• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ў і роў ад болю, ад крыўды, ад злосці, але не гаварыў нічога.
    Маці пайшла ад яго, так і не дачакаўшыся хоць слова.
    Седзячы ў бульбоўніку, ён цераз завалоку слёз зверавата пазіраў як яна ішла да воза, як села і паехала, грозна глянуўшы на яго. «Кеб ты... кеб табе... немач!» — кіпела ў ім няўгольная злосць.
    Паўз малога па дарозе ехалі і ішлі мужыкі, і амаль кожны падсмейваўся з яго бяды: «Што, усыпалі?» Гэта распальвала яго крыўду. Невясёлы, адзінокі і, як мала хто ў свеце, няшчасны, пацёгся ён дамоў пацёгся цераз бульбоўнік, цераз агароды, толькі б нікога не бачыць!..
    ІВАН МЕЛЕЖ
    497
    Калёсы, на якіх сядзелі Васіль і маці, ужо ўязджалі ў лес.
    ...Неўзабаве яны дагналі Чарнушкаў. Можна было б ехаць за імі, аддаючы знак пашаны дзядзьку Цімоху, як старэйшаму, і можа ў іншых абставінах Васіль так і зрабіў бы, але побач з дзядзькам сядзела задзіра Гануля, яго дачка, Васілёва равесніца. Гэтая задзіра ў апошні час Васілю проста жыць не давала, пры кожнай сустрэчы смяялася ці нават здзекавалася з яго. От жа толькі пазаўчора пры ўсіх абсмяяла. «Васіль, а чаму ето ў цябе вочы не адзінакія — адно як вада светлае, а другое — як жалудок! 1 валасы унь — ззаду як не чорныя, а спераду — рудзенькія! Як у цяляці рабога». Стаяла і рагатала пры ўсіх! Каб не праўду казала, яшчэ б нішто, а то ж праўда ўсё — розныя вочы, як на грэх, і валасы ад сонца наперадзе зарудзеліся! Усё нялюдскае нейкае!..
    Ці ж мог пасля ўсяго гэтага Васіль паслухмяна цягнуцца за Чарнушкамі? Ледзь маці ўправілася сказаць дзядзьку Цімоху, іпто, мусіць, будзе задуха, як Васіль, тузануўшы Гуза лейцамі, чапляючы калёсамі за нізкае галлё падлеску, порстка аб’ехаў Чарнушкаў, пакінуў ззаду. Ён знарок не паглядзеў на Ганну, але і не пазіраючы на яе, Васіль адчуваў сябе ў поўнай меры шчаслівым. Вось як ён «абступіў» яе, задзіру.
    ...Тут, калі Васіль быў увесь напоўнен слодыччу адплаты, стары, вельмі пацёрты хамут раптам разышоўся, і аглобля зашоргала па рудых Гузавых нагах. Васіль трывожна саскочыў. Нічога страшнага не было: проста парвалася супоня.
    Васіль хутчэй звязаў парваныя канцы, але калі паспрабаваў, пацягнуўшы з усяе сілы, ці моцна завязаны вузялок, той разышоўся. Прыйшлося зноў звязваць. Калі, паружавеўшы ад натугі, сцягваў супоню на хамуце, побач зарыпелі калёсы дзядзькі Цімоха.
    — Што такое?
    — Супоня... ззаразі...
    Гануля весела зіркнула.
    — Ён... супоню дома забуў!
    Васіль ад такой абразы аж перастаў сцягваць хамут. Калёсы дзядзькі Цімоха, а на іх дзядзька, Хведзька і задаволеная Гануля, прайшлі паўз Васіля і сталі пакрыху аддаляцца.
    — Ну, ты знаеш!..
    Васіль не ведаў, што сказаць.
    — У чужое просо не ўтыкай носа!..
    Ён прамовіў гэтыя словы ціха, больш для маці ды для сябе, каб супакоіцца. I наогул, хіба добра было б яму, няхай і маладому чалавеку, але ж мужчыну і гаспадару, старшаму ў сям’і, звязвацца з нейкай дзяўчушкай? Але ні словы, ні думкі гэтыя не вярталі яму спакою і раўнавагі.
    Васіль ехаў цяпер пануры, паглыблены ў свае думкі. Ён наогул быў схільны да развагі, не любіў вельмі адкрываць сваю душу, асабліва калі ў ёй варушыліся думкі невясёлыя і нядобрыя. Пахістваючыся, крыху горбячыся, хмурачы яшчэ дзіцячы лоб, ён прыгадваў, дзе і калі яна казала штонебудзь крыўднае, думаў, як аддзячыць ёй. У думкі гэтыя хутка ўпляліся іншыя — спачатку пра старую, патлелую ў зямлі супоню, стары хамут, потым пра небараку Гуза, якога калісьці кінулі балахоўцы, не маючы на яго, мусіць, ніякай надзеі. 1 праўда ж, конь тады дадыхаў, і не было веры, што ён яшчэ ўстане на ногі. Колькі з ім папаваждаліся, каб падняць зноў. Ён устаў але як няпэўна ходзяць па зямлі слабыя яго ногі. А што ж з яго карысці, з такога каня, які не мае сілы!
