• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
     есці і піць, асабліва піць, і ўспомніў пра яблыкі, якія паклала ў яго партфель Саша. Праўда, ён яшчэ хвілін колькі з глыбокім філасофскім роздумам вырашаў: можа ён есці гэтыя яблыкі ці не? Нарэшце вырашыў, што мае права з’есці. Хлопец адкрыў партфель  і кроў ударыла яму ў твар... Спачатку ён разгубіўся горш, чым пры ўсіх іншых абставінах дагэтуль. Потым абурыўся. Як? Яна адважылася пакласці яму грошы пасля таго, як бадай што выгнала! Што гэта — здзек, насмешка? He трэба яму яе грошай!
    Ён злосна скамячыў пяцёркі і выкінуў іх пад куст. А сам, не дакрануўшыся да яблык, з ранейшай рашучасцю пайшоў далей па вузкай і няроўнай сцежцы.
    Але хутка яго ананавала сумненне: ці правільна ён зрабіў, выкінуўшы грошы? I каму, нарэшце, патрэбны такі жэст сярод балота?.. Узбадзёраны гэтай думкай, ён вярнуўся назад, хоць і прайшоў ужо з кіламетр, знайшоў і забраў грошы. Любоўна разгладзіў скамечаныя паперкі і паклаў у кішэню, вырашыўшы, што траціць іх не будзе, пакіне на памяць, калі нават больш не ўбачыць Сашы. Але абставіны прымусілі яго пазней парушыць зарок і купіць за гэтыя гроіпы сабе чаравікі, бо старыя за час падарожжа зусім стапталіся.
    Падсілкаваўшыся яблыкамі, узбадзёраны сваім разумным учынкам, ён рушыў далей і яшчэ да цямна мінуў балота, густы сасновы лес і прыйшоў у вялікую незнаёмую вёску. Спытаўшы назву вёскі, даведаўся, што знаходзіцца на беразе Сожа. Гэта ўзрадавала. Але варта было падумаць пра начлег, бо параход на Гомель, як сказалі яму, будзе толькі раніцой. Ён ішоў па вёсцы, выбіраючы хату, куды можна было б зайсці папрасіцца пераначаваць, і выдумляў прычыну, куды і адкуль ён ідзе, каб даць пераканальныя тлумачэнні гаспадарам. 1 раптам — неспадзяваная сустрэча. Гэта часта здараецца, што мы сустракаем знаёмых там, дзе зусім не думаем убачыць іх. Белакосая пышнагрудая дзяўчына ў квяцістай сукенцы нечакана выйшла з двара, каля якога Пятро прыпыніўся, і яны адразу пазналі адно аднаго. Некалі ў маленстве разам вучыліся — у пятым і шостым класах, потым бацькі яе — работнікі саўгаса — некуды паехалі ў іншы саўгас, і яны не бачыліся колькі год. Сустрэліся зноў у горадзе, у медыцынскім тэхнікуме, дзе Люба вучылася на адным курсе з Сашай. Але яны не сябравалі, больш таго, Саша не любіла гэтай сваёй аднакурсніцы, і Пятро, каб дагадзіць Сашы, пазбягаў яе, а калі, здаралася, і сусгракаліся, то віталіся, гаварылі аднэ аднаму дватры словы і разыходзіліся. I вось сустрэліся ў іншых абставінах...
    — Пеця? Ты? — узрадавана, быццам убачыла вельмі блізкага чалавека, закрычала Люба. — Што ты тут робіш?
    — Я? — Ёп прыдумаў некалькі варыянтаў, каб растлумачыць, чаму ён ходзшь тут, але ўсе яны прызначаліся д.ля незнаёмых, а таму на момант сумеўся. — Я... проста хаджу... па дарожнічаю... Цікава, ведаеш...
    556 ІВАН ШАМЯКІН
    Аа, я забылася, ты ж — паэт. Табе трэба ўсюды хадзіць і ўсё бачыць...
    — А ты?
    А я працую тут. У гэтай хаце кватарую. Заходзь. Я вельмі рада, Пеця, што сустрэла цябе. Ой, Пецечка! Тут такая сумота, такая сумота. Ніводнага культурнага чалавека. Няма з кім словам перакінуцца. Я так рада... Хадзем жа ў хату!
    Яна гаварыла бясконца, не даючы яму ні запярэчыць, ні падзякаваць. У кватэру ўвяла яго пад руку і адразу закрычала маладой гаспадыні:
    — Маруся! Глядзі, каго я прывяла! Мой школьны таварыш... мы разам вучыліся некалі... А цяпер вось ходзіць, падарожнічае... Я выходжу на вуліцу, а ён стаіць — хатай нашай любуецца. Як адчуваў...
