Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
як чалавек, — усміхнулася Саша.
— Кажуць, песні ведае?
— Спявае часам. Пеця! — паклікала яна.
Зарыпеў ложак, стукнула мыліца — Лялькевіч выйшаў зза грубкі на святло.
Каваль варухнуў рудымі кашлатымі брывамі, якія раней у яго заўсёды былі падпаленыя, а цяпер адраслі, бо працы ў кузні не было, і неяк выпрастаўся, ад чаго здаўся яшчэ больш высокім.
Вось ён які твой чалавек! — пачціва схіліўшы галаву, павітаўся выразна, паруску: — Здравствуйте. Я тутэйшы каваль. Зайшоў пазнаёміцца.
Лялькевіч з цёплай усмешкаіі на твары працягнуў руку, як добраму знаёмаму.
— Добры вечар, Аляксей Сафронавіч.
Каваль кінуў на Сашу вясёлы позірк, імкліва схапіў руку камісара, моцна сціснуў, накрыў шырокай, як лапата, далоняй левай рукі і радасна пачаў трэсці.
590 ІВАН ШАМЯКІН
— Рады, дарагі Уладзімір Іванавіч, што бачу вас паздаравелым. Дзякуй табе, Хведараўна, што выхадзіла чалавека.
Саша ад здзіўлення разявіла рот.
Павітаўшыся, яны адразу схаваліся за грубку, каб не было відаць з вокнаў хоць заглянуць з вуліцы ў хату ніхто не мог: шыбы пакрыліся тоўстым пластом намаразі. Аднак лішняя асцярожнасць не шкодзіла. Саша ўсё яшчэ нічога не разумела. Лялькевіч, злавіўшы яе неўразуменны позірк, растлумачыў:
— Гэта той, Аляксандра Фёдараўна, каго хлопцы завуць Старым.
VIII
Можа, на адну хвіліну заснула Саша ў тую ноч і адразу ўбачыла сон. Бяскрайняе і роўнаероўнае, без узгорачка, без куста, заснежанае поле. Яна ўзіраецца да болю ў вачах у гэтую белую роўнядзь і... раптам бачыць: па полі ва ўсім белым паўзе чалавек. Яна пазнае Пецю. Ён працягвае да яе рукі, просіць дапамогі, нешта крычыць. Яна хоча закрычаць у адказ і... не можа — няма голасу. Яна бяжыць насустрач, але ўзнімаецца страшэнная віхУРа. Саша змагаецца з ветрам, выбіваецца з апошніх сіл, але з жудасцю заўважае, што віхура адносіць яе назад, яна не набліжаецца да Пеці, а аддаляецца ад яго. I ён астаецца адзін сярод гэтага страшнага поля.
Саша прачнулася аблітая халодным потам. Сэрца калацілася так, быццам сапраўды яна толькі што доўга бегла, змагаючыся з віхурай.
За акном шуміць вецер. Таполі ажно звіняць абледзянелым голлем, шоргаюць ім аб страху хаты. На шыбах шархаціць сухі снег.
«Гэта добра, што такая ноч», — успомніла яна словы Лялькевіча і адразу пачула яго самога: ён піў ваду каля дзвярэй, дзе стаяла вядро. Напіўся і асцярожна. без мыліцы, каб не стукаць, трымаючыся за лаву і за сцяну, пачаў прабірацца да ложка.
«Трэба ставіць яму ваду. Як гэта мы не здагадаліся?» — падумала Саша і шэптам паклікала:
— Уладзімір ІванавічІ
Ен не адказаў, стаіўся недзе на паўдарозе — хацеў схітраваць.
— Уладзімір Іванавіч! Можа, вам нездаровіцца, што вы ўжо двойчы п’яце ваду?
— He, Саша, я здаровы. Мне проста не спіцца, і я тупаю па хаце.
— А я заснула.
— Вы крычалі ў сне.
— Я сасніла страшны сон. Бачыла Пецю. Ён поўз па полі.
— Вы думалі пра хлопцаў, як будуць яны паўзці да склада, таму вам прыснілася гэта.
Каля стала заскрыпеў услончык — Лялькевіч недзе там сеў.
— А мне, зразумейце, цяжка. Цяжка адчуваць сваю бездапаможнасць. Мне хочацца... мне трэба быць разам з хлопцамі. Яны такія маладыя і нявопытныя!
На ляжанцы ўздыхнула Поля — таксама не спала. Але яна нічога не сказала, таму і яны змоўклі.
