Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
. Ён быў такі заўзяты і ўдалы рыбак, што вопытныя старыя рыбаловы ахвотна раіліся з ім і бралі з сабой. А яшчэ ён захапляўся коньмі. Скончыўшы гадоў за сем чатыры класы, Кузьма стаў калгасным пастухом. Потым наняўся на конезавод і працаваў там год пяць. Ажаніўся. Прывёз да маці жонку. I раптам гады за два перад вайной апынуўся ў рыбалавецкай арцелі недзе на Дняпры. Адтуль ён і з’явіўся ў родную вёску паліцэйскім, неўзабаве пасля ўступлення немцаў, да якіх ён трапіў, як высветлілася, яшчэ месяца паўтара назад, пад Жлобінам.
Пакуль ён быў проста паліцэйскі, і прытым адзін у вёсцы, то не надта мазоліў вочы людзям больш сядзеў дома. Але як толькі стаў начальнікам паста і атрымаў пад сваю ўладу яшчэ двух чалавек, адразу ж чамусьці зрабіў абход усіх сваякоў. Зайшоў да Траянавых. Ужо крыху падвыпіўшы недзе, павітаўся гучна, весела:
— Хайль, дарагія сёстры!
Саша адвярнулася. Гэта яго ўкалола, і ён з іроніяй спытаўся:
— He падабаецца табе, сястрычка? Вядома, дзе табе будзе падабацца! Ты ж камсамолка, цябе Савецкая ўлада вывучыла...
— А цябе яна крыўдзіла? — злосна кінула Саша.
— He крыўдзіла, але і ходу не давала. Я мазалямі кавалак хлеба зарабляў.
574
ІВАН ШАМЯКІН
— Куды ж гэта табе ходу не давалі?
— Гаспадаром стаць.
— Кулаком?
— Восьвось... Так ваша ўлада і разважала: чуць станавіўся чалавек на ногі, багацеў — кулак, на Салаўкі яго...
— Вось якое нутро ў цябе! He ведала. Значыцца, ты спадзяешся, што немцы за службу маёнтак табе дадуць? Панам зробяць? А мы будзем батрачыць у цябе... так?
...У хату ўвайшоў Данік.
— Аа, Даніла! Здароў, брат! — Кузьма падняўся насустрач, высока ўзняў руку, каб ляпнуць далоня ў далоню, пасяброўску, з размаху. Але Данік працягнуў руку не адразу, і шчырага прывітання, як чакаў Кузьма, не атрымалася. А Данікаў позірк, нахмураны, непрыветлівы, спадылба, урэшце вывеў паліцая з раўнавагі.
— Што ты на мяне ваўком глядзіш? — спытаў ён спачатку ціха, потым злосна крыкнуў на ўсіх: Што вы на мяне ўсе так гледзіцё? Як на ворага... Што я вам зрабіў? — Акрамя злосці, у выкрыку былі роспач і страх.
— Гэта табе здаецца, Кузьма, — проста, пасваяцку, але як старэйшая малодшаму сказала Поля. — Даніла на ўсіх так глядзіць. У яго характар такі.
Але Кузьма ператварыўся ўжо з брата ў суровага начальніка паліцэйскай варты, які адчуваў с.ваю ўладу над людзьмі. Ён караў за позірк, які яму не спадабаўся.
— Вось што... ты, брат, — злосна кінуў ён Данілу, — не думай, што мне невядома, чаго ты па лесе бадзяешся... Людзі бачылі. Зараз жа здай усё, што знайшоў... А то я буду з табой іначай гаварыць!
Юнак пільна паглядзеў на паліцэйскага, і раптам твар яго расплыўся ад шырокай здаволенай усмешкі.
Нічога не сказаўшы, Данік выйшаў з хаты. А хвілін праз пяць прынёс рускую вінтоўку без затвора, нямецкі аўтамат з раструшчаным прыкладам і цынкавую скрынку патронаў.
— Вось што я знайшоў... Бяры, — працягнуў ён зброю Кузьме ўсё з той жа здаволенай усмешкай, быццам радаваўся, што знайшлося каму перадаць.
Поля ажно ахнула:
— Божа! Ты хаваў такія цацкі? На шыбеніцу захацеў, дурань гэткі?
— Усё? Больш нічога няма? — сурова спытаў Кузьма, разглядаючы аўтамат і мяркуючы, ці можна яго адрамантаваць: было б чым выхваляцца перад іншымі начальнікамі пастоў, бо зброі ў іх не густа.
— Я на шыбеніцу не хачу, — адказаў Данік.
Кузьма зарагатаў і пасяброўску ляпнуў яго па плячы.
