Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
амам на носе (некалі адскочыў кавалак гарачай падковы), доўгія рукі з вузлаватымі чорнымі пальцамі. Кіраўнік падпольнай групы завода, дзе немцы рамантавалі танкі, Дрозд (Саша не ведала, ці гэта клічка, ці сапраўднае прозвішча) — таксама каваль, стары друг Аляксея Сафронавіча. Ён моўчкі і асцярожна, быццам кволую рэч, паціснуў Сашыну руку. 3за яго спіны выглянуў хлопец з круглым тварам, задзірыстакірпаносы, з вожыкам бялявых валасоў. Ён, наадварот, паціснуў руку Сашы моцна, весела падміргнуў і так, як, відаць, заўсёды, калі знаёміўся з дзяўчатамі, назваў сябе:
ІВАН ШАМЯКІН 595
— Цімафей.
Саша адразу вызначыла, што гэта адзін з тых вясёлых хлопцаў, якія маюць зайздросную прывабную здольнасць вельмі лёгка знаёміцца з людзьмі, асабліва з дзяўчатамі, і хутка заваёўваць агульную павагу і любоў. Ён, відаць, не ведаў ці не надта верыў, што Cauia — жонка «адказнага сувязнога», бо пазней, за сталом, сеўшы з ёй побач, спытаў шэптам: «Вы з атрада?» — «Не, з вёскі. У мяне — грудное дзіця», — адказала яна, як бы апраўдваючыся, чаму не ў атрадзе. Гэта яго расчаравала крыху.
Дрозд убачыў сала на стале, асцярожна двума пальцамі ўзяў скрылёк, пачціва паглядзеў, удыхнуў пах, не падносячы блізка да твару, і гэтак жа асцярожна паклаў на талерку.
— Эх, даўно я сала не еў. Забыўся, як і пахне, — і звярнуўся да Лялькевіча: — Галадае народ, таварыш Пятро. Абрабавалі людзей паразіты. Эшалон за эшалонам гоняць у Нямеччыну.
— Вы пагутарце, а я аканіцы зачыню, — сказаў гаспадар і выйшаў.
Дрозд і Лялькевіч селі на канапцы, каля грубкі. Цімафей падсеў бліжэй да Сашы. Мабыць, стары падпольшчык кіўнуў на яе (Саша не прыкмеціла гэтага, аддаючы больш увагі вясёламу хлопцу), бо Лялькевіч сказаў:
— Саша — наш таварыш, наша сувязная.
Стары адкашляўся, як перад доўгім выступленнем, і пачаў дакладваць прыглушаным голасам, амаль шэптам:
— Значыцца, так, таварыш Пятро, такія справы... Аб нашай рабоце. Група патроху расце. Дзевяць чалавек маем ужо... На танках, якія праходзяць праз нашы рукі, немец не наваюе доўга — да першага бою. Устанавілі сувязь з другімі групамі. 3 мясакамбінатам. 3 друкарняй. Цімох вось адтуль. Хлопцы ў яго там хоць куды. Малайцы. Баявыя. Вось бланачкі якія штампуюць! Ён дастаў зза пазухі пачак папер і перадаў Лялькевічу. — I вось той падаруначак таксама ад іх. Намацалі чалавека ў картачным бюро. Стары настаўнік нямецкай мовы, але чалавек савецкі. Наш. Правяраем. Вельмі ж нам трэба хлебныя картачкі. Уладзілі пару дзяўчат у шпіталь. Дэпо на сувязь не ідзе, хоць людзі там нашы ёсць, адчуваем, нават ведаем некаторых. Вельмі ж лютая чыгуначная ахова, вока не спускае, на кожным рагу — гітлераўскі пёс. На кожнай стрэлцы — па сабаку. Кажуць, у Оршы нашы моцна падкузьмілі іх. Ды і на другіх вузлах, чуваць, не спяць хлопцы. Адным словам, сувязь з чыгуначнікамі мы наладзім. Так і перадайце. Ужо маем за каго зачапіцца. Цяпер такая справа, таварыш Пятро. У горадзе з’явіўся партызанскі прадстаўнік. Вядома вам пра гэта?
— He, невядома. Але сувязныя заўсёды могуць быць. Атрадаў вакол горада многа, і кожны можа мець сувязь са сваімі людзьмі, з той ці іншай групай.
— Правільна. Атрадаў многа. I сувязныя бываюць. Гэта мы ведаем. Але я так разумею, што кіраваць усёй работай у горадзе павінны з нейкага аднаго месца.
— Кіруе і будзе кіраваць гарком партыі. Мы, наш атрад, маем заданне гаркома па сувязі з горадам.
