• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ытаць, хоць часцей, чым у часопіс, пазіраў у акно і прыслухоўваўся да крокаў у двары, да стуку весніц — ці не ідзе Саша? Але далей ён не мог сядзець і чакаць. Ён выскачыў, заглянуў у амбулаторыю — замок, у сад — пуста. Спытаў у дачкі гаспадыні, ці не ведае яна, куды пайшла цёця Саша.
    — Цёця Шура? Відаць, да хворага паклікалі, — зусім падаросламу заспакоіла малая...
    Калі надышоў вечар, сцямнела, у хатах запаліліся агні, незразумелы неспакой перарос у вельмі зразумелую страшэнную рэўнасць. А няма пакут цяжэйшых за пакуты рэўнасці!
    ...Саша вярнулася амаль на світанні. Яна зайшла нячутна і на дыбачках кралася да свайго ложка. Ён спыніў яе гучным запытаннем:
    — Дзе ты была?
    Яна ажно ўздрыгнула ад нечаканасці.
    — Ты яшчэ не спіш? Цішэй.
    — Дзе ты была? — голас яго задрыжаў ад перажытых пакут, болю і крыўды.
    ІВАН ШАМЯКІН
    553
    — У хворай.
    — Да раніцы — у хворай!  ён хмыкнуў зняважліва, злосна.
    — Дзівак ты! У здаровай. Прымала роды... Хлопчык!..
    — Роды?! — I адразу куды дзеліся ўсе яго шматгадзінныя сумненні, расчараванні. Зноў вярнулася адчуванне шчасця, спакою. Ён лёгка ўздыхнуў і нават ціха засмяяўся. У сэрцы яго, апрача кахання, з’явілася нейкая асабліва глыбокая павага да Сашы...
    — Даруй, Сашок, — ціха папрасіў ён прабачэння за свае абразлівыя, недарэчныя думкі.
    — Завошта?
    — Я лаяў цябе, што ты сышла немаведама куды.
    — Ты прабач, што я не папярэдзіла, — яна падышла і дакранулася далоняй да яго гарачай галавы. — Спі.
    Ён схапіў яе руку і... прыпаў вуснамі да яе халодных ад эфіру, спірту і начной вільгаці пальцаў.
    ...На снеданне гаспадыня падала яечню: на вялікай скавародцы гарэлі сонцамі паміж апетытных кавалкаў румянага сала штук шэсць жаўткоў. Саша ажно пасвятлела ад здавальнення — размова памагла. Але, калі селі за стол, выявілі, што няма хлеба.
    — А хлеб, Аня? — спытала Саша, думаючы, што гаспадыня забылася падаць хлеб.
    — Хлеба няма, Шурачка. Ніяк змалоць не магу, тыдзень бегаю на млын. Гэта ж цэлае няшчасце... Раней у адной нашай вёсцы колькі млыноў было, а цяпер на паўраёна — адзін млын. Хто сядзіць там — той меле. А мне сядзець няма калі. Каровы яшчурам хварэюць. Свая карова сёння нічога не дала, баюся, каб не захварэла! Гэта ж такое няшчасце будзе...
    ...На наступны дзень Сашу яшчэ да снедання павезлі ў суседнюю вёску. Прыехаў па яе сам старшыня калгаса, тоўсты, вясёлы чалавек, які, убачыўшы Пятра, раптам пачаў віншаваць дзяўчыну і вельмі збянтэжыў гэтым іх абаіх. Саша паабяцала хутка вярнуцца, але не вярнулася і на абед. Тады, не маючы больш сіл сумаваць і думаць ліха ведае што, ГІятро пайшоў у тую вёску, куды яна паехала. Яму «пашанцавала». Ён сустрэў Сашу ў канцы вуліцы. Яна стаяла з нейкім маладым чалавекам і весела размаўляла. У Пятра ёкнула сэрца, але ён рашуча наблізіўся. Саша здзівілася, убачыўшы яго.
    — I ты тут? — спытала яна і пачырванела. Гэта ўзмоцніла яго падазронасць, ён тут жа ўспомніў, што і роды пазаўчора яна прымала ў гэтай жа вёсцы. Кроў балюча стукнула ў скроні.
    — Знаёмцеся, — сказала яна. — Гэта мой... брат.
    Малады чалавек, які, аднак. быў гадоў на пяць старэйшы за Пятра, з усведамленнем уласнай годнасці, працягнуў руку і назваў увесь свой «тытул»:
    — Настаўнік Уладзімір Іванавіч Лялькевіч.
    Пятро ў адказ буркнуў адно імя.
    — Хадзем, Аляксандра Фёдараўна, пагуляем у валейбол, у школе якраз мае калегі і вучні старэйшых класаў сабраліся, — прапанаваў настаўнік.
