• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    е, што ўжо вырашана, і Яўхім адзначыў сам сабе: стары загадзя аб усім падумаў.
    — А калі — у сваты? — запытаў Яўхім усё тым жа патрабавальным тонам.
    — He церпіцца дужа? Перахопяць можа?
    — Перахопяць не перахопяць. Адкладуваць — не рацыя!
    — А, усё адно! Хоць — у ету суботу!
    Стары надзеў шапку, злосна патупаў у кутку каля лаўкі, чагосьці шукаючы, — не знайшоў, памкнуўся пайсці на двор. Каля дзвярэй затрымаўся:
    — Мо так і трэба. Цяпер усё — не палюдску!..
    Выходзячы, ён моцна стукнуў дзвярыма.
    2
    Ганна ўбачыла Глушакоў з агарода, на якім брала буракі, — як выпрасталася, трымаючы бурак у руцэ, так і засталася стаяць, не зводзячы здзіўленых вачэй з двара. Хоць не пыталася, з аднаго позірку здагадалася, зразумела, чаго прыйшлі неспадзяваныя госці. Ды і як жа было не зразумець: Глушакі ішлі ўдвух, бацька і сын, — Яўхім красаваўся святочнай паддзёўкай, блішчаў прылізаным чубам, стары трымаўся так важна, што здалёк было відаць — чалавек ідзе не па абыякой справе. I пры іх — пануры, барадаты маўчун Пракоп і вяртлявая Сарока Аўдоцця — сваты, не інакш!
    Ганна бачыла, як на ганку Сарока штосьці сказала старому Глушаку, але той толькі кіўнуў, каб не затрымлівалася, заходзіла хутчэй, і яна, нагнаўшы на сябе выгляд чалавека бывалага і сур’ёзнага, — можаце, маўляў, не сумнявацца, справу сваю ведаю, — упэўнена падалася ў хату. За ёй увайшлі і іншыя.
    Здзіўленне прыходу Глушакоў у сваты было для Ганны першы момант такое вялікае, што яна як бы забылася на ўсё, не было нават заклапочанасці ці неспакою. Але за гэтым яна заўважыла на вуліцы некалькі маладзіц, што мігам зляцеліся к яе хаце, паглядвалі на вокны, перагаворваліся ўражана, — убачыла сябе як бы збоку, пад чужымі позіркамі, і ёй стала неспакойна. Прыцягнуліся — нешта трэба рабіць з гэтым, нешта сказаць... Трэба будзе ў хату ісці, паказвацца, стаяць перад імі... Перад сватамі, перад старым Карчом, перад Яўхімам!.. Стаяць, чакаць, што надумаюць бацька, мачыха, якую долю вызначаць ёй!..
    Чым лепш даходзіў да Ганны сэнс таго, што звалілася на яе, тым трывожней станавілася „а яе душы — клопат здаваўся ўсё больш важкім, усё больш грозным. Яна не толькі не хацела гэтага неспадзяванага сватаўства, ёй цяпер было страшна падумаць пра
    532	I BAH МЕЛЕЖ
    замужжа з Яўхімам, якога яна пасля здарэння ў лесе — хоць нізашто не паказала б яму — дзіўна баялася! Яе асабліва трывожыла тое, што Глушакі сваты былі не абыякія, ім не так проста даць гарбуз, паказаць, як ісці туды, адкуль прыйшлі, ні з чым, — з Карчамі ў Куранях усе лічыліся, і бацька і мачыха таксама...
    Як жа адступіцца ад гэтых сватоў, ад бяды гэтай, — каб бацька зразумеў, ухваліў яе, каб мачыха не асудзіла? Захопленая думкамітрывогамі, узрушаная невядомасцю, якая прыйшла к ёй разам з Карчамі, Ганна ўсё стаяла на агародзе, апусціўшы рукі з закасанымі рукавамі, не выпускаючы бурака.
    Яна ўбачыла, што з хаты выйшаў, ідзе да яе бацька, мімаволі азірнулася ў той бок, дзе жыў Васіль. На той час, здалося, забыла абразлівую спрэчку, гатова была дараваць усё, такім любым пабачыла раптам бераг, ад якога адрывала, несла яе кудысьці злая плынь. Вечары з туманам на балоце, вільготны плот, нецярплівае цяпло яго абдымку!..
    Але на Васілёвым селішчы нікога не было.
    Бацька падышоў ціхі, разгублены, хвіліну маўчаў, не ведаў, як пачаць.
    —	Кінь буракі ды прыбярыся... Сваты там... — Ён не адразу дадаў: — Корч і яго Яўхім... Ганна не адказала. Бацька паглядзеў на яе з любоўю, са шкадаваннем, уздыхнуў: — Сядзяць за сталом... Цябе ждуць...
