Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
. абарона ў цябе моцная, — і выйшла.
ІВАН ШАМЯКІН
579
...Каля млына яе сустрэў брат. Ён вынырнуў нечакана, як зпад зямлі.
— Ты, Саша?
Падышоў, убачыў у яе руках боты, здзівіўся.
— Босая? Вось дурная. Абувайся, ногі памарозіш.
Саша меркавала, што хлопцы збіраюцца ў старым млыне. Але Данік перавёў яе па разбуранай плаціне, па слізкіх абмерзлых кладках на другі бок рэчкі. Саша здзівілася, што ідзе ён даволі смела, не баючыся грукаць ботамі. Яны падышлі да самага лесу, і толькі тады Саша здагадалася, дзе яны збіраюцца.
Гады тры назад калгас пачаў разводзіць трусоў. Тут была ферма: абгароджаны драцяной сеткай участак і невялікая будыніна — кухня, дзе варылі корм.
...Hi печы, ні катлоў у былой кухні ўжо не было, вокны забіты шалёўкай. Гэта, напэўна, зрабіў стараста. Але шчыліны паміж шалёўчынамі старанна пазатыкаў нехта, безумоўна, другі. Куча саломы ляжала ў адным куце, у другім — гарэла самаробная васковая свечка.
Саша абвяла позіркам хату і ўбачыла толькі аднаго чалавека.
Пачуццё расчаравання, нават крыўды, спыніла яе каля парога. Каля свечкі ляжаў жыватом на падлозе суседскі сын, Данікаў равеснік, яны разам кончылі сёмы клас, — Цішка Матыль. Але калі Данік выглядаў як сталы хлопец, то Ціхан гэты здаваўся яшчэ зусім дзіцянём: нізкарослы, рудзенькі, з прышчаватым тварам, ціхі і сарамлівы — нейкі зусім непрыкметны. Праўда, Цішка быў лепшы вучань, выдатнік. Але Саша не помніла, каб Данік асабліва сябраваў з ім.
Ён глянуў на Сашу і сарамліва апусціў вочы.
«Дык гэта ўся іх арганізацыя? Дзеці», — падумала яна.
Але раптам зза кучы саломы пачуўся голас невядомага; голас належаў больш сталаму чалавеку.
— Сядайце! — уладна загадаў ён.
Саша апусцілася на калені побач з Ціханам.
— Ці ведаеце вы, куды ўступаеце? — спытаў голас.
— Ведаю, — адказала Саша; гэтая таямнічасць не спадабалася ёй. «Як у секце якой». Голас невядомага здаваўся знаёмым, але ўспомніць, хто гэта, яна не магла.
— Падумайце, ці адчуваеце вы ў сабе сілы мужна сустрэць любую небяспеку на тым шляху, на які ўступаеце?
— Каб не адчувала, то не прыйшла б сюды. Мяне ніхто не цягнуў. — У голасе яе пачулася крыўда, і чалавек за саломай збянтэжана кашлянуў і памаўчаў больш, чым трэба.
— Дайце руку вашым сябрам і паўтарайце за мной словы прысягі.
Даніла і Ціхан працягнулі свае рукі і сціснулі моцна яе маленькую, але загрубелую ўжо ад цяжкай працы руку.
— Я, грамадзянін Савецкага Саюза...
— Я, грамадзянка Савецкага Саюза... — удакладніла Саша.
Невядомы зноў кашлянуў.
— Член Ленінскага камсамола...
— Член Ленінскага камсамола...
— Уступаючы ў падпольную арганізацыю для барацьбы з фашысцкімі акупантамі і іх паслугачамі, клянуся...
I раптам ад Сашы адышло, знікла ўсё знешняе: таямнічасць, якая не спадабалася, рукі хлопцаў, што сціскаюць яе руку, голас невядомага. Словы прысягі ўліваліся ў яе магічнай сілай. Ад гэтага пачынала хутчэй струменіць кроў, часцей білася сэрца, глыбокім і перарывістым стала дыханне. Голас яе мацнеў з кожным словам і дзенідзе зрываўся і дрыжаў.
— За смерць нашых матак і дзяцей, за іх кроў і слёзы... — Словы гэтыя салёнагоркім камяком сціснулі горла; Саша на момант змоўкла. Хлопцы адчулі, як дрыжыць яе рука. Але раптам голас яе як бы прарваўся праз нейкую цяжкую перашкоду і зазвінеў з новай сілай:
— ...я клянуся помсціць праклятым фашыстам бязлітасна, усімі сродкамі падпольнай барацьбы...
