• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    на і ўзрадавалася яго голасу, і раўніва жадала, каб ён паклікаў яе.
    Праз хвіліну ён расплюшчыў вочы, доўга глядзеў на яе, як бы пазнаючы, потым квола ўсміхнуўся і прашаптаў:
    — Саша! — і тут жа паскардзіўся, як скардзіцца дзіця маці: — Мне вельмі балюча, Саша.
    — Балюча, Пеця, балюча, я ведаю, — яна нахілілася і пацалавала яго ў гарачыя засмяглыя губы.
    Люба заглянула ў палату і сказала:
    — Ты пакармі яго, ён нічога не есць. Можа, ад цябе возьме...
    ІВАН ШАМЯКІН	563
    VI
    Рэчаў было мала — усё той жа студэнцкі партфель, напакаваны клапатлівымі рукамі Сашы самым неабходным, што можа спатрэбіцца ў далёкай дарозе і ў салдацкім жыцці.
    Гаспадыня сказала:
    — Давайце пасядзім перад дарогай.
    Яны селі побач на доўгім услоне, толькі малая Нінка — на бярозавым чурбаку каля печы. I раптам гаспадыня заплакала, выціраючы слёзы рогам хусткі.
    — Што гэта вы, Аня! A то вы і мяне разжалобіце, чаго добрага, — жартам сказала Саша, а ў самой дрыжалі губы і голас ненатуральна звінеў. — Хадзем, Пеця, a то мы ўсіх разжалобім, вунь і Нінка ўжо хліпае...
    Пятро падняўся і працягнуў руку.
    — Бывайце, Аня.
    Яна абняла яго.
    — Даруй, Пеця, калі што...
    — Нічога, усё добра, Аня... Дзякую вам.
    — За Сашу не хвалюйся, служы шчасліва...
    Саша выйшла першая, як заўсёды імклівая, нецярплівая, — ёй цяжка было глядзець на развітанне.
    Раніца была сонечная, ясная, але ўжо халодная. Пятро дагнаў Сашу на вуліцы і сказаў:
    — Добры чалавек Аня, — ён зусім забыў, што год назад ненавідзеў яе.
    — Яна мне — што маці, — прызналася Саша.
    — Давай я панясу партфель.
    — He, не, я... Табе яшчэ хопіць несці, яшчэ рукі забаляць... Трэба было ўсё ж папрасіць каня... Дарэмна ты не захацеў.
    — Я хачу прайсці па нашай дарозе... Калі я буду тут зноў! А на шляху, можа, сяду на машыну.
    У двары, паўз які яны праходзілі, пачуўся жаночы голас наўздагон ім:
    — Глядзі, як доктарка мужа праводзіць у армію.
    — Бачыш, мяне асуджаюць...
    — Глупства.
    Яны выйшлі ў поле.
    Бярозы на могілках стаялі ў жоўтым полымі. Каляіны дарог былі засыпаны апалым лісцем. На агароджы, на бадай што голых ужо вішнях, на прыдарожным быльнягу вісела павуцінне «бабінага лета».
    Пятро хацеў радавацца. Ён жа многа чытаў у розных кнігах, у часопісах, бачыў у кіно, як радуецца моладзь, калі адыходзіць у армію. Чаму ж у яго няма гэтай радасці? Ён падумаў, што, відаць, гэты смутак, які сніскаў яму сэрца, навеяны восенню.
    «Навошта прызываюць увосень, калі нават прырода смуткуе, так пуста навокал... павуцінне?.. Няхай бы гэта было вясной, калі ўсё зацвітае, ажывае... Весела было б...»
    Ён проста шукаў апраўдання свайму смутку, бо яму было сорамна — хіба ён горшы за іншых? Хіба не імкнуўся ён яшчэ са школьных год у армію, не хацеў паступіць у ваенную школу? He, ён таксама з гонарам ідзе выконваць свой пачэсны грамадзянскі абавязак! А настрой гэты ад таго, што цяжка пакідаць Сашу... Яна застанецца адна сярод чужых... Хутка гэтая бязлесная раўніна пакрыецца снегам. Стане яшчэ больш сумна. Яна адна будзе сядзець доўгімі вечарамі а ўдзень — хадзіць да хворых... Ён убачыў, як Саша ўзяла партфель у другую руку.
    — Табе цяжка. Давай я панясу.
    — Hi крышачкі не цяжка. Што ты выдумаў!
    — Ведаеш, ты менш хадзі цяпер, няхай возяць... A то будзеш бегаць у дальнія вёскі, асабліва зімой...
    — Чаму — менш?..
    — Чаму, чаму! Ты ведаеш — чаму...
