• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    рыкнула Саша.
    — Цішэй. He трэба панікі.
    — А Мурманск?
    — Пры чым тут Мурманск? — здзівіўся настаўнік.
    — Там — мой муж.
    — Аа...
    — Няўжо праўда здалі Мінск? He магу паверыць!
    — Я ведаю напэўна... 3 Рэчыцы эвакуіруюць сем’і...
    Цяпер Саша паверыла яму, паверыла, што ён прыйшоў з самымі шчырымі намерамі, як добры друг, і адчула ўдзячнасць да гэтага чалавека. He ведаючы, як выказаць яе, сваю ўдзячнасць, даверліва спытала:
    — Што ж мне рабіць?
    — Прыязджайце заўтра ў Рэчыцу. Я паклапачуся, каб вас пасадзілі ў эшалон для эвакуіраваных.
    — Дзякую, — шчыра і проста сказала яна і насцярожана прыслухалася. У хаце заплакала дзіця. А недзе ўдалечыні пачуўся гул самалётаў. Забыўшыся развітацца, яна кінулася ў хату — да дзіцяці.
    II
    У Рэчыцу Саша не паехала. Яна разважыла інакш: недалёка за Дняпром і Сожам яе родная вёска, бацькоўская хата, а таму няма патрэбы ехаць некуды ў белы свет. Дома яна будзе ў поўнай бяспецы, бо калі нават ворагу ўдасца дайсці да Дняпра, то туды, за дзве вялікія ракі, яму ніколі не прарвацца. У гэтым яна ўпэўнена і таму яшчэ з тыдзень пасля размовы з Уладзімірам Іванавічам жыла і працавала тут і толькі тады, калі ў наваколлі з’явіліся вайскоўцы і пачалі будаваць умацаванні, яна вырашыла ехаць. Ёй цяжка было развітвацца з мясцінай, дзе пачалося яе самастойнае жыццё і дзе кожная рэч напамінала пра Пецю і аб іх шчасці, кароткім, але яркім. Што чакае яе наперадзе?
    Аня ўзяла ў калгасе каня і сама ехала за фурмана. Калі пагружаліся, Саша здзівілася, што ў яе набралася так многа рэчаў.
    — Абжылася я тут у вас, — сказала яна Ані.
    — Я мяшок жыта пакладу, Шура, — прапанавала Аня.
    — Што вы, Аня! Навошта ён мне?
     Ой, усё спатрэбіцца. He адна ты цяпер. Жыць трэба, дачку гадаваць. Бяры. А я твой шнур сажну.
    Два дні назад, па ўказанню райкома, калгасныя пасевы раздалі калгаснікам, інтэлігенцыі — па колькасці едакоў. Сашы таксама далі сотак дваццаць. Гэта ўстрывожыла: дрэнная прыкмета. Уласна кажучы, не столькі вайскоўцы, колькі раздзел пасеваў прымусіў яе ўспомніць папярэджанне Уладзіміра Іванавіча і хутчэй ехаць за дзве вялікія ракі.
    Нарэшце і мяшок з жытам пакладзены на воз. У хаце асталося самае дарагое — дачка.
    ІВАН ШАМЯКІН
    569
    Саша пайшла па яе. Пярэдняя палавіна, дзе яна жыла, здалася цяпер залішне вялікай, пустой і ад гэтага няўтульнай. Саша спавіла малую, пацалавала дзяцей гаспадыні. Узяла дачку на рукі і яшчэ раз агледзелася. Гаспадыня памалілася на абразы. Сашу неяк вельмі ўсхвалявала гэта. Захацелася плакаць.
    — Аня, калі пісьмо ад Пеці прыйдзе, дык вы абавязкова перашліце мне. Якнебудзь, — яшчэ раз папрасіла яна, хоць аб гэтым прасіла не аднойчы.
    — Перадам, Шурачка, сама прынясу. Тут жа недалёка. Дабягу.
    «Аня таксама не верыць, што яны могуць дайсці сюды», — з палёгкай падумала Саша.
    На вуліцы колькі суседак выйшлі правесці яе. Абкружылі фурманку. У Сашы балюча сціснулася сэрца...
    ...Калі выехалі за мястэчка, Саша разпораз прасіла:
    — Хутчэй, Аня, хутчэй.
    Аня, не шкадуючы, сцёбала пугай каня, але дарога была пясчаная, сонца стаяла высока і моцна пякло, конь стомлена матляў галавой і не хацеў бегчы. Хутка іх запынілі вайскоўцы і сказалі, што далей па беразе праезд закрыты. Можна аб’ехаць толькі па вёсках. Яны назвалі вёскі ў баку ад Дняпра, паказалі на далёкія сады, што былі відаць за морам жыта. Але Сашы здалося страшным аддаляцца ад Дняпра на захад і, не доўга думаючы, яна павярнула назад.
