Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
уны. Тут, на дарозе, пахла ўжо дымам і гарэлым дрэвам і чуўся дзікі лямант. Проста на Лізавету з усіх сіл імчалася сука. Лізавета пазнала яе не з масці, а з усяго выгляду. Сука была ўжо без шэрсці, уся абсмаленая і абсквараная. Яе адцягненыя шчанятамі цыцкі абвугленыя, і ўсё чэрава было падобна на абсмаленую дошку. Зад яе быў высквараны і ад бягі патрэскаўся і змочваўся крывёй. Ад яе тхнула гарэлым мясам. Дагнаўшы Лізавету, сука ўпала на зямлю, і, валакучы зад, дапаўзла да ног апанованай утраценнем дзяўчыны і зноў заенчыла і заскуголіла. Вялікія вочы яна ўставіла ў Лізавецін твар, і здавалася, скогат яе чуцён на ўсё шырокае наваколле. Лізавета пабегла. Адбегшыся, яна
434 КУЗЬМА ЧОРНЫ
азірнулася і ўбачыла, што сука ляжыць і дзярэ лапамі зямлю, а агонь і дым удалечыці пачалі ападаць. Подбегам Лізавета дайшла да вялікага шляху, спынілася апанованая одумам, паглядзела ў залітую сонцам прастору і зарыдала. Пайшла яна шляхам у той бок, з якога так доўга бралася сюды, да бацькавай хаты. Да самай ночы, і ўсю ноч, і палову наступнага дня яна ішла і выйшла на большы шлях, і ўсё ішла. I ўвесь час душу яе ціснулі гора і смутак. Так дайшла яна да малога скрыжавання і ўвайшла ў лес. Яе дагнала і пачала мінаць невялікая калона нямецкіх танкаў. Танкі ішлі адзін за адным на вялікай разлегласці. Яна перастаяла іх усе, стуліўшыся за дрэвам. Ужо і гул іх знікаў. Яна рушыла далей, ужо выразна дайшоўшы да думкі вярнуцца туды, дзе прайшло яе маленства, і там шукаць бацькі. Пачаткі нейкай надзеі нараджаліся ў яе. Яна ішла, і ўсё недзе гуло. Яна думала, што гэта ад тых танкаў наперадзе. Раптам забразгала ззаду. Яна азірнулася. Танк стаяў пасярод дарогі. 3 яго выйшаў танкіст і махаў ёй рукой. У яе заныла сэрца. Танкіст пайшоў проста да яе. Усміхнуўшыся, ён узяў яе за локаць і тузануў ісці за ім. Ён падвёў яе да самага танка і паказаў рукой, каб яна ўлезла ў сярэдзіну. Яна стаяла моўчкі. Ён прыўзняў яе пад пахі і ўсадзіў у танк. Там быў яшчэ адзін немец. I той ранейшы ўлез следам за ёю. Танк рушыў у ход. Два танкісты і яна цесна сядзелі адзін пры адным. Танк быў напакован жаночым адзеннем і абуткам. Раптам танк спыніўся. Танкісты пачалі штосьці шпарка гаварыць паміж сабою. Было падобна, што яны спрачаюцца. Нарэшце, адзін з іх вылез з танка, а другі пасядзеў, памаўчаў, быццам да чагосьці прыслухоўваўся. I пацягнуў Лізавету да сябе. Яна хацела адшатнуцца, але танкіст трымаў яе моцна. Твар яго быў як набрынялы, і кадык выпіраў з расшпіленага мундзірнага каўняра. Яна тузанулася і дакранулася зубамі да яго горла. Ён выцягнуў шыю. Яна рванулася да яго горла зубамі. Ёй здавалася, што рот увесь напоўніўся. Як мага, яна ціснула зубы, усё болып і больш. He могучы апамятацца ад вялікай трывогі, яна змагалася яшчэ і з рукамі, якія адпіхалі яе. Чуючы, што ўласнае сэрца гатова разарваць і задушыць яе, яна ўсё больш сціскала зубы, чула, як гвалтаўнік захроп і як ёй пырснула ў твар.
— Э, э, Генрых! — пачаўабзывацца той другі дзесьці за танкам. Яна шатнулася і з нейкага інстынкту хапіла зпад яго падол светлай жаночай сукенкі і два разы шмарганула сябе па мокрых губах. He трапляючы дрыжачымі і аслабелымі рукамі куды трэба, яна, з яснай думкай, адарвала ад танкіста тры гранаты, якія добра бачыла ў бялявым святле, што падала сюды.