    	Дурненькі ты... Ты нічога не разумееш. Хадзіць трэба больш. Гэта карысна і мне, і яму...
    	Ёй!
    Саша засмяялася:
    — Які ты ўпарты. Усё адно...
    Поле перад імі ляжала роўнае, голае, толькі з аднаго боку позірк цешыла маладая рунь азіміны, а з другога — як кінуць вокам — цягнулася шэрая пожня і чорная ралля.
    564 ІВАН ШАМЯКІН
    Ніводнай жывон істоты, калі не лічыць адзінокага трактара, што поўзаў удалечыні, на схіле ўзгорка, чорным жуком. 3за таго ж узгорка выглядалі верхавіны таполяў у прыдняпроўскай вёсцы.
    	Колькі разоў я цябе сустракала тут і праводзілаі За паўгода! Адны сустрэчы і расставанні... Хаця б месяц пажылі разам! — у голасе Сашы гучалі дакор і скарга.
    ~	Дурань я, што паехаў пасля хваробы на працу. Я ж мог быць дагэтуль з табою. На паўтара месяца паляцеў у такую далеч.
    — Я ж казала табе. Ты — упарты...
    —	Ды хіба я не хацеў застацца! Сашок! — Ён узяў яе за локаць, сціснуў і прытуліўся шчакой да яе пляча. — Але гэты закон... Баяўся, што будуць непрыемнасці...
    —	Мы ўсяго баімся. I калі мы ўжо не будзем баяцца?
    — Саша, мілая, дамаўляліся не гаварыць пра сумнае.
    Саша ўздыхнула.
    — Я і дагэтуль не занесла ў сельсавет тры рублі. Успамін пра тое, як яны колькі дзён назад пайшл ў сельсавет запісацца і як у іх не аказалася трох рублёў заплаціць пошліну, заўсёды смяшыў іх. Але цяпер і гэты ўспамін здаўся Пятру вельмі сумным: у яго наогул не было грошай. Ён і дагэтуль быў пастудэнцку бедны, і Саша дала яму на дарогу. Каб змяніць тэму размовы, ён успомніў пра іншае:
    — Смешна, як мой бацька крычаў, што толькі дурні жэняцца перад арміяй, калі я сказаў дома, што ажаніўся. Ім цяжка зразумець. Яны ніколі не зразумеюць, што інакш і быць не магло ў нас... Праўда, Сашок?
    — А я сваім і дагэтуль не прызналася.
    — Ты напішы ім.
    — Каму? Бацьку і мачысе?
    — Сястры. I маім напішы...
    — А што напісаць?
    — Маці толькі прасіла. Ты зразумей... — Яму здалося, што яна не хоча пісаць.
    — Я разумею, я напішу, сёння ж напішу, — заспакоіла яго Саша.
    Раптам яны змоўклі. Угары над імі пачулася сумнае курлыканне. Ячы спыніліся, узнялі галовы і ў чыстым блакіце неба ўбачылі жураўлёў, роўны клін іх аддаляўся на поўдзень. Жураўлі курлыкнулі толькі адзін раз, але так жаласна і працягла, быццам развітваліся з нечым вельмі родным. Далей ляцелі моўчкі. Саша доўга позіркам праводзіла іх. Пятро ўбачыў, як па шчоках у яе скаціліся слёзы. Ён асцярожна паклікаў яе. Саша закрыла твар далонямі, а калі адняла рукі — вочы былі сухія.
    ...Яны ўзышлі на ўзгорак, з якога была добра відаць і вёска, у якой яна працавала, хоць адышлі ад яе кіламетраў восем, і далёкія дымы Рэчыцы, і блізкі Дняпро з шырокай лугавой поймай, застаўленай стагамі.
    Саша спынілася.
    — Калі ты будзеш ехаць у водпуск — ты напішы мне... Я сустрэну цябе вось тут. А цяпер я вярнуся.
    Яна паставіла на зямлю партфель і ўзняла рукі, як бы намерваючыся паправіць валасы. Пятро імкліва абняў яе, прытуліў да сябе.
    Доўга яны стаялі так, адчуваючы частыя ўдары сэрііаў адно аднаго. Яны нічога не казалі — пра ўсё было сказана, дамоўлена. Цяпер ім хацелася проста лішнюю хвіліну пабыць разам так блізка і назаўсёды захаваць у памяці цяпло гэтай блізкасці.
    Потым Саша вызвалілася з абдымкаў, сціснула абедзвюма рукамі яго галаву і пацалавала ў вусны, у лоб, у вочы. I, нічога не сказаўшы, лёгка адштурхнула яго, павярнулася і шпарка пайшла назад.
