Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
ог паслаў! He грэбуй, Яўхімко, калі што якое ненарокам... Чым багаты, тым і рады, са ўсёй душы стараліся... Кеб усё добра було, кеб не горай, як у другіх людзей... I вы, госцечкі, дружына, кумпанія ўся, піце і закусвайце, чаго каму хочацца!
— А мы і п’ём, і закусваем! — акідваў вачыма дружыну Яўхім. — Мы ету работу любім! Нам абы паболей — такой работы! — Яго прыяцелі дружна ржалі. — Толькі от — маладая чагосьці не есь, не п’е!.. — схіліўся Яўхім да Ганны.
— I так ужэ ў галаве шуміць, як у дождж, — сказала, апраўдваючыся, Ганна.
Бацька ўчуў, заступіўся:
— Няволіць не трэба! Кожны сам знае, сколькі каму выпіць! Сколькі хто можа, няхай столькі і п’е. — Ён паспрабаваў адвесці гаворку ад Ганны, сказаў да Яўхімавых хлопцаў: — Каторыя могуць, няхай п’юць, не баяцца. Гарэлка, сказаць, не куплёная. Грошай не пераводзіў. Сам у кустах нацадзіў!..
— А едкая, ядры яе! Пячэ — горай за агонь! Ето не тое, што хвабрычная! — пахваліў Ганнінага бацьку Ларывон.
— А закуска — шчэ лепей! — падтрымала гаспадароў, помнячы пра свой абавязак, дружка Маруся. — Такое ўсё смашнае, і смажэнне, і пячэнне!
Дзяўчаты, жанкі дружна заківалі галовамі, сталі хваліць яду, мачыху, Ганну, бацьку — хваліць усё, што падабалася і што не падабалася. Ганна слухала гэта без уцехі, ведала — хваляць больш таму, што так трэба ў гасцях. Ды і чаго дзівіцца: многім перабіраць вельмі не было ад чаго — дома картопля з расолам за шчасце...
Людзі п’янелі, і крык за сталом усё мацнеў. Мачыха ўжо не паглядвала з непакоем на сталы, на гасцей, не гадала — хопіць ці не хопіць, — хадзіла няроўна, піла і ела з усімі, падавала, што толькі было. Ганна бачыла, як яна падыходзіла то да адной, то да другой, прыўзнімала доўгі андарак, паказвала Яўхімавы боты, якія былі ўжо на яе нагах.
— Самы раз! Як на мяне шыты! — хвалілася яна Марусі. — А шкура — памацай, — прасіла яна і, калі Маруся мацала халяву бота, гаварыла радая: — Шкура — цупкая, вырабленая! А падошвы — як зялезныя!.. На ўвесь век хопіць! Хоць кожны дзень насі, не зносіш!..
Але гэтага было мала, шчасце яе павінны былі бачыць усе — выйшла на сярэдзіпу хаты.
— Глядзіце! Глядзіце — які падарак зрабіў мне Яўхімко!.. — Яна павяла вачыма, поўнымі шчасця і слёз, у бок Яўхіма: — Зяць мой, залатая душа!
Бацька ўзяў яе за руку, хацеў адвесці ў куток, далей ад бяды, але яна не паслухалася, адхінулася ад яго, павярнулася кругом, каб бачылі з усіх бакоў — якія боты!
— От прыдбала зяцька! — У шуме і гомане гасцей мачыха, размазваючы па твары слёзы шчасця, пайшла да Яўхіма, абняла: — Азалаціў ты цешчу сваю, Яўхімко!.. Век не забуду!.. Такія чобаты!
— Насіце на здароўе, мамо! — голасна і таксама задаволена сказаў Яўхім. — А парвяце — новыя падару! Насіце, не шкадуйце!.
Ен быў сп’янелы, але трымаўся яшчэ моцна. Між усіх, хто сядзеў поблізу, ён, здаецца, і піў і галёкаў найбольш. ён і тут чуў сябе самым важным, самым дужым — як бы хваліўся тым, што піць і крычаць можа без канца...
Калі сталі сварыцца прыпеўкамі сваты і дружкі, Ганна неспадзеўкі зноў убачыла Васілёвага браціка. Ён, аказваецца, быў ужо ў хаце — сядзеў з Хведзькам на прыпечку і глядзеў і слухаў — зноў, здалося Ганне, хмурна, не падзіцячы сур’ёзна. Ён, мусіць, адзін не рагатаў, чуючы, як дружкі на чале з задзірыстай, звонкай Марусяй кпілі, здзекаваліся са сватоў:
ІВАН МЕЛЕЖ 543
Паш сваток не ўмее ля стала стаяці Дай з дружкамі размаўляці.
