• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ымай нас, ручай, I вядзі па вадзе нас далёка,
    452
    АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
    I кустамі з бакоў засланяй Ад нямецкага вока.
    Камісара нясём мы, і ты Так зрабі, каб ён выжыў, Каб гусцейшымі сталі кусты, Каб раслі яны вышай.
    Мы нясём яго на шынялі, Ты спрыяй нам, дзе можна, Ты варожыя патрулі
    Абмінай, абыходзь асцярожна.
    Сцяг брыгады нясу я, ручай, Што памёрла сягоння, — Ты вядзі нас у пушчу, хавай Ад бяды, ад пагоні.
    Меле жвір і гаворку вядзе, He спыняе работы Бесклапотны ручай.
    Па вадзе
    Ціха хлюпаюць боты.
    He відны за сцяною чаротаў, За ранішняй парай Дзве спіны, і дзве каскі, і ботаў Дзве роўныя пары.
    Горка ім, людзям тым!
    I адзін з іх не верыць зусім, Як не вераць дарослыя казкам, Што яго гэта боты і каска, Што ўцякае з мястэчка свайго I не дасць сабе рады, Што за пазухай у яго Сцяг ягонай брыгады, Што той сцяг ён з сябрамі нясе I што мала іх, мала, Што забіты таварышы ўсе Што брыгады не стала.
    Хто сказаў? Ён паверыць не хоча У словы такія,
    Бо чаму, як заплюшчыць ён вочы, Стаяць, як жывыя, Маладыя, суровыя, Гарадскія, вясковыя Дзецюкі... баявая сям’я?
    Чалавек гэты — я.
    Так, не веру, не верыцца мне Hi вадзе, ні чаротаў сцяне, Hi таму, што ручай безназоўны Да бору прывёў нас.
    Безназоўны ручай нас прывёў У сасновую цішу.
    ______________________________ АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ	_ 453
    Мы выходзім з яго туманоў.
    Узыходзім на ўзвышша.
    Камісар у прытомнасць прыйшоў. — Выжыў, — ціха сцвярджаю я, — Выжыў...
    Перавязваем рану яшчэ раз, Паклаўшы на верас.
    Каб пазбыўся ён смагі, Піць даю яму з флягі.
    Мы гадаць тут не будзем.
    Быў рады ён нам ці не рады?
    Ці пазнаў ён, што мы — гэта людзі 3 ягонай брыгады?
    У вачах не знайшоў я адказу, Ён закрыў іх адразу, Ён закрыў іх, як быццам Зноў хацеў і заснуць, і забыцца.
    У вячыстым спакоі
    Шумелі і сосны, і хвоі, He свісцелі варожыя кулі. Мы таксама заснулі.
    4
    Жыў ляснік са сваёй леснічыхай Каля завадзі ціхай,
    Каля возера ў пушчы глыбокай Ад вёсак далёка.
    3 пушчы гэтай, вядома, 3 лесніковага дома, Ёсць дарогі ў паселішчы тыя, Дарогі лясныя.
    Зараслі яны з часам імхамі,
    Травою, Грыбамі, — Карыстаўся ляснік імі зрэдку I ўзімку, і ўлетку.
    Больш за ўсё ў кірмашовыя дні Праязджаў ён па іх на кані, А па справах службовых, прыватных, Па неадкладных
    Карыстаўся дарогай другою — Азёрнай вадою.
    Жыў ляснік са сваёй леснічыхай Каля завадзі ціхай.
    Камісара да іхняга ганку Мы прынеслі на ранку.
    Для яго папытаўся вады я, —
    У нас яна выйшла,
    I бярозавіку гаспадыня Падала нам увішна:
    454 АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
    — Піце, родныя, піце, Таварыша ў хату нясіце.
    Вострых кос восем штук Леснікова хавае застрэшша. Хіба ён для сваёй пары рук Косы тыя развешваў?
    Мы траву каля возера косім 3 лесніком, не пытаем...
    Пяць сыноў альбо восем Было ў лесніка — мы не знаем
    I не станем пытацца ў яго, Бо не бачым з іх ні аднаго, Бо ці прыйдуць з вайны Лесніковы сыны, Мы не знаем, — Таму не пытаем.
    Бачыць нашы ляснік мазалі, Твары нашыя ў поце, І~ён знае: на іншай былі Увесь час мы рабоце.
    Моўчкі ён за касою ідзе. Свішчуць косы стальныя. Працавалі мы дзе I займалі пасады якія?..
    Ад яго мы пытанняў такіх He пачуем, Знае ён, на пасадах былых Мы цяпер не працуем.
    Нас азёрныя вабілі далі, Зязюлі ўвесь час кукавалі, Быццам дрэвы лічылі, лічылі, Камісара лячылі.
    3 камісарам у нас
    Пры сустрэчах маўклівая змова: Аб брыгадзе ўвесь час Між сабой не гаворым ні слова.