    — Ды ўжо ж адчуваў! — засмяялася гаспадыня.
    — He, Маруся, не думай, што ён шукаў мяне. Ён і не ведаў, што я тут, а проста так ішоў. Але я так рада, што мы сустрэліся... Так рада...
    — А хто госцю не радуецца! — сказала гаспадыня, спрытна выціраючы крэсла і ветліва запрашаючы сесці. Пятру яна здалася такой добрай, ласкавай, што ён успомніў Другую гаспадыню, зза якой павінен быў пакінуць любую дзяўчыну, і сэрца яго зноў балюча сціснулася.
    «А хто госцю не радуецца!» Сапраўды, хто госцю не радуецца? А вось жа там не ўзрадавалася, ведзьма прагная! Я ўсё жыццё буду праклінаць цябе!»
    Зморанага, пасля душэўных пакут, яго вельмі расчуліла і пакарыла ласкавасць Любы і гаспадыні.
    — Пецечка! Ты будзь тут як дома, умывайся!.. А я на хвіліначку выскачу... — Люба бегала па хаце, уздымаючы падолам сукенкі вецер.
    «Пецечка».
    Пятро ўспомніў, што Саша ні разу не назвала яго так пяшчотна, нават «Пеця» яна казала яму вельмі рэдка, усё неяк абыходзілася безназоўна. Чаму? Чаму яна пазбягала яго імя? Зноў успыхнула падазронасць. У жыцці яго амаль ніхто так не называў — памяншальналаскава. Дома маці, сёстры, суседзі чамусьці з самага маленства, як ён і помніць, называлі Пятро ці Пятрок, што, ён лічыў, адно і тое ж, бо «к» гэтае большасць людзей неяк глытала. У тэхнікуме ўсе — сябры і настаўнікі — звярталіся толькі па прозвішчу — Шапятовіч. Неяк ужо так здараецца, што аднаго называюць толькі па імю, і да гэтага ўсе прывыкаюць, нават у афіцыйных абставінах, другога ж — толькі па прозвішчу, нават у самай інтымнай сяброўскай кампаніі.
    ...Люба вярнулася з бутэлькай вішнёвага лікёру — лепшае, што знайшлося ў краме. Яны ўтраіх сядзелі за сталом, Пятро, як госць, на самым покуце, і пілі гэты лікёр невялічкімі чаркамі з тоўстага жоўтага шкла  такія чаркі рабілі яшчэ да рэвалюцыі.
    Гаспадыня, падміргваючы Любе, гаварыла «тосты»:
    — Давайце вып'ем за вашу сустрэчу. Каб не апошняя яна была, каб Пеця быў частым госцем за гэтым сталом...
    I Пятро піў, не надаючы значэння яе словам.
    Пасля вячэры яны гулялі па беразе Сожа.
    ...Спаць ён папрасіўся ў гаспадыні пайсці на сенавал. Сена было на вышках у хляве. Унізе рохкала патурбаваная свіння, сонна ўздыхала карова, і да прыемнага водару лугавога сена прымешваўся пах гною. Але Пятро не заўважаў гэтага. Ён думаў пра падзеі пражытага дня, пра Сашу. Здаволены сабой, ён дакараў яе: «А што, бачыла? Думала, калі Ta66 не падабаюся, то ніводная дзяўчына не гляне на мяне?..»
    ...Ён паставіў іх побач — яе і Сашу, убачыў Сашыны ясныя вочы, і яму стала сорамна, ён сам сабе зрабіўся брыдкім.
    «Які я гадкі!.. Яшчэ не астыў Сашын пацалунак... Яе пацалунак... He, не мог ён быць апошні... Яна проста сказала гэтым: «Да новай сустрэчы...» Яна ні ў чым не вінавата... Усё гэта праз гаспадыню. Яна шчыра хацела, каб я заставаўся надоўга... А настаўнік — глупства. Хіба мала людзей, з якімі яна сустракаецца? Хіба можна раўнаваць да кожнага? Ды і наогул, што такое рэўнасць?.. Трэба, каб была шчырасць, вера... А я... пабег, як хлапчук... А потым раскіс перад першай сустрэчнай дзяўчынай... Сорам!»
    ...ІІятро, хоць заснуў толькі на світанні, прачнуўся рана — разбудзіў шум дзіцячых галасоў. На другім баку вуліцы была школа. Ён успомніў, што сёння першае верасня, пачаліся заняткі. I, хоць у яго быў яшчэ цэлы месяц вольны, ён адчуў — летні адпачынак скончыўся і сорамна яму блукаць без работы, час пайсці дадому  памагчы бацькам у гаспадарцы, перапісаць справаздачу аб практыцы ці зрабіць яшчэ штонебудзь карыснае.