    Саша адразу згадзілася, і гэта яшчэ больш балюча разанула па сэрцы юнака. «Яна з радасцю згаджаецца, не думаючы, што я прыйшоў па яе, што я не абедаў...»
    Сарамлівы ад прыроды, Пягро заўсёды адчуваў сябе няёмка і быў нязграбны сярод людзей незнаёмых, асабліва ў прысутнасці дзяўчат і жанчын. Тым больш цяжка было яму знаёміцца з настаўнікамі і настаўніцамі ў такім душэўным стане: ён не мог вымавіць слова, не мог адказаць на жарт. Да таго ж ён не ўмеў гуляць у валейбол. Упершыню гэты недахоп здаўся яму страшэнна ганебным. Пятро згараў ад сораму. Ён сядзеў збоку і з рэўнасцю глядзеў, як весела гуляюць на пляцоўцы. He адводзіў вачэй ад Сашы і Уладзіміра, заўважаючы кожны іх рух, ловячы кожнае слова, якое яны гаварылі адно аднаму. Яны гулялі ў адной камандзе, былі ўвесь час побач і, як здавалася Пятру, знарок білі па мячы адначасова, каб дакрануцца адно да аднаго. I ўвесь час весела смяяліся. Між іншым, Пятро пачуў, як Уладзімір сказаў ёй:
    — Што гэта ваш брат такі бука? А яшчэ студэнт!
    Саша ішла дадому вясёлая, узрушаная гульнёй і гарэзліва пазірала на свайго каханага, разумеючы, чаму ён такі. А Лятро ішоў пануры, злосна збіваў дубцом прыдарожны быльнік, узнімаў пыл нагамі, не шкадуючы сваіх ненадзейных чаравікаў і адзіных штаноў.
     Чаго ты сапеш, як кавальскі мех?  са смехам спытала Саша. Ён не адказаў.
    — Ці не раўнуеш ты часам? — жартавала далей яна. — Вось гэта мне падабаецца! А ты ж увесь час даказваў, што гэта перажытак... а ты — чалавек новы, перадавы... I раптам... заразіўся перажыткам? Хахаха... — смяялася яна. — Чаму ты маўчыш?
    Яму нечага было сказаць, бо сапраўды ён увесь час сцвярджаў, што рэўнасць — гэта
    554
    ІВАН ШАМЯКІН
    ганебная пляма мінулага, якая непазбежна павінна знікнуць у людзей сацыялістычнага грамадства. Але гаварыць няпраўду Пятро не хацеў: «Няхай ведае, што ўсё зза яе паводзін». Ён яшчэ доўга ішоў моўчкі, не адказваючы на Сашыны кпіны і жарты, потым сумна сказаў:
    — Я пайду.
    — Куды? — не зразумела Саша.
    — Да бацькоў. Куды ж я магу яшчэ пайсці!
    Саша адразу змоўкла — куды падзелася яе гарэзлівасць! Яна не ведала, што адказаць. He магла сказаць: «Ідзі», бо гэта значыла б бадай што выгнаць яго, і не магла прасіць — не дазваляла гордасць. Яна ўздыхнула.
    — Цябе чамусьці неўзлюбіла Аня.
    — А чаго ёй любіць мяне, калі... — ён не скончыў, але Саша здагадалася, што ён хацеў сказаць, і пакрыўдзілася да слёз.
    — Як табе не сорамна!
    Яго суцешыла крыху і ўзрадавала, калі ён убачыў, што вочы яе поўныя слёз. У іншых абставінах ён, напэўна, страшна ўсхваляваўся б, калі б адчуў, што пакрыўдзіў яе. I цяпер у яго з’явілася моцнае жаданне прыгарнуць яе, пашкадаваць і памірыцца. Але рашэнне пайсці, якое ўзнікла нечакана, рабілася ўсё больш цвёрдым, і ён не даў волі сваім пачуццям.
    Саша зразумела яго так, што ён пойдзе назаўтра, раніцою, і гэта крыху супакоіла яе: а можа, перадумае за ноч? Але, калі яны прыйшлі на кватэру, Пятро адразу ж пачаў збіраць свой партфель — укладаць дзённікі і вершы.
    — Ты куды? — здзівілася Саша.
    — Пайду, — упарта паўтарыў ён.
    — Зараз? — Яна глядзела на яго спалоханымі вачамі. — Увечары няма поезда. I машын ужо не будзе на Рэчыцу. Куды ты пойдзеш?
    — А я і не пайду на тваю Рэчыцу! Па гэтай агіднай дарозе!.. — ён раптам адчуў сябе ў ролі пакутніка, а вядома, што нішто не надае гэтулькі ўпартасці і рашучасці, асабліва ў юнацтве, як адчуванне, што ты пакутуеш. Пятро адварочваўся і глытаў слёзы, шкадуючы самога сябе, але цяпер, безумоўна, ужо ніякія ўгаворы спыніць яго не маглі.
