• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
     каб хутчэй скончыліся ўсе гэтыя фармальнасці. «Гаспадыня як гаспадыня, і што ёй да ўсяго іншага?» — разважаў ён.
    Вусны жанчыны скрывіліся ў іранічнай усмешцы:
    — Брат?
    Нават пры слабым святле лямпы было відаць, як успыхнуў Сашын твар: яна ўспомніла, што яшчэ напачатку расказала гаспадыні ўсё пра сваіх сястру і малога брата, нават паказала фотакарткі. I яна ўдакладніла ўпаўшым голасам:
    — Стрыечны.
    _ Аа, — працягнула гаспадыня і, схапіўшы дайніцу, выбегла з хаты.
    — Ты думаеш, яна паверыла? — спытаў Пятро, калі яны выйшлі на вуліцу.
    — Няхай. Я пасля раскажу ёй. Яна добрая. Абы маўчала цяпер. I каб дзеці не разносілі па вёсцы... Гэта такое радыё!..
    ...Яны ішлі, узяўшыся за рукі, па палявой дарозе, і ён расказваў доўга і падрабязна.
    Саша маўчала.
    Пятро зноў з трывогай зазначыў, што ўсётакі яна перамянілася — стала нейкая больш стрыманая, паважная. Ён разлічваў што Саша пасмяецца з расказу аб тым, як у іх не хапіла грошай, каб прыехаць назад, і яны доўга вырашалі — што прадаць, і як прадавалі яго аўтаручку, аднаго сябра чамадан, другога, самага багатага, пінжак. Але Сапіа не засмяялася. Яна сказала:
    — Ты мог бы напісаць мне, і я прыслала б табе грошай. У мяне ўпершыню сабралася столькі — і пад’ёмныя і зарплата!.. He ведала, што з імі рабіць...
    Ніколі раней яны не гаварылі пра такія рэчы, як грошы, і, безумоўна, ён нізавошта не адважыўся б прасіць іх у Сашы, калі б нават апынуўся ў самым цяжкім становішчы, А яна вось гаворыць так проста. I ў гэтым таксама відаць, што яна змянілася, але да лепшага ці да горшага такая змена — Пятро не мог вырашыць.
    Яму Ўвесь час здавалася, што Саша не падобна да іншых дзяўчат, што яна асаблівая, і ён баяўся, што з гэтай «матэрыяльнасцю» яна страціць сваю незвычайнасць і стане, як усе. Але разам з тым ён адчуваў, што такая простая яе прапанова, як і тое, што перад тым яны сядзелі за адным сталом, неяк вельмі ўжо збліжала і радніла іх. Усё гэта было супярэчліва і неяк пановаму хвалявала. Пятро забыўся на свой смешны расказ аб тым, як яны насілі на «таўкучцы» рэчы. Ды і Сашы, напэўна, было нецікава гэта, яна думала пра Hernia сваё. Хвіліну яны маўчалі. Потым Саша сказала:
    — Да мяне прыходзіў бацька, і я аддала ўсе грошы яму, — і пасля паўзы дадала: — А пасля пашкадавала. Я даведалася, што ён збіраецца жаніцца. Дзесяць год прайшло, як памерла маці, і раптам... надумаў стары... Я напісала яму злоснае пісьмо.
    II
    ...Саша разбудзіла яго раніцой даволі позна.
    — Ох, і соня ж! Прачынайся! — смяялася яна, тузаючы, як малога, за нос.
    Пятро расплюшчыў вочы, глянуў і анямеў ад захаплення: ён упершыню бачыў Сашу ў белым халаце, у марлеван касынцы (амбулаторыя была побач з кватэрай), і гэтае ўбранне так пасавала да яе, што яна здавалася казачна прыгожай.
    — Я ўжо колькі хворых прыняла, а ты ўсё яшчэ спіш! Уставай — снедаць будзем!
    ...На снеданне гаспадыня падала халодную бульбу, гуркі і міску сыраквашы. Пятро не звярнуў увагі — звычайнае сялянскае снеданне, дома ён харчаваўся не лепш, да таго ж ён быў у такім радасным настроі, што наўрад ці заўважыў бы, калі б яму нават зусім не
    ІВАН ШАМЯКІН
    551
    давалі есці цэлы дзень. Але Саша раптам пачырванела і здзіўлена сказала да гаспадыні:
    — Аня?! — і больш нічога не сказала, спадзеючыся, што гаспадыня зразумее і так. Але тая зрабіла выгляд, што нічога не разумее, і пачала мітусліва збірацца, каб некуды ісці.
    — У нас, Шурачка, няшчасце: каровы пачынаюць яшчурам хварэць. Работы нам цяпер, даяркам!.. Хворыя асобна стаяць у загоне, а здаровых у поле выгналі. Вось і бегай тудысюды... Можа, я на абед не прыйду, дык вы тут самі...