Яна сказала гэта гучней, чым трэба, і чалавек за саломай панізіў голас. Але Саша не звярнула ўвагі на гэтую акалічнасць, бо падказчыка больш не існавала для яе. Ёй здавалася, што гарачыя і суровыя словы ідуць з глыбіні яе ўласнага сэрца. На Даніка і Цішку яна таксама забылася. Яна глядзела ў цёмны кут, а бачыла вялікія прасторы роднай
580 ІВАН ШАМЯКІН
зямлі, натоўпы людзей, калоны чырвонаармейцаў... Усяму народу давала яна клятву!
— Калі ж я парушу гэтую клятву — здраджу, збаюся, выдам тайну арганізацыі, няхай рука маіх сяброў бязлітасна пакарае мяне...
* * *
Толькі сёмага лістапада Саша зразумела значэнне сцягоў, якія яна ўпотайкі пашыла і перадала Даніку.
Раніцой, калі яны з Поляй пачалі паліць у печы, да іх прыбегла суседка Аксана, узрушаная, трохі спалоханая, але ўзрадаваная. Яна нават забылася павітацца, а з парога таямніча зашаптала:
— Бачылі? СцягіІ Нашы! — Вочы яе гарэлі.
Яны выйшлі на вуліцу. Напярэдадні выпаў снег. Першая ваенная зіма ўсюды лягла вельмі рана.
...Саша прайшлася па вуліцы. Усе глядзелі на сцягі, як на нейкую знамянальную з’яву. Смялейшыя стаялі на вуліцы, нават збіраліся групамі, больш асцярожныя — у сваіх дварах. Але нават у рухах і словах людзей адчуваўся святочны настрой.
Цішка Матыль павітаўся і ціха павіншаваў:
— Са святам, Саша.
А праз колькі двароў яе гэтак жа ціха павіншаваў аднаногі дзядзька Раман:
— Са святам, хросніца.
— Вас таксама, хросны.
Саша прыпынілася каля яго.
— Малайцы хлопцы! — кіўнуў ён на будынак сельсавета.
— Якія хлопцы? — здзівілася яна, устрывожаная.
— Што сцягі павесілі. Каб я ведаў, хто гэта зрабіў, я пацалаваў бы іх, галубкоў шызых.
Сцягі доўга ніхто не здымаў — ні паліцаі, ні стараста. Потым Саша даведалася, што каля кожнага з іх хлопцы прымацавалі дошчачку з надпісам: «Замініравана». Толькі ў другой палавіне дня прыехаў ваенны камендант з атрадам жандараў і паліцаяў. Камендант загадаў пасадзіць пад арышт мясцовых паліцэйскіх, выцяў бізуном старасту і скінуў яго з пасады. Потым сабраў самых старых мужчын і пачаў расказваць ім, якая моцная нямецкая армія і якая слабая савецкая, радасным крыкам паведаміў, што нямецкія часці ўступілі ў Маскву, а ў заключэнне пагразіў:
— Калі ў вашай вёсцы будзе яшчэ хаця б адзін бандыцкі выпад супраць новага парадку, я павешу вас. — Ён абвёў позіркам групу панурых барадатых людзей, падумаў і дадаў: — He, я павешу не вас. Я павешу кожнага другога ва ўзросце ад пятнаццаці да трыццаці год. Майце на ўвазе гэта і перадайце ўсім!
— ...Слухай, ёсць табе заданне, — зашаптаў брат. — Нялёгкае, адразу табе скажу. Незвычайнае... Але ў падпольнай барацьбе ўсё бывае... У партызанскім атрадзе ранены камісар... Яму адрэзалі ступню нагі і бок прастрэлены, не гоіцца. А ў лесе зараз цяжка — зіма. Стары лагер яны пакінулі: немцы напалі... У родную вёску чалавек не можа пайсці, сама разумееш, там кожны яго ведае... Трэба яму прытулак... Мы параіліся з хлопцамі і вырашылі: самае лепшае — у нас...
— У нашай вёсцы? — спытала зацікаўленая Саша.
— He, у нашай хаце... У нас.
У куце было ўжо цёмна, і яны дрэнна бачылі адно аднаго. Але па руху, які зрабіла Саша — неяк шчыльней прыціснула малую, — Данік зразумеў, што гэта яе моцна здзівіла і ўразіла. Баючыся, каб яна не запярэчыла, хлопец сціснуў яе локаць, зашаптаў горача і хутка:
— Твайго Пятра ніхто не бачыў, не ведае тут... Нават і Поля... Камісару зробяць дакументы на Пятра, быццам немцы адпусцілі яго, раненага, з лагера палонных. Ёсць жа такія выпадкі...