    — Куды ж ты пойдзеш?
    — Пайду цераз Дняпро да Сожа, а там будзе відаць: можа, паеду на параходзе, можа, пайду далей — на шашу.
    — Ты звар’яцеў! ГІраз лес і балота проці ночы? He пушчу! He пойдзеш! — яна рашуча загарадзіла дзверы. Ён іранічна ўсміхнуўся і ўзяў у рукі партфель, надзеў кепку, намерваючыся выходзіць, але не ведаючы, як прайсці міма яе.
    — Ты камандуй кім іншым...
    — Ты — дурань.
    — Вядома, я — дурань, бо ёсць разумнейшыя...
    — Божа мой! — прастагнала яна, але, відаць, зразумела, што затрымаць яго немагчыма, і саступіла з дарогі. — А абед? Ты пойдзеш без абеду? — раптам успомніла яна.
    Але роля ўяўнага пакутніка — страшная і смешная роля: чалавек такі бясконца выдумляе сабе новыя пакуты.
    — He трэба мне твой абед! — Ён сказаў гэта з такой злоснай упартасцю, што Саша жахнулася: нейкая недарэчнасць можа загубіць іх каханне, дружбу. Папрасіць, паклясціся, што яна кахае аднаго яго, што ўсё, што ён выдумаў, — глупства? He, у яе таксама ёсць гордасць! I хоць ёй, магчыма, было ў сто разоў цяжэй, чым яму, і хацелася заплакаць наўзрыд, яна стрымана і сурова сказала:
    — Што ж, калі ты такі — ідзі.
    Яму вельмі хацелася спытаць — які такі, але пабаяўся, што гэта можа стаць крокам да прымірэння.
    — Дай я пакладу яблык на дарогу...
    — He трэба мне яблыкі тваёй прагнай гаспадыні!
    — Яблыкі не гаспадыні, яблыкі мае, — яна падышла, сілком узяла з яго рук партфель і пайшла за занавеску, дзе стаяў яе ложак. Выйшла адтуль і, аддаючы партфель левай рукой, адначасова працягнула правую.
    — Ідзі. Будзь здароў — яна баялася, каб не заплакаць, і хацела, каб хутчэй усё гэта скончылася.
    Ён моцна сціснуў яе руку і, не могучы зза слёз вымавіць слова, хутка павярнуўся і
    ІВАН ШАМЯКІН
    555
    пайшоў абмінуўшы на кухні спалоханую і здзіўленую дачку гаспадыні, якая, мусіць, чула іх размову.
    Пятро пайшоў праз сад і, калі ўжо выйшаў на дарогу, раптам пачуў ззаду Сашын голас:
    — Пеця!
    Ён спыніўся. Яна падышла, паглядзела ў вочы яму, напэўна, чакаючы, што ён скажа. Пятро маўчаў. Тады яна абняла і моцна пацалавала — упершыню пацалавала сама. Потым павярнулася і ўподбег рушыла назад.
    Ашаломлены, ён ледзь не кінуўся следам за ёй, але ўпартасць перамагла. Наіўная юнацкая ўпартасць!
    III
    ...Лес скончыўся, і пачалося сухое балота з высокім куп’ём, старымі абгарэлымі пнямі і з вялікімі абгароджанымі стагамі сена. Дарога цераз балота была ледзь прыкметная — вузкая сцежка. Магчыма, што гэтая панурасць і бязлюддзе краявіду схамянулі хлопца і нібы апрытомілі: куды ён ідзе? Куды выводзіць гэтая сцежка? Дзе ён будзе начаваць?
    «У стозе, — цвёрда вырашыў ён, усё яшчэ адчуваючы сябе ў ролі пакутніка. — Сярод балота... 3 ваўкамі, чарцямі і лесунамі... На злосць табе», — пагразіў ён Сашы. Але ўспамін аб ваўках прымусіў яго глянуць назад на сонца. Яно вісела нізка над лесам, чырвонае, зацягнутае смугой ці дымам, — магчыма, недзе гарэлі лясы ці тарфянікі. А такая смуга і такая цішыня і бязлюддзе выклікаюць трывогу, страх: здаецца, што недзе здарылася ці можа здарыцца вялікае няшчасце. Адчуўшы гэтую трывогу, Пятро падумаў, што яму варта вярнуцца і пераначаваць дзенебудзь у прыдняпроўскай вёсцы. Ён сеў на пень, змораны фізічна і душэўна. Бура, якая бушавала ў душы ўсю дарогу, пакрыху сціхала. Ён адчуў, што хоч