    Так змаўкае сям’я
    Аб памёршым ці сыне, ці браце, Дарагое імя
    Доўга не вымаўляецца ў хаце.
    А навошта трывожыць ім боль, — Родны іх пахаваны, — Сыпаць горкую соль Успамінаў на свежыя раны?
    Гонім прэч мы ўспамін, Нежаданы ўспамін, нечаканы, Прэч, бо ў нас не адзін, He адзін чалавек пахаваны...
    Толькі лішніх трывог
    He пазбылася наша сям’я ўся, —
    АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
    455
    Утрымацца Зарудны не мог
    I пра сцяг запытаўся: Сцяг я вынес ці не?
    — Так, я вынес... яго берагу я.
    — Пакажы.
    Што рабіць было мне?
    Паказаў яму сцяг... I шкадую. Перад ім разгарнулі мы сцяг, Яркі, горды, і ў горы
    Патрымаў ён яго на руках, — Хоць слабы быў і хворы, I заплакаць гатоў, ды ад слёз Утрымаўся, прыўзняўся з пасцелі I сказаў мне ледзь чутна: — Вынось
    Сцяг брыгады... — Мы моўчкі сядзелі. Ссунуў чорныя бровы, Суровыя бліснулі вочы: — Я на вецер, — адрэзаў ён, — словы Кідаць не ахвочы...
    У дарогу збірайцеся, строгі Аддаю вам загад.
    Усю хату падняў ён на ногі; Гаспадыня з шуфляд Дастае нам дарожныя рэчы, Нібыта матуля.
    Прымяраю, ці ўзлезе на плечы Ватоўка, кашуля.
    Мусіць, сына гарнітур рабочы Дае мне старая...
    А куды мы ідзём сярод ночы, Яна не пытае.
    А чые гэта рэчы, чые, Гаспадыня Праскоўя?
    Хто насіў? He спытаўся ў яе, He спытаў пра сыноў я.
    Я спіною да лямпы стаю, Зноў у штацкім адзенні, На падлозе я не пазнаю Свайго ўласнага ценю.
    Дакументы былыя схаваны У адзежы вясковай.
    Сцяг брыгады зашыты старан на У ватоўцы.
    Ісці мы гатовы.
    Чутны стогны Заруднага, Яго кідае ў холад і жар. «Як пакінеце тут яго? — Ціха звініць самавар. — Гэта вашыя зборы Яго даканалі зусім...» Раніцой яшчэ горай
    456
    АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
    Заруднаму стала.
    Сядзім
    Моўчкі мы за сталом.
    Гаспадыня частуе нас чаем.
    Дзень ужо за акном.
    Ворчык рвецца пайсці.
    — Пачакаем...
    Дні міналі, мінулі.
    Адкукавалі зязюлі.
    Мы ў смаляныя лодкі сядалі, Нас клікалі далі.
    Сэрцы вабіла возера Даллю ружовай і сіняй.
    Вечар быў.
    Перавозілі
    Нас гаспадар з гаспадыняй. Праплывалі лясы, паплавы — Берагоў панарама.
    Камісар палкавы 3 намі ехаў таксама. Мы яго пачакалі.
    Ён гэтаму рады.
    Мы ў згодзе.
    Вось і лодкі прысталі.
    На бераг усе мы выходзім.
    У суровай цішы
    Абняла па чарзе нас Праскоўя: — Праважаю вас, таварышы, Нібы родных сыноў я...
    — Кінь ты плакаць, старая, — Няёмка, відаць, лесніку, А ў самога скупая Выбягае сляза на шчаку. Развіталіся з намі.
    Пайшлі.
    Селі ў лодкі пустыя.
    Праз кусты і палі Сцежкі нас павялі Палявыя.
    5
    Месяц сцежку ў дубняк Залівае халодным праменнем; He магу аніяк
    Я з уласным асвойтацца ценем, Недаверліва сам на сябе Паглядаю я збоку.
    Адвыкаць мне патрэбна цяпер Ад вайсковага кроку.
    Крокі полем і лесам Друкую я пад псеўданімам. Быў я Рыбкай Алесем, А стаў — Палыном Нікадзімам. Так, цяпер я — Палын, А таварыш мой — Ворчык Мікіта, А Зарудны — Смірноў. He адзін Я іду каля жыта.
    АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
    457
    Пакасілі яго кулямёты, Усё пакасілі,
    А тупыя фашысцкія боты Яго малацілі.
    Танкі гусеніц жорнамі Жыта пасля памалолі, Коні потныя, чорныя Хлеб замясілі на полі.
    Кроў была ім дражджамі, Палілі агнём і жалезам, I ляжыць камянямі
    Хлеб з пякарань фашысцкіх за лесам. На дарозе ляжыць каравай, Як на белым абрусе, Хлеб дармовы, бяры і кусай, — Можа, з гора і ўкусіш.
    Трох нас полем ішло, Гурт рашучы, хаця невялікі. Уваходзім мы смела ў сяло, Чуем гоман і крыкі, 3 вокнаў шлях залівае святло, Чутны гукі музыкі.
