Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
аніцы ў нашу тэрыторыю, у другой палавіне дня контратакамі нашых войск быў разбіты і адкінуты за дзяржаўную граніцу». Помнілі толькі гэта і забывалі на другую частку зводкі, дзе гаварылася, што ворагу ўдалося заняць Ломжу, Брэст. Вельмі хацелася пачуць, што нашы войскі развіваюць наступленне за мяжой, няхай сабе хоць на адным напрамку.
У абедзенны час, калі разлікі па чарзе хадзілі ў сталоўку, мы з Сенем зноў сустрэліся каля прыбора. Мяне цягнула да яго шчыра пагутарыць, пачуць разумныя, аргументаваныя меркаванні. Але пасля таго, што здарылася, прыходзілася азірацца — ці няма паблізу Кідалы. Размова не ладзілася. Мы стаялі і моўчкі сачылі, як разрываюцца хмары аб сосны на сопках.
— Праясняецца, — сказаў я.
—. Ara. К вечару будзе лётная пагода, — зазначыў Сеня.
Людзі, напэўна, ніколі не праяўлялі такой увагі да неба, якую цяпер праяўляем мы. Ды ці толькі мы адны? He, усе цяпер глядзяць на неба. He для таго, каб палюбавацца яго прыгажосцю. Знікла хараство блакіту. Больш даспадобы нізкія свінцовыя хмары. Помню, я думаў пра тое, які дзень там, у нас, над Дняпром. Няўжо і Саша з такім жа страхам узіраецца ў неба? Безумоўна. Балюча думаць пра гэта.
3 зямлянкі вылез сувязіст Мельнікаў. Убачыў нас, азірнуўся, нясмела наблізіўся, шэптам спытаў.
— Слухай, Пясоцкі, ты ўсё ведаеш... Скажы, Кобрын і Вільня далёка ад граніцы?
— А што? — насцеражыўся Сеня; ён стаў падазронанедаверлівы.
— Ідуць баі за гэтыя гарады.
— Хлусіш! — вырвалася ў мяне. Я добра ведаў Кобрын, бо жыў там, калі ездзіў на пераддыпломную практыку. I ў Вільню ездзіў. Я праехаў па многіх дарогах, што вядуць да дзяржаўнай граніцы.
— Я зводку прыняў. Толькі палітрук загадаў нікому не паказваць пакуль што.
— Дай, — сказаў Сеня такім настойлівым голасам, што асцярожны Мельнікаў дастаў з кішэні паперку, разгарнуў, але не выпускаў з рук. Сеня заглянуў у яе, і я ўбачыў, як перасмыкнуліся яго вусны, змяніўся ён з твару. Моўчкі адышоў ад Мельнікава. Я рушыў за ім.
— Што там, Сеня?
Ён спыніўся, паглядзеў на мяне і сказаў ціха, але з вялікім болем і роспаччу:
— Пеця! Мы з табой маленькія стратэгі. I ты ведаеш, я не панікёр, не баязлівец, дарэмна на мяне... Але мне балюча... Там — адступаюць... Здаюць гарады... Нашы гарады!
Калі зводка была перапісана і прачытана ва ўсіх разліках, хлопцы больш не складалі стратэгічных планаў. Чаму нашы адступаюць? Чаму на трэці дзень вайны ідуць баі за Гродна, Кобрын, Вільню, Каўнас?
Нехта з хлопцаў выказаў думку, што гэта стратэгічны манеўр камандавання, што нашы адступяць не далей, як да старой граніцы, дзе зроблены ўмацаванні куды больш трывалыя, чым лініі Мажыно і Зігфрыда.
Хачу верыць у гэта!
Неба праяснілася, і мы стралялі па разведчыку. Ён шоў на вышыні трох кіламетраў, па курсу з поўдня на поўнач, відаць, аглядаў чыгунку. Ён як бы знарок даваў самыя выгодныя даныя для нашых прыбораў.
Страх, агідны, ганебны страх, які я перажыў у першым баі, знік, калі я ўбачыў, што гэта ўсягонаўсяго разведчык. Але ў чаканні залпу ўсё адно дрыжэў, напружана звінеў у целе кожны мускул, кожны нерв. Дрыжэў ад злосці, ад моцнага жадання збіць сцярвятніка,
606 ІВАН ШАМЯКІН
што нясе смерць. О, як мне хацелася збіць яго! Быццам ад гэтага залежаў вынік усёй вайны. Я зноў верыў у нашы складаныя і дакладныя прыборы, якія мы дасканала вывучылі. Нельга не збіць, калі ён так зручна ідзе!
I вось ужо знаёмае:
— Ёсць сумяшчэнне!
Застракаталі стрэлкі сінхроннан перадачы. Я забываюся на ўсё, увесь напружваюся, каб дакладней сумясціць зялёную і чырвоную стрэлачкі на прыёмніку азімута. Залп. Сапраўдны залп, чуцьчуць адстала адна гармата. Другі залп, трэці... Добра страляюць хлопцы! Малайцы. Няма ні заклінення, ні адставання, ні лішняга шуму. Адзін трэці нумар крычыць што мае сілы — чытае трубку.