— Правільна, братыш! Малайчына. Глядзі, які ты вырас! Я цябе гады два не бачыў! Мужчына! Будзеш правільна весці сябе — у паліцыю вазьму. Хочаш?
— Поля не пусціць, — пакорліва і наіўна схіліў галаву Данік, хітра іграючы на пачуццях старэйшай сястры.
А Поля пасля гэтых слоў як бы зноў адчула сваю ўладу над ім.
— Што ты плявузгаеш, Кузьма? Паліцая знайшоў! Вось вазьму папругу — усю скуру спушчу на тваім паліцаі. Я яму яшчэ гэтыя цацкі не дарую. Знайшоў віто цягнуць у хату!
— Ого, строгая яна ў цябе... маці, — жартаўліва штурхнуў Кузьма юнака.
— Каб і цябе маці з рук не выпусціла, можа, чалавекам астаўся б, — забылася Поля на асцярожнасць, якой прытрымлівалася ў размове з ім.
Кузьма нахмурыўся... Калі ж ён нарэшце, забраўшы зброю, развітаўся, па ўсім відаць, задаволены сваім візітам, сваёй уладай над людзьмі, Саша са знявагай кінула брату:
— Заечая твая душа!
Ен змаўчаў на абразу. А Поля ўхваліла яго ўчынак.
— Што ты, Саша! Дзякуй богу, што ў яго хапіла розуму аддаць гэта Кузыме, усёткі свой чалазек. Немцы знайшлі б — страшна падумаць.'што маглі б зрабіць.
Але, калі праз колькі дзён Данік пачаў наведвацца ў школу, дзе размяшчаўся паліцэйскі пост, і весці сяброўства з Кузьмой і Колькам Трапашам, Поля катэгарычна запатрабавала:
— Каб нагі тваёй там не было!
Саша падтрымала старэйшую сястру:
— Як табе не сорамна! А яшчэ плакаў над Алёшам Кошалевым і над дзедам... А цяпер цябе да паліцаяў пацягнула. Эх, ты!.. Хутка сваіх людзей пачнеш забіваць...
ІВАН ШАМЯКІН
575
— He ваша справа, — агрызнуўся брат.
— Ах, не наша?.. Ну дык ідзі!.. Ідзі, ліжы немцам боты, кланяйся ім...
ІОнак здрыгануўся, нейкі дзіўны цень упаў на яго твар. Ён утаропіў на Сашу вочы, у якіх таксама быў гэты цень. А яна, расчырванелая, узрушаная, з гнеўным бляскам у вачах, стаяла перад ім і сціскала кулакі.
— Адзін ужо робіць гэта... твой брат і дружок... Ідзі і ты! Струп няшчасны!
«Струп» — вулічная мянушка Данілы. Ніхто не помніў, з якой прычыны яе далі, але хлопец страшэнна крыўдзіўся. Ён адразу ўзгарэўся і, мабыць, не знайшоўшы больш нічога, чым можна ў адказ дапячы сястры, крыкнуў:
— Ты!.. Ты прыехала са сваёй байстручкай, дык маўчы!..
Саша задыхалася ад абразы. Яе Ленку, самае дарагое і светлае, што ёсць у яе пакутлівым жыцці, жывую часцінку Пеці, які ў гэты момант, магчыма, сцякае дзенебудзь крывёю, — іх роднае дзіця назвалі такім зняважлівым словам!.. Хіба можа маці пачуць такое і вытрываць? Саша ўляпіла брату аплявуху. Ашаломлены, ён спачатку адскочыў ухапіўся за шчаку, а потым тыграм кінуўся на Сашу, учапіўся ў яе валасы, тузаў і сам стагнаў і плакаў. А яна малаціла яго кулакамі куды папала. Добра, што Поля была ў хаце і хутка разбараніла іх.
I вось ужо каля месяца яны не гавораць, не глядзяць адно аднаму ў вочы. Сашы вельмі цяжка праз гэта. Толькі цяпер вось стала крыху лягчэй, калі вырашыла больш не маўчаць, а пачаць змаганне за брата.
Прыехаў сын гаспадара — хлапчук год трынаццаці — забраць бульбу. Ім прыйшлося добра папацець, пакуль ускінулі на воз цяжкія мяшкі. Саша нават узлавалася ў думках: «Дзіця прысылаюць. Самі не могуць прыехаць... Мала, што капаеш на іх, дык яшчэ і мяшкі цягай...»
Адчуўшы зноў горкую крыўду за свой найміцкі лёс, яна хутка пайшла ад воза. Але хлапчук, які, магчыма, дзіцячым сэрцам, чыстым і чулым, зразумеў яе, дагнаў і даверліва прашаптаў:
— Саша, хочаш, навіну скажу?
