Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
Разам мора выпілі гарэлкі.
Слых, як звон з высокае званіцы, Слых, як на вадзе кругі ад камня, Слых, як вецер, аблятае светам, Даляцеў да горада да Вільні, Да палаца біскупа Сямашкі.
Аглядаў той дзіўнае тварэнне, Хмурыў бровы.
Што святы айцец благое ўбачыў, Што ўзняло яго гнеў непамерны? Толькі загадаў ён
486 МАКСІМ ТАНК
Самаму Таполю знішчыць твор свой I, пад страхам пекла і пракляцця, Цэлых дзесяць год адбыць пакуты I не брацца за сваё майстэрства. Горка стала на душы Таполі. Кажуць людзі, што пакляўся ён Двум не дараваць грахоў прад смерцю: Біскупу Сямашку I яшчэ яловаму суку, Што век шкодзіў, Псуў яго майстэрства. Дзесяць год! За гэты тэрмін дрэва Дзесяць раз убор зялёны зменіць, Дзесяць пакаленняў салаўіных Выкалыша на сваіх галінах, Дзесяць залатых кругоў адложыць, Як пярсцёнкаў, каля сарцавіны. Што тады казаць пра чалавека? За год дзесяць Люцыян Таполя Шмат пабачыў і бяды і гора, Зведаў шмат зямель ён, пра якія Нат і ў сне не снілася яму. I мо ад тугі па родным краю, Па майстэрству даўнім, на якое Налажыў сваё Сямашка вета, Пасівеў ён і да непазнання Так змяніўся, Што сябры і тыя Пры сустрэчы моўчкі абміналі, Што сам біскуп, He пазнаўшы ў майстры Грэшніка даўнейшага, даверыў Будаваць сваю святыню. Прамінулі вёсны, Леты, Зімы. На узгорку, Між лясоў прадвечных, Дзе растуць дубы, Якія помняць I часы Пяруна з Светавідам, I зуброў даўно заглохлы тупат, Пачала будыніна ўздымацца. 3 долу муляры ўзвадзілі сцены, Клалі камень, падганялі цэглу, А канчаў усё на рыштаванні Сам Таполя. Пад яго рукамі, Бы ад нейкіх чараў, Ажывала нават нежывое, Немагчымае рабілася магчымым: Гнуўся камень, А з звычайнай цэглы, Быццам з бронзы, Паўставалі здані, Рознае страхоцце, Розныя звяры з людскім абліччам. Днём і ноччу Люцыян Таполя
MAKCIM TANK
487
He зыходзіў з рыштавання.
Дума неспакойная жыла ў майстра: Ён хацеў пакінуць пакаленням След жыцця свайго, Сваіх пакут, Сказ пра мары, Пра свае імкненні...
Вось каля вітражаў, На абсыдах Нейкія расселіся хімеры. Гэта — тыя, што хацелі знішчыць, Пагасіць святло у яго сэрцы. 3 іх адны падобны да магнатаў, Да сабак — да панскіх цівуноў, А другія — да дзяцей Лайолы — Хітрых езуітаў, Да айца Сямашкі. Колькі іх!
I ўсе яны з рагамі, 3 зяпамі пачвар, 3 хвастамі гадаў, Лезуць па званіцы і па вежы, Падаюць і зноў клыкі ўбіваюць У каменне,
I паўзуць угору
Па душу, па думку чалавека, Што, як сонца, слепіць вочы ім. Толькі не спыніць палёту думы, I век розуму не пагасіць ім — Чорным сілам пекла;
3 кожнай цаляй ўсё гладзейшы камень, Строма вежа цягнецца ўгару I пад самым небам, Быццам промень ясны, Пераможная ўзнялася над усім. Калі кончыў Люцыян Таполя Твор свой дзіўны, У дзень святога Роха Шмат людзей сышлося падзівіцца, Паглядзець на новую святыню. Біскуп сам служыць прыехаў месу. Але толькі прагрымеў «Тэ дэум», Толькі вочы ён узняў угору, На званіцу, Як пачаў жагнацца, Убачыўшы пякельны карагод. Кінуўся зганяць пачвар, ды толькі He баяцца гэтыя хімеры Hi вады свянцонай, ні крыжа.
А калі пазнаў у іх сваё аблічча I сваіх канонікаў і подпіс Прачытаў на камні: «Люцыян Таполя», — Быццам гром ударыў у Сямашку, Слугі вывелі яго пад рукі, Ледзь жывога у палац завезлі.
Дзесяць дзён хварэў Сямашка біскуп I крычаў, каб прывялі Таполю.
488 ПІМЕН ПАНЧАНКА
На дзесяты дзень памёр світаннем.
А Таполі след згубіўся недзе. Колькі год яго шукалі ўсюды Стражнікі, Манахі, Езуіты.
