Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
кам такім тонам, якім дарослыя размаўляюць з дзецьмі.
— Як справы, таварыш педагог?
— Нічога, дзякую, — сур’ёзна і паважна адказаў Уладзімір Іванавіч.
— Вы што выкладаеце?
— Матэматыку.
— О, гэта вельмі сур’ёзны прадмет, тут трэба ўмець варушыць мазгамі.
— Вядома, — згадзіўся настаўнік.
Ну, і як адчувае сябе ваша матэматыка?
Пытанне было неразумнае, здзек і насмешка яўныя, але ўсё адно Уладзімір Іванавіч не знайшоў, што адказаць так, каб Пятру стала няёмка.
— Як адчувае?..
— Ну, як ведаюць яе вучні, напрыклад?
— Добра ведаюць.
— Горш ці лепш за настаўніка? — Пятро ва ўпор глядзеў на свайго былога саперніка, і ў вачах яго скакалі «чорцікі».
Настаўнік зразумеў, што весці далей размову з гэтым звар’яцелым ад шчасця юнаком немагчыма. Ен не адказаў, апусціў галаву і хвіліну задумліва стукаў тонкім пруцікам па наску свайго чаравіка, счышчаючы вясновую гразь. Потым узняў галаву і рашуча сказаў:
А цяпер вы адкажыце на адно маё пытанне. Але шчыра.
— Калі ласка.
— Кім вы даводзіцеся Аляксандры Фёдараўне?
— Я? Мужам. А кім жа яшчэ! — з гонарам адказаў Пятро.
— Дзякую вам. — Настаўнік падняўся. — Бывайце здаровы. Жадаю вам шчасця. — I, рассякаючы пруцікам паветра, ён пайшоў уздоўж вуліцы.
Пятру хацелася засмяяцца наўздагон, але ён стрымаўся, крануты шчырым пажаданнем настаўніка.
Пасля, праз якую гадзіну, Пятро зноўубачыўз саду, што Уладзімір Іванавіч выйшаўз двара амбулаторыі. «Вось жа блукае чалавек, як здань. Што яму трэба тут?» падумаў ён.
Сашы ў амбулаторыі не было, яна паехала ў мястэчка на нейкую куставую нараду.
Пятру захацелася зайсці ў амбулаторыю аднаму. Ён знайшоў ключ, адчыніў дзверы і ўбачыў на падлозе паперку. He ўтрымаўся — разгарнуў.
«Аляксандра Фёдараўна! Вы казалі мне, што нікому ніколі не хлусілі. А мне вы схлусілі. Навошта? Вы запэўнівалі, што той юнак ваш брат. А цяпер я ведаю, што ён ваш муж. Мне крыўдна, што вы казалі няпраўду. Аднак жадаю вам шчасця.
Ул.».
Пятро прачытаў пісьмо, паціснуў плячамі. Яму здалося дзіўным і смешным, што сталы, сур ёзны чалавек, настаўнік матэматыкі, дзве гадзіны хадзіў навокал амбулаторыі, каб падсунуць пад дзверы недарэчную запісачку. Ён забыўся, што зусім нядаўна сам рабіў яшчэ большыя глупствы. Ён не задумваўся цяпер, чаму Саша сапраўды так доўга ўсім выдавала яго за свайго брата; цяпер гэта не магло хваляваць яго: Саша — яго жонка, і таму ён — найшчаслівейшы чалавек у свеце.
ІІятро аддаў Сашы пісьмо, калі яна вярнулася. Тая прачытала, пачырванела:
— Дзівак. А што я магла яму сказаць? Ён так настойліва дапытваўся, хто ты.
Яны пагутарылі пра гэтага «дзівака», пажартавалі, і ніводная раўнівая струнка не адгукнулася ў душы хлопца. Але, калі ў той жа вечар Саша сказала яму, што яго чакае дыпломная работа і таму трэба ехаць, струны гэтыя загудзелі ўсе адразў, гучна і балюча.
— Ты хочаш каб я хутчэй паехаў? — з дакорам і крыўдай сказаў ён.
ІВАН ШАМЯКІН 561
— Я хачу, каб ты заўсёды быў са мной. Лле нельга ж забываць пра справу.
— Я на паўмесяца абагнаў усіх.
— А нічога не скажуць, што цябе так доўга няма пасля свята?
— А хто можа сказаць!
— Ведаюць хоць, дзе ты?
— Ніхто не ведае.
— Трэба ехаць, ГІеця. Так нельга.
— Я надакучыў табе?
— Божа мой, які ты дурны'.. Я хачу, як лепш, каб не было непрыемнасцей, а ён... глупства вярзе...