— Генрых! — моцна сказаў за танкам другі і нешта засвістаў. Свіст яго пачаў аддаляцца. Яна вылезла з танка, са страхам шукаючы вачыма немца. А ён стаяў за дарогай і ачышчаў рукаў ад засохлай гразі. Ён убачыў яе, штосьці сказаў і паказаў пальцамі сабе на грудзі. Тулячы пры боку гранаты так, каб не бачыў іх немец, яна пайшла ад танка ў лес. Немец закрычаў, шпарка падышоў да танка і зазірнуў у сярэдзіну. Яна збялела тварам, ледзьве перадыхнула, шпурнула гранату да немцавых ног. Калі яна апамяталася, абсыпаны зямлёй танк стаяў на месцы, каля яго была яма і цераз дарогу, паміж двух дрэў, ляжала немцава рука. Яна шпурнула пад танк дзве гранаты зараз. Танк падняўся адным бокам угару, а другім асеў у зямлю. Зад яго палаў і пасля атух. Так ён і астаўся стаяць адным бокам. Лізавета подбегам пайшла, думаючы пра тое, што з кожным крокам яна аддаляецца ад гэтага месца. Так мінула яна вялікую бярозу з першымі жоўтымі лісткамі на ёй і ішла ўсё далей. Пасля гранатных узрываў пад танкам гэтае месца на доўгі час зноў аставалася ціхім і пустым. Толькі пасля таго, як у суседняй акрузе Акаловіч забіў Паліводскага, гэты.м месцам зноў пачалі праходзіць нямецкія танкі. Бяроза тады стаяла зусім ужо голая, і зямля пад ёю пачынала прымярзаць. У тыя часы на гэтым месцы з’явіўся старэйшы PyeTay Шрэдэр у выглядзе такім жа дзіўным, як і страшным. Гэтае новае падарожжа яго пачалося і скончылася вось як.
Перабродскі лагер апусцеў бадай што больш як на палавіну да тых дзён, калі Ракуцькава жонка пачала выгалошваць сваё гора і калі Лукашэвічава Ліза як бы адчула сябе лепш ад свае крываўкі і сядзела дзень і ноч на зямлі каля слупа з позіркам, які мог скалынуць душу кожнага.
Многа людзей з лагера немцы адправілі на работу. Ночы былі ўжо доўгія і халодныя, але днём яшчэ грэла сонца і пад ім вяў і запыльваўся трыпутнік і спарыш на сцежцы, па якой уваходзілі ў лагерную загародзь. Тая ноч, якую Ліза ўсю праседзела з накіраваным у прастору позіркам, была нешта вельмі халодная. Перад самым рассвітаннем Ліза прыпала шчакой да слупа. Можа, гэта было самаашуканства, але ёй здалося, што так цяплей. Узбуджанне нерваў у яе павялічвалася. Позірк стаў вастрэйшы і стаяў на мяжы з адчаем. Яна не заўважала, як зашарэла ноч і неба на ўсходзе пабялела. He вывелі яе з забыцця і
КУЗЬМА ЧОРНЫ
435
частыя выстралы. Немцы для смеласці часта тут стралялі. Пасля пачаў гарэць знадворку ад агароджы, у полі, салдацкі барак. Агонь выбухнуў так высока, што тут, на зямлі, стала відно, як у сонечны дзень. Ліза ўсё сядзела і раптам убачыла: сюды пабеглі людзі. Па той бок агароджы немец упаў. Яна ўсё глядзела туды і не магла здагадацца. Позірк яе аставаўся яшчэ ранейвіы. Праз разгароджанае месца сюды ўбег Ракуцька з аўтаматам. Твар яго быў чырвоны, і вочы свяціліся белым полымем. Перад ім неяк дзіўна, то задам, то бокам бег немец з паднятымі рукамі і нешта лапатаў. Ракуцька не бег, а імчаўся, неяк калоцячыся, ірвучыся. I раптам яму дарогу загарадзіў Лізін позірк. Ён быццам даўся ў сцяну і на момант застыў аслупянелы. Трэба думаць, што Лізін позірк уразіў яго з найвялікшай сілай. Можа, і гэта напэўна так, тут было закранута балючае месца яго душы. Можа, наяўны прывід Лізаветы паўстаў перад ім. Ён увесь як бы закалаціўся перад Лізіным позіркам. У наступны момант ён пракрычаў немцу:
— СтойІ Падай!
