Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
навалі цішыня і чысціня, хараство першых зазімкаў, якія асабліва хвалююць і радуюць, — і Васіль паддаваўся ўладзе гэтага хараства. недаверлівае, насцярожанае сэрца больш і больш поўнілася шчасцем. Ганна, маці Гуз, стагі — усё было ў гэтым шчасці.
Калі наблізіўся да Ганнінага селішча, прыпыніў гон, пайшоў цішэй, гулка закалацілася сэрца: вунь плот той, тыя грушы! У хаце свяціліся вокны — праз шыбу ўбачыў мачыху каля печы і Хведзьку, які корпаўся на ўслоне. Ганны не было.
«Мабуць, к дзеўкам пайшла...»
Адарваўся ад шыбы, падаўся ў сяло. Яшчэ амаль усюды свяціліся жоўтыя, варухлівыя агні — водсветы лучыны. Сярод іх асабліва блізкі, родны вылучыў агеньчык сваён хаты. Гарыць лучына — значыцца, маці дома, не спіць. Можа, думае пра яго, сумуе і не ведае, што ён каля парога... Васіль ужо быў блізка ад хаты, калі пачуў наперадзе Ганнін голас, мяккі шорхат крокаў.
Ён памкнуўся падацца да яе і адразу ж убачыў: яна не адна. Здалёк, праз прыцемак адчуў, хто гэты другі. Яшчэ не думаючы нічога, хутка ступіў да ясакара, што быў побач, стаяў за ім, разгублена сачыў за постацямі. Гэта была такая неспадзяванасць для яго нядаўняй радаснай бесклапотнасці.
Яны ішлі па другі бок вуліцы. Ішлі асобна, не вельмі блізка адно ад аднаго. Яўхім не хапаў яе нават за руку, ішлі проста як знаёмыя. I.ўсё ж і гэта апаліла Васіля гарачай рэўнасцю, пякучай крыўдан: яна ідзе з яго супернікам, яго непрыяцелем, у такі дзень, калі ён так ірваўся да яе. Яна так сустракае!
Яўхім і Ганна набліжаліся. Ганна ішла, апусціўшы галаву, ці то хавала твар ад марозу, ц' то ,™дзела на ДаР0ГУ, на снег. Яўхім ступаў разваліста, засунуўшы рукі ў кішэні паддзёўкі, збіваючы калінікалі наском бота мёрзлыя камякі. Упоцемку чырвоным вочкам зырчэла цыгарка. Нават у тым, як ішла Ганна, абыякавая да ўсяго і, здавалася, таксама да яго, да Васіля, у тым, што на яго хваляванне яна нават брывом не варухнула, ішла, нібы нічога не было, вартага якойнебудзь яе ўвагі, бачылася Васілю вялікая крыўда. Тое ж, як спакойна, прывыкла трымаўся каля яе Яўхім, яго ўпэўненая, развалістая паходачка — нібы ўсё на зямлі належыць яму, — яго ганарлівая цыгарачка, ускінула ў хлопцы буру нянавісці.
I BAH МЕЛЕЖ
521
«Корч... задавака... Думае, як багацце, дак і ўсё...» Яго нянавісць была тым большая, што ён лічыў, што багацце — сапраўды ўсё, што ён — нішто перад Яўхімам. Ён адчуваў, што Яўхіму, калі захоча, — проста як чхнуць адбіць у яго Ганну. «Усе дзеўкі на багацце падкія...»
Калі праходзілі каля ясакара, Яўхім заўважыў Васіля. Ён вырваў з кішэні руку і ўхапіў цыгарку, так здзівіўся, пазнаўшы. Але гэтае здзіўленне было толькі момант, спрытны Корч тут жа знарок заступіў Васіля, схаваў ад Ганны. Адышоўшы некалькі крокаў, нахіліўся да яе, сказаў штосьці.
— Ідзі!.. He брашыі — пачуў Васіль яе адказ. Ганна раптам засмяялася.
Смех гэты пранізаў сэрца. Васіль недарэчна, разгублена паправіў торбу і, не цямячы больш нічога, не бачачы, як сляпы, выступіў зза ясакара.
ЧАСТКА ДРУГАЯ
Раздзел першы
Сінім снежным адвячоркам Грыбок хадзіў ад акна да акна па сяле, загадваў ісці ў Ігнатаву хату на сход.
Збіраліся доўга, нядружна.
...Васіль упершыню пасля турмы быў на такім вялікім зборышчы, лавіў на сабе цікаўныя позіркі, бачыў, як жанчыны нядобра перашэптваюцца аб ім. Да таго ж да яго дайшло, што сёння будзе гаворка і пра перадзел зямлі. Гэта павінна было як бы напомніць людзям пра яго віну і, ён баяўся, — магло пры перадзеле пашкодзіць яму. Гэты неспакой яго мяшаўся з неадступным, насцярожаным чаканнем, што восьвось можа ўвайсці ў хату Ганна. Ён чакаў яе, трывожыўся. Даўно, ледзь не адразу ж тады, як пабачыў, што няма Ганны, заўважыў, што няма не толькі яе, але і Карча Яўхіма! Ці можна было яму не думаць, што яны недзе разам!
