• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ш адгэтуль. Дзіўная рэч! Тады, калі ён адчуў сябе пакутнікам, абражаным і прыніжаным, у яго хапіла рашучасці пайсці ад любага чалавека, а цяпер гэтай рашучасці не было: не мог ён на ласкавасць і цеплыню адказваць няўдзячнасцю і грубасцю нават чалавеку абрыдламу. Але і заставацца больш ён не мог тут, а таму вырашыў уцячы тайком, без тлумачэнняў... Ціха ўзяў з падаконніка партфель і, азіраючыся, як злодзен, шмыгнуў у першы завулак. Вельмі баяўся сустрэцца з Любай, бо не ведаў, у які бок яна пайшла. Але яму пашанцавала: без прыгод ён дабраўся да лесу, абышоў па лесе вёску, вьшшаў да Сожа і на рыбацкай лодцы пераправіўся на другі бок. Там, на лузе, ён адчуу сябе у бяспецы і з прыемнасцю пераначаваў у стозе сена.
    IV	,
    Мінулі восень і зіма. Для Пятра час гэты праляцеў хутчэй і весялей, чым для Сашы. Ён зноў ездзіў на практыку, самую адказную, пераддыпломную, і ездзіў у цікавае месца
    558
    ІВАН ШАМЯКІН
    у толькі што вызваленую Заходнюю Беларусь, амаль на самую мяжу, дзе будаваўся ладны ўчастак важнай дарогі.
    ...Саша напісала першая пасля таго, як ён так нечакана і з крыўдай пайшоў ад яе. Ён прыйшоў у Гомель і атрымаў пісьмо — стрыманае, але ласкавае, добрае, у якім яна пасяброўску шчыра і падаросламу мудра раіла не звяртаць увагі на дробязі, калі толькі ў сэрцы ёсць сапраўднае каханне. Ён узрадаваўся і адразу забыўся на ўсе свае крыўды. Але разам з гэтай радасцю прыйшоў той самаўпэўнены спакой, які часта губіць нават гарачае пачуццё.
    Раней ён ніколі не расказваў сябрам пра Сашу. Два гады тыя ведалі, што ён амаль кожны вечар бегае на спатканні да нейкай Сашы ажно некуды ў Залінейны раён, але ніхто з іх ні разу не бачыў яе. Цяпер ён расказваў пра яе ахвотна і многа, паказваў маленькую фотакартачку, якую яму ўдалося атрымаць ад яе, і называў «мая Саша».
    ...У Сашы гэтыя месяцы жыццё было больш аднастайнае. Але яна таксама не сумавала. Смутак — занятак гультаёў, а дзяўчына працавала ўдзень, вучылася ўвечары: марачы аб інстытуце, яна паступіла ў дзесяты клас вячэрняй школы і хадзіла штодзень за шэсць кіламетраў у суседняе мястэчка. Акрамя таго, у яе таксама былі сябры і лепшы сярод іх Уладзімір Іванавіч. Ён запрашаў яе на школьныя вечары, на танцы ў клубе, на лыжныя кросы. У доўгія зімовыя вечары, калі не было заняткаў у школе, прыходзіў да яе на кватэру, але заўсёды з сябрамнастаўнікам, Саша ні аб чым не здагадвалася, а ён не гаварыў пра свае пачуцці. Толькі аднойчы спытаў:
    — Аляксандра Фёдараўна! Праўда, што юнак, які прыязджаў да вас, ніякі не брат ваш? Саша пачырванела: ёй цяжка было хлусіць.
    — He, няпраўда. Пятро — мой брат.
    Уладзімір Іванавіч, відаць, паверыў, бо ніколі больш не вяртаўся да гэтай тэмы.
    Першая раскрыла яго пачуцці і намеры гаспадыня.
    — А што, Шурачка, Лялькевіч добры чалавек?
    — Добры.
    — Кахае ён цябе моцна.
    — Што вы, Аня!..
    — Ды хіба я не бачу? Хлопец ажно сохне. А што? Чалавек ён сур’ёзны, лепшага мужа не знойдзеш. Жыве з адной маці. Дом свой, сад вялікі... лепшая ў вёсцы гаспадарка...
    Саша засмяялася: ніколі ў жыцці яна не думала пра свой дом і сад, і размовы такія здаліся ёй недарэчнымі і сапраўды смешнымі. Яна пажартавала наконт усяго гэтага, але пасля пачала пазбягаць Уладзіміра Іванавіча: у школу не хадзіла, а калі ён прыходзіў, то выдумляла, што ёй трэба бегчы да хворага ці парадзіхі. Неяк у амбулаторыю да яе прыншла яго маці, маленькая, гаманкая і простая да наіўнасці старая. Паскардзілася, што баліць у грудзях, баляць ногі. Саша паслухала яе, дала лекаў са сваёй амбулаторнай аптэкі. А старая ўсё скардзілася, што цяжка ёй адной. гаспадарка вялікая  карова, свіння, куры, качкі, а здароўя няма. I раптам не то параіла, не то папрасіла:
    — Выходзілі б вы, Шура, замуж за майго Валодзю. Жылі б мы з вамі душа ў душу.