...Дні тры назад каваль, які стаўтакі папом, заглянуў да Лялькевіча і сказаў:
— Іванавіч, хлопцы даўно замахваліся на хлебныя склады на станцыі. Немцы да ліха нарабаванага збожжа туды навезлі. Я доўга прыглядаўся і ўсё стрымліваў хлопцаў — небяспечна, не вельмі склады загарацца зімой. А цяпер ёсць магчымасць... Я сёння быў там, на пахаванні стрэлачніка. Магчыма, каб не выстаўляць дадатковы пост, немцы, дурні, падсунулі пад самы склад, на запасную каляю, бензацыстэрну. Адну «хлапушку» пад гэтую цыстэрну — і ўсё да бога: і бензін, і склад! Дарэчы, падае барометр, гудзяць ногі. Трэба чакаць мяцеліцы. Нам — на руку.
— Вось гэта ўжо будзе залп! Ён будзе далёка чуваць і відаць, — сказаў Лялькевіч.
...Саша разумее, што дарэмна яна ўяўляе ўсё гэта ўжо каторы раз за ноч. Калі ўсё добра, склады даўно гараць, а хлопцы вяртаюцца назад, падыходзяць дадому. Лепш заснуць, каб так не перажываць, каб хутчэй дачакацца брата.
1 раптам — ціхі стук у шыбу са двара. Гэта — ён, Данік. Але стук такі трывожны, такі нецярплівы, што ў Сашы страшэнна закалацілася сэрца: гора. Яна ўміг саскочылаз печы. Гэтак жа хутка падхапіліся Поля і Лялькевіч.
Данік уваліўся белым прывідам, страшэнна задыханы, быццам ад самай станцыі бег не спыняючыся.
— Што здарылася? — спытаў камісар на парозе, схапіўшы хлопца за рукі.
ІВАН ШАМЯКІН
591
— Ццішку рранілі, — ледзь прамовіў ён і, задыхаючыся, глытаючы словы, пачаў расказваць: — Мы... як ппа плану... ппадппаўзлі... А вартавога няма... Ляжым — няма... Стаім — нічога не чуваць... Мы падклалі міну — і ббягом... А ён, відаць, спаў у зацішку. Нам нне трэба было бегчы. Мы — дурні. Ён пачуў, як мы пабеглі... прачнуўся. Убачыў, відаць, сляды — і ракету ўгору... Тут і пачалося: і ад моста, і ад станцыі. 3 кулямётаў як ударылі... Мы да штабялёў ужо дабеглі, дзе Толя чакаў, і тут Цішка войкнуў і ўпаў... Мы яго ў лес прынеслі. А што нам далей рабіць, Уладзімір Іванавіч? Памрэ Цішка, — зусім падзіцячы ўсхліпнуў знясілены юнак.
Лялькевіч ласкава абняў яго за плечы.
— Без панікі, друг мой. Будзем ратаваць Цішку. Зробім усё, каб выратаваць яго.
— А склад гарыць, Уладзімір Іванавіч! — ужо больш бадзёра прамовіў Данік. — Мы толькі за пасёлак зайшлі, а яно як бухне! I як шугане! I цяпер яшчэ гарыць! 3 прасекі відно было зарава, калі завіруха трохі спала. А потым зноў закруціла...
— Куды яго раніла? спытала Саша, адразу зразумеўшы, што нікому іншаму, а ёй трэба як мага хутчэй бегчы туды. Гэтак жа, як тады, калі яна працавала фельчарам і калі яе вось так уначы выклікалі да хворага, яна вобмацкам пачала шукаць вопратку, на хаду ўспамінаючы, дзе што ляжыць.
Лялькевіч засвяціў газнічку.
— Але. Захапіце ўсё, што ў нас ёсць, сказаў ён, убачыўшы, як імкліва яна збіраецца.
Саша камандавала, немнагаслоўна, ціха, але рашуча, патрабавальна, як добры хірург у часе аперацыі:
— Поля! Малако — у бутэлькуі I вады! Дастаньце вату, у вас пад матрацам, — гэта Лялькевічу. — Данік! На грубцы шпрыц! Ды варушыцеся вы хутчэй! Божа мой! Якія маруды!
Лялькевіч таксама пачаў апранацца.
— А вы куды? — спытала Саша.
— Я — да Старога. Трэба, каб раніцой ён паехаў на кані... У папа знойдзецца прычына паехаць... Ён забярэ Ціхана і завязе за раку, у Рудню... Туды прыйдзе з атрада ўрач. Зробіць аперацыю.
— He трэба вам хадзіць! — ціха, але цвёрда сказала Саша. — Няможна!