Але на другі дзень прыйшла тэлеграма ад сябра:
«Неадкладна вяртайся. Дырэктар, камітэт пагражаюць табе страшнай карай». Сябра гэты здагадаўся, куды знік Пятро, у чамадане ягоным знайшоў пісьмы і такім чынам даведаўся адрас Сашы.
У маладосці рэдка здараецца, каб не спалася, хіба толькі ў часы цяжкіх перажыванняў, гора. Пятру не спалася ад адчування шчасця, ад той душэўнай узнёсласці, якая ўсё яшчэ не пакідала яго, хоць ішоў другі месяц, як яны пажаніліся.
...Ноч лезла ў пакой далёкім смехам дзяўчат, прыглушанымі пералівамі гармоніка недзе ў суседняй вёсцы, пахам кветак... I яшчэ адно дзіўнае адчуванне не давала заснуць — нейкая неасэнсаваная трывога, нібы перад навальніцай ці перад невядомай далёкай дарогай. Яна, гэтая трывога, была недзе ў самай глыбіні душы, пад шчасцем і захапленнем, але чым настойлівей ён змагаўся з бяссонніцай, тым часцей яна адгукалася ў сэрцы, нібы прабіваючыся на паверхню. Што гэта? Чаму гэта? Можа, зноў недарэчная рэўнасць, пра якую яму зараз сорамна ўспамінаць? He. Гэта нешта зусім іншае. Ён успамінаў падзеі дня — што бачыў, з кім сустракаўся, пра што гаварыў... I раптам успомніў: нямецкая армія ўступіла ў Парыж. Пятро пачуў гэтую навіну па радыё ў сельсавеце. ГІрысутныя там старшыня, упаўнаважаныя, настаўнікі выказвалі свае думкі наконт гэтай падзеі. Трывогі ніхто не выказаў, трывога, відаць, ва ўсіх засталася ў сэрцы і выявілася, як і ў яго, не адразу, а пазней, уначы, калі кожны застаўся сам з сабой. Там жа ўсё больш гаварылі пра немцаў, пра іх сілу і тэхніку.
...Калі не лічыць начных думак і трывогі, ён сапраўды быў перакананы, што вайны не будзе, а калі вораг нападзе, то будзе разбіты адразу, за які тыдзеньдва. Як і большасць яго равеснікаў, ён бязмежна верыў у магутнасць арміі, у якой будзе служыць.
Саша цяжка ўздыхнула. Пасля прызналася Пятру.
— Я ніколі нічога не баялася і ніколі не думала пра гэта... А цяпер баюся...
— Чаго?
— Вайны. Ведаеш, калі маеш шчасце, дык, мабыць, заўсёды баішся яго страціць... Праўда?
У хуткім часе ёй давялося перажыць за сваё шчасце сапраўдны страх, а не толькі ўяўны — ад думак.
Пасля выпускнога вечара будучыя тэхнікіаўтамабілісты і дарожнікі паехалі за горад і там трапілі пад праліўны дождж. Пятро прастудзіўся і захварэў на двухбаковае запаленне лёгкіх. Па тым, якое кароткае было яго пісьмо два нейкія сказы без знакаў прыпынку: «Сашок я захварэў запаленнем Ляжу ў Першасавецкай Цалую цябе», — і па тым, якой слабой рукой гэта было напісана — крывыя, разрозненыя літары, — Саша зразумела, што муж вельмі цяжка хворы. Разгубленая, спалоханая, яна прыбегла з амбулаторыі да гаспадыні і ўпершыню заплакала пры ёй; дагэтуль калі часамі і плакала, дык употай, каб ніхто не бачыў.
— Чаго ты? — здзівілася гаспадыня.
— Я вельмі баюся, што ён памрэ, — як дзіця, усхліпнула Саша.
— Другога знойдзеш, — магчыма, хацела пажартаваць гаспадыня, але сама пасля была не рада: Саша адхіснулася, і вочы яе бліснулі іскрамі гневу і варожасці. ~
— Як вам не сорамна, Аня! Вы самі пахавалі мужа. Я кахаю яго, ён мне даражэй за ўсе на свеце... даражэй жыцця...
Ані да болю стала сорамна, яна таксама заплакала. „
— Даруй, Шурачка, хіба я хацела паганае сказаць, так... не ўтрымала языка... Божа мой, такі наш лёс жаночы!..
562
ІВАН ШАМЯКІН
Я зараз жа паеду да яго. Яму будзе лягчэй, калі я буду пры ім...
— Як ты паедзеш? А работа?