    — Куды ж мы цяпер? — спытала Аня.
    — He ведаю, Аня, — бездапаможна адказала Саша. — Я нічога не ведаю. Можа, параімся з Марыяй Сяргееўнай...
    — А чаго раіцца! Трэба ехаць на Рэчыцу. Там — мост.
    — Масты бамбяць, Аня. Ці ёсць ён там, мост? Можа, яго даўно няма.
    Нібы ў пацвярджэнне яе слоў далёка на поўначы пачуліся глухія выбухі. Саша скаланулася і зноў папрасіла:
    — Хутчэй, АняІ
    — А куды ж нам спяшацца? — адгукнулася жанчына.
    — Я пераплыву на лодцы і пайду пехатой. Больш нікуды не паедзем. — Думка такая прыйшла неяк адразу і здалася такой простай і разумнай, што Саша здзівілася, як яна не здагадалася пра гэта раней. Навошта яна марнавала час на пошукі парома? Каб прыехаць дадому з набыткамі — з гэтымі трантамі і мяшком збожжа? А навошта яны, гэтыя набыткі? Каму яны патрэбны ў такі час? Як ёй не сорамна было думаць пра гэта, калі навокал такое робіцца!
    — Адна пойдзеш? — спытала, памаўчаўшы, Аня.
    — 3 Ленкай.
    — 3 Ленкай! У тым і бяда, што з Ленкай. Каб адна — свет вялікі, ідзі, куды хочаш. А так... — Аня зноў памаўчала, падумала, потым ціха сказала: — Я пайду з табой. Правяду. Усётакі не адной...
    Пачуццё гарачай удзячнасці да гаспадыні захлынула Сашу; расчуленая, яна нават не магла выказаць словамі гэтай удзячнасці і, праглынуўшы слёзы, сказала:
    — Вас свае дзеці чакаюць, Аня.
    — Пачакаюць. He маленькія, — адказала жанчына і моцна тузанула лейцамі, ляснула пугай — пагнала каня наўскач.
    У Анінай сваячкі, куды яны заехалі, каб пакінуць каня, Сашаз паспешлівасцю выбрала з рэчаў самае неабходнае — пялёнкі, кашулькі, пару сваіх плаццяў.
    — Гэта ўсяго? — здзівілася Аня, убачыўшы ў яе руках зусім невялічкі клунак.
    — А што мне трэба, акрамя Ленкі!
    — Табе не трэба, ёй трэба, — з гаспадарскай разважлівасцю запярэчыла Аня. — Ты, Шурачка, быццам жыць не думаеш. А ў жыцці ўсё спатрэбіцца.
    Гаспадыня сама выбрала ўсё найлепшае, навязала ў настольнік вялікі вузел, прыладзіла яго сабе за плечы.
    Дарэмна Саша прасіла не браць так многа — яна і слухаць не стала, а яшчэ сама дакарала:
    — Ідзеш у такую дарогу, а нават што есці не ўзяла. Святым духам ды малітвамі не пражывеш, Шурачка.
    Яна дала Сашы клуначак з ежай, напхала сабе ў кішэні яшчэ нейкіх маленькіх пакункаў, бутэлечак.
    Па вузкай, крутой сцежцы яны спусціліся да Дняпра.
    ...Яны спыніліся ў лесе, у тым месцы, дзе дарогу перасякала квартальная прасека — «лінія», як яе называюць людзі тых мясцін. Па адзін бок прасекі ўзвышаўся стары бор:
    570
    ІВАН ШАМЯКІН
    стромкія прыгажуні сосны з лысінамі падсочкі, нібы смяротнымі знакамі, паміж сосен — дубкі і бярозы, а ўнізе — рэдкі арэшнік. 3 другога боку лес быў высечаны колькі год назад, і цяпер уся доўгая, на квартал, лесасека зарасла непралазным гушчаром — беразняком, асіннікам, арэшнікам.
    Мясціна была ўтульная. Такія лясныя скрыжаванні заўсёды вабяць пешахода — хораша адпачыць каля іх!
    Жанчыны селі ў ценю пад соснамі. Было гадзіны тры — самы гарачы час ліпеньскага дня, і ў лесе стаяла духмяная спякота і такая цішыня, што нават на маладых асінніках не дрыжала лісце. Толькі авадні звінелі навокал.
    Саша расшпіліла кофтачку, і малая прагна прыпала да грудзей, смешна зацмокала. Маці з замілаваннем глядзела на яе тварык.
    — Падарожніца ты мая гаротная!
    Аня развязала клуначак з ежай, дастала хлеб, яйкі, соль, расклала ўсё гэта на белай хусцінцы.
    — Во і мы перакусім. Лягчэй нагам будзе.
