• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
     Ахрэм, устань... — паварушыла яна мужа за плячо. Грыбок, сапучы, неахвотна падняўся, са смакам, уголас пазяхнуў, пачухаўся. У хаце было душна і цёмна. Шоргаючы непаслухмянымі босымі нагамі па халаднаватай глінянай падлозе, ён паплёўся да нізкага акенца. Спрасонку выцяўся аб рог вушака, вылаяўся. Прыціснуўшыся тварам да шыбы, пільна ўглядваўся ў постаць за акном, але яна цьмяна расплывалася ў змроку.
    — Хто там?
    — Свой. 3 воласці.
    — Хто такі?
    — Па зямельнай справе я...
    — Па зямельнай... Мало вам дня!..
    Грыбок сапеў, думкі варушыліся неахвотна. А голас за шыбай тлумачыў:
    — Бяда выйшла. Запазніцца давялося... Конь нагу вывіхнуў. Па доктара ездзілі...
    — Неспакойна ў нас...
    — Дак я ж свой...
    — 3 воласці?
    —	3 воласці. Упаўнаважаны...
    Жонка няласкава папракнула:
    —	Улез у ету бяду... Ноччу сну няма...
    —	Конь, кажуць, нагу папсаваў...
    Грыбок упоцемку намацаў конаўку, зачэрпнуў вады. Нешта вельмі сушыла смага, ён выпіў аж дзве конаўкі, у цішыні было добра чуваць, як булькала ў яго горле вада: коўць, коўць. Адно з дзяцей спрасонку штосьці часта замармытала, ён паслухаў, але не разабраў і, бразнуўшы клямкаю, выйшаў у сенцы.
    Ледзь толькі Грыбок звыкла адсунуў засаўку і шэры, у зрэбным споднім, паявіўся ў расчыненых дзвярах, постаць, якая чакала на ганку, тузанула за каўнер.
    — Пікні толькі, сволач!
    Ён пачуў, як у грудзі ўперлася нешта цвёрдае, халоднае. Нічога не цямячы, разгублены ад неспадзяванасці, выціснуў:
    —	Ббратко... шшто ты?..
    —	Мы табе не браты, юдаі
    Таксама ціха, злавесна хрыпаты прашыпеў:
    — Пайшлі!
    Грыбок, скамянелы ад страху, пакорліва пацягнуўся ў бок хлява.
    —	Пастой тут, пасцеражы, каб з хаты... — дайшлі да яго словы кагосьці з бандытаў.
    «Маслакі!» — як маланка, успыхнула ў важкай, быццам налітай вадой галаве. Думка гэтая адазвалася ў сэрцы смяротным сумам: «Канец!» Давядуць да хлява, паставяць і — канец. Як і не было яго, Ахрэма. Ім звесці чалавечае жыццё — што плюнуць. He аднаго ўжо камітэтчыка паклалі... Чуў жа Ахрэм пра гэта, ведаў, што не прывядзе да дабра камітэт, а не, не ўтрымаўся. Чорт яго панёс...
    ІВАН МЕЛЕЖ
    509
    Дык ці ж ён сам набіваўся! Выбралі! — выбралі на яго галаву!..
    —	СтойІ — загадаў хрыпаты.
    Ён стаў.
    — Кайся!
    Словы заселі ў горле.
    — He хочаш?
    — Браткі, — выціснуў Грыбок. — Ппашкадуйце!.. Нне... не ввінны я... Я не ссам у камітэт, нне ахвотаю...
    —	Чаго з ім важдацца?! — нецярпліва адгукнуўся адзін, які стаяў далей. — Развідняе скора... Кокнуць і — усё!
    —	He ввінны я... ббраткі!..
    Бандыт падняў абрэз, ляснуў затворам, памацаў пальцам, ці ёсць патрон.
    —	Дзетак, калі не мяне... пашкадуйце!
    Бандыты былі няўмольныя.
    —	Самому трэба было шкадаваць!
    —	За што ж мяне?.. Нагаварылі, мабуць... He верце...
    —	He вінны, кажаш? A — перадзел зямлі, хто захацеў?
    —	He я. Сход рашыў...
    — Сход. Апраўдваешся, сволач?!
    — Сход. Вобчаство...
    — Вот як дам па мазгаўні! Будзе — вобчаства! Слухай! Перадзел атаман Маслак адмяняе!.. Запомні, калі хочаш дзетак бачыць! Ясна?
    — Ясно... Але ж сход...
    — Калі будзе перамер, заказвай трунуі — павысіў голас бандыт. — Загадзя лажыся!
    — Браткі, дак хіба ж я адзін...
    — I другім перадай! Хай таксама, калі жыць неахвота, закажуць! Перадасі?
    — Скажу...
    — На еты раз — усё. Ідзі!
    Грыбок нясмела, яшчэ як бы не верачы, што ўсё гэта скончылася, бачко.м, азіраючыся на хрыпатага, ступіў некалькі крокаў. Зараз крыкне, верне зноў — чакаў са страхам Ахрэм. Але хрыпаты крыкнуў іншае:
    — Да раніцы — штоб не рыпаўся!
