• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    зе, скуголіць, як на хаўтуры... А ў тым гудзе — чую — як бы костачкамі стукае мярцвяк... Ідзе, ідзе за намі, блізенько, рукой дастаць, і — стукае... Стукстук... Стукстук...
    —	Страхоцце якое! — жахнулася адна з дзяўчат.
    —	Мабуць, пачуў, што бацько моліцца... Ён і раней, мабуць, чуў, таму і злаваў, пужаў, стукаў костачкамі... А падысці баяўся ці малітва не давала...
    —	Е такія малітвы, што як пачуе ён, дак як ліст затрасецца, — сказаў нехта тонам знаўцы. — Толькі трэ знаць яе, тую малітву... I казаць, не пужацца — хоць што! Бо ён, хоць і пужае, а баіцца яе... He любіць — страх!..
    —	А конь — што?! — перабілі «знаўцу». — Ідзе сабе?
    —	Are, ідзе! — адгукнулася Прося. — Ідзе!.. I ён сам не свой! Хістаецца, як п’яны, — як не падае. Вушы наставіў, грыву натапырыў, і вачмі ўсё — зірк, зірк. А вочы — круглыя, перапуджаныя!.. Але, дзякуй богу, — хоць хістаецца, а ідзе і ідзе! Толькі ён і выратаваў!.. А то б там і — канец наш!
    —	Добра шчэ, што памараку на каня не нагнаў, — зноў загаварыў «знаўца». — A то, бувае, як нагоніць чараўнік памараку, то конь ідзе і ідзе, ды не туды, куды трэба. А і так бувае: здаецца, ідзе, ідзе ён, а сам — на месцы!..
    — Дзякуй богу, што пачуў малітву! Пачуў і заступіўся!.. — сказала Хадоська.
    Чысты хлапечы голас, у якім чуўся прытоены смех, раптам уварваўся ў ціхую гаворку дзіўна весела і звонка.
    — Бог? А знаеце, дзе ён цяпер?
    Ганна пазнала: пытаўся Хоня, павулічнаму — «Бацько і матка». Хадоська даверліва пацікавілася:
     Дзе?
    ІВАН МЕЛЕЖ
    515
    — У Нароўлі ў воласці! За сакратара!
    — Кеб табе язык адсох! За такія твае словы...
    — Праўда — у Нароўлі. Бачылі яго! Ён, праўда, не прызнаецца, баіцца, кеб не прагналі з работы!.. Бо не пралетар сам!..
    Хлопцу не далі дагаварыць — мусіць, нехта закрыў рот. Дзяўчаты абурана гаманілі, клялі адступнікаў ад бога, ад якіх, казалі, усе няшчасці ў сяле. У гэтым гомане і Прося, якая расказвала пра сустрэчу с ведзьмаком, не адразу зноў заваявала ўвагу.
    ...Ганна была здаволена, калі ў хвіліну зацішку, які прыйшоў на змену рогату, Хадоська завяла:
    Шумяць вербы ў канцы грэблі, Што я пасадзіла...
    Галасок яе быў нясмелы, кволы — здавалася, ён, лагодны, задуменнажурботны, з недарэчнай скаргайкрыўдай, восьвось патоне ў выбуху рогату, але хвіля за хвіляй ішлі.а ён не тануў. Ён, праўда, і не мацнеў, нейкі час усе маўчалі, як бы слухалічакалі, як бы не ведалі, не здагадваліся, пра што шумеліжаліліся вербы. Раптам скарга, якая на момант прапала ў вячэрнім змроку, загучала зноў, але ўжо мацней, балючай, на многія галасы:
    Няма таго міленького, Што я палюбіла...
    Ганна заспявала разам з усімі, заспявала звыкла, не думаючы асабліва пра словы песні, — даўнодаўно была знаёмая Ганне гэтая песня. Але не даспявала дзяўчына і першых слоў, як яе знянацку ўразіў новы, нязнаны сэнс іх, такі блізкі, такі балючы:
    Няма таго міленького!
    Абуджаныя гэтымі словамі сум, крыўда зноў ажылі, горкай хваляй падступіліся к горлу...
    Няма яго, дай не будзе,
    Паехаў у Адэсу...
    «Паехаў... Павялі ў ІОравічы...» — Ганна ў вялікім наплыве журботы змоўкла, сціснула губы, слухала так, як бы гэта была і не песня, даўняя, чужая, а яе скруха, яе бяда. Калі яна маркотна далучылася да ўсіх, здалося, што не спявае яна, як раней, як усе, а нібы думае ўголас, гамоніць з сабою:
    Плачце, вочы, плачце, кары, —
    Така ваша доля, ГІалюбіла казачэньку, Пры месяцы стоя...
