Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
р дорт іст дох айн зойглінг!
«Зойглінг? Што такое зойглінг?» Нарэшце ўспамінае: грудное дзіця. «Ах! — яна адступае, сціскае дачку. — Што ён сказаў пра цябе, мая дачушка? Што яны хочуць зрабіць? He дам! Я нікому не дам цябе! He бойся!» — А сама ўся задрыжала, азірнулася навокал, гатовая бегчы, уцякаць.
Аня, зразумеўшы яе душэўны стан, стала побач, сціснула ёй руку. А «гер лейтэнант» нешта злосна гаварыў маладому. Той стаяў «смірна», ківаў у знак згоды галавой, але твар яго яшчэ больш бялеў. Каб Саша ці Аня разумелі панямецку, яны пачулі б страшныя словы:
— Ты многа вучыўся, Грабель, але карысці з тваёй навукі, бачу, мала. Ты кепска вывучыў галоўнае — навуку нашага дарагога фюрэра. Мы не для таго пачыналі вайну і прыйшлі сюды, каб разводзіць тут слюнявы інтэлігенцкі гуманізм. Кожны рускі, малы і стары, — наіп вораг... Ты хочаш, каб я адпусціў іх, а яны прывялі сюды рускіх салдат і тыя зрабілі аблаву на нас? Гэтага ты хочаш?
Грабель маўчаў.
— Курт, я даручаю гэта табе, — павярнуўся лейтэнант да трэцяга, які за ўвесь час не вымавіў ніводнага слова. — Там, у яме, дзе ляжыць ляснік. I гэтак жа — ва ўпор з пісталета... Без лішняга шуму.
Салдат узняў вінтоўку і накіраваўся да іх.
Аня засланіла сабой Сашу.
— Пайшлі, — правільна паруску сказаў маўклівы, прыветліва ўсміхаючыся. — Пайшлі... другой пуць... — ён паказаў рукой на прасеку.
Блакітнавокі як бы страпянуўся і, не падымаючы галавы, растлумачыў:
— Вас завядуць на іншую дарогу, па гэтай няможна хадзіць...
«Ён хлусіць! Хлусіць! He верце яму!» — ледзь не вырваўся з грудзей у Сашы крык, але Аня ўсё мацней і мацней сціскала яе руку і цягнула за сабой.
— Хадзем, Шурачка.
«Яны надумалі нешта страшнае», — хацела сказаць ёй Саша, але чамусьці зноў нічога не сказала, а паслухмяна павярнулася і пайшла за Аняй. Ззаду пачуўся голас лейтэнанта:
— Курт! Дэн зойглінг канст ду ніхт эршысен!
«Эршысен?.. Эршысен?.. Ніхт эршысен? — паўтарала Саша апошняе слова, але ўспомніць пераклад яго ніяк не магла. — Ніхт — не... Што — не? Што яны не зробяць з табой, мая дачушка? Што яны надумалі зрабіць з намі? А як жа ты астанешся без мяне? Трэба спытаць у іх... Няхай скажуць. Яны ж людзі...»
Саша азірнулася. Салдат зноў усміхнуўся ёй, паківаў галавой. А' тыя двое стаялі на прасецы і глядзелі ім услед.
Канваір лёгка штурхнуў Аню вінтоўкай у плячо і паказаў направа, куды ў гушчар вяла вузкая, з зарослымі травой каляінамі, лясная дарога. Яны збочылі з прасекі. Тады Аня выпусціла Сашыну руку, дастала аблупленае яйка і... пачала есці.
Саша жахнулася: як яна можа есці ў такі момант?
— Аня! — прашаптала яна. Але ў адказ Аня дастала з другой кішэні цэлае яйка і працягнула яго салдату.
— Калі ласка... Смачнае... смачнае, — і яна апетытна прыцмокнула языком.
Ён узяў яйка, пастукаў ім аб прыклад вінтрўкі, засмяяўся дзіўна вельмі, страшна, паківаў галавой, як бы дакараючы; напэўна, падўмаў: «Дурныя вы, як вароны. Нічога вы не разумееце...» Аднак сказаў іншае:
— Карош... русіш фрау... Спасіба. Пайшлі... Пайшлі...
572 ІВАН ШАМЯКІН__________________________________
Аня зноў выхапіла правую руку з кішэні і сыпанула ў твар яму... соль. I тут жа рванула з яго рукі вінтоўку, размахнулася і стукнула па галаве.
Саша не паспела апомніцца — так вокамгненна гэта здарылася, толькі пачула трэск, але пасля не магла зразумець, што гэта трэснула — прыклад ці чэрап фашыста.
Аня шпурнула клунак на зямлю, выхапіла ў яе дзіця, гукнула: «Уцякайма!» — і, нізка нахіліўшыся, кінулася ў кусты.