Вось таму і паведамляем вам. Чалавек гэты наладжвае сувязі з многімі групамі. Імкнецца кіраваць усімі. Хацеў сабраць нас разам. Я не пайшоў на гэтую сустрэчу і Цімоха адгаварыў. Чалавек, канешне, правільны — мы праверылі. Наш. Але малады і залішне гарачы. Дзейнічае ў горадзе, як у лесе. Праваліць ён людзей. Прашу вас: перадайце там, каб даведаліся, хто яго пасылаў, і каб замянілі больш вопытным, асцярожным. Бачыш, клічка ў яго «Баявы»! Сябе выдае!
— Добра, Сцяпанавіч. Хто такі гэты прадстаўнік, хто яго прыслаў, даведаемся. На сувязь з ім не ідзіце! Заўсёды помніце, што гестапа — вопытныя майстрьі ў галіне правакацый. За падарункі — дзякуй. Перадайце, таварыш Цімох, — звярнуўся Лялькевіч да маладога падпольшчыка, — партызанскую падзяку групе. Усё гэта нам вельмі дарэчы. .„ „
Хлопец пачырванеў ад здавальнення, кінуў позірк на Сашу, кіунуу галавон.
— Перадам. „ .
— Цяпер аб галоўным... Набліжаецца вясна. Трэба думаць, што птлераўскі штаб захоча ўзяць рэванш за сваё зімовае паражэнне пад Масквой. Мы ўжо маем даныя, што колькасць эшалонаў, якія ідуць да фронту, расце з кожным днём. Вось чаму чыгунка павінна стаць галоўным аб'ектам нашым. Удары па чыгунцы найлепшая дапамога фронту! Першае, што нам трэба, гэта даныя аб праходжанні цераз вузел эшалонаў. Колькі? 3 чым? Калі часці, то якія? Даныя такія вельмі патрэбны савецкаму камандаванню. Думаю, вы разумееце...
596 _ ІВАН ШАМЯКІН____________________
Зразумець проста, зрабіць цяжэй, уздыхнуў Дрозд. Каб мы служылі на чыгунцы!
Шлім ПартЫЗанСКІ ШТаб УстанавіЎ сувязь з адным служачым. Дыспетчар. Баляслаў
— Немец?
Паляк. Камуніст. Ён будзе перадаваць патрэбныя нам звесткі. Але іх трэба забіраць у яго. Даручаем гэта вам, таварыш Цімох.
— Мне? — у хлопца загарэліся вочы.
Падумаеш, як лепш вам сустрэцца з ім. Даныя будзеце перадаваць Сцяпанавічу. Ну, а дален — вядома... Часцей за ўсё, як і раней, будзе на сувязі non.
Цімох засмяяўся і зноў падміргнуў Сашы:
— Люблю такіх папоў!..
Шумела бурная вясна. Рэчка разлілася так шырока, як не разлівалася ўжо многа год, вада падышла пад самыя хаты, а школа апынулася на выспе. У другі канец вёскі і ў лес ездзілі на лодках.
Данік прывёз першы гладышык бярозавага соку. Саша, даўшы пакаштаваць соку Ленцы, панесла рэшту Лялькевічу, які бандарнічаў пад паветкай. У двары яе асляпіла сонца — мора сонца. I зачараваў гоман шпакоў. Уладзімір Іванавіч і Данік нарабілі шпакоўняў, і цяпер здавалася, што шпакі з усяго наваколля пасяліліся на іх сядзібе. Павясноваму вясёлыя, клапатлівыя, закаханыя адно ў аднаго пары птушак завіхаліся кожная каля сваёй хаткі, ладзячы гнёзды і пільнуючы (адзін адлятае другі застаецца), каб якінебудзь агрэсар не захапіў шпакоўні.
Саша доўга назірала за імі. Шчаслівыя шпакі! Ім невядома, што ў свеце лютуе вайна, што кожную гадзіну гінуць тысячы людзей і разбураецца шчасце. А навокал усё ажывае ў прыродзе, цягнецца да святла, радуецца цеплыні. Сашы здаецца, піто яна чуе, як малады клён, што расце пад акном, п’е сок зямлі. Струменіць сок і ў яблынях і ў кусце easy. Вось такі, жывы, празрысты, пахучы, што іскрыцца ў гладышыку... I ў яе самой пачынае хутчэй струменіць кроў, мацней біцца сэрца... Што яна хацела зрабіць? Нешта добрае. Ага, напаіць гэтага працавітага чалавека, які, здаецца, ніколі не адпачывае. Яна пайпіла пад паветку.
— Бярозавік. Хочаце?
Лялькевіч кінуў гэблю і ўзяў гладышык.
— Дзякую, Саша.