— Якую навіну?
— Паліцаі партызана злавілі.
Саша, здзіўленая, павярнулася да яго:
— Партызана? Сапраўднага?
— Ну, так! Кузьма яго ў калодзеж пасадзіў. Кажуць, гэта нейкі сваяк Ганны з Рэпак. Яна хлеб для партызан пякла, а ён, відаць, прыйшоў, как забраць гэты хлеб. А Марфа Вугняўка падгледзела, што ў Ганны ўсю ноч у печы паліцца, ды ўзяла Кузьму сказала... ГІаліцаі яго на вышках знайшлі. А цяпер у школьны калодзеж пасадзілі... Як ты думаеш, што яны зробяць з ім?
Да Сашы кепска даходзіў сэнс апошніх слоў хлопчыка, бо навіна гэтая была для яе вельмі нечаканай і моцна ўсхвалявала: побач партызан! Зусім іншыя думкі завалодалі ёю.
— Бацька кажа — расстраляюць. У немцаў такі загад ёсць: партызанаў страляць.
Хлапчук цмокнуў на каня і паехаў, а Саша асталася стаяць з капаніцай у руках. Яна глядзела ўдалячынь, дзе відны былі хаты, але нічога не бачыла, акрамя туманнага вобраза партызана. Ёй вельмі хацелася ўявіць гэтага чалавека ў яго рэальным чалавечым абліччы, але перад вачамі паўставалі па чарзе: Пеця, бацька, Уладзімір Іванавіч, сакратар райкома, стары рэчыцкі доктар, адным словам, усе самыя дарагія, блізкія людзі і ўсе тыя, каго яна паважала ў жыцці. Можа, як ніколі, яны паўставалі яскрава, таму яна не краталася з месца, адчуваючы ў душы радасць, узнёсласць і рашучасць. А думкі — як маланкі, светлыя і страшныя, радасныя і небяспечныя...
Значыцца, не хлусілі людзі, калі казалі, што не толькі недзе за ракой, у Палессі, але і тут, блізка, у іх лесе, ходзяць партызаны.
...Паасенняму рана вярнуўся з пашы статак. Каровы сваім муканнем абудзілі цішыню. Але разышлася жывёла па дварах, і зноў стала ціха і пуста. Цішыня і пустэча — змоўклі пеўні, бо іх парэзалі, зніклі сабакі, не гулялі на вуліцах дзеці, не хадзілі без пільнай патрэбы дарослыя — характэрныя рысы жыцця вёскі ў часы акупацыі.
Трэба прынесці вады — напаіць карову. Саша схапіла вёдры, выскачыла на вуліцу. Іх хата стаяла на аднолькавай адлегласці ад суседніх калодзежаў, і яны хадзілі то да аднаго, то да другога — каму куды падабалася. Цяпер Сашу пацягнула ў той, што бліжэй да школы. Але ў тым калодзежы нямецкія танкі зламалі журавель, і цяпер вяскоўцы хадзілі туды кожны са сваёй вяроўкай. Саша вярнулася ў двор і ўзяла пад паветкай лейцы. Яна набірала ваду і не зводзіла вачэй са школьнага двара, з таго калодзежа, што вытыркаўся з
576
ІВАН ШАМЯКІН
зямлі абглянцаванай бетоннай трубой. Там таксама было ціха і пуста, як і ўсюды „авокал. Над комінам школы ўзнімаўся ў хмарнае асенняе неба празрысты дымок. «Рана запалілі паліцаі. Відаць, зноў самагонку гоняць».
Саша доўга чэрпала ваду. Падняла цяжкія вёдры на каромысел, намерваючыся ісці. Зноў паставіла на зямлю... Нарэшце, пасля доўгага вагання, нясмела рушыла да школы з лейцамі ў руках.
«Я толькі гляну — які ён, партызан? Толькі гляну», — стукала сэрца моцна і часта.
Брамка на школьны двор была зачынена. Але, як толькі яна штурхнула яе, на ганку з’явіўся Кузьма.
— Ээ! Хто там? Ты, Саша? — здзівіўся ён, аднак хутка саскочыў з ганка, каб адчыніць.
— Кажуць, Кузьма, ты партызана злавіў? Праўда?
— Праўда. Вунь сядзіць у калодзежы, як міленькі.
— Можна паглядзець, які ён?
— Для цябе, Саша, усё можна. Ты ж ведаеш, я цябе заўсёды паважаў, — намагаўся заваяваць яе прыхільнасць паліцай; мабыць, неспакойна было ў здрадніка на душы ад думкі, што нават сваякі асуджаюць яго. — А ён... вар'ят нейкі... Сядзіць — песні спявае, вер