    Пятро апетытна еў бульбу з гуркамі і, ні пра што не здагадваючыся, здзіўляўся, чаму Саша, такая вясёлая колькі хвілін назад, калі будзіла яго, палівала ваду на рукі, раптам нібы засмуцілася ці збянтэжылася. Яна амаль нічога не ела і не запрашала есці яго, як учора ўвечары. Сядзела моўчкі, хмурылася і ляпіла з хлеба шарыкі і зоркі.
    — Што з табой, Саша?
    — Нічога, — сярдзіта адказала яна і ўзнялася, але, відаць, схамянулася — ласкавая ўсмешка асвяціла яе твар. — Снедай і прыходзь да мяне ў амбулаторыю.
    Амбулаторыя размяшчалася ў былой кулацкай хаце, вялікай і пустой.
    ...Хворыя не прыходзілі — амаль усе перабылі раніцой. Яны сядзелі ўдваіх і хораша гутарылі: успаміналі агульных сяброў, розныя смешныя здарэнні, расказвалі ідзін аднаму аб прачытаных за апошні час кнігах.
    — А я яшчэ раз перачытаў «Што рабіць?», і мне не спадабалася жыццё Веры Паўлаўны. He разумею, чаму табе хочацца жыць так, як яна, — сказаў Пятро.
    — He, я і зараз мару жыць так, як яна. Працаваць вось так, кахаць — і больш нічога.
    — Мы з табой будзем жыць прыгожа, Сашок.
    Яна неяк сціснулася ад гэтых слоў, быццам баронячыся ад удару, ссутуліла плечы.
    — А мне чамусь здаецца, што мы ніколі не будзем разам...
    — Ну што ты! — спалохаўся ён.
    — Я не магу ўявіць цябе... — ёй, відаць, цяжка было вымавіць, і яна грэбліва зморшчылася і застукала трубкай фанендаскопа па стале, быццам жадаючы заглушыць яго, непрыемнае слова гэта, — мужам.. Я не хачу, каб ты стаў, як усе... Я мару, каб ты заўсёды быў вось такі... далёкі, жыў у маіх марах — і ўсё. Я баюся, што, калі здарыцца інакш, гэта знішчыць усё светлае, што ў нашых адносінах, што ў маёй душы... Усёўсё...
    — Сашок, жыццё ёсць жыццё. I наўрад ці будзем мы выключэннем. Мы — людзі.
    — О! які ты стаў! — здзівілася яна і, энергічным рухам вызваліўшыся з яго абдымкаў, адышла яд акна, села на падаконнік. Пятро сам здзіўляўся сваёй нечаканан смеласці і жыццёвай «мудрасці»: ніколі раней ён на такую тэму не адважваўся гаварыць і наогул разважаў інакш, прыкладна гэтак жа, як цяпер яна. Калі ж у яго з’явіліся такія думкі? Учора ён спалохаўся, што Саша стала залішне практычная і разважлівая, а сёння атрымлівалася наадварот: Саша думае паранейшаму, а ён — як усе. Гэтага «як усе» яны заўсёды баяліся.
    — Ты чаму села там? — спытаў ён.
    — Цябе баюся, — гарэзліва адказала Саша.
    — А я цябе і там пацалую.
    Яна адгарадзілася рукамі.
    — He падыходзь, людзі з вуліцы глядзяць. Цішэй, нехта сюды ідзе.
    Яна саскочыла з падаконніка, паважна села за стол. Зайшла маладая жанчына, сарамліва прывіталася.
    — Табе, Пятро, прыйдзецца ісці пагуляць, — сказала Саша.
    Выходзячы, ён пачуў, як жанчына сказала:
    — А я думала — гэта доктар з Рэчыцы.
    Пятро выйшаў у сад. У былым кулацкім садзе, які займаў не менш за гектар, стаялі вуллі калгаснай пасекі. Пасечнік, мужчына сярэдніх год, няветліва спытаўся ў Пятра.
    — Ты кім даводзішся доктарцы?
    — Я? Братам.
    — Але, расказвай казкі. Ведаем мы такіх братоў, самі былі такія!..
    Вярнуўшыся ў амбулаторыю, калі жанчына выйшла, Пятро расказаў пра размову з пасечнікам. Саша засмяялася.
     А мне ўсё адно, няхай думаюць, што хочуць. Гэта я ўчора спалохалася. Мне цяпер толькі перад Аняй няёмка: яна, відаць, пакрыўдзілася...