Саша бегла за ёю праз чэпкі гушчар, да крыві абдзіраючы аб сукі і калючкі твар, рукі, ногі. Потым гэтак жа без аглядкі яны беглі па рэдкім лесе, мінаючы прасекі і дарогі. Колькі часу беглі так — ніхто з іх не помніў. Спыніліся тады, калі апынуліся на полі і ўбачылі недалёка жанчын, што мірна жалі жыта. Аня села на краі нівы, у разору. Саша ў знямозе ўпала побач. Аня абняла яе за шыю і прашаптала:
— Ну, Шурачка, нехта богу за нас моліцца. Гэта ж яны нас на смерць вялі... на расстрэл... Сашу пачала біць нервовая ліхаманка.
IV
Жыццё ў акупацыі...
Парознаму яно пачыналася для людзей. I напачатку мела свае асаблівасці, свае адметныя рысы ў гарадах і сёлах. Часткова гэта залежала ад акупантаў. Мэта ў іх была адна, арганізацыя ўлады амаль аднолькавая, і большасць з кіраўнікоў «новага парадку» выконвалі загады «фюрэраў» з дакладнасцю аўтаматаў. Тупыя расісты, чалавеканенавіснікі пачыналі з тэрору, з масавых забойстваў. Аднак былі і такія, больш разумныя і хітрыя, якія спрабавалі праводзіць палітыку «перніка», заігрывання і дэмагагічных абяцанняў, асабліва ў адносінах сялянства.
Такім чынам, акупацыйныя ўлады мелі пэўны ўплыў на форму ўзаемаадносін паміж людзьмі. Змест жа жыцця, яго пульс вызначаўся іншым — настроем народа. А настрой быў усюды аднолькавы: нянавісць да прышэльцаў. Народ, які ведаў волю, шчасце, не мог ні на хвіліну схіліць галавы перад захопнікамі. Народ змагаўся.
Барацьба гэтая таксама пачыналася парознаму. У адных мясцінах сілы супраціўлення выяўлялі сябе ў першыя ж дні акупацыі, стыхійна і бурна. У другіх — яны раслі паступова, па распрацаванаму партыяй плану, і, дасягнуўшы патрэбнай магутнасці, наносілі ворагу цяжкія ўдары. Так было з партызанскімі злучэннямі, што выраслі з невялікіх атрадаў і груп камуністаў. Але ў многіх вёсках і гарадах у першыя месяцы акупацыі групы патрыётаў вялі ўпартае, глыбокае падпольнае, самаахвярнае змаганне з фашыстамі, не ведаючы аб існаванні партыйных цэнтраў ці не знаходзячы з імі сувязі, накуль цэнтры не знаходзілі іх. Пераважна гэта была моладзь, выхаванцы камсамола — «маладагвардзейцы» нашай зямлі. Юнакі і дзяўчаты выконвалі свой абавязак перад Радзімай гэтак жа, як іх бацькі і браты, як вучылі іх школа, камсамол, літаратура і кіно. Шмат было стыхійнага ў іх дзеяннях і ўчынках. Але колькі было непаўторнага гераізму! Многія з гэтых герояў загінулі. Другія асталіся невядомымі — сціплыя людзі, яны не гаварылі пра сябе. А потым прайшлі гады, многае забылася...
Саша жыла як у тумане ці ў цяжкім сне: дзе канец гэтай невядомасці, бераг, да якога трэба ісці? Дзе фронт, нашы? Дзе Пеця? Што робяць астатнія людзі, тут, у акупацыі? Няўжо ўсюды такое жыццё, калі ніхто нічога не ведае, калі людзі дбаюць толькі аб тым, як пражыць далей?
Фронт аддаліўся. Нямецкія вайсковыя часці адышлі і нібы панеслі з сабой той страх, у якім жыла Саша да іх прыходу і потым некалькі дзён пасля забойства дзеда Андрэя. Стала ціха і пуста. Але ад цішыні гэтай не стала лягчэй.