    Грыбок, узрадавана кіўнуўшы, пайшоў хутчэй. Ён яшчэ раз трывожна азірнуўся, калі бандыт свіснуў, але свіст гэты быў не да Ахрэма. Хрыпаты, напэўна, клікаў другога, які сцярог хату, — той адразу рушыў на яго свіст.
    ...Дробна, нецярпліва зазвінела шыбка пад яе пальцамі.
    — Цётко Алена!
    Чакаць, здавалася, прыйшлося цэлы век. Яна прытулілася лбом да шкла, старалася ўгледзець, што там у хаце. Было цёмна, не разабраць нічога. Нарэшце хтосьці падышоў да акна, пачуўся голас старога Дзяніса:
    — Хто там ні свет ні зара?
    — Ето я. Ганна Цімахова.
    Ведала ўжо, што Васіля дома няма, пахаладзела, але выціснула:
    — Васіля няма?
    За шыбай мільгануў устрывожаны твар яго маці.
    — Васіля?!
    Праз момант адчыніліся дзверы.
    — Я ж думала!.. Ён жа да цябе...
    — Мы стаялі каля нашай хаты... Толькі вы не бойцеся. Шчэ нічога невядома...
    — Ой, што ты кажаш, Гануля!..
    На ганак выйшаў стары Дзяніс, закашляў.
    — Мы стаялі, як раптам падышлі два чалавекі. 3 маслакоў, аказалася!..
    — Бандзіты?!
    — Павялі яго з сабою. Мяне прагналі, а яго павялі..
    — Божачко мой! — жахнулася маці.
    — Яны нешто пра дзядзьку Ахрэма пыталіся... Дак Васіля, мабыць, і пагналі, кеб паказаў...
    — Ахрэма, кажаш? — адгукнуўся дзед. — Нашто ім Ахрэм спатрэбіўся?
    — He сказалі.
    — He на добрае, ведамо... — з роздумам прамовіў дзед.
    510	ІВАН МЕЛЕЖ
    — Божачко ж! — паківала галавой цётка Алена, і невядома было, аб кім цяпер гэты яе непакой: аб адным сыне ці і аб Ахрэме.
    Толькі тут раптам уразумела Ганна ўсю прычыну такой трывогі. He, не аб адным жыцці яго яна непакоілася. Калі ён паслухаецца іх, пакажа, яго адпусцяць, мусіць. Але няўжо ён пакажа, прывядзе бяду к дзядзьку Ахрэму?
    Калі ён пакажа, ён усё роўна як стане заадно з імі! Памагаты іх! Ці засудзяць яго, ці не засудзяць — яна пра гэта не думала, — ён пасобіць, можа загубіць чалавека! Злачынец будзеі
    НенеІ Ён не зробіць гэтага! He павінен зрабіць! He стане іх хаўруснікам, няхай і не з ахвоты! Ён — смелы, вунь як заступаўся за яе... Але ж яны могуць учыніць над ім бог ведае што? He ўчыняць!.. Хутчэй за ўсё — ён уцячэ, ці ашукае іх... Пакажа кагонебудзь другога...
    Васілёва маці збегала ў хату, вярнулася, завязваючы хустку. Ганна зразумела, што яна хоча рабіць, папрасіла:
    — He хадзіце вы!.. Я пайду пашукаю! Шчэ, чаго добрага, яны тырчаць дзенебудзь, хэўра етая!
    — He, я пайду! He магу я!.. Боязно нешто за яго...
    Дзед Дзяніс патупаў на вуліцу, а яны падаліся пад прыгуменне. Ледзь толькі выйшлі за хлявы, убачылі постаць, што ціха сунулася па разоры насустрач.
    — Васіль?! — узрадавана заспяшалася маці. — Жывы!
    Ён адказаў не адразу, неахвотна:
    — Цэлы!..
    Ганна па яго насцярожанасці, па голасе яго здагадалася, што было з ім. Але яшчэ не хацелася верыць, калі запыталася:
    — Што там... з Ахрэмам?
    — He буў там... Жывы, мабуць...
    Цяпер яна ўжо не сумнявалася. Завёў. Паказаў. Памог ім, бандытам. I Ганна пачула, як спагада і пяшчота да Васіля быццам выветрыліся з яе. Здалося раптам, нібы не Васіль, а нехта іншы, незнаёмы, чужы стаіць. 3 крыўдай, як няшчасная, не развітваючыся, падалася цераз агароды ў свой бок.
    Ён неўзабаве кінуўся за ёй, дагнаў, ухапіў за руку, хацеў штосьці сказаць.
    — Ганна!..
    Яна спакойна, але рашуча вырвала руку, прамовіла непрыхільна!
    — Адыдзі!..