    Такое прызнанне вельмі спадабалася Пятру. Яны зноў гутарылі пра будучыню, спрачаліся, парознаму ўяўляючы яе, ці, правільней кажучы, уяўляючы даволі туманна, кніжна. Але, нягледзячы на гэта, размова надзвычай акрыліла Пятра, напоўніла самымі лепшымі надзеямі. Ён, як кажуць, узнёсся на сёмае неба.
    552	ІВАН ШАМЯКІН
    Ды такі настрой быў нядоўга.
    Гаспадыня на абед не прыйшла. Саша сама прагрымела ў печы засланкай, чыгунамі і зазірнула ў свой пакой, дзе сядзеў Пятро, зноў нечым збянтэжаная.
    — Пачакай хвіліначку.
    Яна некуды выбегла і хвілін праз колькі вярнулася з клуначкам у руках.
    — Боршч нясмачны, давай будзем піць сырыя яйкі і есці яблыкі.
    I Пятро раптам усё зразумеў. Зразумеў, што гаспадыня не ад беднасці падала такі сняданак, што дагэтуль карміла яна сваю кватарантку добра, смачна. А халодная бульба з гуркамі і нейкі нішчымны боршч на абед — усё гэта пратэст супроць яго прыезду. Немаведама чаму жанчына неўзлюбіла яго з першай хвіліны і вось так выяўляе сваю непрыязнасць і, магчыма, такім чынам хоча хутчэй выправадзіць. Хлопцу стала вельмі крыўдна — крыўдна за Сашу, за сябе, няёмка перад дзяўчынай. Ён знарок пайшоў мыцца, хоць у гэтым не было патрэбы, — абы толькі адцягнуць час, калі трэба садзіцца за стол, і неяк супакоіцца. Ён ведаў чалавечую прагнасць, скупасць, бачыў розных людзей, яго бацька быў не надта шчодры чалавек, але такі ўчынак гаспадыні, якую, дарэчы, Саша ў пісьмах хваліла, проста ашаламіў яго. Ён сеў за стол не з радасным пачуццём жаданага госця, а з прыкрым балючым пачуццём — а ў юнацтве яно асабліва вострае! — госця няпрошанага, дармаеда, які есць чужы хлеб. I хоць ён ведаў, што яйкі і яблыкі Саша купіла, лягчэй ад гэтага не рабілася. Ён стараўся не падаць выгляду, што ўсё разумее, нешта гаварыў, спрабаваў жартаваць і смяяцца, аднак баяўся глянуць Сашы ў вочы.
    Дзяўчына таксама адчувала сябе няёмка. Знік той светлы настрой, які з’явіўся ў часе размовы ў амбулаторыі. Каб неяк развеяць няёмкасць і асудзіць гаспадыню, Саша сказала:
    — Я думаю мяняць кватэру, — але, уздыхнуўшы, прызналася: — Хоць мне шкада: тут усё побач.
    Пад «усім» яна разумела амбулаторыю: ніколі раней мяняць кватэры яна не думала, бо была вельмі здаволена і самой кватэрай і гаспадыняй.
    Пятро не адказаў — зрабіў выгляд, што яго мала цікавяць яе кватэрныя справы. Саша адразу ж пасля абеду пайшла на ферму, каб пагутарыць з гаспадыняй. Яна ішла злосная, з намерам рашуча заявіць Ані, што, калі яшчэ раз будзе такая бульба і такі боршч — яна больш сталавацца ў яе не будзе, за свае грошы знойдзе кватэру ў любым месцы. Але рашучасці ў Сашы хапіла толькі, пакуль не ўбачыла гаспадыні. Ані яна сказала далікатна і сарамліва:
    — Вы не думайце, Аня... Я заплачу вам за ўсё, пакуль будзе... брат...
    Хітрая жанчына прыкінулася здзіўленай і добрай.
    — А хіба я, Шурачка, кажу што? Эх! Ды няхай будзе месяц. Колькі хоча... Чалавек добры, ціхі... Хіба ён мне замінае? Я заўсёды гасцям рада. Толькі вось што час такі — хвіліны вольнай не маю...
    — Але каб было не так... — яна хацела сказаць «не так, як сёння», ды зноў не адважылася. — Ён... госць, Аня... Каб мне сорамна не было...
    — Эх, Шурачка! Хіба вы мяне не ведаеце? Мне ажно крыўдна слухаць.
    Саша не сказала Пятру, куды пойдзе, а па дарозе з фермы яе дагнаў спалоханы малады чалавек на фурманцы, ён ехаў па яе — кепска жонцы. I Саша, не папярэдзіўшы Пятра, паехала ў суседнюю вёску. Яна думала, што доўга не затрымаецца там.
    Пятро, у якога і без таго было пагана на душы, гадзіны дзве трываў: сядзеў у хаце і прымушаў сябе ч