• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    азлікі займаліся каля гармат, вялі ўмоўную стральбу па сваіх самалётах. Цяпер мы трэніруемся дзень і ноч, толькі чуваць: «Па самалёту над другімі» Між іншым, мне адразу не спадабалася, што мы «страляем» у свае самалеты. Іншая рэч, калі гэта было да вайны: вучыліся лётчыкі  вучыліся мы. А цяпер яны летаюць на заданне, у бой, па іх вядуць агонь немцы, часта яны вяртаюцца (мы бачым гэта) з прабітымі крыламі і фюзеляжамі, магчыма, раненыя. I раптам каля роднага аэрадрома іх сустракаюць нацэленымі зеніткамі. Я на іх месцы запратэставаў бы супраць такон сустрэчы. Учора я сказаў пра гэта лейтэнанту Купанаву, камандзіру батарэі. Ен паглядзеу на мяне, падумаў і лагодна сказаў:
    — Вы многа разважаеце, Шапятовіч.
    Аднак
    Яны прыляцелі тады, калі недзе там, у нас, у Беларусі, заходзіла сонца. А тут яно павісла над лясістай градой невысокіх гор, каб больш не зніжацца да самап «раншы». Спачатку вельмі нечакана, быццам вынырнулі з гары, з’явіліся над Туломан два «месершміты». Даўгія, чорныя, як вужы, яны прайшлі нізка над гідрастанцыян, схаваліся за усходнімі сопкамі і зноў вынырнулі над аэрадромам.
    — Трывога' — страшным голасам закрычаў разведчык. Крык гэты ўсіх скалануў. У мяне задрыжалі рукі, заляскалі зубы. Я да болю сціскаў ручку паваротнага механізма, не зводзячы вачэй са стрэлкі азімута. Але стрэлка была мертвая: ПУАЗО' не мог злавшь самалёты, якія шныралі паміж сопак. Там, на КП, каля прыбора нешта камандавалі, але каманды гэтыя не мелі дачынення да нас, гарматных разлікаў. Разгублена стаяу наш ка
    1 ПУАЗО — прыбор кіравання артылсрыйсказенітным агнём.
    598 ІВАН ШАМЯКІН
    мандзір, сяржант Тарных. Стукаў снарадам аб затвор, зараджаючы, — у яго таксама дрыжалі рукі.	*
    Раптам бухнуў гарматны стрэл. Ударыла чацвёртая пушка; самы адсталы ў мірным вучэнні разлік, з якога мы заўсёды кпілі, першы адкрыў агонь, напомніўшы астатнім, што можна страляць і без прыбора.
    — Па самалёту, прамой! — закрычаў сяржант.
    Я хутка аб’ехаў вакол тумбы... Але самалётаў  чорт меў, «месершміты» зніклі, як прывіды. Я выцер рукавом сухі лоб, з палёгкай адчуўшы, як саграваецца спіна, па якой бегалі вельмі непрыемныя халодныя мурашкі. Дзякуй богу, міма! Ды ўтой жа мігзагучаў на дзіва спакойны голас Сені Пясоцкага:
    — Цэль злоўлена! Азімут...
    Я не пачуў ні азімута, ні вышыні, якую ён перадаваў, бо ў гэты момант засакаталі стрэлкі сінхроннай перадачы. Але няроўны, цяжкі — ажно тузалася паветра — гул я пачуў. Гэта ішлі яны. Ішлі на нас, несучы смерць. Колькі іх? Зноў тыя ж агідныя раўчакі холаду пацяклі па спіне, і яшчэ мацней затрэсліся калені, невядомая сіла падкідала ўсё цела, і сядзенне пада мной непрыемна брынчала.
    Першы стрэл балюча ўдарыў у вушы.
    «Гэта таму, што не раскрыў рота, — падумаў я. — Трэба раскрыць рот. Раскрыць рот!»
    I, чакаючы наступнага стрэлу, я шырока разявіў рот. Але стрэлкі... Я не зусім дакладна сумяшчаю іх. Ад гэтага залежыць пападанне: будуць праклятыя фашысты збіты ці, непакараныя, паляцяць назад. Аднак што там робяць прыборшчыкі? Чаму так ліхаманкава скача стрэлка? Хіба так можна страляць?
    — Баязліўцы! Арыстакраты! Пацукі! Мандражэ вас узяло! — лаяў я сваіх сяброў на прыборы, гэтак жа ліхаманкава кідаючы гармату то ў адзін, то ў другі бок.
    А гул, пагрозлівы, незнаёмы, ад якога дрыжыць усё навокал, — вось ён, над маёй галавой. Зараз паляцяць бомбы. Я ўтуляю галаву ў плечы, рыхтуюся «прыняць» на сябе першую бомбу...
    Але чаму маўчыць наша пушка? Няўжо я больш не чую стрэлаў? He, я не аглух. Я чую нават чалавечыя галасы. Нехта схапіў мяне за плечы.
    — He круціся ты, маць тваю... Круціцца, як... Снарад заклініла!
    У мірны час сяржант ні разу не вылаяўся на кагонебудзь з курсантаў (паказваў прыклад культурнасці), а тут крыў самымі адборнымі мацюкамі. Я не адразу зразумеў, што здарылася, што значыць «заклініла», бо пры вучэбных трэніроўках ніколі не было такой затрымкі.
    — Ключ! Дзе ключ? Ты адказваеш за інструмент!
    — Які ключ? Ключоў многа.
    — Ды гэты...
    Я саскочыў з сядзення і ўбачыў, што здарылася, які ключ патрэбны. Тырчэла пятка патрона, заціснутага клінам затвора. Зараджаючы Фама Паўлюк, былы стрэшынскі трактарыст, хлопец на шэсць пудоў вагою, які заўсёды ў сталоўцы прасіў «перайграць», але лічыўся лепшым зараджаючым у дывізіёне, стаяў разгублены, белы як палатно, бездапаможна апусціўшы свае пудовыя кулакі. Астатнія нумары шукалі ключэкстрактар, каб выцягнуць патрон, і нідзе не маглі знайсці, хоць усе ведалі, у якой скрынцы ён павінен ляжаць.
    Мне здалося, што гул самалётаў рассеяўся, як бы аддаляецца. Я глянуў у неба і мімаволі прыгнуўся: проста нада мной, у самым зеніце, віселі два чорныя крыжы ў жоўтых кругах. Больш я нічога не ўбачыў — толькі гэтыя агідныя крыжы. Потым позірк мой упаў на агнявую пазіцыю батарэі, уразіла дзіўная рэч: насуперак правілам стральбы, усе чатыры гарматы павернуты ў розныя бакі, і толькі адна, чацвёртая, вядзе агонь. Я падумаў: значыцца, варожыя самалёты з усіх бакоў, яны не ходзяць баявым курсам, і ўсе нашы дакладныя разумныя прыборы, у якія мы так верылі, — непатрэбная рэч, дарэмна там да хрыпаты крычаць прыборшчыкі.
    Mae думкі перапыніў моцны выбух, ад якога калыхнулася зямля. 3 ім другі, трэці... Над аэрадромам, над пасёлкам шуганулі ўгору слупы полымя і дыму. Цяпер я бачыў іх, фашысцкія самалёты, нават бачыў, як падаюць бомбы. Фашысты з розных бакоў заходзілі на аэрадром, з якога ўзнімаліся, захопленыя знянацку, нашы знішчальнікі. Адзін з іх вынырнуў проста з выбуху і... загарэўся ў паветры. Другі, не набраўшы вышыні, урэзаўся ў будынак клуба лётчыкаў. На маіх вачах гінулі людзі... Нашы людзі!.. Ашаломлены, аглушаны, я не мог адарваць вачэй ад жудаснай карціны вайны, забыўшыся на нейкі момант
    ІВАН ШАМЯКІН	599
    на ўласны страх. Там, у тых самалётах, сядзелі такія ж хлопцы, як я; напэўна, і ў іх ёсць жонкі і нарадзіліся дзеці, якіх яны ўжо ніколі не ўбачаць. Яны не проста забіты, яны, магчыма, гараць жывыя...
    Знішчальнікі, якім удалося ўзляцець, атакавалі варожых бамбардзіроўшчыкаў. Застракаталі кулямёты. Пачаўся паветраны бой. Зноў з’явіліся «месершміты».
    Полымя шуганула побач з агнявой пазіцыяй, там, дзе на беразе ручая стаяла наша дашчаная сталоўка. Са свістам праляцелі каменні, кавалкі дрэва. У вышыні, у дыме і іары, натужліва зараўлі маторы.
    «Падае», мілыанула думка.
    He, самалёт не падаў, ён пікіраваў на батарэю. Забумкалі яго пушкі, ударылі буйнакаліберныя кулямёты. Грымнулі выбухі ўжо з другога боку пазіцыі.
    Я зірнуў угору і зноў убачыў усё тыя ж чорныя крыжы ў жоўтых кругах, нібы яны павіслі тут назаўсёды. Праз гул, выбухі і страляніну мы, аднак, пачулі каманду лейтэнанта Купанава:
    — ВаўкрыццеІ
    Першы нырнуў у земляную нішу Паўлюк. Мне нішы не хапіла: пакуль я агледзеўся, усе шчыліны занялі, з кожнай тырчалі ногі ў абмотках. Я ўпаў на зямлю каля гарматы і засунуў галаву пад лафет. Відаць, я не доўга ляжаў гэтак, бо не ўправіўся падумаць штонебудзь істотнае, ці, можа, гэта былі хвіліны такога здранцвення, калі нават думкі не прыходзілі. Нехта даволі груба пацягнуў мяне за гімнасцёрку і злосна загадаў:
    — Вылазьце, чорт вазьмі!