    Раздзел трэці
    Ісціна, што няма нічога тайнага, якое не зрабілася б яўным, была вядома куранёўцам, мусіць, больш за ўсякую іншую. Яшчэ напалоханы Грыбок нікому, акрамя сваёй жонкі, і слова не сказаў, маўчалі ўсхваляваныя кожны пасвойму Ганна і Васіль, а пагалоска пра начную падзею плыла па вёсцы ад хаты да хаты, ад калодзежа да калодзежа.
    ...Яшчэ ў той жа дзень, а можа на другі ўранку, чутка перабралася цераз гразкую дарогу да цэнтра сельскага Савета, бо назаўтра апоўдні ў нязграбнай, доўгай, як хлеў, хаце куранёўскага грамацея Андрэя Дзятла, ці, як яго ўсе звалі ў сяле, — Рудога, сядзеў міліцыянер Шабета і высвятляў усе акалічнасці прыходу бандытаў.
    ...Шабета сустрэў Васіля стоячы за сталом, пільна аглядваючы. У важкім, як бы непадступным Васілёвым позірку спадыбла, зпад калматых, непаслухмяных пасмаў шорсткіх валасоў, ва ўсёй панурай постаці ў расхрыстанай зрэбнай сарочцы і зрэбных, у рудых плямах твані штанах Шабета ўлавіў штосьці нядобрае, звераватае.
    —	Зброя е? — запытаўся Шабета такім тонам, які гаварыў, што жартачкі з ім паганыя.
    — Чаго?
    —	He дайшло! Зброя — абрэз ці наган — е?
    — Няма...
    «Твар які, чысто бандыцкі... — мімаволі прайшло ў галаве Шабеты. — Вочы — у такіх нічога не ўбачыш! Як за хмараю... I адно не падобна на другое! Зусім розныя! Як не ў аднаго чалавека. Адно нібы трохі сарамяжае, а другое, карае, звераватае, як у воўка...» У яго дзіўна расло недавер'е да гэтага панурага куранёўца.
    — А што ў кішэні?
    — Асялок...
    ІВАН МЕЛЕЖ
    511
    — Дастань. Пакажы... Стой там!
    Шабета пабачыў усяго за сваю службу, усялякіх нечаканасцей, таму стаяў напагатове. Гэта была ўжо прывычка чалавека, які ездзіць адзін і адзін адказвае за ўсё, за ўсе свае ўчынкі ў часам вельмі нечаканых абставінах. Асцярожнасць тут ніколі не лішняя.
    У руках у хлопца быў сапраўды звычайны асялок. Шабета загадаў падаць асялок, паклаў яго каля сябе, сеў.
    — Нашто прынёс яго?
    — Нож вастрыў... Забыўся пакласці...
    Шабета знянацку ўдарыў пытаннем.
    — Даўно ў лесе буў?
    — У якім лесе?
    — He прыдурувайся! У бандзе?
    Такая нечаканасць, грубаватасць была яго звычайным прыёмам, калі ён дапытваў падазроных. У такія моманты вачам яго нярэдка многае адкрывалася. Гэты ж куранёвец вокам не міргнуў, толькі яшчэ больш набычыўся.
    — He буў я.
    — I не вадзіў іх па начах?
    Васіль маўчаў.
    — Чаго не адказуваеш?
    — Чаго ж... Знаеце ўжэ...
    — Знаем. Усё знаем. I я раю не круціць дарэмно. Усё роўна нічога не будзе... Даўно з імі звязан?
    — 3 кім?
    — Ну, не паказвай дурня! 3 маслакоўцамі?
    — He знаю я іх...
    — Як жа не знаеш, калі — вадзіў?!
    — Табе б прыставілі абрэз...
    — Нуну, ты мяне не бяры рукаміі Я табе не прыяцель, не твайго дзесятка!.. Знаю я такіх. Кажны, як толькі ў пастку ўшчэміцца, авечкай стаць хоча. Бач! — «наставілі абрэз»!
    Васіль не пярэчыў. Чаго казаць попусту.
    — Многа було іх?
    — Пяць, здаецца...
    — Здаецца!.. Хто буў, прозвішчы іх!
    — He нашы. He знаёмыя...
    — Скрыць хочаш? Думаеш на мякіне абвесці! Хто?
    — He нашы, кажу...
    — Горай толькі сабе робіш! Круціць хочаш?
    Васіль не сказаў нічога. Шабета нездаволена пабарабаніў аб стол.
    — Пра што яны гаварылі?
    — Нічога...
    — Загадалі?.. Наставілі абрэз — і ўсё?
    Васіль кіўнуў.
    Шабета больш не пытаўся. Узяўшы аловак з нагруднай кішэні выгаралай гімнасцёркі, ён падсунуў да сябе кавалачак жоўтай абгортачнай паперы і, паказваючы Васілю, што, як і раней, сочыць за ім, стаў штосьці пісаць. Грамацей ён, відаць, таксама быў невялікі, бо літары паяўляліся цяжка і крывыя, нязграбныя.
    — Вот, падпішы пратакол! — падсунуў Шабета паперку Васілю.