    Саша разгубілася. Яе абразіла гэтае сватанне старой. «Зноў каровы, свінні... Як гэта агідна!» — абурылася яна ў думках, не ведаючы, што адказаць.
    — Каб выйсці замуж, трэба кахаць чалавека, — нарэшце сказала яна простую ісціну.
    — Ах, божачка! — завохкала старая.  А хіба ж Валодзя мой не кахае цябе? Ды я табе, Шура, скажу, што ён і дня не можа пражыць, каб не пабачыць... У любы мароз бяжыць сюды.
    «Галоўнае, што Валодзя кахае, а да маіх пачуццяў — што ёй!.. Ці кахаю я яе сына — пра гэта не пытае», — падумала Саша ўсё з тым жа пачуццём абразы,
    Размова гэтая прымусіла яе сур’ёзна задумацца. Упершыню з’явілася трывога за свой лёс, страх перад будучыняй. Як павернецца жыццё? Раней яна не думала пра замужжа і нават лічыла, што гэта нешта непатрэбнае ці, ва ўсякім разе, неабавязковае. Цяпер яна пачынала разумець, што гэта неабходна і непазбежна. Так нечакана дзяўчына перайшла ў сваіх думках і поглядах у сталую жанчыну.
    Яна напісала пісьмо Пятру і папрасіла яго прыехаць.
    ...Напярэдадні Першага мая ён паехаў да Сашы. Ехаў спакойна, без хваляванняў і лішніх думак. Пехатою не пабег ад Рэчыцы — дарога гразкая, а цэлую ноч чакаў на прытані, у халоднай і бруднай зале, парахода.
    Потым цярпліва плыў паўдня, любуючыся разлівам Дняпра. А Дняпро цудоўны ў гэты час! Ён разліваецца на многа кіламетраў ушырыню, залівае лугі, лазнякі. Дубы на
    ІВАН ШАМЯКІН	559
    нізкім левым беразе стаяць па голле ў вадзе, а правы бераг ужо не выглядае такім абрывістым і высокім. Параход ідзе бліжэй да абрыву, і з верхняй палубы відаць вуліцы вёсак — гразкія, але ажыўленыя і павясноваму прыгожыя. I ўсюды дзеці гуляюць у «клёка» і ў мяча.
    Саша шчыра ўзрадавалася яго прыезду. Яна, безумоўна, не кінулася цалавацца, а стрымана падала руку, але радасць адбілася ў яе на твары і ў вялікіх блакітных вачах. Яна прыжмурыла іх у вясёлай усмешцы і сказала да гаспадыні:
    —	Ну вось, Аня, зноў прыехаў «брат». — Яна так сказала слова «брат», што гаспадыня засмяялася.
    —	Ды брат жа, брат! He дваюродны, а самы родны, — праспявала яна, прыветліва паціскаючы хлопцу руку. Гэтыя яе весялосць і прыветлівасць адразу, у адзін момант, прымірылі з ёй Пятра. Ён зразумеў, што яна, як добры друг Сашы, усё ведае і цяпер, напэўна, будзе ставіцца да яго гэтак жа прыхільна і шчыра, як і да сваёй кватаранткі.
    ...Да гаспадыні прыйшлі суседкі, не выходзілі з хаты дзеці. Таму Саша і Пятро, жадаючы, як усе закаханыя, быць далей ад людскога вока, схаваліся ў амбулаторыі, у той вялікай і пустой хаце, дзе прыемна пахла вільгаццю і лекамі. Дождж шумеў за акном, ласкава і аднатонна барабаніў па шыбах. Змрок, як заўсёды ў хмурны вясновы дзень, хутка запаўняў хату, шафа з белымі шклянкамі расплылася ў дзіўную здань. У хатах, на другім баку вуліцы, запальваліся лямпы, і праз сетку дажджу вокны расплываліся ў жоўтыя шырокія кругі.
    Святла яны не запальвалі. Ім святла не патрэбна было. Сядзелі на канапцьі абняўшыся і расказвалі пра сваё жыццё за восем месяцаў, што не бачыліся. Яны быццам баяліся, што нешта ці нехта можа перашкодзіць ім расказаць аб усім, што бачылі, што перадумалі, што адчувалі, і расказвалі таропка, перапыняючы адно аднаго, і зусім нечакана пераходзілі з тэмы на тэму.