А што работа? Хіба што здарыцца за дзеньдва? Я ж хутка вярнуся... Я толькі пабачу яго, суцешу...
— Але ж закон гэты...
Сапраўды, незадоўга перад гэтым выйшаў закон, згодна з якім за прагул, за спазненне на работу аддавалі пад суд. Сашу, добрасумленную ва ўсім, крыштальна чыстую, заўсёды страшыла думка, што і яна можа неўзнарок трапіць на лаву падсудных. А як яна дакажа, што ён трэба было абавязкова ехаць, яны ж нават не запісаны ў загсе?
He, я паеду. Што будзе тое і будзе, а я не магу не ехаць.
Старому вартаўніку пры бальніцы Саша сказала, што яна практыкантка, і як пропуск паказала халат. Яна баялася спытацца ў кагонебудзь з сясцёр, дзе ён ляжыць, — а раптам скажуць, што яго ўжо няма! — і цішком абыходзіла ўсе палаты аддзялення па чарзе. Адчыніла дзверы адной палаты і ўбачыла ў куце схіленую перад ложкам постаць сястры. I адразу кальнула ўсэрца: ён там! Яна хутка пайшла да ложка. Хворыя ўзнімалі галовы і саздзіўленнем глядзелі на яе. На гук крокаў павярнулася сястра.
Саша пазнала Любу і... спынілася, варожае пачуццё варухнулася ў яе грудзях: Пятро расказваў, як Люба хацела прывабіць яго.
~ Ты? — крыху здзіўлена спытала Люба. — Гэта ён цябе клікаў увесь час — Саша, Саша? Цяпер я разумею. — Яна крытычпа агледзела Сашу, іранічна ўсміхнулася.
Дзякуючы дапамозе бацькі, дырэктара саўгаса, Любе ўдалося пераехаць у горад, і цяпер яна працавала старшап сястрой аддзялення. А галоўнае — у горадзе яна мела жаніхоў і была ўпэўнена, што хутка выйдзе замуж. Жыццё ў горадзе, жаніхі, пасада — усё разам давала ёй падставы ганарыцца, весці сябе важна і глядзець на такіх, як Саша, «вясковых», з вышыні свайго ўяўнага становішча. Праўда, на Пятра яна хоць і была злосная, але да хворага ставілася ўважліва і нават пахвалілася сёстрам, што хлопец гэты некалі ад кахання траціў розум і пехатой за паўсотні кіламетраў бегаў да яе ў вёску. З’яўленне Сашы крыху ўзлавала яе. «Жонка!» — зняважліва падумала яна і спыталася:
— Дык ты сапраўды выйшла за яго? Ён тут, калі яму рабілася лягчэй, расказваў, што жанаты. Дзяўчаты не верылі... Дзіця яшчэ... Я таксама не верыла...
...Саша прысела на ложак і, узяўшы яго руку, прыціснулася да яе шчакой.
Нехта з хворых сказаў з захапленнем:
— ОгоІ
Другі цяжка ўздыхнуў, прагнучы гэткай жа простай і шчырай ласкі.
Люба ўсміхнулася зноўтакі з іроніяй і паправіла пузыр з лёдам на галаве хворага.
— У яго сорак адзін тэмпература. Увесь час лёд трымаем, — сказала яна суха, мабыць, жадаючы падкрэсліць, што не пяшчота трэба хвораму, а клапатлівы догляд. — Рэдкі па цяжкасці выпадак двухбаковай пнеўманіі. Чакаем крызісу... Ты падзяжурыш каля яго, так?
— Я буду тут...
— Доўга быць тут Бася Ісакаўна не дазволіць. Мне і так мала не будзе, што пусціла цябе... Але бяру на сябе.,.
Саша ўспомніла, што калі яны хадзілі сюды на практыку, то ўсе вельмі баяліся гэтай суровай Басі Ісакаўны, галоўнага ўрача. Але цяпер яна нікога не баялася.
«Ніхто мяне адгэтуль не выганіць. He пайду, — вырашыла Саша з упартай рашучасцю. — Я адна маю права быць пры ім».
Яна ўпэўнена паправіла падушку, коўдру... Глядзела, як пакутліва адбіваецца боль на яго твары, і сама адчувала гэты боль дзесьці глыбока ў грудзях. Нятро стагнаў — яна пяшчотна гладзіла яго рукі, шчокі, быццам хацела гэтак суцішыць боль.
...Пятро раптам застагнаў і паклікаў:
— Мама! — потым сказаў нешта незразумелае: — На Ягадным не праедзем, не! Пойдзем!..
«Мама»... У Сашы сціснула ў горле,