Немец угнуў галаву і рынуўся яму ў ногі. Можа, ён хацеў збіць сабою Ракуцьку з ног. А можа, ён шалеў ад страху. Ракуцька хапіў яго за плечы, і, можа, нават тады, калі апошні раз ён глядзеў на свайго малога Тамаша ўночы пад навальніцай, у яго не было такога вялікага ўтрапення. Душа яго калацілася, і думка ўзнімала пакутныя вобразы мінуўшчыны. Уся істота яго прагла расплаты. Немец ляжаў у яго пад нагамі. Руляю аўтамата ён раструшчыў яму твар і адчуў яшчэ большую прагу сеяць смерць. Можа, якраз у гэты момант у ім нарадзіўся той чалавек, што блізкім часам узвысіў сваё імя, пасля чаго Лізавета пачула пра яго і прыйшла да яго. Цяпер ён падбег да Лізы. Яе позірк з’іначыўся ў гэты момант. Тонкая і хісткая, як травіна ў суш, яна разам з ім пайшла ў натоўп, дзе раптам загаласіла Ракуцькава жонка і закрычаў Тамаш:
— Хто можа біцца! Хто хоча зброю?
А пасля Тамаш сказаў усё невядомым Лізе людзям:
— Кіруйцеся вы на гэты маёнтак, дзе немец, забірайце ўсе коні і вазы і назад сюды! Тут многа хворых.
У гэты момант толькі яшчэ заружавела неба на ўсходзе. Калі ж узышло сонца і паднялося так, што цень ад хвоі быў толькі напалову даўжэйшы за яе, людзі ціха пачалі выходзіць адусюль з поля і збірацца ў адным месцы за старым паркам. Нямецкі салдат ляжаў там у дрэвах з прабітымі штыком грудзьмі. Густаў Шрэдэрстарэйшы чакаў у гэты дзень прыезду сваііго сына. Ён хадзіў навокал дома. Калі грунуў першы залп з вінтовак і закрычаў каманду сваім падначаленым старшы паліцай, Шрэдэр выйшаў за глухую сцяну дома і ўбачыў многа людзей паміж стайнямі і свірнамі. Душа яго заныла, і ён пачаў беспарадна азірацца. Як і кожны дзень, у Гертруды быў дрэнны настрой. У незашнураваных чаравіках яна хадзіла па пакоі і падлічвала, праз колькі гадзін можа прыехаць яе сын. Ёй здалося падазроным, што па малым дворыку перад домам нешта занадта часта прабягаюць людзі. Залп з вінтовак яе ўстрывожыў не больш, як і заўсёды: салдаты і паліцаі тут часта практыкаваліся ў стральбе. Яна зазірнула ў памежны пакой, дзе павінна была быць служанка, тутэйшая жанчына, ціхая і працавітая, якая ўсё тужыла аб сваім мужу, які мабілізаваўся ў армію ў першыя дні вайны. Яна збіралася прасаваць і ладзіла ля акна прасавальную дошку. Гертруда сумна на яе глянула і, цераз дзесятае ў пятае трапляючы на пакалечаныя рускія словы, папрасіла жанчыну пайсці даведацца, чаго па двары ходзяць людзі. Жанчына нічога не зразумела, але выйшла сама, з свайго жадання. Гертруда асталася чакаць адна ў пакоі. Раптам у дзвярах паказалася служанка. На злёгку васпаватым твары яе было штосьці падобнае да ўсмешкі.
— Партызаны! — крыкнула жанчына, ідучы далей у пакоі.
Гертруда закруцілася па пакоі, не могучы нават падаць голасу. Жанчына хапіла прасавальную дошку і дала ёю Гертрудзе ў плечы. Гертруда пабегла ў дзверы, чуючы за сабою рогат жанчыны. Збягаючы з ганка, яна пагубіла з ног незашнураваныя чаравікі і босая, колючы з непрывычкі ногі і абдзіраючы іх, выбегла за дом і ўбачыла там салдата на зямлі з доўгім і тонкім нажом у жываце. Тронак ад нажа высока тырчэў над мёртвым салдатам.
— Густаў! — закрычала Гертруда і адна пабегла ў поле дарожкаю паўз сад. Многа галасоў чула яна за садам. Там ужо людзі запрагалі ў вазы коні. Густаў дагнаў Гертруду ў чыстым полі, у вельмі нізкай лагчыне, падобнай на я.му. Высока на яе краях рос крушыннік, зрэдку было яшчэ на ім жоўтае лісце. Гертруда плакала і малілася. Густаў моцна трымаў яе пад плячо. Ступені яе ног былі ўжо спрэс у крыві. Доўга ўзыход