Саша аслупянела. Перш за ўсё сэрца апякла страшная думка, якая ніколі раней не з’яўлялася: што і яе Пеця можа быць у палоне, у адным з гэтых жудасных лагераў, пра якія яна чула. У кашмарных снах, у пакутлівых уяўленнях яна часам бачыла Пецю раненым, сцякаючым крывёю на абмерзлых скалах, у снягах далёкай поўначы. Але ні разу не бачыла яго ў палоне. Пеця, ласкавы, любы, жыццярадасны, і фашысцкі палон — гэта не пагаджалася ў яе свядомасці. He, не, лепш смерць, чым гэта, крычала яе сэрца. Яна не чула далейшых пераконванняў Даніка, які даводзіў:
ІВАН ШАМЯКІН
581
— Ты павінна зразумець, якога чалавека мы ратуем... У нас яму з усіх бакоў добра. Ты — медык, можаш палячыць яго раны. Чалавек хутчэй стане на ногі, чым дзе ў іншым месцы.
Адагнаўшы нарэшце думкі аб Пецевым палоне, Саша ўявіла, як чужы, незнаёмы чалавек прыедзе ў іх хату і яна мусіць называць яго мужам, Пецем, магчыма, прыйдзецца нават на людзях абняць, пацалаваць, каб не выдаць яго, сябе... I ў гэты ж момант думаць пра Пецю: дзе ён, што з ім? Чужы чалавек Ленку будзе называць сваёй дачкой.
He, гэта немагчыма! Яна можа выканаць любое заданне, пайсці на смерць... Але толькі не гэтаі
— Данік, я не магу... — прашаптала яна. — Ты зразумей... Я не ведаю, што з Пецем, а ў гэты час чужы чалавек будзе жыць пад яго імем. Я не здолею так прыкідвацца,
Заварушылася, заплакала Ленка.
— Спі, мая маленькая, зорачка мая ясная, — загушкала Саша малую, прымаўляючы павясковаму пяшчотна і мнагаслоўна. — Спі, мая ягадка. Нікога не бойся... ты з мамай. Нікому я не дам цябе пакрыўдзіць, сінічку маю ненаглядную.
— Значыцца, не можаш? — тузануў яе за локаць Данік, перапыняючы размову з дачкой.
— Данік, ты не падумаў, як цяжка будзе ўсім нам... мне... Пашкадуй мяне, Данік, я жывы чалавек, — маліла яна.
Ён выпусціў яе локаць.
— Я думаў... Мы ўсе думалі. А вось ты... На словах — гераіня. А калі справу трэба рабіць, то перш за ўсё пра сябе думаеш. Лішні раз пахвалявацца баішся... А яшчэ пішчала: чаму маўчым, чаму нічога не робім? Дайце заданне... Вось табе заданне!
Ён кідаў гэтыя бязлітасныя словы, як каменні.
— Данік, ты зразумей мяне правільна. Я не баюся!
Але словы яе яшчэ больш узлавалі напорыстага хлопца. Ён сам прапанаваў такі варыянт — прытуліць камісара ў сваёй хаце, цвёрда ўпэўнены, што Саша не толькі не адхіліць яго план, а, наадварот, узрадуецца такому надзвычайнаму заданню. I раптам Саша адмаўляецца. Як жа ён цяпер гляне хлопцам у вочы, што скажа, каб апраўдаць сябе і Сашу? Што падпольшчыкі і партызаны падумаюць пра іх? Яму стала балюча, сорамна і крыўдна за сястру, за яе баязлівасць; ён не прызнаваў ніякіх іншых прычын, акрамя адной: баіцца. I каб яна проста сказала пра гэта, ён мог бы зразумець і дараваць, бо Саша не адна, у яе — дзіця, сам ён, уцягваючы яе ў падпольную барацьбу, ніколі не забываўся на гэта. Але калі яна, як ён лічыў, пачынае выкручвацца, хітраваць, спасылацца на «высокія пачуцці» і прыцягваць да зусім рэальнай справы невядомага яму, Даніку, а таму і нерэальнага «свайго Пецю», гэта яго абурыла.
— Што Данік? Данік які быў, такі і астанецца. А вось ты... як ты пасля глянеш на сябе? Чалавек жыцця свайго не шкадаваў... А мы баімся прытулак яму даць. Няхай ранены замярзае ў лесе. Калі твой Пеця сапраўды чырвонаармеец, я думаю, не пахваліць ён цябе за гэта, калі даведаецца...
Сам таго н