    Ён гаварыў так, што было чуваць — шкадуе яе і спачувае, але не ведае, што параіць, як памагчы. Ліха ж яго ведае, што прынясе дачцэ гэтае багацейскае сваяцтва, пра якое і не думалася і не гадалася, — як яно там будзе ў іх з карчоўскім хлопцам? На дабро, на шчасце ці на паганае?
    —	He хачу я... — шчыра сказала Ганна.
    — Баішся?
    —	He хачу... He хачу ісці...
    —	От прыперлася яно!.. — як бы сам сабе, раздумліва прамовіў бацька. — I кеб хто другі, а то ж — КарчыІ..
    Ганна, якая заўсёды так добра чула бацькаў настрой, заўважыла: за клопатным роздумам пра яе таілася ў бацьку ганарлівазадаволеная думка — завіталі, кланяюцца, просяць, багацеі! Ёсць, значыцца, і ў яго скарбы, не горшыя за кублы Карчовы!
    —	Дак што ж рабіць? — нібы папрасіў парады ён. — Што сказаць?
    —	Тое і скажыце, што думаю.
    — He згодна, значыць?
    Але ён нават не крануўся ісці пераказваць яе словы сватам, вялікі клопатны роздум паранейшаму панаваў у ім.
    —	А можа яно... і нічога? А?.. Можа мы дарэмно ето?.. Яўхім хлопец такі... любая б за яго...
    Ён не так раіў ці казаў пра свае думкі, як пытаўся. Чарнушка ўбачыў — Ганна нязгодна, нецярпліва кінула позіркам на яго, зразумеў, што яна слухаць не хоча, і ўраз абарваў развагі. Няёмка, як бы вінавацячыся, уздыхнуў:
    —	Эх, кеб знаць, як яно потым бувае!..
    Ганна нічога не сказала, яна заўважыла: з хаты выбегла мачыха, подбегам, рашуча рушыла да іх. Яшчэ зводдалі было відаць: мачыха ўгневана.
    —	Ты што ж ето? Кінуў гасцей — і ні слыху ні дыху! Зваць пайшоў, называеццаі — Яна перавяла дыханне, напала на Ганну: — I ты добрая! Такіх сватоў чакаць застаўляеші
    —	Можа бегці трэ было насустрач?
    —	Бегці не бегці, а і строіць з сябе няма чаго!.. Радавацца б трэбаі Такое шчасце!
    — Уга, шчасце!
    —	ШчасцеІ Першыя гаспадары на сяле!.. Няхай цяпер і пішуць, што галадранцы — улада! Няхай пішуць! А багацеі булі і будуць першыя!
    —	А мне што? Першыя ці апошнія?.. Булі б да сэрца...
    —	Да сэрца! Старцам жыць, з перцам есціі Захацела!.. Ды ці Яўхім — не да сэрца? Да ці е ў Куранях хоць адна, кеб не сохла па ім! Штоб не хацела, кеб да яе прыйшоў!
    —	Мабуцьтакі, е.
    —	А калі е, то — дурная! Бо ніхто другі не раўня яму! I ў Алешніках няма такога! I ў Глінішчах! Нідзе!.. Пражывеш век, гора не паспытаеш! У малацэ ды ў масле купацца будзеш!
    Ганна адчувала, як гарачы шэпт мачыхі гоніць бацькавы нерашучасць, сумненні, — старая добра ведала, што трэба рабіць цяпер, ведала нават, што і як будзе заўтра.
    —	Ты от не любіш, калі я пра Дзятліка кажу. Дак я і не буду! Толькі от скажу — калі на тое выйдзе, калі ён і прывядзе сватоў і ты пойдзеш за яго, усё адно шчасця не бачыць табе! He будзе яго!
    ІВАН МЕЛЕЖ
    533
    — Вы ўсё наперад знаеце!
    — He будзе! От памянеш маё слова! I сама б знаць павінна! — наступала мачыха, не перадыхаючы і не даючы запярэчыць Ганне. — Што яму, беднаце горкай, трэба найперш. Красы можа тваёй? Кеб глядзець, як на ікону, не раўнуючы? Are! Вельмі рады будзеш красе, калі згаладаешся!.. Скрыню добрую — от і ўся краса, якая трэба яму!
    — I ўсё вы знаеце! — сказала Ганна з пагардай, стараючыся не паддавацца ўгавору мачыхі: ведала, як многа ў яе словах праўды.