    Калі б быў у Васіля хоць такі канёк, як у Чарнушкі. Таксама не бог ведае што, не раўня таму, якога прывёў стары Корч з мазырскага кірмашу зімою, а ўсётакі конь як конь. Аснова.
    2
    Калі Васіль пад’ехаў да сенажаці, Чарнушка ўжо выводзіў з аглабель распрэжанага каня. Хведзька, прысеўшы наўколенцы, штосьці зацікаўлена разглядаў у траве, а Ганна перакладвала пад калёсы біклажку. Васіль знарок адвярнуўся, каб не глядзець у яе бок, але міма яго ўсё ж не прайшло ні тое, што яна рабіла, ні тое, як яна зірнула на' яго. Зірнула з усмешачкай, і Васілю здалося, што з яе язычка зноў сарвецца штосьці кплівае, крыўднае.
    Яна прамаўчала.
    — Васіль, а мо тут станем? — прамовіла маці. — Разам з імі? Мясцінка, глядзі, якая... Надзелы Чарнушкаў і Васілёвай маці былі побач. Васіль у іншы час так і зрабіў бы,
    498	I BAH МЕЛЕЖ
    як казала маці, — гэта было зручна і выгадна: спакайней было б і за коней, і за калёсы, за якімі назіралі б і Чарнушкі. Але сёння сын панура заўпарціўся:
    — Мясцінка як мясцінка...
    Ён суняў каня далей, крокаў праз трыццаць, ля куста маладога арэшніку. Азірнуўся, акінуў позіркам даволі вялікае, акружанае з усіх бакоў лесам балота. На балоце там і тут кучаравіліся кусты лазы, якія дзенідзе зрасталіся ў цэлыя астраўкі. Але Васіль не даў ніякай увагі гэтым астраўкам, яго больш зацікавіла, што на балоце яшчэ было многа вады, часам цэлыя разводдзі. Вада была і на яго надзеле. «Чорт бы яе пабраў!» — падумаў Васіль.
    Пры ўзлесках усюды стаялі калёсы, завіхаліся людзі. Нямала людзей было на балоце — ужо дзенідзе касілі.
    Стрыножыўшы Гуза, Васіль пусціў яго пасвіцца, вярнуўся к калёсам і выцягнуў касу. Ён развязаў анучку, абгорнутую вакол нажа касы, і, ускінуўшы касу на плячо, перапоўнены гонарам, стрымана, паважна падаўся да сенажаці.
    Маці, маўклівая і паслухмяная, пайшла ўслед за ім.
    — Тут. Нашае — адсюль і унь датуль, дзе калок, — сказала яна.
    Яна магла б і не гаварыць гэтага, бо Васіль і сам ведаў свой надзел, — відаць, ёй проста было няёмка стаяць каля сына.
    Васіль заўважыў на яе твары, у складцы родных губ выраз нейкага шкадавання і вінаватасці і строга прамовіў:
    — Знаю.
    Уваткнуўшы канец касся ў мяккую зямлю, трымаючы моцна рукой тупы край касы, Васіль стаў мянташыць. Адмахнуўшыся ад камароў, коса зірнуўшы на Чарнушкаў, убачыў што Цімох яшчэ корпаецца каля воза, і задаволена падумаў, што пачынае раней.
    ...Хто гэта казаў, што ён яшчэ зялёны касіць? Што яму, быццам, кашы яшчэ многа трэба? Кашы, можа, камунебудзь і трэба, толькі — каму іншаму. Але не яму, не Васілю. Праўду кажуць, што касіць — справа не абыякая, мужчынская справа, тут трэба і сіла, і спрыт, умець трэба. Але ў Васіля ўсё гэта ёсць. Глядзіце, як ладна шыркае ў яго каса, як кладзецца, даўжэе рад!
    «Шшырк, шшырк», — згодна прамаўляла ў лад Васілёвым думкам каса.
    Ён адчуваў, што ззаду стаіць маці, пазірае ўслед, ласкавая і гордая, і ад гэтага ў руках і нагах сілы быццам большала. Разам з маці, акрамя яе, ён адчуваў за спінай яшчэ адну істоту, зусім іншую, чым маці, кплівую і нядобрую, якая, можа быць, таксама сочыць за ім сваім падсцярожлівым позіркам. Што ж, няхай сочыць, яму гэта ніяк не абыходзіць!