Ідзі ў места ды купі сабе мыла, Штоб жонка любіла!
_ Штоб дзеці пазналі
Дай бацькам назвалі!
Ганна сачыла за малым з вінаватасцю і пяшчотай, глушыла ў сабе жаданне падысці да яго — пачаставаць, пагладзіць галоўку, сказаць штонебудзь добрае, ласкавае. Як ні туманіла галаву сп’янеласць, помніла — усе ведаюць, што было ў яе з Васілём, і пяшчоты з яго брацікам асудзяць...
I ўсё ж жаданне падысці да малога не адступала, не хацела слухацца развагі. Сп’янелай, ёй так цяжка, проста немагчыма было адагнаць раптоўную спакусу. «Пайду — бы да Хведзькі... Скажу штонебудзь Хведзьку, а тады — яму... Бы ненарокам...»
4
Калі ехала па вуліцы, хоць старалася не глядзець, у цемры краем вока заўважыла: на Васілёвым двары — ціха, пуста. I хоць не ўбачыла нікога, хоць госці радасна, на ўвесь свет галёкалі, штосьці кальнула сэрца, як пры паглядзе на яго браціка, — вінаватае і жывое...
Ад гэтага ўсю дарогу амаль не чула, не прыкмячала нічога. Толькі і запомнілася, як — ужо на Карчовым двары — мусіць, прытка зляцеўшы з воза, Сарока паслізнулася і ўпала ў гразь, але не разгубілася, борзда ўскочыла, заверашчала:
Выходзь, свякрухо губата, — Прыехала нявестка багата!..
Свякруха і свёкар, якія ўжо стаялі на ганку, добра відныя ў святле, што падала з хаты, запелі наперабой:
— Заходзьце... Заходзьце... Нявестачко мая... Людзі ўсе добрыя... Пад нашу страху... Заходзьце...
Глушачыха ўгледзелася ў Ганну, памацярынску пацалавала. Тады п’яная расчуленая мачыха прыліпла да гаспадыні:
— Ой, сваццечко бо мая! Рыбачко ты мая!..
Ледзь Ганна, акружаная гоманам і тлумам, ступіла ў цяперашнюю сваю дамоўку, вінаватасць перад Васілём адразу прапала. Ганна раптам пачула сябе дзіўна няўпэўненай, нясмелай, ішла з асцярогай, паглядвала неспакойна, быццам баялася непрыемнай нечаканасці. Здавалася, нібы ступіла на кладку, якую невядома як прайсці...
5
Яшчэ да таго, як Глушак управіўся наліць усім, Дубадзел падняўся, абцягнуў гімнасцёрку пад поясам, важна пакашляў у кулак. Яўхім крыкнуў:
— Ціхо! Улада хоча гаварыць! Хоць адразу стала ціха, Дубадзел не спяшаўся гаварыць.
— Грамадзяне жыхары сяла Курані! — заявіў ён, вытрымаўшы належную паўзу. — На даным етапе, калі мы сабраліся тут у дзядзькі Глушака і сядзім за сталом, а таксамо тут сядзяць маладыя, каторыя ўступаюць тым самым у сумесную жызнь, — Яўхім Глушак і яго нявеста, а цяпер ужэ, можна сказаць, яго законная жонка, — хоць яны і вянчаліся ў царкве, а не рэгістрыруваліся ў сельсавеце, як ето раяць Савецкая ўлада і бальшавіцкая парція ўсім свядомым алементам... На даным етапе Савецкая ўлада і парція прызывае ўсіх сялян, каторыя сваім мазалём робяць на зямлі, арганізоўвацца ў кааперацівы, а таксамо, каторыя могуць, і ў камуну — кеб, значыць, абагульніць усё разам: і землю, і коней, і курэй, і ўсё іншае, як у Вадавічах. А тых, хто яшчэ не ўступіў і чэсно робіць на сваёй зямлі сам, Савецкая ўласць і парція прызывае так рабіць і далей і сплачуваць точно ў тэрмін падатак, не чакаць, як каторыя, напамінання і пены...
Выказаўшы гэту сваю дэкларацыю, якую госці слухалі хто з пачцівай, а хто з цярплівай увагай, Дубадзел момант перадыхнуў і вярнуўся зноў да маладых:
544______ІВАН МЕЛЕЖ________________________________
— А таму ад імя Алешніцкага сельсавета Юравіцкай воласці жадаю нашым маладым — Глушаку Яўхіму і яго нявесце, а цяпер жонцы Глушак Ганне, кеб булі здаровыя і жылі дружно і ў дастатку, як належыць па савецкаму закону! — Ён хацеў яшчэ штосьці сказаць, але думка, мусіць, не далася, і ён раптам крыкнуў: — Адным словам — горко!
