• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    канічны ў словах, у меру суровы і мяккі, заўсёды справядлівы, а галоўнае — усё умее: не было, здавалася, такой справы, якой ён не зрабіў бы. Нізкі ростам, шчуплы, ён, аднак, хутчэй за ўсіх зараджаў гармату, дакладней за ўсіх працаваў на дальнамеры і прыооры, лепш за ўсіх страляў з вінтоўкі і пісталета; ён вучыў нас абіраць бульбу хутка і эканомна; ён у тры разы хутчэй намотваў абмоткі і выбягаў па трывозе, чым самы спрытны і ўвішны з нас — масквіч, спартсмен Раман Войтаў. Мы любілі лейтэнанта і паміж сабой называлі «Напалеонам». Асабліва мы, вальналюбцы, паважалі яго за тое, што ён ніколі не гУбляЎся н’ пе₽ад якім начальствам, ні перад якой інспекцыйнай праверкай, няхай бы яе рабіў хоць сам маршал. Заўсёды Купанаў паводзіў сябе спакойна і ўпэўнена.
    А тут так разгубіўся, што ажно неяк падзіцячы зашморгаў носам. Я зразумеў, што яму сорамна за сваю слабасць — за каманду: «Ва ўкрыцце!», за батарэю, за нашу ганебную стральбу, і мне стала шкада яго, бо і самому мне было сорамна і прыкра. Добра, што маёр разумны чалавек.
     Я пакуль што нікога не вінавачу,  сказаў ён.  Але майце на ўвазе. Зарубіце, як кажуць, на носе. Любы род наземных войск мае права, нават павінен укрывацца ад авіяцыі. Мы, зенітчыкі, не маем гэтага права. Мы можам схавацца ад агнявога налёту артылерыі, але ад самалётаў — ніколі! Добранькая справа, калі б мы, замест таго каб прыкР“ваць аэрадром, станцыю, свае войскі, залезлі ў шчыліны. Чаго б мы былі варты?! Гэта ўсё адно, каб пяхота схавалася ад штыкавой атакі праціўніка. Запэўняю вас, калі б усе гарматы вялі агонь хаця б так, як чацвёртая, фашысты не адважыліся б лезці на батарэю так нахабна...
    Мяне ўразіла, што ён гаворыць пра ўсё гэта так проста і разважліва. Уразіла, але не заспакоіла, а яшчэ больш напалохала: ён гаворыць так, быццам нам наканавана праз многія месяцы і гады штодзень бываць пад бомбамі і кулямётным агнём. Няўжо штодзень будзе паўтарацца такое? Колькі ж часу бомбы і кулі будуць пралятаць міма? Сёння яны разбілі сталоўку і ранілі кухара і шафёра. А заўтра? Заняты сваімі думкамі, я дрэнна чуў, што яшчэ гаварыў маёр Ярмілаў.
    Ды раптам у другой шарэнзе, там, дзе стаяў чацвёрты разлік, нехта пырснуў смехам.
    Маёр сурова нахмурыўся:
    — Што за смех? Хто смяяўся?
    Строй застыў.
    — Хто смяяўся?
     Я!  адгукнуўся зараджаючы чацвёртай гарматы Павел Кныш, здзівіўшы ўсіх: бадайшто самы сур’ёзны і стрыманы курсант, старэйшы па гадах за іншых, нават за камандзіра батарэі. Ён як настаўнік карыстаўся колькі год адтэрміноўкай ад прызыву ў армію. Што здарылася з ім?
     Два крокі ўперад, марш!
    Кныш выйшаў са строю.
    — 3 чаго смяяліся?
     Вінаваты, таварыш маёр... Я ўспомніў, што наш сяржант даў каманду: «Газы»... пасля таго, калі вунь там, за пазіцыяй, упала бомба. А цяпер я ўбачыў, што бомба гэтая разнесла, прабачце... прыбіральню.
    Усе павярнулі галовы туды, дзе стаяла батарэйная прыбіральня, і нечакана... строй грымнуў рогатам... '
    25 чэрвеня
    Уночы, калі я пісаў, да мяне падышоў Сеня Пясоцкі, мой лепшы друг. Мы пасябравалі яшчэ ў дарозе, у цяплушцы, калі нас везлі з Гомеля сюды, на Поўнач. Разгаварыліся, і вы
    ІВАН ШАМЯКІН
    601
    светлілася, што ён добра ведае Сашу, што маці яго — тая ўрач Марыя Сяргееўна, пра якую расказвала мне Саша з павагай, з гордасцю за сваю дружбу з гэтай жанчынай. Праўда, я трохі быў насцеражыўся, калі Сеня пачаў хваліць Сашу, нават варухнулася раўнівае пачуццё: ці не закаханы гэты хлапчук у маю жонку? Але потым я зразумеў, што захапляцца людзьмі, хваліць іх больш, чым трэба, — рыса яго характару. У армію яго ўзялі са школьнай парты, ён толькі скончыў дзесяць класаў. I на выгляд Сеня быў яшчэ дзіця, вучань: маленькі, худзенькі, з тонкім, як у дзяўчыны, голасам, з вялікімі вачамі, у якіх вельмі выразна адбіваўся яго настрой, з маленькімі, смешна адтапыранымі вушамі. Помню, у вагоне яму казалі: «Хлопчык, пасунься, дай месца. Хлопчык, збегай па ваду». Ён вінавата ўсміхаўся і паслухмяна ўсё выконваў. Але на батарэі даволі хутка Сеня заваяваў агульную павагу за сваю сардэчнасць і надзвычай шырокія веды. Яго так і называлі — «эрудыт». Эрудыцыя гэтая спалучаецца ў яго з рамантычнай, крыху наіўнай юнацкай узнёсласцю. Я палюбіў яго, мы сталі, як кажуць, неразлучнымі сябрамі.
    Сеня падышоў непрыкметна. Я ўбачыў яго, калі ён сеў на бруствер, амаль над галавой у мяне, правільней — не ўбачыў, а адчуў, і адразу пазнаў — хто. He вельмі сумеўся ад таго, што мяне захапілі ў такі незвычайны час за такім дзіўным заняткам (бадай, нікому не прыйшло ў галаву пісаць адразу ж пасля бою). Я напісаў яшчэ некалькі слоў, потым загарнуў сшытак, глянуў на друга. Як завастрыўся яго твар, як запалі яго вочы за тры дні.
    — Што ты пішаш? — спытаў ён шэптам.
    Я падняўся, абапёрся на бруствер каля яго ног і даверліва прызнаўся:
    — Дзённік.
    — Дзённік? — ён здзівіўся. — Ведаеш, на вайне не раяць пісаць дзённік.
    — Ты думаеш, могуць забараніць? — устрывожыўся я, верачы, што Сеня ўсё ведае. Ён падумаў.
    — He, забараняць бадай што не будуць. Але навошта табе? Я не люблю дзённікаў. У іх хлусяць...
    Я сціснуў яго калена і горача зашаптаў:
    — He, я напішу праўду. Напішу ўсё, што перажыў, што перадумаў... Я пішу для Сашы, а ёй я ніколі не хлусіў. Я хачу, каб тады, калі мяне не стане...
    — Пеця! Выкінь з галавы дурныя думкі.
    — Ты думаеш, мы выйдзем жывыя з гэтага пекла?
    — Ніхто не ведае, хто загіне, хто будзе жыць. Але ўсе мы павінны думаць пра жыццё. Інакш які сэнс у змаганні? Каб перамагчы...
    — Пясоцкі! Вы зноў за сваё. He навучылі вас? — нечакана прагучаў з нішы голас сяржанта Тарных. — Шапятовіч, спаць! Развінціліся!
    He ўсе, значыцца, спяць! Сеня ўздрыгнуў, пабялеў і, падняўшыся, панура пасунуўся да свайго дальнамера. У мяне балюча сціснулася сэрца. Стала вельмі шкада гэтага добрага, разумнага хлопца. «Зноў за сваё». За што — сваё? Што кепскае ён сказаў? Чаму часам невукі, выскачкі, салдафоны ў большай пашане, чым такія, як Сеня? Колькі ён перажыў за гэтыя тры дні, мой друг! Больш, чым усе мы. I не скардзіцца, не ные, не кідаецца ў паніку, а мужна трывае. Мне хочацца напісаць пра ўсё, што здарылася з ім. Магчыма, запісы мае праз Сашу дойдуць да яго маці.
    Пачну спачатку.
    Мы так стамляліся ад заняткаў, работы, вучэбных трывог, што нядзелі, калі можна трохі адпачыць, лішнюю гадзіну паспаць, чакалі, як найвялікшага свята. Але для мяне тая нядзеля не была радасная: за чытанне Горкага на палітвучобе я атрымаў тры нечарговыя нарады і мусіў дняваліць.