    — А то можа не?! — адразу рынулася зноў у наступ мачыха. — Можа — не?!. Мо па красе тваёй сохне!.. Чаго ж ён тады круціць пачаў? To ад двара нашаго не адыходзіў, воч не спушчаў, а то — і глядзець не глядзіць! За вярсту аббягае!..
    Мачыха заўважыла, як пры гэтых словах нядобра пацямнеў Ганнін твар (дайшлотакі, у самае сэрца трапіла'), — спалохана, баючыся лішне раззлаваць, перамяніла гаворку, прамовіла супакойліва:
     Ну, добра, добра! He буду, калі не даспадобы!.. Пра нас, пра бацьку падумала б!.. Як яму дажываць век, у нішчымніцы?.. He малады ўжэ, не тыя часы, калі рабіць мог, ні дня, ні ночы не чуючы. Пакосіць сена да паўдня, дак спіна — крукам, тыдзень потым стогне. Сноп на вілы падыме — рукі, як галінкі сухія, дрыжаць. Скора ўжэ і саўсім на печ ляжа — хто скарынку падасць старому?..
    Бацька адгукнуўся з папрокам:
    — Ну, от бо, завяла!
     Завяла! Праўду кажу!.. I пра браціка, пра Хведзьку не грэх падумаць! Усё ж такі не чужы табе — бацькава кроў, родная!.. Дзяліць — калі што якое, прымак там ці хто прыстане — няма чаго!.. Зямелькі — далонька... Ды і тая... He табе... казаць!
    Мачыха не дакончыла, губы яе горка скрывіліся: ах, што гаварыць гэтай каменнай дзяўчыне, у якой ні шкадавання ні к каму, ні нават клопату аб сабе! Яна адвярнулася, закрыла вочы ражком хусткі, худыя плечы яе задрыжалі...
    — Ну, от, етаго шчэ не було! — паморшчыўся бацька, які трываць не мог слёз. Ен хмурна і лагодна крануў Ганну за локаць: — Хадзем ужэ! Пакажыся!
    Ганна кінула бурак, выцерла рукі аб спадніцу.
    Яна потым багата разоў успамінала гэты момант, успамінала з болем і шчымлівым шкадаваннем. Думала, балела душой: як багата бяды выпадае чалавеку за іншы адзін крок. I як чалавек робіць гэты крок пакорліва, нібы сляпы — не бачачы ўсяго, што будзе яму з гэтым крокам. Ступае на купіну і не чакаене гадае, што яна не ўтрымае, дрыгва разарвецца і чалавека праглыне багна...
    Цвёрдасць — ці ж у Ганны звычайна не было яе? Але якая тут цвёрдасць магла быць, калі не ведаеш, нашто яна? Цвёрдасць тады гаворыць у чалавеку, калі ён ведае, што, хоць нягода прымушае, нечага не трэба рабіць. Тады цвёрдасць дужэе, рве путы нягоды. А якая цвёрдасць магла быць, калі здавалася, што хоць усё і нядобра, але  лепш не будзе,  такое ўжо шчасце выпала!
    ТТІ ж не так было ў яе, у Ганны, тады? Ці ж была ў яе пэўная надзеяспадзяванне, якую трэба было б глядзець, за якую трэба было б трымацца, да якой ісці трэба было б наперакор усяму? Васіль... Дык ці ж не бачылася тады ёй, што ўсё з ім — нямоцнае і ненадзейнае, не толькі таму, што адвярнуўся, а і таму, што чула ж сама, сэрца само добра чула — не такую трэба яму, як яна,  са скрыняй, з набыткам трэба. I сам ён — хіба ж не ведала лепш за мачыху — іншую хацеў бы, не беспасажніцу! Праўду мачыха чула  у самае важнае, трывожнае ўцэліла!..
    А хіба ж усё іншае — не за тое было, што так і трэба, што лёсам, богам так, пэўна, прызначана? Хіба ж — праўда — не час было ад бацькавага хлеба адыходзіць, хіба ж — праўда — лішне было пра бацьку падумаць? Мо ж  праўда  лягчэй будзе яму і Хведзьку, калі яна да багатых пяройдзе?..
    He вельмі да душы ёй Яўхім, але хіба ж — праўда — не першы жаніх на сяле? Хіба ж якая другая  праўда  адмовілася б? Чаму было не паверыць векавечнай мудрасці: сцерпіцца  злюбіцца, мілым будзе? Усе ж  бачыла  не любоўю ў сем’і сходзяцца, любоў _ т0 ўцеха не бядняцкая і не жаноцкая! Кветка дзявочая, пустая — любоў! He да кветак, каму хлеба трэба!..
    Смеласць, цвёрдасць свая, — якія могуць быць смеласць, цвёрдасць, калі свет завяза
    53