць будзе з кім, доўга, штодзень, аб былым маленстве, аб колішніх надзеях...» Ён сціснуў зубы яд крыўды і нянавісці. I дзіўна. Яго надзея не спраўдзілася. Тое, што Паліводскага ўжо няма жывога, не дало яму палёгкі. Безнадзейнасць і чорны смутак душылі яго. Але ён павярнуўся плячыма да сонца, якое ўсё вышэй усплывала ў неба. «Ісці ад сонца — дык прайсці на захад». Ён як бы працверазіўся. Ён стараўся ўжо разабрацца, куды ж завялі яго за ноч ногі? Мясцовасць была незнаёмая. Лес, поле, вада ў лагчынах, крыклівыя вароны, скрыжованыя сцежкі цераз поле, і чалавек нейкі.
    ___________________________________КУЗЬМА ЧОРНЫ_______431
    Гэты чалавек стаяў у нізкіх зарасніках на мяжы поля і лесу і відзён быў увесь ад пояса. Ён быў так блізка, што Акаловіч выразна заўважыў, што ён даўно не галіўся. Адзін на аднаго яны глядзелі, і той раптам гукнуў:
    — Эй, хто ты, падыдзі сюды!
    Акаловіч нехаця і з такім адчуваннем, быццам сэрца яго ў грудзях адарвалася ад свайго месца, падышоў да чалавека. Той адразу прыцэліўся ў яго з аўтаматычнай вінтоўкі, кашлянуў мокра і хрыпла і сказаў захалоджаным голасам:
    — Хто ты!?
    Акаловіч уныў і варухнуў губамі.
    — Ну, кажы, хто ты? Ну! Шпіён фашысцкі, ходзіш тут, віжуеш!
    — Нашто ж тут ім шпіёны, калі яны тут... — стараючыся гаварыць развязна і з нуднай усмешкай адказаў Акаловіч.
     Калі яны тут? He яны тут, а мы