Ужо было ледзь не поўна ў хаце, калі ў купку каля дзвярэй уціснуўся з сянец першы Яўхімаў прыяцель, здаравенны і дурнаваты Ларывон, вялікі ахвотнік выпіць, а выпіўшы, пабіцца. За Ларывонам Васіль адразу ж убачыў Яўхіма. Ледзь толькі ўбачыў — пачуў, як раптам стала горача, аж млосна, хутчэй адвёў позірк убок. He мог глядзець на ненавісны твар.
Але і не пазіраючы, бачыў, які ён вясёлы, задаволены, і ад гэтага ў грудзях ныла.
— Раздайся, машкара! загадваў Ларывон, рассоўваючы ў бакі хлопцаў. Плячысты, з чырвонай шыяй, пабугаінаму выгнутай галавой, ён цяпер вельмі апраўдваў сваю мянушку, якой яго паціху хрысцілі людзі: Бугай.
— Казаў я, без нас не пачнуць, — прамовіў весела Яўхім. — Можно було б шчэ пасядзець!..
— Are, толькі вас і чакалі! — закрыўляўся Зайчык. Ён крыкнуў Грыбку: — Ужэ можно пачынаць!
— I праўда, — падхапіла Зайчыкавы словьі Сарока, — няўжэ ж да пеўняў ждаць будзем, пакуль прыцягнуцца ўсе?!
Як бы абуджаныя крыкам Сарокі, усе заварушыліся, загаманілі: час пачынацьі Ірыбок пашаптаўся з крываротым — ад чырвонага рубца, што прарэзаў шчаку і падбародак, — старшынёй сельсавета Дубадзелам, сказаў да ўсіх, просячы:
— Дак можа давайце памаўчым трохі? I паслухаем, што скажа нам начальство з сельсавета?
— Можно і памаўчаць... Няхай кажа!.. Ціхож бо вы!.. — пайшлі галасы пахаце. Гоман стаў ападаць.
Начальства — маладое, з хваравіта касцістым, бледным тварам, вострымі плячамі, з гарачым, адважным позіркам устала, абцягнула велікаватую гімнасцёрку і пачало з Taro, што, папершае, ад Алешніцкага сельскага Савета Юравіцкан воласці перадало прывітанне ўсім працоўным сяла Курані. Дубадзел перачакаў, пакуль сціхлі шум і воплескі, пачатыя Андрэем Рудым, аб’явіў:
— Падругое, мы прыехалі, кеб пагаварыць з вамі пра дзело рознае. Пра школу нашу, — ён кіўнуў да настаўніка, — пра падатак. А таксамо — і пра грэблю. Пра грэблю тут павінен буў гаварыць з воласці, але па той прычыне, што ён не прыехаў, зноў буду гаварыць я...
522 ІВАН МЕЛЕЖ
— Прапаную спачатку выслухаць міжнароднае становішча, — падняў руку Андрэй Руды. Дубадзел абвёў людзей вачыма, непахісна сказаў:
— Міжнароднае становішча я намалюю, калі буду гаварыць пра падатак і пра грэблю! Ясно?
Руды кіўнуў:
— Ясно.
Але тут гайнёю накінуліся, апанавалі Дубадзела іншыя галасы, прыдзірлівыя, злыя: — А пра землю, пра дзяленне — нічога? Дзяліць калі?
— Перадзялілі ўжэ! <
— Гаварылі, дурылі!.. Абяцанка — цацанка!..
— Дак якое ж цяпер дзяленне?! — крыкнуў Хоня. — Па такому снегу?
— Даждаліся!
Дарэмна Грыбок спалохана спрабаваў сцішыць людзей — гоман, крыкі, абурэнне, злосць, смех віравалі ў хаце. Уціхла толькі тады, калі Дубадзел цвёрдым тонам заявіў, што землеўпарадкаванне будзе зроблена вясною. Але не ўправіўся ён сесці, як шум зноў закіпеў.
Настаўніку Жалудку давялося пачынаць у гэтым гомане. Гаварыў ён нясмела, ціха, і спачатку нават зблізу мала што чулі з яго гаворкі. На тых, якія шумелі, пачалі шыкаць.
— Ціхо ж бо вы! Дайце сказаць чалавеку! бухнуў нарэшце Пракоп.
— Ужэ месяц, як у школе ідуць заняткі, — стала вальней гаварыць настаўніку, — а ходзіць у школу з Куранёў толькі двое — Дзяцел Соня і Глушак Сцяпан.