    — А мне дык і есці не хочацца. Я перадрыжала на рацэ... Вам страшна было, Аня?
    — А каму не было б страшна, Шура! Стары вунь які буркала, і той спалохаўся. А я і ў добры час вады баюся. А тут — такое страхоцце...
    — Няўжо б яны кінулі на нас, каб убачылі?
    — А што ім, душагубам! Вунь расказваюць, што яны робяць на шашы: у бежанцаў з кулямётаў страляюць, бомбы кідаюць...
    — Ці так мы ідзём, Аня? He заблудзімся?
    — Так. Я сюды па дровы зімой ездзіла. Зараз вёска будзе. Там распытаем дарогу далей. Цяпер няма чаго баяцца. Бачыш, цішыня якая! He верыцца, што вайна...
    Аня аблупіла яйка, памакнула ў соль і падала Сашы.
    — На, з’еш, Шурачка.
    У гэты момант насупраць іх зашамацелі кусты, і з гушчару вылез чалавек у чырвонаармейскай форме, са знакамі малодшага камандзіра на пятліцах. Ён быў зусім юны, бледнатвары, з вялікімі блакітнымі вачамі і зусім мірны на выгляд. Але Саша чамусьці скаланулася і хутка прыкрыла грудзі і тварык дачкі марляй.
    — Хто вы ёсць? — неяк дзіўна, не паруску, спытаў вайсковец.
    — Людзі мы ёсць, — у тон яму адказала Аня смела і проста; — He бачыш хіба? Бежанцы. Ад вайны ўцякаем, ад немца. А ты чаму кусты выціраеш? На фронт ішоў бы.
    Ен кісла ўсміхнуўся і працягнуў руку да дзіцяці.
    — Што гэта?
    Саша адхіснулася.
    — Маленькі шпіён, — пажартавала яна без усмешкі.
    — Што? — вайсковец нахмурыўся. Аня засмяялася. А «маленькі шпіён», адарваны ад ежы, голасна закрычаў, парушыўшы лясную цішыню.
    — Адкуль ідзяце?
    — 3за ракі ідзём, — сур’ёзна пачала тлумачыць Аня. — Гэта наша фельчарыца, працавала ў нас два гады. А цяпер ідзе дадому, да бацькі... Хто ведае, дзе спыняць супастата? Можа, ён і да нас дойдзе... Дык нам усё адно, мы тут век жылі, а ёй навошта аставацца? Маладая, з дзіцем... У яе дакументы ёсць...
    Сапіа паднялася, гушкаючы дачку, каб супакоіць, і раптам убачыла, што збоку, крокаў за дзесяць ад іх, на прасецы стаяць яшчэ двое. Гэтыя былі ў форме радавых, з вінтоўкамі ў руках. Стаялі яны плячо ў плячо, як на парадзе, маўклівыя і суровыя. Позіркі іх былі страшныя: ні цікаўнасці ў вачах, ні цеплыні, ні ўсмешкі...
    «Чаму гэта яны такія?» — са страхам падумала Саша.
    I раптам адзін з двух спытаў:
    — Вэр зінд зі?
    Саша аслупянела. Што гэта? Чаму ён гаворыць не паруску? На якой мове ён гаворыць?
    «Вэр зінд зі?» — «Хто такія?» — успамінала яна пераклад гэтай простай фразы. Божа мой! Гэта ж панямецку... Сашу ахоплівае жудасць... Немцы! Цяпер няма сумнення, што гэта немцы. Але як яны трапілі сюды? Яна прыгадвае: дэсант, парашутысты. Пра іх гаварыў Уладзімір Іванавіч, ды і ў вёсцы ў апошнія дні было нямала размоў пра таямнічых і страшных парашутыстаў.
    «Што ж яны зробяць з намі, дачушка мая любая?»
    Саша ўзіраецца ў іх твары: што яны думаюць?
    ІВАН ШАМЯКІН
    571
    «У іх таксама ёсць маці, жонкі, дзеці».
    Аня ўскідвае клунак на плечы — яны маўчаць. Яны не адбіраюць рэчаў, не робяць вобыску. Гэта крышачку супакоіла Сашу. Але яны зноў залапаталі нешта між сабой. Яна напружвае слых, памяць, каб зразумець хоць асобныя словы. Перакладчык нешта пытае ў лейтэнанта.
    «Вас махен?» — «Што рабіць?» — ловіць Саша асобныя зразумелыя словы.
    «Мусіць, ён пытае, што рабіць з намі».
    «Гер лейтэнант» на нейкі момант як бы задумваецца, потым панура, ні на каго не гледзячы, кідае незразумелае слова:
    — Эршысен!
    — Эршысен? — здзіўлена перапытваё светлавалосы юнак, і Саша бачыць, як ён бляднее, як дрыжаць яго губы. — Аб