    Дакументы ў кішэні ляжаць, He баімся нічога, Сведчыць подпіс і сведчыць пячаць, Што ідзём мы з астрога, А захочуць арыштаваць, — Немалыя мы, дзякуй богу...
    Мы распытваем каля ганку Аб вяселлі сялянку:
    Ладзіць гэта вяселле Мядзведскі — Прыслугач нямецкі.
    Ён судзіўся калісь за падпал Птушкаводчае фермы.
    Стаў ён старастам, хату прыдбаў, I балюе цяпер ён...
    За Мядзведскага замуж ідзе Пад пагрозай дзяўчына, Бо бацькі яе ў лютай бядзе, Сын — бядзе той прычына. Камуніст ён.
    Мядзведскі бацькам Пагражае даносам. Замуж мусіць пайсці іх дачка Пад смяротнай пагрозай.
    Б’ецца з ворагам сынкамуніст У Чырвоным войску.
    На вяселлі іграць гарманіст, He згадзіўся, Iвёска
    Аб'явіла таксама байкот — Пуста ў хаце.
    Ад бацькоў адвярнуўся народ, Ад сватоў і ад сваццяў.
    458 АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
    — Мы, — гаворыць кабета, — стаім I глядзім, бо цікава Нам даведацца, чым
    Гэта скончыцца справа.
    Мы заходзім у хату. Гасцей Мы вітаем з парога.
    Сам Мядзведскі ідзе да дзвярэй. — Што за людзі?
    — 3 астрога.
    — Калі ласка, — крычыць нам, — сюды, — Да стала запрашае, —
    За здароўе, — крычыць, — маладых. — Чаркі нам налівае.
    — Будзем піць па парадку За здароўе нявесты тваей, За здароўе спачатку...
    — Маладой!.. — Маладой!..
    Мы на твар маладое глядзім: He відно ні крывінкі, Быццам тут не вяселле зусім, А памінкі...
    Тут па струнах скрыпач
    Водзіць светлым смычком пад прымусам, He «Лявоніха» сцелецца — плач Над вясельным абрусам.
    Гэта што за музыка такі, Што за скрыпка такая? Для гасцей на вяселлі дачкі Родны бацька іграе.
    Што ж, музыка, твой смык Ходзіць сёння няўдала і вяла? Ці іграць ты, музыка, адвык, А ці выпіў ты мала?
    Ці хаваеш дачку — Ад галошанняў струны аглохлі, Ці на светлым смычку Твае слёзы яшчэ не засохлі?
    Кінь ты, браце, Пілікаць у хаце Нямецкага зяця, Павядзі смычком басавіта, — Скача Ворчык Мікіта! Ён скідае ватоўку, зірні, Скача, як на вяселлі, Скача так, як у лепшыя дні Па ўсіх вёсках умелі. Скача, можа, за сотню ног, Плешча гулка ў далоні. Людзі з ганка ідуць на парог — Шкода, што без гармоні!
    I дзяўчаты становяцца ў кут,
    АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ 459
    Падпяваючы шчыра, Нібы ўсе яны тут На вяселлі свайго брыгадзіра, Нібы ботаў фашысцкіх сяло Аніколі не чула, Быццам сонца ўзышло, Ноч мінула, мінула...
    Кліча ранак і жней, і сярпы На прастор свой бясконцы Жаць прастор залаты — Жыта колеру сонца.
    Зноў вясёла звіняць ручаі;
    Глушыць радасным крыкам Перапёлка лугі і гаі, Ці ты чуеш, музыка?
    Рад Мядзведскі,
    Хоць п’яны, Але ўсхваляваны — Весялосці паўнюткая хата, Мы ва ўсім вінаваты. — Так і быць! — Абяцае ён нам Паліцэйскіх пасады.
    — Па рукам? — ён крычыць.
    — Па рукам.
    — Рады службе? — пытаецца.
    — Рады.
    I выходзіць на хату ён:
    — П’ю
    Я за жонку сваю!
    А другую чарку За сваю гаспадарку, За гасцей застолле, За ўласнае поле, Каб грэчка цвіла, Каб рэчка цякла, Каб жыта над ёю Вілося трубою...
    I сціскае ён кулакі,
    I малоціць у грудзі:
    — Салаўкі, — ён крычыць, — Салаўкі Мяне вывелі ў людзі!
    Ферму я падпаліў? Падпаліў. Прызнаюся вам, людзі.
    Пеўні тыя, што з дымам пусціў, Мяне вывелі ў людзіі
    I выходзіць на хату Смірноў, Наш таварыш Зарудны: — Ты, — гаворыць, — не ў людзі пайшоў. А ў Іуды...
    Табе ўродзіць зямля камяні, А не жыта — у жніўныя дні. П’ю я чарку за маладую, I не шкадую, П’ю другую чарку ізноў я За яе здароўе, За здароўе бацькоў,
    460 АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
    За іх сына, што ў войска пайшоў, П