Лялькевіча і здзівіла і ўзрадавала гэтая ўладнасць яе. Маўклівая ў апошні час і як бы трохі інертная і абыякавая, яна ў напружаную, адказную хвіліну выяўляла ўсю сваю душэўную сілу, мудрасць і асцярожнасць. Ён гэта зразумеў і не стаў пярэчыць. Але хто скажа кавалю? Ён падумаў — яна адказала:
— Мы самі скажам! Усё адно трэба ісці ў абход, па Аднабочцы. He пойдзем жа мы паўз школу, дзе паліцаі. Данік забяжыць і скажа.
— Добра, — згадзіўся Лялькевіч, скідаючы кажух і звяртаючыся да Даніка: — Скажаш Аляксею Сафронавічу: завезці ў Рудню, да старасты Мірона. Гэта наш чалавек...
* * *
Яны чакалі яе і баяліся яе прыходу. I ўсётакі яна траха не захапіла іх знянацку. Поля ўбачыла жанчыну праз акно тады, калі яна ўжо зайшла ў іх двор. Спалохана папярэдзіла.
— МатыліхаІ
Данік спаў на печы, ён моцна прастудзіўся, у яго пачалася гарачка. Аднак і ён адразу прахапіўся. Уладзімір Іванавіч падскочыў да яго, зашаптаў:
— Данік, трымайся! Цішкава маці! Кажы так, як мы дамовіліся.
Саша таксама ледзь трымалася на нагах. Яна нават дрэнна помніла, як дзядзька Аляксей прывёз яе дадому: яны доўга кружылі па лесе, па полі і прыехалі пазней, чым прыйшоў Данік.. Цяпер Саша спалохалася больш, чым хто. Лялькевіч, убачыўшы, як яна збялела, падаў ёй Ленку:
— Схавайцеся за грубку і карміце дзіця. He паказвайцеся!
Жанчына паважна павіталася і, каб пачаць неяк размову, сказала як бы жартам:
— Мужчыны ў хаце, а сцежку не пачысцяць. Прайсці нельга — так намяло.
Такія мужчыны! — адказала Поля, бразгаючы ў куце посудам; яна таксама старалася не глядзець на маці, якая нічога не ведала і не павінна была ведаць.
— А мой мужчына некуды знік. Учора ўвечары сказаў, што да Ніны на пасёлак пойдзе, яна прасіла памагчы дроў напілаваць. Сёння Ніна сама прыйшла — не было яго. Ты, Данічак, не ведаеш, дзе ён можа быць?
592
ІВАН ШАМЯКІН
— Введаю.
Лялькевіч, тупнуўшы драўляным пратэзам, які сам зрабіў, хутка падаў жанчыне табурэт: — Сядайце, калі ласка, — не спадабалася яму, як заікаецца Данік, і ён імкнуўся крыху адцягнуць увагу жанчыны.
— Введаю... Ттолькі, цётка Марына, гэта ссакрэт... Вы ннікому не кажыце... Сскажыце, што ппайшоў Цішка некуды... да ссваякоў... — Жанчына насцярожана ўстала з табурэта. — А ён... ён пайшоў з партызанамі...
— Ах, божачка мой! Дзіцё горкае! — у голасе маці былі спалох, здзіўленне і адначасова гонар за сына. — Вось бачыш, Сашачка, росціш, росціш іх, а яны слова маці не скажуць. Надумаў — усё кінуў, пайшоў. Ну, няхай толькі вернецца, я яму пакажу, не пагляджу, што партызан...
Саша заціснула пялёнкай рот, каб не застагнаць. Яна зноў чула голас Цішкі, яго апошнія словы: «Мама! Мама!»
Мама! Так вайна забірала тваіх сыноў.
IX
Лялькевіч і Саша ехалі ў горад — везлі бочкі, цэбры, вёдры.
Ачуняўшы, камісар знайшоў сабе занятак, карысны ва ўсіх адносінах: успомніў прафесію бацькі і дзядзькоў сваіх, якія былі бондарамі і сямутаму некалі навучылі яго. Тут, у гэтай вёсцы, таксама было нямала бондараў — жылі сярод лесу, — ды амаль усе пайшлі на фронт. Аднак у дварах засталася нарыхтаваная клёпка, і салдаткі ахвотна аддавалі яе Сашынаму Пецю, як усе яны называлі яго, у душы зайздросцячы Сашы: яе чалавек, хоць без ступні нагі, але вярнуўся жывы, ды вунь яшчэ майстра які — на ўсе рукі. А ці вернуцца бацькі іх дзяцей?
3 дапамогай Даніка Уладзімір Іванавіч узяўся бандарыць. Першыя цэбры выходзілі не надта зграбныя, але хутка справа наладзілася. Партыю бочак Данік завёз на Украіну і выменяў на муку і сала. Гэта адразу палепшыла становішча сям’і, бо ад прапановы атрада «падкідваць» яму прадукты Лялькевіч адмов