    У гэты час перад гуртам дзяўчат і хлопцаў зацямнела некалькі постацей, і зухаваты, не ў меру радасны голас убіўся ў песню, перарваў яе.
    — Хто тут каго палюбіў?
    «Корч прыпёрся»,  пазнала Ганна і раптам пачула, як усхвалявана трапеча прытуленая да яе Хадосьчына плячо.
    — Яўхім! — шчаслівая, прашаптала Хадоська.
    Другая постаць паздароўкалася далікатна, ветліва, і Ганна пазнала Яўхімавага брата Сцяпана, які вучыўся ў Юравічах у школе.
    Сцяпан сціпла прысеў на бервяно, а Яўхім, схіліўшыся, стаў узірацца ў твары дзяўчат.' Паказытаў адну, жартам звонка цмокнуў перад другой, абышоў, абгледзеў, хто сядзеў тут, спыніўся перад Хадоськай.
    — А, Хадзюля! Канаплянка! — прамовіў ён весела, падсмейваючыся з яе твару, абсеянага, як канапляным насеннем, рабацінкамі.
    — Якая е! — знарок непадступна строга адказала Хадоська, млеючы ад чакання.
    516	ІВАН МЕЛЕЖ
    Яўхім спакойна, упэўнена абняў яе за плечы і тады заўважыў побач Ганну. Ён выпусціў Хадоську, прамовіў стрымана:
    — А, і Чарнушка тут! Прыйшла!
    — Можа папытацца трэ було?
    — Пытацца няма чаго, месца хапае! He цесно!.. Толькі ж даўно нешта не было відаць!
    — А табе што, карцело?
    — Па праўдзе сказаць, не дужа. — Ён зарагатаў.
    Ганна, якую зачапіў гэты, здалося, нядобры рогат, заўважыла, што дзяўчаты і хлопцы прыціхлі і прыслухоўваюцца да іх. Яўхім усюды выклікаў да сябе ўвагу: відны быў хлопец, з норавам, паважалі і пабойваліся яго — мала хто з дзяўчат адважваўся пярэчыць. Ведалі ўсе, што і ў Ганны — характар, не саступіць. Маўчалі, чакалі, што будзе.
    —	А я цябе — дак зранку да вечара выглядалаі — лагодна, з прытоенай яхіднасцю сказала Ганна.
    —	Ну? Вот не знаў! — у тон ёй здзівіўся Яўхім.
    —	Шкада! Вельмі ж бо трэба було!..
    —	Няўжэ? Нашто?
    —	Вераб’і насядалі на жыто, кеб на іх немачі Пужаць не було каму!
    —	А Дзятлік — хіба не мог? — падчапіў Яўхім.
    —	He баяліся яго! Чуб не такі!
    Хтосьці з дзяўчат прыдушыў смех.'Уцэліла Ганна! Лепш нельга было ўцэліць: Яўхім сваім чубам ганарыўся, фарсіў ім, чуб быў яму святой мужчынскай красою. I вось з красы гэтай — такі здзек!
    Яўхім на момант як бы анямеў ад гэтай абразы. Усе чакалі, што ён выбухне злоснай лаянкай, можа ўдарыць Ганну, але ён нават не варухнуўся.
    —	Часу, пэўне, у Дзятліка не було, — сказаў ён як мог спакойна. — Ён жа ўсё па начах... To з дзеўкай, то — шчэ з кім!
    Тут ужо Ганна не адразу знайшла, што адказаць.
    —	Шчэ невядома, ты з кім... — пачулі ўсе як бы пагрозу.
    —	Я — з такімі, як ён, не ваджуся. Я — з людзьмі.
    —	Людзі розныя буваюць!..
    —	Па загуменнях не хаджу!
    Яўхім кінуў апошнія словы так, што ўсе адчулі: яму надакучыла гэтая нудная, непатрэбная гаворка.
    ...Пасядзеўшы яшчэ, колькі трэба было, каб злыя языкі не сказалі, што яна паддалася, уцякла ад Яўхіма, Ганна ўстала. Успомніла, што гаварыла, калі прыходзіла ў гурт, спакойна прамовіла да Хадоські:
    —	Мабуць, ужэ заўтра пагаворым. Я прыйду ўвечары...
    —	Are. Прыходзь, Гануля...
    Ганна, хоць і не глядзела ў той бок, дзе сядзелі прыяцелька і агідны Корч, заўважыла раптам, як Яўхім выпусціў Хадоську з абдымку, варухнуўся з нейкім намерам.
    — Ты чаго ж адна?
    — А мне і адной не пагано!
    Яна знарок павольна, паважна пайшла з гурту. Ужо адышоўшы, пачула ўслед, як ён сказаў:
    —	Хлопцы, няўжэ ніхто не хоча правесці?..