    ...Усё мацней угравала. Пот мачыў цвёрдыя, двух колераў валасы, поўз на лоб, абпалены сонцам, засцілаў вочы, цёк на кволыя, яшчэ амаль дзіцячыя грудзі, прыклейваў да спіны ўшчэнт змакрэлую сарочку.
    Каса станавілася ўсё цяжэйшая. Рукі наліваліся ўтомаю, балелі ў локцях і плячах, слабелі, нагам было млосна. Млосць расплывалася і па ўсім целе. Хацелася сесці. 3 цягам часу жаданне гэтае не адыходзіла, а ўсё мацнеяа. Сесці, хоць на купіну, хоць у ваду. Пасядзець трохі, адпачыць, а там можна зноў устаць, зноў ісці.
    Але Васіль не сеў. Ён трываў. Гэта было ўжо не ў навіну — цярпець, адольваць стому, адганяць прываблівую спакусу пагуляць, паленавацца. Зялёны гэты хлопец ужо з найпершага маленства адчуў, што жыццё — не вясёлае, бесклапотнае свята, а найбольш доўгі і клопатны будзень, што трэба цярпець. 3 усіх мудрасцей жыцця ён, як адну з найпершых, уведаў — трывай, цярпі! Усім цяжка бывае, усе церпяць, цярпі і ты!
    ...Толькі калі знямогся зусім, калі дрыготкія, бяссільныя рукі апусцілі страшэнна важкую касу і не маглі ўжо скрануць, уваткнуў кассё ў купіну, падаўся да калёс. Ішоў важка, павольна, цягнучы ногі, што хлюпалі ў вадзе. 3 выгляду гэта быў падлетак, худы, даўгарукі, з тонкай шыяй, а па хадзе, па прыгорбленай постаці — мужчына.
    Васіль ішоў нібы напіцца. Маці, завязаўшы хустку падзявочы, як касынку, — камары ўжо не назалялі, горача, — зграбала траву, абярэмкамі на граблях зносіла на сухое. 3 травы цякла вада, і маці старалася трымаць абярэмак і граблі перад сабою. На сухой пакошы ўжо было крыху разасланай травы.
    Кінуўшы траву, яна зірнула на яго, і Васіль заўважыў, як на твары яе з'явілася шкадаванне. Хмурная, страсянула мокрую спадніцу.
    — Перадыхні!.. Паляжы вунь там, у цяньку... Управімся, нідзе не дзенецца... трава етая.
    Калі ён паваліўся ў траву каля воза, нахілілася, пяшчотна пагладзіла па галаве.
    ІВАН МЕЛЕЖ
    499
    3
    Пад вечар стары Чарнушка і Васілёва маці сабраліся ў сяло. Маці трэба было ехаць, каб накарміць Валодзьку, падаіць карову, дагледзець гаспадарку. У Чарнушкі ж дома была хворая жонка.
    Хведзька і Ганна заставаліся начаваць на лузе. Заставаліся тут і біклажка, і каса, і латаная світа — нашто ж вазіць тудысюды без прычыны!
    — Трымайся каля Васіля, — наказаў Чарнушка дачцэ, сеўшы на калёсы. — I ты, Васіль, глядзі за імі. Дзеўка, яна — дзеўка. I малое...
    Маці, здаволеная тым, што Чарнушка ўзяўся падвезці, ахвотна падтрымала:
    — Жывіце дружненько!
    Васіль прамаўчаў. Але калі калёсы схаваліся ў лесе, ён адчуў, што нічота горшага, як застацца аднаму з Ганнаю тут, нельга было б і прыдумаць. Лепш бы і ён паехаў дамоў, чым вярэдзіцца тут. з ёю!
    Васіль знарок паказваў, што быць з ёю — яму як кара. Ганна сціпла маўчала, але яму бачылася, што яна таксама не рада такому таварыству. Стаяць, маўчаць з ёю было, як ні з кім, няёмка. Васіль не вытрываў: паказваючы, што ў яго поўна галава клопатаў, раптам рынуўся да Гуза, які стаяў каля арэшніку.
    Хлопец звадзіў каня да азярца, амаль ушчэнт зарослага асакою, напаіў. Да азярца было з вярсту, і пакуль вярнуўся — на балота леглі першыя поцемкі. Павеяла сырасцю, стала халаднавата. Наводдалек у лазе пачаў збірацца туман.
    «Жывіце дружненько!» — успомніў Васіль матчыны словы, убачыўшы Ганну, якая штосьці гаварыла брату. «Дружненько — і скажа ж, ейбогу!..»