Толькі дзе прачуюць, што з’явіўся Надзвычайны ўзор яго майстэрства: Скрыпка, новы вытканы узор, Вобраз дзіўны, Песня ці батлейка, Цацкі з дрэва, з гліны ці паліва (Бо на ўсё Таполя майстрам быў), — Налятуць пякельнай чорнай зграяй. Ды ніяк злавіць ім не ўдалося майстра. Жыў Таполя
I вучыў людзей майстэрству, Можа, сто, а можа, болей год. Бо ў народзе, Як ў прадвечным лесе, Дзе ты знойдзеш дрэва, ад якога Шум вясны пачаўся?
Дзе ты знойдзеш!
1946
ПІМЕН ПАНЧАНКА
(1917—1995)
ЖУРАВЫ
Ты чуеш, дружа мой, як плачуць журавы Над зарывам асенніх журавін?
Зіма сцюдзёная іх гоніць з цёплых хатак, Ад родных ніў, ад ціхае ракі.
Праз вір вятроў,
Праз ярасць хваль касматых Ляжыць іх шлях, далёкі і цяжкі.
Шкада мне іх — не вернуцца яны: На поўдні лютуе крывавы бог вайны. Там гнёзды спалены, Там птушаняты знішчаны, Смяротны дым плыве над папялішчамі.
Пад залатымі сонечнымі промнямі He хочацца і птушкам паміраць, I будуць доўга галасамі сумнымі Радзіму жураўліную гукаць.
1939
ПІМЕН ПАНЧАНКА
489
* * *
Кожны з нас прыпасае Радзімы куток, Каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны — Дым над хатай, снапамі прыціснуты ток, Матчын спеў і гароды, прапахлыя кмінам...
Гэта быў сорак першы паларчы год. Прабіраліся мы з акружэння на ўсход.
У аршанскіх лясах на адной з дарог Я пазнаў сярод верасу след маіх ног.
I паклікала родная хата мяне.
Я падпоўз да сяла, калі гаснулі зоркі, Расхінуў асцярожна кусты і знямеў — Каміны... каміны... Дух пажарышча горкі.
Развіднела. А певень людзей не будзіў. Цішыня. Мёртвы попел. Hi стуку, ні груку. Толькі клён, што мой бацька калісь пасадзіў, Грэў на сонцы свае абгарэлыя рукі.
Я схаваў твар у травы. I зямля, як дзіцё, Да мяне прытулілася целам магутным: «Дзе ж ты быў, дзе ж хаваўся ты гэтулькі дзён, Што дамоў не ішоў?» — запытала ледзь чутна.
He прыпомню цяпер, што ў адказ я шаптаў — Ці зямлю суцяшаў, ці пра маці пытаў.
Слоў вуголле злятала з патрэсканых губ, I растоптаны кут быў да болю мне люб.
Наліваліся кветкі сцюдзёнай расой,
I прамыла раса мае сумныя вочы, Каб убачыў я ўсё, каб запомніў усё, Каб я думаў пра помсту і ўдзень і уночы.
1942
СУСТРЭЧА 3 БЯРОЗАЙ
Дарога бегла ў БендэрШах, Сцякала з гор да нізін.
Матор клекатаў у маіх вушах Запар шэсцьсот хвілін.
Ад цішыні я раптам аглух I выйшаў, як п’яны, на луг. Насустрач выбеглі кіпарысы: «Ад нашага сонца, таварыш, прыкрыйся». I раптам, расштурхваючы натоўп Крыклівых паўдзённых дрэў, Бяроза рынулася: «Браток,
Як слаўна, што ўрэшце мяне ты сустрэўі» Схапіў у абдымкі ад радасці я
Бярозу:
490
ПІМЕН ПАНЧАНКА
«Адкуль жа ты ў гэтых краях?» — Я йшла за табой з магілёўскага бору, Бо ведала: будзеш тужыць на чужыне Па мне ты.
«Я йшла цераз пушчы і горы, Мясіла дрыгву ў Кахецінскай нізіне, Глыбокія рэкі пераплывала, Калела ад сцюжы на перавалах.
Паэт мой, чаго ты на поўдні не бачыў — Айвы кіславатай, шакалаў ці кобраў, Багатых пярсцёнкаў ці слёзаў жабрачых? Тут горача, пыльна, тут вельмі нядобра. Хадзем на радзіму!
Там зараз вясна.
Чужынцаў прагналі, баі адгудзелі.
Як травы шумліва ўзыходзяць у нас! Як радасна пушчы гамоняць у нас! Адгэтуль да нас і буслы паляцелі». Мы доўга з бярозай стаялі ўдваіх На нейкай нізіне, ў далёкім Іране, Глядзелі на поўнач з бярозай ўдваіх I так размаўлялі, што горы ў той міг Ад рэўнасці дзікай ў тузе заміралі.