    —	Аднойчы там, у Заходняй, я стаяў на граніцы, — расказваў Пятро, — глядзеў натой бок... Убачыў нямецкага вартавога... I, ведаеш, мне стала трохі страшна, што так блізка ад нас людзі, якія ваююць...
    —	Ах, як яны там ваююць!  перапыніла Саша. — Якая там вайна!
    	Гэта, праўда, не тое, што ў нас на фінскай. Сядзяць у гэтых «лініях», дзе, кажуць, нават трамвай пад зямлёй ходзіць, п’юць каву ды віно і для забаўкі... страляюць... Увесь час паведамляюць  перастрэлка патрулёў, ды і ўсё...
    	А ведаеш... Я табе не пісала пра гэта. Я таксама прасілася на фінскую. Падала заяву ў ваенкамат. Мяне выклікалі. Ваенком паглядзеў на мяне, паківаў галавой і кажа: «Ідзі, дзіця, працуй, дзе працуеш...» Так і сказаў: дзіця...
    —	Правільна ён зрабіў, ваенком твой... Ты ведаеш, як там цяжка было? 3 нашага тэхнікума сздзілі трое... снайперы. Цяпер вярнуліся... Яны расказвалі, якая там зіма была...
    —	У нас таксама сады павымярзалі. Калгасны малады сад напалавіну загінуў.
    	Там людзі ў снезе ляжалі. Ды не адзін дзень і не два...  Пятро быццам баяўся, што яна можа паехаць туды, і адгаворваў. Потым схамянуўся — у самога было гэткае ж жаданне. Памаўчаў, тулячы яе да сябе, аднак шчыра прызнаўся:
    —	А я рад, што цябе не ўзялі. Ты магла б згубіцца ў гэтым чалавечым моры, забыла б мяне, і я не знайшоў бы цябе...
    	Дурненькі!.. Я ніколі не забуду цябе. Калі ты пайшоў у мінулым годзе, я плакала... — яна засаромелася свайго прызнання, змоўкла, а ў яго гэтыя словы выклікалі такое замілаванне, такі прыліў пяшчоты, што ён да болю сціснуў яе худзенькія плечы.
    —	Ой, задушыш, — са смехам вызвалілася яна з яго абдымкаў і адышла. — Чакай, нехта гаворыць там. Можа, да мяне...
    На вуліцы было ўжо зусім цёмна, дождж ішоў, як і раней,  дробны, густы. Ад хаты гаспадыні даносіліся галасы. Саша падышла да акна, прыслухалася. Калі галасы сціхлі, вярнулася назад на канапку.
    —	А я не жартавала ў пісьме. Да мяне сапраўды сваталіся... Ды не сам жаніх, а яго маці, — і яна расказала ўсё. .. „
    Гісторыя гэта была смешная, але Пятра яна ўстрывожыла. Ен раптам зразумеў, што маглі б скласціся так абставіны, што ён страціў бы сваю Сашу, асабліва пасля яго недарэчнага ўчынку. Ён моцна сціснуў Сашыны рукі і горача зашаптаў:
    — Сашанька, я хачу, каб ты была мая, назаўсёды мая... Каб ніхто... нішто... ні разлукі, ні войны... ніякія выпадковасці... нішто не магло разлучыць...
    Яна абняла яго і прыгарнула да сваіх грудзей, дзе моцна білася сэрца.
    560
    ІВАН ШАМЯКІН
    — Я буду твая, Пеця... Твая... Назаўсёды... I ты мой...
    ...Адномчы ён сядзеў каля хаты гаспадыні, радаваўся першаму цёпламу дню і пераконваў сябе, што бачыць, як расце лісце на ліпах і трава пад нагамі... Пры незвычайнай узнесласці адчуванняў хацелася, каб і навокал усё было незвычайным. Да яго падышоў малады чалавек, прывітаўся і нясмела сеў на гэтую ж лавачку з другога краю. Пятро не адразу пазнаў у ім Уладзіміра Іванавіча. Калі ж пазнаў, пачаў разглядаць з бесцырымоннай цікаўнасцю  так, што настаўнік, старэйшы за яго не менш як гадоў на пяць, збянтэжыўся. Убачыушы гэтую яго збянтэжанасць, Пятро ўспомніў, які самаўпэўнены, спрытны і вясёлы быў настаўнік у мінулым годзе, на валейбольнай пляцоўцы, і адчуў сябе пераможцам, шчаслівейшым, а значыцца, больш дасціпным і спрытным. «Гэта табе не ў валейбол гуляць. Я пакажу, які я табе бука». I ён пачаў размову з настаўні