Саша капае бульбу, не сваю — чужую. Час ад часу бульбіны пачынаюць варушыцца ў зямлі, як жывыя, падвойваецца дужка кошыка, цяжэе ў руках капаніца. Саша садзіцца ў разору. Гойдаецца зямля, плыве некуды ўбок сасняк, што пачынаецца ў канцы загона. Але не гэтая хвілінная слабасць палохае. Страшна ад таго, што бываюць моманты, калі здаецца неверагодным, нерэальным тое шчасце, якое было нядаўна. Хіба можна паверыць, што ў яе, вось такой — у даматканай світцы, з парэпанымі пальцамі — магло быць столькі шчасця і радасці? Яна сама не верыць у тыя месячныя ночы, калі яны хадзілі з Пятром па полі. Пра што яны гаварылі з Пятром у тыя ночы? Пра ўсё... Пра Чарнышэўскага, напрыклад, пра Веру Паўлаўну... Божа мой! Няўжо сапраўды яны вялі такія размовы? Няўжо было жаданне гаварыць пра кнігі, пра кіно? Якое ж гэта было казачнае жыццё! Цяпер няма кніг, няма з кім пагутарыць пра іх, успомніць мінулае. Быў Данік, брат, з якім можна
ІВАН ШАМЯКІН
573
было б часам прыгадаць і кнігі і кіно... Але і брата цяпер няма ў яе, няма, хоць і жывуць яны ў адной хаце. Як нечакана ўсё рушылася, развалілася. Каб не дачка, не маленькая Ленка, не было б сэнсу і жыць... Клопат пра яе, пра дачку, каб накарміць малую і самой не памерці з голаду, прымушае Сашу капаць чужую бульбу. Як наймічка... He ў багацці яна жыла, без маці вырасла, здаралася, што часам і раней, да тэхнікума, рабіла ў людзей, але, каб адчуваць сябе наймічкай — такога і ў сне ніколі не было. Ды хіба такое магло з’явіцца тады, калі яна была гаспадыняй свайго лёсу?
Пакуль яна жыла за Дняпром, а Поля ў горадзе (старэйшая сястра працавала на чыгунцы), раздзялілі і зжалі збажыну. На іх не выдзелілі, толькі на бацьку і на Данілу — хто рабіў у калгасе. Але ўсё забрала мачыха, прыхапіўшы і тое, што вырасла на сядзібе. Яна без шуму, «культурна і ветліва», перабралася да роднай дачкі, як толькі бацька пайшоў у армію, а Поля вярнулася з горада. Сёстры ніколі ні перад кім не схілялі галоў, і ў іх нават думкі не было, каб прасіць ці патрабаваць ад мачыхі вярнуць іх дабро, хоць сваякі і суседзі раілі ім гэта зрабіць. А потым, як кажуць, «на каго людзі, на таго і бог». Дзялілі на едакоў пасевы калгаснай бульбы. Цягнулі жэрабя — каму які загон. Бульба была ўвогуле кепская: ад пачатку вайны ніхто яе не даглядаў, не палоў, не акучваў. А Полі «пашанцавала» выцягнуць загон, па сутнасці, зусім пусты, дзе ў траве цяжка было знайсці каліва. Некаторыя жанчыны нават патрабавалі перадзяліць, але пачуўся голас: «Нічога, яны пры Саветах пажылі, вунь усе вывучыліся, як пані хадзілі», — і Поля горда адмовілася ад перадзелу.
Але жыць трэба, наперадзе суровая галодная зіма. I сёстры капаюць у суседзяў, якім пашчаслівіла, за пяты кош.
Пяты кош...
...Кузьма — іх стрыечны брат — першы паліцэйскі ў вёсцы, цяпер начальнік паліцэйскага паста, «вярхоўная ўлада», як ён сам крычаў п’яны. «Галоўны здраднік» — назвала яго Саша. Здрада Кузьмы была вельмі балючым ударам, і яна дагэтуль не можа зразумець, што штурхнула маладога чалавека з працавітай сям’і на такі шлях. Саша разумела, калі ў паліцэйскія пайшоў сын кулака Гніды. He здзівілася, калі ў паліцыю запісаўся былы яе аднакласнік Колька Трапаш. Гэты і ў школе быў мацюжнік, курэц, карцёжнік, ды і сям’я ў іх нейкая бесталковая, іх у вёсцы «цыганамі» завуць. А Кузьма з такой паважанай сям'і. Маці яго — родная сястра іх бацькі — на дзіва сумленная, набожная і працавітая жанчына. Калі расказвалі, што ніхто не бачыў, калі яна спіць і есць, то Саша верыла гэтаму. Цётка Хадоска перакусвала непрыкметна каля прыпечка, «зводзіла вока» дзенебудзь у разоры, за полівам, ды зноў за працу. Кузьмоў бацька, кажуць, не такі быў цягавіты, працавіты, часам заглядаў у чарку, але і яго ўспаміналі з павагай. Саша яго помніла слаба, ён памёр у першы год калектывізацыі. На руках у цёткі асталося шасцёра дзяцей, і яна ганарылася, што выгадавала іх, «вывела ў людзі». У навуку яны не пайшлі, толькі адна з малодшых дачок скончыла педвучылішча. Набожная Хадоска і не імкнулася іх вучыць. «Няхай на зямлі працуюць, — казала яна. — Зямелька ўсіх пракорміць». Але дзеці чамусьці не затрымліваліся ў калгасе. Самы старэйшы прыстаў у прымы ў горадзе, у сям’ю рабочага. Адна дачка выйшла за лесніка, другую звёз нейкі шафёрукраінец. Самы працавіты, па маці, быў Кузьма. У школе ён вучыўся не надта, але затое з малых год карміў сям'ю рыбай