    Я высунуў зпад лафета галаву і ўбачыў перад сабой камандзіра дывізіёна маера Ярмілава. Дух дысцыпліны адразу ўзняў мяне на ногі. Я падхапіўся, выпрастаўся, папраўляючы гімнасцёрку.
    — Чаму не страляеце?
    — 3ззазаклініла, ттаварыш маёр... — я ніколі ў жыцці не заікаўся, а тут пачуў, што заікаюся, бо зубы ўсё яшчэ ляскалі, быццам выцягнулі мяне не зпад лафета, а з ледзяной вады.
     Што заклініла?  глянуў ён на затвор і закрычаў:  Выбіць! He ведаеце, што рабіць! Баннік у рукі! ХутчэйІ  маёр тупнуў нагой, убачыўшы маю нерашучасць.
    Баннік  гэта пяціметровы шомпал  ляжаў на брустверы, на рагульках. Я выскачыў з катлавана. Камандзір дывізіёна сам апусціў ствол пушкі, адначасова загадваючы нумарам заняць свае месцы.
    Я асцярожна ўсадзіў баннік у ствол. Восем месяцаў нас вучылі, што выбіваць патрон баннікам небяспечна  снарад можа разарвацца. I раптам я павінен выбіць яго... Загінуць ад свайго снарада пры першай сустрэчы з ворагам... Хіба можа быць больш недарэчная, больш крыўдная смерць?
     Выбівайце жі  закрычаў маёр.
    Угары зноў зараўлі маторы. Я задраў галаву і... зноў убачыў усё тыя ж крыжы.. Злавесныя крыжы! I нейкая неразумная, адчайная рашучасць апанавала мяне ў гэты міг: усе адно яд чаго паміраць! Адступіўшы, праўда, крыху ўбок, з усёй сілы штурхнуў баннікам у снарад. I застыў, чакаючы, што здарыцца: разнясе мяне ўсяго ці толькі адарве рукі. Нічога не здарылася. Цяжкі ўнітарны патрон вылецеў з магазіна. Маёр злавіў яго і перадаў сяржанту. Потым, глянуўшы ўгору, закрычаў мне, але ўжо не ўладарна, не злосным, а ўстрывожаным голасам:
    — Назад! У катлаван!
    Я выхапіў баннік, і ён... пераламаўся недалёка ад маіх рук, а зпад ног у мяне, ад камення, пырснулі іскры. Я ў жаху адкінуў абломак і, паваліўшыся на зямлю, скаціуся у катлаван.
    Маёр падхапіў мяне на рукі.
    — Ранены, таварыш курсант?
    Ён спытаў так пачалавечы хораша, ласкава, што я нічога не мог адказаць — праглынуў салёны камяк. Як маленькаму, захацелася прытуліцца да грудзей гэтага дужага і смелага чалавека. , ' , ■
     Цэлы? Доўга жыць будзеш! Па табе фашыст біу... Бачыш, баннік, сукін сын, перасек чаргой.  Маёр трасануў мяне за плечы, прыветліва ўсміхнуўся і, агледзеўшы неба, сказаў:  Ну, здаецца, адбой. Доўга яны віселі над намі.
    Калі неба, бясхмарнае паўночнае неба, стала чыстае і ціхае, маер пастроіу батарэю. Панурыя, з пазелянелымі тварамі стаялі курсанты: відаць, ва ўсіх быў такі ж прыгнеча
    600
    ІВАН ШАМЯКІН
    ны і цяжкі настрой, як і ў мяне. Маёр спакойна прайшоў паўз строй, аднаму паправіў рэмень, другому змахнуў з грудзей пясок; хітрая і добрая ўсмешка хавалася ў зморшчынках каля вачэй.	н
    „  Што, атрымалі баявое хрышчэнне? Страшна?  строй маўчаў.  Страшна, безумоуна,  адказаў ён сам за ўсіх.  Першы бой самы страшны, я помню. Але зарывацца ў зямлю насамі нам, зснітчыкам, нс дазволена...
    Лентэнант Купанаў, які стаяў побач з камандзірам дывізіёна, пачырванеў, як дзяўчына, выцягнуўся.
    — Вінаваты, таварыш маёр.
    Наш камбат —тыповы вайсковец, узорны ва ўсіх адносінах афіцэр: падцягнуты, акуратны, л