— Добра хадзіць яму, бацьку такога маючы! — перабіў Хоня Жалудка, і згодны гоман зноў прыцішыў настаўніка.
Васіля вельмі мала цікавіла тое, што казаў Жалудок, куды з большай увагай сачыў хлопец за тым, хто паяўляецца з сянец. Ганны не было і не было. Нечакана позірк яго наткнуўся на іншую постаць, якая ўраз захвалявала хлопца. Васіль не паверыў, прыгледзеўся: не, памылкі тут не было, у дзвярах стаяў ён\ Васіль мімаволі насцярожыўся: вось хто, аказваецца, павінен быць з воласці! Але чаго ён стаіць за другімі, упоцемку, не ідзе за стол? Перарываць сходу не хоча, ці ахвота паслухаць адсюль, неўпрыкметку?
— Няхай Сцяпан з багатай сям’і, — пярэчыў настаўнік. — Але ж у школу ходзяць і бяднейшыя. Ну, от Дзяцел Соня з вашых, — Жалудок кіўнуў на Андрэя Рудога, Сонінага бацьку. — Багато бедных дзяцей ходзіць з Багуслаўца, з Глінішчаў. Я ўжэ не кажу пра Алешнікі. У Куранях болей за ўсё такіх, якія не ходзяць у школу...
— Дак так і пастановім, — сказаў Дубадзел, — штоб дзеці, каторыя тут вычытаныя булі, з заўтрага пайшлі ў школу. А каторых бацькі не выправяць дзяцей, то няхай дабра не чакаюць. I за ето прашу ўсіх падняць рукі.
— А цяпер, грамадзяне вёскі Курані, — мімаволі аглядваючыся на старшыню валаснога выканкома, прыкметна памякчэла загаварыў Дубадзел, — пяройдзем да другога пытання — аб тым, якое ў нас на сённяшні дзень міжнароднае становішча, і — пра падатак... Становішча наша на сённяшні дзень украпляецца. Рабочыя, усе гарадскія людзі сільней украпляюць змычку з сялом, а сяляне па ўсёй краіне ахвотна выконуюць падатак і ўсе іншыя абавязацельствы. Зноў жа нашы ворагі скрыгочуць зубамі, але баяцца паткнуцца да нас, бо помняць грамадзянскую вайну. Толькі адно пагано на сённяшні дзень, што наш народ — браты нашы і сёстры, каторых аддзялілі ад нас граніцаю паны, гібеюць пад прыгнётам і церпяць ад етых паноў пяты год усякія здзекі...
Васіль толькі падрыхтаваўся слухаць гаворку пра самае важнае, якое з усіх спраў на сходзе адно і турбавала, — пра падатак, — калі раптам не ўбачыў, а адчуў — увайшла Fauna. Увесь вечар, што б ні бачыў аб чым бы ні думаў, чакаў ён яе, таму заўважыў адразу, як толькі паявілася яна ўслед за Хадоськаю.
Штосьці гарачае заліло Васіля. 3 гэтага моманту ён амаль нічога не чуў, амаль нікога, акрамя яе, не бачыў. Hi Дубадзела, ні Апейкі, нікога іншага як і не было цяпер у хаце. Але калі ён, сам не хочучы таго, насуперак усяму, што казаў розум, лавіў кожны яе рух, яна, хоць не магла не думаць, што ён тут, нават вокам не кінула. Так, не тое што без увагі, але без хоць бы якой звычайнай цікаўнасці да Васіля, ганарлівая, непадступная, праціснулася яна між людзей паўз самага хлопца, дабралася да ложка, села побач з Хадоськаю. Штосьці сказала Хадосьцы, кпліва ўсміхнулася, стала з тым жа ганарлівым выглядам пазіраць на Дубадзела, слухаць.
Да Васіля, як.праз ваду, дайшло матчына прозвішча, імя, прачытаныя Дубадзелам, — сем рублёў трыццаць дзве капейкі нядоімкі...
ІВАН МЕЛЕЖ 523
Дубадзела ўвссь ■ас перабівалі, перапытвалі, тлумачылі, а потым, калі ён, нарзшце, дацерабіўся да канца, акружылі, загаманілі, перабіваючы адзін аднаго.
...Дым цыгарак вісеў так густа, што лямпа пачала хліпаць, калі Грыбок аб’явіў, што ад воласці пра грэблю скажа таварыш Апейка. Але Апейка і слова не ўправіўся прамовіць, як Хоня крыкнуў:
— Грэбля грэбляю, няхай бы сказаў хто — што з Маслаком?
— А то гавораць, гавораць, грэц яму, а толкам ніхто не ведае..
— А што гавораць? — ухапіўся Апейка.
— Ну, нібыто яго... пацерабілі нібыто... — няўпэўнена адказаў Ігнат.
— Пабілі, — знарок спакойн