Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
шы на памяць чэша... Быццам не разумее, што яго чакае.
Саша схілілася над калодзежам і ўбачыла ў глыбіні, адкуль патыхала гніллю, схіленую постаць чалавека.
...Саша азірнулася — Кузьма падымаўся на ганак школы.
— Табе цяжка?
— Спусціся да мяне — мне будзе весялей.
— Ты сапраўдны партызан?
— He, зроблены... татам і мамай...
— Ты ведаеш, што цябе чакае?
— Мяне? — Ён на міг як бы задумаўся і раптам зноў засмяяўся. — Анёлы на небе. У раі. Ляцім са мной!
— Ты мог бы вылезці адтуль?
Ён неяк ірвануўся, прыціснуўся да трубы, быццам на яго нешта падала.
Саша азірнулася зноў. Кузьмы не было. I тады на партызана сапраўды ўпаў канец лейцаў, другі канец іх Саша хутка накручвала на руку і шаптала:
— Яго няма... Ён пайшоў у школу...
1 адразу востры край трубы разануў яе рукі, грудзі... Яна не паспела нават падумаць, што робіць, што ёй можа быць за гэта, а ён перамахнуў ужо цераз трубу і схаваўся на тым баку калодзежа. Перад яе вачамі мільгануў апухлы, з кровападцёкамі твар.
— А ты? Ты як? — гарачым шэптам спытаў ён, не паказваючыся зза трубы.
— Я? — Яна ні да чаго не рыхтавалася, ні аб чым не думала, усё гэта здарылася вельмі нечакана для яе самой, але мозг працаваў з такой яснасцю, што яна адразу знайшла, што адказаць, каб супакоіць яго:
— Я — нічога... Я — сястрапаліцая.
— Аа, — працягнуў ён і кошкай, амаль на чацвярэньках, сігануў да хлява, з незвычайнай спрытнасцю пераскочыў цераз паркан і, пятляючы, пабег да алешніку.
Саша стаяла з накручаным на руку канцом лейцаў, глядзела яму ўслед і зачаравана слухала дзівосную музыку, што нараджалася ў яе сэрцы, запаўняла ўсю яе істоту — нешта накшталт урачыстага гімна. Ад музыкі гэтай рабілася радасна, быццам вярнулася страчанае шчасце, і журботна, хацелася смяяцца і плакаць.
— Пагаварыла? — весела гукнуў з ганка Кузьма.
Саша схамянулася, кіўнула галавой: так, пагаварыла.
Кузьма падышоў да калодзежа, глянуў туды і... спалохана ахнуўшы, подскакам аббег навокал трубы.
— Што? Куды? Дзе? — разгублена забалбатаў ён, потым, спыніўшыся перад Сашай, закрычаў не сваім голасам: — Дзе ён?
— На неба паляцеў! — нечакана засмяялася Саша. — Да анёлаў.
Ён убачыў лейцы ў яе руках і, нарэшце, усё зразумеў. Схапіў Сашу за штрыфель старой даматканай світкі, трасянуў.
— Ты... Ты... выпусціла? Шпіёнка! Бальшавіцкая... — ён брыдка вылаяўся.
Гэта абразіла Сашу, і яна, размахнуўшыся, дала яму аплявуху. Ён адскочыў і, ажно пасінеўшы ўвесь, выхапіў з кабуры пісталет.
ІВАН ШАМЯКІН
577
— Аа, ты так... Дык я цябе!..
— Страляй... Страляй, сволач! — Саша падставіла свае тугія грудзі і зрабіла крок да яго. — Страляй, юда! Здраднік!.. Вырадак!.. Страляй!
Ён, напэўна, стрэліў бы, каб яна спалохалася ці кінулася ўцякаць. Але ад такога нечаканага нападу яе ён, паліцай, які яшчэ не прывык да забойстваў, разгубіўся. Невядома, чым гэта ўсё скончылася б, каб не з’явіўся Колька Трапаш. Ён знянацку падскочыў да Кузьмы і выхапіў пісталет.
— Ты што робіш? Вар’ят! Яна — сястра твая.
— Сястра? — не закрычаў, а, здавалася, загаласіў Кузьма. — А ты ведаеш, што зрабіла гэтая сястра? Яна выпусціла яго... Ды я не пагляджу, што яна сястра... Я сваю галаву не буду падстаўляць. — Голас яго паступова рабіўся натуральным, і ён пачаў злосна лаяцца.
— Каго выпусціла? Яго? — Колька Трапаш глянуў у пусты калодзеж, здзіўлена залыпаў вачамі, потым перавёў позірк на Сашу, убачыў лейцы і... зарагатаў.