1944
БЕЛЫЯ ЯБЛЫНІ
1
Вясной светлы сок прарывае бяросту I рэкі сплаўляюць у мора свой панцыр. Вясною на елчыных лапах адростваюць Светлазялёныя пальцы.
I гладзяць яліны свой ельнік малы I пацеркі дораць з янтарнай смалы.
Зязюлі варожаць, і кнігаўкі жаляцца, I глушаць усіх салаўі;
I з яблынь расцвіўшых тады нараджаюцца Дзяўчаты на нашай зямлі.
Учора гулялі з маўклівымі лялькамі, А сёння прыбраны каралямі яркімі.
О, белыя яблыні, белыя яблыні, Пялёсткаў шалёны хвалюючы пах! Дзяўчаткі пужлівыя, хлопцы нязграбныя, I хмель веснавы на гарачых губах!
Туман іх не студзіць, і ельнік не колецца, Адны толькі маткі за іх непакояцца.
Пасля сарамліва і горда ім несці Свой лёгкі цяжар у нялёгкі наш свет, * Сыноў і дачок нараджаць ім і песціць, Успамінаючы яблыняў цвет.
А іншыя ў нечым навекі зняверацца, Убачаць цвет яблыні — слёзы навернуцца...
ПІМЕН ПАНЧАНКА
491
2
Вякамі глядзелі жанкі зпад рукі, Чакалі мужоў і сыноў.
I падалі зоркі, нібы светлякі,
У прорвы бязрадасных сноў.
I самі касілі, і самі аралі.
А іх дарагія за іх паміралі.
Бялелі, як цвет той, іх чорныя косы,
I сцежкі у сад зарасталі...
I заўтра, як вырвуцца людзі у космас, Іх гора лягчэйшым не стане.
Мы будзем усе касманаўтаў вітаць, А маткі пякучыя слёзы глытаць.
Глядзець усю ноч ім да ранняй зары
Ў халодныя вочы сусвету
I думаць — ці зорка сягоння згарыць, Ці з сынам любімым ракета.
Ім першым заўсёды марнець і трывожыцца, На сотні трывог іх чаканне памножыцца.
Няма там слупоў верставых і дарог, Няма для прыпьшку абочын.
Сусвет ачарсцвеў і дашчэнту прадрог Без ласкі вялікай жаночай.
А сёння я небу гукаю: не хмарся! Народжаны ў нас жыхары ўжо для Марса.
Мы ўбачым жанчын у няземнай красе іх, Яны — наша шчасце і гора — Планеты заселяць, любоўю засеюць Далёкія сінія зоры.
I недзе у космасе будуць прывабліва Цвісці, як і ў нас, іх дзявочыя яблыні.
1958
ЖЫЦЦЁ МАЁ...
Жыццё маё, ты — як цягнік бясконцы: Святло і цень,
To змрок, то светласць рос.
I людзі зза мільгаючых аконцаў He бачаць ні пакут маіх, ні слёз. . Я добра знаю ныцікаў мізэрнасць, He страчу моцнай веры Ад няўдач...
I тапаліны пах, і шорах зерня,
I над труною горкі матчын плач, I выкрык развітальны паравоза, I галасы з касмічных караблёў, I смех дзяцей,
I ворагаў пагрозы —
Жыццё сваё навек я з вамі сплёў. Мой белы свет,
492
ПІМЕН ПАНЧАНКА
Мой свет цяжкі ды мілы, Я ведаю, як трэба шмат рабіць, Каб нам было бліжэй, чым да магілы, Да шчасця і да сонечных арбіт.
Таму крывінкай кожнай ненавіджу Я раўнадушных, Чэрствых, '
Прагных, Хіжых, Якія, каб паболей адхапіць, Гатовы праўду Леніна забіць.
Гаворыце, што выйшлі вы з народа? Куды? Чаму?
Якой цяпер пароды?
Я са свайго народа не выходзіў, I жыць да скону буду у народзе. Мне сорамна народ агітаваць, Каб людзі больш і больш штодня рабілі, Мясілі гліну, валуны драбілі: Ён ведае і сам, як працаваць...
Жыццё маё, ты столькі мела стратаў, Што на паўстанку ціхім не сысці. Я перад вамі вечна вінаваты, Усе, каму нялёгка у жыцці: Перад калекамі — За ўсе іх пакуты, Перад сінімі рэкамі — За патокі атруты, Перад птушкамі — За браканьераў, Перад памяццю мужных — За чыёсьці нявер’е, Перад старымі — За кніжак убогасць, Перад маладымі — За хлусню дэмагогаў.
I я кажу трывожнаму юнацтву: Жыві і вер, няхай цябе вядзе Чырвоны сцяг, Што вылецеў ў Семнаццатым 3 сэрцаў найсумленнейшых людзей.
1965
ЗЯМЛЯ БАЦЬКОЎ
А на Палессі ўсё нядробна: