Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
часце.
— Для каго?
— Для ўсіх...
— Няшчасце для ўсіх? — не разумела Саша.
— Вайна, Саша. — Марыя Сяргееўна азірнулася: у палаце нікога не было, відаць, парадзіхі выйшлі гуляць.
Саша адчула, як страшэнна закалацілася яе сэрца, як закалола ў скроні і зноў разануу боль у жываце. Словы ўрача пачалі далятаць як бы здалёк.
* * *
Марыя Сяргееўна хацела затрымаць яе ў бальніцы. Але Сашы было пакутліва цяжка ляжаць у адзіноце, бо іншыя парадзіхі адразу ж выпісаліся, як толькі пачулі пра ванну. Хацелася хутчэй да людзей, да працы. Можа, там, сярод людзей, яна вызваліцца ад сваіх жудасных думак і ўяўленняў.
566
ІВАН ШАМЯКІН
Саша перадала Ані, каб тая забрала яе. Але гаспадыня прыехала толькі на друп дзень пад вечар.
— Каня ніяк не магла ўзяць, Шурачка. На вайну праводзілі, — растлумачыла яна сваё спазненне.
— Страшна гэта, Аня, — праводзіць на вайну? — спытала Саша, калі яны выехалі з бальніцы на пыльную дарогу, што вяла паміж высокага жыта ў той бок, дзе за ўзгоркам віднеліся вяршаліны бяроз.
— Галосяць бабы, — коратка адказала Аня і, падумаўшы, дадала: — Мужчынам што — ускінуў мяшок за плечы, ды і пайшоў сабе... А жанкі!.. Ой, зазнаюць яны гора!
— Што гэта вы, Аня! — запярэчыла Саша. — Дзіўна вы разважаеце... Гэта ж не ў заробкі пайшоў. Гэта ж на вайну... Кожны дзень смерці ў вочы глядзець.
_ Смерць яна адна, Шурачка, і кароткая... Ад яе нідзе не схаваешся. А жыццё доўгае, ды і не адно яно ў жанчыны. Калі ў якой куча дзяцей, дык ёй трэба пяць жыццяў пражыць. За сябе і за іх... Я помню тую вайну, калі бацьку нашага забілі... Атрымала маці пахавальную, а нас пяцёра каля яе... А ў полі бульба замярзае, трэба капаць... Стане мама ў разоры на каленях, пагалосіць, і мы разам з ёй, ды зноў за працу. Жыць трэба... Я, ТТТурачка, свае слёзы выплакала па бацьку ды па мужу...
Саша мацней прытуліла да сябе дачку: зноў падумала пра яе бацьку. Думкі пра мужа не пакідалі ні на хвіліну. Але часам удавалася пазбавіцца страшных уяўленняў і ўбачыць яго жывым, вясёлым. Размова ж гэтая з гаспадыняй зноў нагадала карціну, якая вось ужо два дні ледзяніць яе сэрца: Пеця ляжыць на голых каменнях. Жывы ён ці мёртвы? Сашы чамусьці здавалася, што там, у Запаляр’і, усё голае — ні збажыны ніякай, ні дрэўцаў, ні кусцікаў. Ад гэтага ёй рабілася страшна. Яна думала, што, каб Пеця быў недзе тут недалёка, у родным краі, і ваяваў сярод гэтага высокага жыта, у якім так лёгка схавацца, ці вунь у тым лесе, што відзён за Дняпром, на душы ў яе было б куды спакайней.
А Аня прадаўжала выказваць думкі аб жаночым лёсе:
— Жыта вунь якое вырасла! Кажуць, перад вайной заўсёды добры ўраджай. Хутка жніво... А ў калгасе ніводнага мужчыны, акрамя самых старых ды малых, не астанецца. Нашымі, бабскімі, рукамі трэба будзе ўсё падняць... Каб і арміі хлеба было і дзеці з голаду не пухлі. Цяжка нам будзе, Шурачка.
...Раніцой разам з усімі Саша праводзіла мужчын у ваенкамат. Машыны з Рэчыцы не вярнуліся, і другая партыя прызыўнікоў ехала на фурманках. Па пыльнай палявой дарозе, паміж жытоў, павольна рухаўся абоз. Але на вазах сядзелі толькі ездавыяхлапчукі, ды на адным — крыху п'янаваты гарманіст. Усе іншыя ішлі следам: самі заўтрашнія воіны, іх маці, жонкі, дзеці — даволі вялікі натоўп. Амаль усе трымаліся сем’ямі, і паміж імі ішла Саша з дзіцем на руках.
Старая жанчына, якая праводзіла адразу двух сыноў, клапатліва сказала:
— Вы не ішлі б, доктарка, так далёка, цяжка вам яшчэ, — і, адхінуўшы марлечку, заглянула ў тварык малой. — Ды і ёй шкодна — вунь якую пылюку паднялі.
— Я трохі прайду, — вінавата сказала Саша.
Яе цягнула правесці гэтых людзей, з якімі яна за два гады працы вельмі зблізілася. Цягнула яшчэ таму, што яны ідуць на дапамогу яе Пецю, што яны стануць побач з ім і будуць абараняць яе, Ленку, усіх дзяцей, жанчын ад страшнага ворага. А яшчэ яна ўспамінала, як па гэтай жа дарозе менш за год назад яны ішлі з Пятром. Ад усяго гэтага хацелася плакаць. Але яна стрымлівалася, бо навокал не плакала ніводная жанчына Многія, праўда, выціралі рагамі хустак слёзы, але ўголас не плакалі. Размаўлялі ціха, кожны пра сваё.
— Наташа, парсюка ты закалі, каб дзеці на нішчымніцы не сядзелі...
— Добра, Ваня, ты не клапаціся пра нас, ты сябе глядзі, асцярожны будзь.
— Тата! А ты забі гэтага Гітлера ды і вяртайся хутчэй.
— Добра, сынок. Я заб'ю яго, гада. А ты маму слухай, Любку пільнуй.
Можа, і абышліся б гэтыя праводзіны без гучнага плачу і галашэнняў, хіба толькі ў самую апошнюю хвіліну жанчыны не стрымаліся б, ды падвёў гарманіст. Ёп доўга жартаўліва размаўляў з дзяўчатамі, што ішлі побач з ім, а потым неяк нечакана для ўсіх распягнуў мяхі свайго гармоніка, зайграў і заспяваў старуюстарую песню, якую кожны спяваў і чуў тысячу разоў. Але калі яе спявалі на мірнай бяседзе, то нікога яна асабліва не кранала — ці мала спяваецца ўсялякіх песень! А ў такі час...
Послееедннй ноонешннй денеоочек
Гуляюю с вамн я, друзьяя...
ІВАН ШАМЯКІН
567
Як яна разанула па сэрцах, гэтая песня! Адразу загаласілі жанчыны, заплакалі дзеці. А Саша адчула, як ёй стала вельмі цяжка дыхаць — так цяжка, што яна баялася, што ўпадзе, таму выйшла з натоўпу і села на абочыне дарогі на пыльную траву, дзе канчалася жыта і пачынаўся лён, зялёнае мора льну, таксама на дзіва высокага і густога.
...Раптам Саша адчула, што нехта стаіць і глядзіць на яе. Яна інстынктыўна закрыла далоняй грудзі, узняла вочы. На дарозе стаяў Уладзімір Іванавіч з мяшком за плячамі.
...Яна адразу зразумела, што ён даганяе іншых прызыўнікоў, але чамусьці спытала:
— I вы?
— Мне няма яшчэ павесткі. Але я не магу чакаць, вы разумееце... Такі час! Я афіцэр запасу. Камуніст.
— Я разумею, — уздыхнула Саша. — Але гэта так цяжка — праводзіць на вайну...
— Нічога, Аляксандра Фёдараўна, — бадзёра суцешыў яе настаўнік. — Хутка вы будзеце сустракаць нас з перамогай! Пры магутнасці нашай Чырвонай Арміі, я ж служыў, ведаю... Дык мы гэтага Гітлера... Кажуць, што нашы пад Варшавай ужо.
Учора, калі Саша ад’язджала з бальніцы, Марыя Сяргееўна, у якой аставаўся яшчэ прыёмнік і якая разумела панямецку, сказала ёй па сакрэту зусім іншае, і Саша чамусьці паверыла ёй, хоць ніколі раней не сумнявалася ў магутнасці сваёй Радзімы. Яна нікому пра гэта не гаварыла. Але цяпер у размове з настаўнікам, якога лічыла разумным і паважала і які ішоў на вайну, не ўтрымалася і сказала нават жорстка:
— Ведаеце, Уладзімір Іванавіч, робіцца непрыемна, калі гавораць такія гучныя словы... Навошта? Вайна — не гульня. Вайна — смерць і гора.
Ён не запярэчыў, толькі як быццам збянтэжыўся і спытаў пра іншае:
— Дачка, сын?
— Дачка.
— Цяжка вам будзе.
— Я не скарджуся на свой лёс. Я радуюся, што яна з’явілася.
Уладзімір Іванавіч паглядзеў на гадзіннік.
— Трэба даганяць, a то прыйдзецца пехатой да Рэчыцы, — сказаў ён бадзёра, рухам плячэй папраўляючы мяшок. — У мяне маці занядужала... адна асталася... ГІаглядзіце яе, калі ласка, Аляксандра Фёдараўна, — голас яго задрыжаў.
— Я пагляджу... Вы не турбуйцеся, — паабяцала Саша і раптам адчула нейкую амаль мацярынскую пяшчоту да гэтага чалавека.
Ён працягнуў правую руку, яна ж правай трымала дзіця. Тады яна зрабіла крок да яго, абняла левай рукой за шыю і пацалавала ў лоб. Ён адступіў здзіўлены, і Саша ўбачыла, як бліснулі слёзы ў яго вачах. Ён ціха сказаў:
— Дзякую вам, — і хутка закрочыў па пыльнай дарозе, а Саша пайшла ў бок вёскі і не азірнулася. Яна падумала пра тое, што гэта нядобра — цалаваць чалавека, які ідзе на вайну, у лоб. Як нябожчыка.
...У той жа дзень прыйшлі больш пэўныя весткі з фронту. Праз Рэчыцу прайшлі першыя эшалоны з раненымі, і многія жанчыны хадзілі туды, за трыццаць кіламетраў, з надзеяй, якая заўсёды жыве ў жаночым сэрцы: «А можа, і мой там?»
«Нашы адступаюць!» словы гэтыя ўскалыхнулі людзей і зрабілі большую паніку, чым сама вестка аб вайне. Саша паверыла Марыі Сяргееўне, якая сказала ёй на другі дзень, што немцы прарвалі пагранічныя ўмацаванні, але не спалохалася тады. Цяпер жа, калі кожная жанчына, кожная старая перадавала суседцы з вялікай трывогай: «Нашы адступаюць», Сашу ахапіла жудасць. «Куды адступаюць? Чаму адступаюць?»
...Аднойчы Саша цэлы дзень працавала ў полі — памагала гаспадыні зграбаць і перавозіць канюшыну, якую Аня атрымала з калгаса. Змораная працай, Саша ўпершыню за дні вайны заснула рана і спала моцна. Яе разбудзіў настойлівы стук у акно. Прызвычаеная да такога стуку, яна адказала:
— Зараз іду, — і пачала адзявацца.
— Хто там? — спытала Аня.
— Відаць, на роды.
— Спытай, хто, — параіла гаспадыня. — He той час, каб так выходзіць.
Саша паглядзела ў вокны, але нікога не ўбачыла і палічыла, што яе чакаюць каля амбулаторыі. Яна выйшла на вуліцу і... спалохана адхіснулася: каля варот, у ценю, стаяў чалавек са стрэльбай на плячы.
He бойцеся, Аляксандра Фёдараўна, ціха сказаў ён, і здзіўленая Саша пазнала Уладзіміра Іванавіча.
568
ІВАН ШАМЯКІН
— Вы? Вы тут?
Ен асцярожна ўзяў яе за локаць і адвёў ад хаты, трымаючыся, аднак, у ценю ад клёнаў.
— Я тут. Райком стварыў групу самааховы. Час ваенны. Учора каля Дземяхоў мы парашутыстаў лавілі. Трох застрэлілі, двое здаліся. А сёння вось... маці адведаў... і вас захацеў пабачыць.
— А вось гэта неабавязкова, — непрыязна адказала Саша; прамільгнула думка: яна пацалавала гэтага чалавека, упэўненая, што ён ідзе на фронт, а ён тут туляецца, каля дому, калі ўсе іншыя і Пеця недзе пад кулямі.
Ен, мабыць, сумеўся, бо нейкі момант памаўчаў. Саша намагалася разгледзець яго твар — што на ім адбіта? Але было цёмна.
— Я лічыў сваім абавязкам папярэдзіць вас, Аляксандра Фёдараўна, — сказаў ён амаль шэптам. Вы павінны ехаць адгэтуль, эвакуіравацца... Вам нельга тут аставацца... Вы камсамолка...
— Нікуды я не паеду! — узлавана адказала Саша і хмыкнула іранічна: — Добрая вы самаахова: ходзіце па начах, наганяеце страх, паніку. Karo вы ахоўваеце? Сябе?
Уладзімір Іванавіч зноў узяў яе за локаць, моцна сціснуў і горача зашаптаў:
Шура, паверце мне, як вашаму другу, як... камуністу... Я не сябе ахоўваю. Але становішча вельмі складанае... Тры дні назад нашы пакінулі Мінск... Немцы пад Жлобінам...
— Здалі Мінск? — ледзь не к