    Ішоў дождж. Другія суткі нізкія хмары ахутвалі вяршыні навакольных сопак і бесперапынна сеялі густы дождж. Накінуўшы плашчпалатку, я хадзіў па лінейцы, якую сам толькі што старанна падмёў. Лінейка цягнецца ўздоўж зямлянак, выкапаных на схіле пясчанага ўзгорка на якім віднеюцца накрытыя чахламі гарматы. 3 другога боку, унізе, скача па каменнях вясёлы гаманлівы ручай. Навокал пуста і ціха. Пасля снедання мае сябры «дабіраюць» тое, што недаспалі за тыдзень, ці пішуць пісьмы. Мне было крыху зайздросна: хацелася і паспаць і напісаць пісьмо. Але разам з тым было прыемна хадзіць у адзіноце і думаць пад шум дажджу і ручая  ніхто не перашкаджаў. Я думаў пра Сашу, «пісаў» чарговае пісьмо, шукаючы самыя пяшчотныя словы.
    У дванаццаць гадзін у пасёлку, кіламетры за два ад нас, загаварыла радыё. Слоў нельга было разабраць, але мне здалося па тону, што перадаюць нешта важнае. Захацелася паслухаць. Рэпрадуктары былі ў ленінскім кутку і ў афіцэрскай зямлянцы. У кутку, я ведаў,
    602	ІВАН ШАМЯКІН
    палітрук і рэдкалегія выпускаюць насценную газету, дзе, напэўна, распісваюць і мяне — мае нарады. Я не любіў малодшага палітрука Сідарэнку. Нічога кепскага ён мне не зрабіў і ўвогуле, здаецца, чалавек неблагі, мяккі па характару, гаманкі, просты. Але не падабаліся яго жарты. Мяне, напрыклад, ён даволі часта насмешліва называў «жанацік» і колькі разоў з цікавасцю распытваў, як я жаніўся, якая ў мяне жонка. Таму я не пайшоў у ленінскі куток, а зазірнуў у камандзірскую зямлянку, каб сказаць лейтэнанту Купанаву, што перадаюць нешта важнае, і паслухаць самому. Але камандзір батарэі смачна і бестурботна спаў, падзіцячы раскінуўшы рукі.
    Я ціха ўключыў радыё і... аслупянеў. Вайна! Я адразу зразумеў гэта і страшэнна разгубіўся, не ведаючы, што павінен рабіць, як днявальны, як баец, як чалавек, нарэшце, грамадзянін сваёй Радзімы. Помню, я падумаў пра Сашу, і мне зрабілася так балюча, быццам у той міг я назаўсёды страціў яе, самага дарагога чалавека.
    Лейтэнант расплюшчыў вочы, глянуў на мяне і... павярнуўся на другі бок, напэўна, яму здалося, што ён нешта сніць. Тады я крыкнуў:
    — Таварыш лейтэнант! Вайна!
    Ён падхапіўся, як па трывозе, пачаў імкліва адзявацца. Вокамгненна нацягнуў штаны, абуў боты і раптам застыў усунуўшы руку не ў той рукаў гімнасцёркі. Дзіўна збялела яго ніжняя губа, калі ён пачуў заключныя словы старшыні Саўнаркома. Упершыню ўбачыў я таго, каго мы з павагай называлі Напалеонам, разгубленым і спалоханым.
    — Што рабіць, таварыш лейтэнант.
    — Што рабіць?  ён апусціў гімнасцёрку і знясілена сеў на ложак. — Што рабіць? — ён, як і я, не ведаў, што рабіць у гэтую страшную хвіліну, і, можа, цэлую мінуту сядзеў нерухома са скамянелым тварам. Потым схамянуўся, успомніў свае абавязкі і крыкнуў:
    — Трывога!
    —	ТрывогаІ Трыывоога! — не сваі.м голасам падхапіў я, выскачыўшы з зямлянкі.
    Віктар Вальноў, які не спаў і выбег першы, нездаволена кінуў мне:
    —	Звар'яцелі вы з Напалеонам. Якая трывога ў такі дождж? Тры дні матчастку будзеш чысціць.
    Я не паспеў яму адказаць — трэба было хутчэй скідаць з гарматы чахол.
    —	Другое гатова! Першае гатова! Прыбор гатоў! — дакладвалі адзін за адным камандзіры, як заўсёды, весела, задаволеныя спрытнасцю сваіх разлікаў, якія навучыліся выбягаць па трывозе за адну мінуту.
    Камбат стаяў пасярод пазіцыі ў адной гімнасцёрцы і ўглядаўся на захад, у заслону дажджу, чакаючы ворага. Крыкнуў сувязістам:
    —	Запытайце гукаўлоўнікі!
    He, шуму матораў не было. Шумеў дождж. Потым Купанава паклікалі да тэлефона.
    Я сказаў сваім сябрам па разліку:
    — Вайна, хлопцы.
    Паверылі не адразу.
    На мітынгу, на які нас склікалі пасля таго, як камандзір і палітрук пагутарылі з камандным пунктам дывізіёна,