    Ёй здалася ў словах яго насмешка, хоць прамовіў ён здзіўлена і неспакойна. За гэтым Ганна пачула за сабой паспешлівы хлюпат ботаў па гразі, які ў момант нагнаў яе. Хоць паранейшаму не глядзела на таго, хто ішоў побач, ведала, адчувала: гэта Яўхім. Ганна насцярожылася, падрыхтавалася да абароны, да любой неспадзеўкі, а ён ішоў і ішоў, маўклівы, ціхі, не дабіваўся нічога, нічога не гаварыў. Яе, аднак, гэта не супакойвала, яна чакала, што ён тоіць нешта незразумелае, хітрае...
    — Гарачая ты, ейбо! — прамовіў Яўхім раптам лагодна. — Наравістая! Слова табе не скажы супроць!..
    Ганна не адказала, ішла строгая, непадступная, паказвала гонар свой, але мацней за клопат аб гонары з’явілася цяпер у яе здзіўленне: гэта Яўхім так гаворыць з ёй? Так мякка, нават вінавата?..
    «Так ён і Хадосьцы гаварыў! — знарок нагадала яна сабе. — Гаворыць, прыкідваецца, а сам, можа, смяецца...» Але нагадвала яна гэта дарэмна, адчувала, бачыла: Яўхім не прыкідваўся.
    ІВАН МЕЛЕЖ
    517
    ...Калі дайшлі да Ганніных варот, Яўхім папрасіў яе пастаяць трохі, але Ганна ў адказ адступіла ад яго, узяла руку. Яе здзівіла, што і тут ён не стаў дабівацца свайго, сказаў «спакойнай ночы» і, ціха пасвістваючы, пайшоў у змрок гразкай вуліцы.
    Ступаючы па двары, Ганна хвіліну думала пра яго, думала здзіўлена, як пра загадку. У той жа час, калі ў галаве варушыліся гэтыя думкі, вочы яе выбралі з цемры абрысы плота, калоў. Там было пуста, сумна, як каля свежай магілы. Грудзі яе апаліў боль:
    «Васіль, Васіль...»
    Раздзел пяты
    2
    Абвыкся, прыцярпеўся б Васіль ў турме, калі б балела яму толькі тое, што арыштант, прызвычаіўся б і да таго, што з цяперашняга часу ён чалавек з плямай. Да думак аб чалавечай нячуласці і несправядлівасці ён звык з малых год, з чужых гаворак і з свайго вопыту, і хоць яны на час зрабіліся вастрэйшыя, хутка прыглухлі б і прыцьмелі б таксама.
    Горш за ўсё, самай вялікай пакутай было тут проста сядзенне, сядзенне без звычайных клопатаў, без працы. I доўгімі днямі і яшчэ даўжэйшымі ў крыўднай бессані начамі думаў, балеў душою па дамоўцы, па недамалочаным жыце, па небараку Гузу, які, можа, стаіць не дагледжаны як след, па хаце, для якой ён не прывёз дроў і якая, можа, выстыла. He дрэмлючы, трызніў гумном, цэпам з выслізганым далонямі цапільнам, бачыў пусты ток, убіраў ноздрамі пах даўняй трухі з застаронкаў, чуў, як шамаціць сена ў мяккіх маршчыністых губах каня. Рукі, душа яго прагнулі працы.
    Але працы не давалі. Хоць звычайна не меў схільнасці прасіць, усё ж аднойчы не вытрываў, заікнуўся перад вартавым, што паклікаў барадатага і слабадскога канакрада, каб дазволілі і яму. Вартавы, русявы хлопец у доўгім кавалерыйскім шынялі, нядаўна дэмабілізаваны, адрэзаў павайсковаму, адным словам: не загадана. 3 таго разу Васіль ужо не прасіўся, паслухмяна і абыякава цягнуў нуду на прыгорбленых плячах.
    На другі дзень Васіля выклікалі пілаваць дровы. Выпадкова яму сустрэўся знаёмы хлопец Косцік Хвошч, які, распытаўшы Васіля, за што яго арыштавалі, паабяцаў сказаць пра яго справу Апейку, старшыні валвыканкома.
    4
    Позна ўвечары, вяртаючыся дамоў, старшыня валвыканкома Апейка рашыў зайсці да начальніка міліцыі.
    — Ёсць скарга, — сказаў Апейка, калі начальнік міліцыі запаліў лямпу.
    Апейка знарок памаўчаў. Ён быў амаль таго ж росту, што і Харчаў, быў таксама ў вансковай форме. Праўда, не ў гімнасцёрцы, а ў фрэнчы з грубага сукна, з вялікімі нашыўнымі кішэнямі на грудзях і па баках, са стаячым каўняром, які падпіраў і цёр падбар