    Пятро хвіліну стаяў ашаломлены, потым закрычаў:
    — Сааша! — і кінуўся за ёй. Яна пайшла хутчэй, каб ён не дагнаў, таму што тады развітанне зацягнулася б, а.гэта — цяжка.
    — Сааша! — закрычаў ён зноў і спыніўся. Яму стала вельмі балюча і крыўдна, што яна не азіраецца, што не хоча паслаць яму апошняга «бывай».
    Тады яму не прыйшло ў галаву, што яна плача і не хоча, каб ён бачыў яе слёзы і хваляваўся. Але і яна не здагадвалася, які страшэнны боль і пакуты прычыняе яму, адыходзячы вось так...
    «Няўжо табе не балюча, што ты так лёгка развіталася і не хочаш азірнуцца? Саша! Што ты робіш? Паглядзі!» — крычаў ён у думках.
    Нарэшце яна павярнулася і памахала рукой. I на такой адлегласці — яна прайшла до
    ІВАН ШАМЯКІН	565
    брых крокаў сто — ён убачыў, што яна плача, і незвычайным замілаваннем і любасцю напоўнілася яго сэрца.
    «Саша, любая, слаўная мая. He плач. He трэба. Я хутка прыеду. Праз год. Хіба мала людзей пакідаюць жонак? He плач», — шаптаў ён, але самому яму хацелася плакаць.
    Саша пайшла далей. Вось яна паднялася на ўзгорак. Зноў спынілася, зноў памахала рукой. Вось яна пачала спускацца на той бок узгорка — ніжэй, ніжэй, пакуль не схавалася зусім. Але Пятро з надзеяй глядзеў на другі ўзгорак, што віднеўся далёка за першым. Убачыць яе яшчэ раз, апошні. Сапраўды, вось зноў паказалася яе белая касынка. Вось яна ўся, Саша. Але гэта ўжо вельмі далёка — за нейкі кіламетр, ужо нельга разгледзець ні яе твару, ні нават колеру сукенкі. Саша доўга стаяла там, на вяршыні ўзгорка, на фоне яснага неба — адзінокая, сумная жаночая постаць сярод асенняга поля.
    «Бывай, Сашок, бывай! He плач. Я ніколі не забуду цябе  ты дала мне столькі шчасцяі Я на крылах прылячу да цябе. Праз год. Гэта хутка, вельмі хутка...»
    Постаць Сашы знікла. Больш Пятро не мог убачыць яе. Ён уздыхнуў і падняў з зямлі свой партфель...
    НАЧНЫЯ ЗАРНІЦЫ
    Аповесць другая
    ...Яшчэ тады, калі пакутав;іла ад болю, Саша засмяялася, убачыўшы ў дачкі на мочцы левага вуха якраз такую ж радзімую плямку, як у Пеці.
    Дзіця заснула... I ўсе навокал спяць, хоць сонца паднялося над Дняпром ужо даволі высока і заліло палату пёплым святлом.
    Саша доўга ляжала моўчкі, услухоўвалася, як шчабечуць за акном ластаўкі, і думала пра мужа — уяўляла, што ён можа рабіць у гэты час. Ці думае ён гэтак жа пра яе, як яна пра яго?
    «Не, цяпер ён павінен думаць не пра адну мяне, ён павінен думаць пра нас...»
    На нейкі міг думкі абарваліся, і яна непрыкметна заснула. Прачнулася ад страшнага сну. ТТТто сніла — Саша пасля ніяк не магла ўспомніць, але добра помніла, што гэта было нешта сапраўды жудаснае, бо яна ажно спацела ўся. Яна адразу ж памацала рукой, ці побач дачка, і, не знайшоўшы дзіцяці, ледзь не закрычала ад страху. He закрычала таму, што ўбачыла Марыю Сяргееўну, якая схілілася над ложкам, але выраз яе твару яшчэ больш спалохаў Сашу. Яна схапіла ўрача за рукі.
    — Дзе Ленка? Што з ёй?
    — Супакойся. Яе занеслі ў дзіцячую. Нічога з ёй не здарылася.
    Марыя Сяргееўна села на табурэт побач з ложкам і пагладзіла Сашыны валасы. Але Саша не магла адвесці позірку ад яе твару: звычайна асветлены добрай усмешкай, ён быў нейкі ажно счарнелы, з запалымі вачамі, з непрыгожымі складкамі каля рота, быццам Марыя Сяргееўна пастарэла раптам на многамнога год.
    — А што здарылася, Марыя Сяргееўна? — нясмела спытала Саша.
    Рука ўрача пакінула гладзіць яе валасы і мацней прыціснулася да галавы.
    — Няшчасце, Саша. Вялікае няш