— Ай ды Саша! Малайчына!
— Ты што? — ірвануўся да яго Кузьма. — Ты падумай, што будзе.
— Чакай, не крычы! Слуп дубовы. Начальнік ліпавы. Ты ведаеш, што я табе скажу... Калі ніхто не бачыў, нам лепей замяць гэтую справу.
— He, не... Няхай не думае... Я ёй... Я не пагляджу, што сястра... Напляваць мне...
— Дурань! Што ты зробіш? Пасадзіш Сашу — табе жыцця не будзе ад сваіх. Родная маці цябе пракляне. А ўвесь гарнізон рагатаць будзе: партызана зпад носа дзеўка ўкрала... Начальнік!.. Ідзі, Саша! I нікому ні слова пра тое, што тут здарылася, — упэўнена загадаў Колька Трапаш.
Кузьма хацеў быў пярэчыць — Колька абняў яго за плечы і пацягнуў у школу.
— Ты слухай мяне... Я цябе не падвяду. Варона!
...Яна ляжала на печы з шырока расплюшчанымі вачамі і ў цемры бачыла твары гэтых людзей, ад якіх цяпер нейкім чынам залежаў яе лёс, жыццё, лёс яе дачкі...
Поля таксама не спіць. Яна ўздыхае на ложку і нешта шэпча, магчыма, моліцца. Раней Саша, безумоўна, пасмяялася б, каб пачула, што сястра моліцца. Цяпер не смешна: няхай моліцца, можа, ад гэтага робіцца лягчэй.
Поля вярнулася ад цёткі быццам заспакоеная, але вельмі ўжо нейкая панурая і маўклівая. Саша сказала, што, можа, ёй лепей пайсці начаваць да кагонебудзь з суседзяў ці сваякоў.
— Навошта? — здзівілася Поля, і памаўчаўшы, дадала: — Ад лёсу свайго не схаваешся. Дасць бог, усё абыдзецца.
Саша зразумела, што гэта — словы цёткі Хадоскі.
— Божа мой! — прашаптала Поля. — Гэты хлопец загоніць мяне ў магілу. Дзе можна бадзяцца ў такі час і пад такім дажджом?
Саша здагадалася, што не Даніла непакоіць сястру — брат не ўпершыню бавіцца недзе так позна, — што ёй хочацца пагутарыць. Але Сашы не хацелася парушаць сваіх думак, і яна прыкінулася, што спіць.
Нарэшце Даніла вярнуўся.
Саша здзівілася, што Поля, адчыніўшы, ніводным словам не папракнула яго.
Хлопец моўчкі распрануўся і... палез на печ. Саша хацела прагнаць яго, ёй было агідна ад думкі, што брат, магчыма, зноў быў у паліцаяў. Але, мацаючы ў цемры, куды лезці, ён дакрануўся да Сашынай рукі, і яна ажно ўздрыгнула: рука яго дрыжала і была халодная як лёд. Таму яна толькі папярэдзіла:
— Каля сцяны — дзіця.
Ён лёг з другога боку, каля коміна, і Саша адчула, што не толькі рукі яго дрыжаць, але і сам ён увесь калоціцца, як у ліхаманцы, ляскае зубамі.
«Дзе гэта ён перамёрз так? He велымі ж яшчэ холадна», — ужо з цікаўнасцю падумала яна.
Ён падсунуўся да яе і, заікаючыся, зашаптаў у вуха:
— Ттты... баішся?
«Адчапіся ты ад мяне, нікога я не баюся», — хацелася адказаць Сашы, але нешта стрымала яе ад гэтага грубага адказу.
— He ббойся... Ён нне данясе...
«Гэта ён табе паабяцаў?.. Ты выпрасіў літасць гэтую? А мне не трэба яго літасці!» — зноў наважылася адказаць Саша, але пе паспела: Данік горача шаптаў:
— Цяппер ён ннікому нне скажа... Яго нняма...
19 Зак. 49
578 ІВАН ШАМЯКІН
— Няма? — здзівілася Саша.
— Ён пппамёр.
— Памёр?
Данік заціснуў халоднай далоняй ёй рот.
— Цішэй... Ён ехаў у воласць... На веласіпедзе. А масток, ведаеш, які каля лесніка... Без парэнчаў, без нічога... Іі цямнела ўжо...Д ён — у рэчку... Можа, у яго шынель у ланцуг закруціўся, што ён не мог вылезці і... заххлынуўся. Можа, п’яны быў...
Саша ўсё зразумела...
— Данік... Вазьміце мяне ў сваю групу. Я вам таксама спатрэблюся... Я — фельчар. Ён доўга думаў. Яна чакала, стаіўшы дыханне.