    ІВАН ШАМЯКІН	557
    Ён узрадаваўся такой думцы і прычыне, каб хутчэй пайсці адгэтуль. Але, калі ён за снеданнем аб’явіў пра свой намер гаспадыням, тыя страшэнна пакрыўдзіліся.
    — Як табе не сорамна, Пеця! Пабыў адзін вечар і ўцякаць. А яшчэ казаў... He, я проста не пушчу цябе, Пецечка, што хочаш. — Люба глядзела на яго такім закаханым позіркам, што ён збянтэжыўся і не мог настойваць на сваім. — Ты ж сам казаў: часу ў цябе многа і ты не ведаеш, што будзеш рабіць гэты месяц... Скажы, што табе не падабаецца ў нас?
     Усё падабаецца,  адказаў ён, апусціўшы вочы ў талерку, дзе плавалі варэнікі ў масле.
     Вы, Пеця, не крыўдзіце Любу,  падхапіла Маруся.  Яна і так, гаротная, засумавала тут адна. Яна сёння ўсю ноч заснуць не магла ад радасці, што вы прымшлі... Хіба можна ад такой дзяўчыны ўцякаць?
    Люба чырванела ад здавальнення — любяць дзяўчаты, каб іх хвалілі! Пятро — ад прыкрасці за свае паводзіны і ад таго, што ён раптам, глянуўшы іншымі вачамі, убачыў, якая Люба непрыгожая: жоўтыя вочы, шырокія ноздры, вяснушкі на носе і пухлых шчоках, простыя і нейкія бясколерныя валасы.
    — А сумаваць ты ў нас не будзеш. Хочаш, давай па грыбы сходзім. У нас тут вельмі многа баравікоў. Ты любіш збіраць грыбы? Я дык страх як люблю! Пойдзем?
    — А табе ж на работу!
    — Ат, кажуць, работа не воўк, у лес не ўцячэ. Напрацуюся яшчэ. А грыбоў не стане. Чорт не схопіць гэтых хворых.
    Яна не разумела, што такімі разважаннямі аб рабоце ставіць сябе ў вельмі невыгоднае становішча перад гэтым рамантычна настроеным і сумленным хлопцам. Ён слухаў яе і думаў пра Сашу, пра яе працу. I тое, што Саша цэлымі днямі не бывала дома, праз што ён раўнаваў, пакутаваў і зрабіў глупства, уяўлялася цяпер як высакароднае служэнне справе.
    Аднак Любе ўсётакі ўдалося ўгаварыць яго пайсці па грыбы, і яны прахадзілі па лесе гадзін да трох дня. Грыбоў сапраўды было шмат. Але больш часу яны патрацілі на дзіўную гульню: Пятро стараўся якнебудзь адысці ад Любы, якая ўсё больш і больш рабілася яму абрыдлай, і паблукаць аднаму, памарыць, падумаць, а яна ні на крок не адставала, быццам баялася, што ён уцячэ. I напэўна б уцёк, каб зноў не партфель, які яму не ўдалося ўзяць з сабой.
    Па дарозе дадому Люба забегла на медпункт. Вярнулася крыху ўсхваляваная і паведаміла:	.	,
    — Перадавалі па радыё, што Гітлер напаў на Польшчу. Там ваююць... Дзядзькі баяцца, као на нас не пайшоў... Кажуць, што ён хоча забраць Польшчу, каб да нашай граніцы дайсці.
     Што ты?! Мы толькі дагавор заключылі! Такі дагавор! Аб ненападзе і дружбеі
    Пазедамленне пра вайну ў Польшчы ўсхвалявала Пятра, але зусім паіншаму. ён, як і шмат хто з яго равеснікаў, прагнуў гераічнага подзвігу і лічыў, што героем можна стаць толькі на вайне. Гаспадыня спалохалася больш за ўсіх — за мужасалдата. Ёй хацелася хутчэй даведацца, што гавораць людзі старэйшыя, паважаныя, і яна паоегла ў сельсавет. Выкарыстаўшы, што яны засталіся адзін на адзін, Люба без дзявочай сарамлівасці абняла Пятра.
    — Ведаеш, Пеця, я баюся, каб мяне не ўзялі ў армію.
    Пятра перасмыкнула ад гэтых слоў. Ён, як і ўсе яго сябры, лічыў службу ў арміі за гонар і з нецярплівасцю чакаў, калі яго прызавуць. Як жа ён мог паважаць чалавека, які баіцца арміі? Люба стала яму з гэтага моманту проста ненавіснай, і Пятро сур’езна задумаўся, як хутчэй пайс