Ён выцер рукавом пот і, закінуўшы галаву, пачаў піць, павольна, смакуючы кожны глыток. 3 ласкавай, амаль мацярынскай усмешкай Саша сачыла, як ён п'е. Струменьчыкі пацяклі па барадзе, закапалі на гімнасцёрку, якую яна многа разоў мыла і кожны раз намервалася адрэзаць гузікі з зорачкамі, каб не прыдраўся якінебудзь фашыст, але так і не адрэзала — пашкадавала. Кропля соку трапіла на адзін з такіх гузікаў і зорка загарэлася, заіскрылася, прыкаваўшы яе позірк.
Ён адняў гладышык ад рота, прычмокнуў.
— Змарыўся? — ласкава спытала Саша, гэтак жа, як паўмесяца назад, калі яны цягнулі сані.
Ен паглядзеў на яе неяк дзіўна, паставіў гладышык на вярстак і раптам... абняў яе. Пачаў цалаваць.
— Саша... слаўная... Я люблю... люблю... люблю...
Інстынктыўна, у нейкім парыве, яна на момант сашчапіла свае рукі ў яго на шыі, але тут жа схамянулася і моцна адштурхнула яго; ён ледзь утрымаўся на нагах. У яе гнеўна раздзьмуліся ноздры, на шчоках з’явіліся пунсовыя плямы.
— Уладзімір Іванавіч! сказала яна так гучна, што ён спалохана азірнуўся — не пачулі б суседзі! — і замахаў рукой. Але яна забылася на асцярожнасць. — У мяне дачка... і муж. Я кахаю свайго мужа... Я чакаю яго. I вы выкіньце з галавыі Hi на што не спадзявайцеся... Чуеце? Уладзімір Іванавіч!..
— Чую, Аляксандра Фёдараўна. Даруйце...
А навакол шумела вясна. Радавалася ўсё жывое. Толькі людзі не маглі радавацца. Людзі ваявалі.
_____________ІВАН ШАМЯКІН _ 597
АГОНЬ I СНЕГ
Аповесць трэцяя
1941
24 чэрвеня
Вайна... Трэція суткі, як яна пачалася. Ударыла, як гром з яснага неба, аглушыла, і я ніяк не магу апомніцца. He толькі цяпер, пасля бою, пасля першых выбухаў бомбаў і нашых няўмелых стрэлаў, гудзіць у вушах. He, гэты звон і гул у галаве з явіліся адразу ж, як толькі я, першым на батарэі, пачуў аб вайне. I страх (мне сорамна прызнацца ў гэтым), страх таксама запаланіў душу з першых хвілін. Увесь час думаю пра смерць. Няўжо гэта канец? У дваццаць адзін год? Няўжо я ніколі не вярнуся дадому, не ўбачу маці, Сашу і маю маленькую дачушку?..
Здаецца, страшная не сама смерць, не ўсведамленне, што я, маленькі чалавечак, кропля ў людскім акія не, перастану існаваць. Найбольшы страх ад думкі, што ніколі... ніколі ўжо (вось ад чаго ледзянее кроў) я не ўбачу Сашу. Саша! Каханне маёі Каб ты пачула крык майго сэрца! Я не хачу паміраць! Я хачу жыцьі Жыць! Я хачу прыйсці да цябе, упасці да тваіх ног і цалаваць іх, цалаваць сляды на той дарозе, па якой ты хадзіла.
He магу спаць, сон не прыходзіць трэцюю ноч. Як толькі заплюшчу вочы адразу ж паўстаюць яна, мая Саша з дачушкай на руках, Аніна хата, такая любая цяпер майму сэрцу, дарога, наша дарога ўздоўж Дняпра, па якой прыйшоў я і па якой Саша правяла мяне сюды, у гэты далёкі, суровы паўночны край, не ведаючы, што праводзіць на вайну. Як ніколі раней, прыгадваецца кожнае яе слова, кожны жэст, пацалунак — усёўсё. I страх смерці расце, душыць, скоўвае.
...Усяго некалькі дзён назад мы, курсанты, амаль усе крыху фразёры, многа гаварылі пра немцаў, аб іх ваеннай тэхніцы і перамогах, якія ім так лёгка даваліся ў Еўропе. Мы нават крыху захапляліся іх аперацыямі. Я асабіста, ды, напэўна, і мае сябры таксама, не адчувалі асаблівай нянавісці. Больш было слоў, гучных фраз, чым пачуццяў. А цяпер... Як я ненавіджу іх цяпер! Ажно кіпіць у грудзях, калі я думаю пра іх, пра іх тэхніку, пра іх перамогі... Ад гэтых «перамог» паміралі вось такія ж, як я, як Сеня, як Віктар, хлопцы чэхі, французы, югаславы... Цяпер яны прыйшлі, каб забіць нас.
Я ўспамінаю сённяшні бой, і мне робіцца яшчэ больш страшна, горка і крыўдна.
Яны прыляцелі адвячоркам.