Нарэшце ён паабяцаў:
— Добра. Я параюся з хлопцамі.
Саша прыгарнула яго да сябе і прыціснулася губамі да яго ўжо гарачай шчакі.
V
I вось яна першы раз ідзе на збор падпольнай групы.
Позні вечар. У вёсцы дзенідзе мільгаюць агеньчыкі: гараць у хатах каганцы ці тлее на прыпечку лучына — такое святло прынесла «цывілізаваная Еўропа». Гэтыя агеньчыкі — адзіныя арыенціры, бо без іх лёгка можна было б заблудзіцца ў такой цемры.
Саша крадзецца на пальчыках, стараючыся ступаць як мага цішэй. Але зямлю скаваў мароз, і боты грукаюць на ўсё наваколле. Яна спыняецца, слухае. Сэрца стукае так, што робіцца горача ў грудзях і балюча ў скронях, у вушах. Магчыма, праз гэта шум бору далятае хвалямі, як у дзіцячай гульні, калі вушы заціскаеш далонямі: шум — цішыня, шум — цішыня. I чым больш яна стаіць, узіраецца і слухае, тым робіцца горш: пачынае здавацца, што наперадзе хістаюцца постаці, а ззаду чуюцца крокі і шэпт. Можа, за ёй сочаць, ідуць? He, гэта толькі здаецца... Няўжо ёй так страшна? Яна не харобрыцца залішне. Так, страшна. Няма чаго таіцца. Вельмі. Але не за сябе, апраўдвае яна свой страх. За Даніка, за яго сяброў, якія паверылі ёй і цяпер чакаюць недзе там, за вёскай, каля старога млына. Данік доўга, нешта з месяц, раіўся з хлопцамі. Мабыць, ім нялёгка было вырашыць такое пытанне. He адразу яны прыйшлі да згоды — Саша разумела гэта і не крыўдавала. Яна старэйшая за іх, у яе дзіця...
...Яна ўспомніла, як пасля пахавання Кузьмы да іх у хату прыйшла цётка Хадоска. Высокая і ссутуленая заўсёды, яна за той дзень зусім згорбілася, а яе маршчыністы, загрубелы ад вятроў, спякоты і маразоў твар як бы абвугліўся. Саша ўбачыла яе і жахнулася. Цётка абапіралася на тоўсты бярозавы кій (дагэтуль ніхто яе з кіем не бачыў), і рукі яе калаціліся. Яна не села, хоць Поля і запрасіла яе. Яна стала каля парога і ўтаропіла на Сашу свае чырвоныя ад слёз, але сухія вочы, у якіх адбівалася нечалавечая пакута.
— Ну, Сашачка, пахавалі мы твайго брата, — сказала яна ціха і журботна. — А ты не прыйшла...
Сашы здалося, што кашчавая, чорная, з парэпанымі пальцамі рука, якая сціскала кій і з якой яна, Саша, не зводзіла позірку, раптам сціснула яе горла. Саша задыхнулася. Яна любіла цётку, і ёй было шкада яе. Але пасля яе слоў перажыла амаль такі ж прыступ страху, як пасля здарэння ў лесе. Калі яна ратавала партызана, то не думала пра небяспеку, усё выйшла неяк само сабой, па закліку сэрца. А тут яна адразу падумала пра Ленку і невядома чаму схапіла яе, сонную, з калыскі.
«Ваш сын пайшоў супраць сваіх людзей, і людзі пакаралі яго», — хацелася сказаць, каб прымусіць цётку змоўкнуць і не глядзець так страшна. Але Саша разумела, што словы такія яшчэ больш раняць матчына сзрца, і, шкадуючы старую, хавалася ад яе вачэй, як умела.
— Вось і ў цябе дачка расце, — паківала галавой старая, — і ніхто не ведае, што яе чакае!
Саша адвярнулася, каб загарадзіць ад Хадоскі дачку.
«Калі яна зачэпіць Ленку яшчэ, я скажу ёй... Няхай яна не лье слёз па сынуздрадніку. Трэба было раней думаць і ўгаворваць Кузьму, каб кінуў паліцыю... Я ўсё скажу...» — вырашыла Саша.
Але цётка Хадоска больш не зачапіла малую. Пастаяўшы яшчэ крыху і адмахнуўшыся ад Полі, якая са слязамі гаварыла нейкія недарэчныя словы ўцехі і запрашала сесці, яна сказала да Сашы сурова:
— Маўчыш! У вочы не глядзіш? На абаронцаў сваіх спадзяешся? Што ж..