За сталамі ахвотна закрычалі ўслед за ім, і Ганна зварухнулася, паслухмяна ўстала.
— Кеб жылося і кеб вялося! — не прамінула ўставіць Сарока.
Старому Глушаку і прамова, у якой былі непрыемныя, асабліва ў такі дзень, напамінкі пра падатак ды камуну, і тое, што чужы чалавек улез, паламаў законны парадак за сталом, адпіхнуў яго, гаспадара, убок, не спадабалася, але ён прымусіў сябе змаўчаць і нават выглядам не паказаць нездавальнення. Хай чорт яго чапае, Крываротага гэтага: які ён ні ёсць, а ўлада.
Разважыўшы, Глушак нават падышоў да кутка, дзе сядзеў Дубадзел, пахваліў:
— Разумны ты чалавек, Андрэйко! Як сказаў, аж заслухацца можно. Калінін чысто!
— Калінін далёко, а ён — блізко, наш! — адгукнулася Сарока, цягнучыся чаркай да Дубадзела.
— Калінін хоць далёко, ды — галава! Над усім народам — галава! Усесаюзны стараста!
— I ты, Андрэйко, галава!
— Усім галавам галава!
Дубадзел не стаў спрачацца: мутным, важным позіркам прайшоў па тварах гасцей, запыніўся на Ганне. Глушак падліў яму ў шклянку і сказаў да ўсіх:
— Тут сядзіць у гасцях наша Савецкая ўлада. Андрэйко, таварыш Дубадзел — наш алешніцкі Калінін... Дак кеб ён буў жывы і здаровыі
Глушак ужо ўзяў да губ шклянку, ужо госці зашумелі: «Кеб буў жывы і здаровы!» — калі Дубадзел ускочыў, крыкнуў:
— Няхай жыве змычка горада з сялом!
Пад гул і крыкі адабрэння ён уліў у сябе поўную шклянку самагонкі, паставіў шклянку дагары, нібы паказваючы, як трэба піць за такую вялікую справу, — да кропелькі. Дубадзел не паморшчыўся, не адразу стаў закусваць, павёў на Ганну задаволеным, ганарлівым позіркам.
Ён быў нецвярозы, яшчэ заходзячы за стол, а цяпер, бачыла Ганна, хмель разбіраў яго больш і больш, і яго п’яныя позіркі выклікалі ў яе гідоту. Ёй і так было тут не вольна, не лёгка, а гэтыя позіркі дадавалі ёй няёмкасці. Добра яшчэ было, што хоць сядзеў ён не побач, за Яўхімам...
Але неўзабаве Дубадзел з п’янай адкрытасцю сказаў Яўхіму, каб Ганна села між іх.
— He аднаму табе сядзець з ёй!..
— А мне што? Няхай і каля цябе пасядзіць! — Яўхім зарагатаў. — Я не раўнівы! — Ён загадаў Ганне: — Перасядзь сюды!
Ганна не адразу паслухалася. Думала спачатку, што не будзе прымушаць, зменіць усё на жарт, але ён маўчаў, і ў маўчанні яго чулася ўпартасць, злосць на яе непаслушэнства. Ён не збіраўся мяняць загад, чакаў, і яна перасела. Што ж, не свая хата, не вольная воля.
— Чаго не хацела перасаджувацца?
— А вам ето так важно знаць?
— Вы, бабы, любіце, кеб мужчына красівы буў!
— А вы не любіце красівых жанок!
— А таго не знаеце, што скалечыла мяне так за Савецкую ўладу. Паляк шабляй ударыў пад горадам Баранавічы. Ясно?
— Чалавек кроў праліваў за Савецкую ўладу!
— Правільно, Глушак.
Дубадзел памкнуўся да Яўхіма, задаволена, моцна ляпнуў яго — Ганна, як магла, адхілілася ад пляча, што ўткнулася ёй у грудзі. Ледзь прамаўчала.
Стары Глушак падліў гарэлкі, і Яўхім з Дубадзелам чокнуліся. Тады старшыня павярнуўся са шклянкай да Ганны, прымусіў і яе ўзяць чарку.
— Трэба піць! — заўважыў ён, што Ганна ставіць чарку на стол амаль некранутую.
— Я выпіла, сколькі хацела...
— Усю трэба!
— А калі я — не хочу?
— Усё адно. Госцю гадзіць трэба... — н