Адрываю вочы ад стрэлак, кідаю позірк у неба. Прыгожыя чорныя букеты разрываў вісяць у ясным блакіце. Дзе ж самалёт? Няўжо ён не падае яшчэ? He, грымяць залпы... Стукаюць аб лапы гільзы.
Нарэшце — стоп! Усё адразу сціхла. «Збілі! Збілі!» — хацелася закрычаць мне ад радасці. Я саскочыў з сядзення, глянуў у неба... Што гэта? Фашыст аддаляўся ад нас роўна, спакойна, на той жа вышыні, па тым жа курсу. Ён быццам смяяўся з нас, не звяртаючы ўвагі на разрывы, што цягнуліся па яго следу.
Хацелася плакаць ад роспачы. Хто ж вінаваты? Гарматы, прыборы ці мы, людзі, наша няўменне? Няўжо гэта будзе паўтарацца кожны раз?
Сяржант наш злосна закрычаў на кагосьці. Ён злаваў. Я, ён, Паўлюк — усе мы саромеліся глядзець адзін аднаму ў вочы, саромеліся больш, чым пасля таго першага бою, калі, як суслікі, схаваліся ў норы. Тады нас бамбілі, абстрэльвалі... А цяпер нішто не перашкаджала збіць яго...
Нехта з гарматнікаў абвінаваціў прыборшчыкаў: трапнасць агню залежыць ад іх, а яны баяцца, у іх дрыжаць рукі, і яны робяць памылкі ў вылічэннях, якія паступаюць на гарматы. Абураны, я першы крыкнуў ім:
— Халтуршчыкі! Партачы! Саломай вас трэба карміць за такую работу!
А на дальнамеры і прыборы — мае лепшыя сябры.
Напалеон чамусьці ўзлаваўся за мой папрок прыборшчыкам, выклікаў да сябе і моцна «намыліў» галаву. Сідарэнка пры гэтым падаграваў камбата, напамінаў усе мае старыя грахі. Я чакаў што ён скажа пра маю падтрымку Пясоцкага. О, як бы я адказаў яму, нагадаўшы ўчарашнюю зводку! Але гэты «грэх» ён не ўспомніў...
29 чэрвеня
Па батарэі пранеслася чутка, што нас будуць пасылаць малодшымі камандзірамі ў іншыя батарэі, дывізіёны, нават некуды на поўдзень ці ўсход, дзе фарміруюцца новыя зенітныя часці. Зусім натуральна — нас вучылі, каб мы сталі камандзірамі, мы даўно ўжо рыхтаваліся да таго, што хутка раз’едземся ў розныя бакі. Хоць з гэтага краю зямлі можна паехаць толькі ў адзін бок — на поўдзень, калі мець на ўвазе дальнюю паездку. I дзіўныя пачуцці апанавалі мяне: да болю ў сэрцы захацелася паехаць туды, на поўдзень, дзе ідзе, шырыцца страшная бітва, якую нават цяжка асэнсаваць. Я ведаю, што маё жаданне недарэчнае, што я не маю права нават выказваць яго, бо кожны скажа: усюды савецкая зямля і ўсюды аднолькава важна абараняць яе ад ворагаў; ад поспехаў на адным напрамку залежыць поспех на іншых франтах і ўчастках. Усё гэта добра разумею. Але каб хто ведаў, як мне хочацца туды, на зямлю бацькоў, дзе кожная прыдарожная бярозка здавалася б маці, сястрой, жонкай і засланяла б ад куль, дзе не трэба зямлю дзяўбці ламамі, як гэты граніт, там яна такая мяккая, што любыя гарматны катлаван можна выкапаць за гадзіну. He, хіба ў гэтым справа — у зямлі і бярозах! Неадольнае жаданне апынуцца там вынікае з нечага больш глыбокага і моцнага. Можа, хочацца хутчэй прыйсці да свайго шчасця, да цябе, Саша, каб не траціць потым нават дня на дарогу? Жаданне гэтае мацней за страх смерці, які крыху заглух у апошнія дні, але ўсё яшчэ жыве ў сэрцы маім, у мозгу! Дзіўна! Выходзіць, што яно перамагло гэты страх. Яно мацней за яго, значна мацней, бо гэта — жаданне змагацца, жыць... А смерць? Хто ведае, дзе каго яна напаткае. Калі мне наканавана памерці як герою, а не як баязліўцу, я хацеў бы сустрэць яе, смерць, блізка ад цябе, Саша, засланяючы цябе сваімі грудзьмі. Можа, таму мне хочацца быць там, што дзесьці ў глыбіні душы цепліцца надзея, што я магу апынуцца блізка ад родных мясцін... Хоць колькі шансаў на такім фронце, у такім жудасным віры вайны?
На вайне ўсё робіцца імкліва. Ужо некаторых маіх сяброў выклікаюць да камандзіра
ІВАН ШАМЯКІН
607
батарэі. У нецярплівым чаканні моцна грукае сэрца і калоцяцца рукі. Ці паклічуць мяне?
Паклікалі.
Я старанна агледзеў сябе, паправіў рэмень, па ўсіх правілах зайшоў у зямлянку, казырнуў і адрапартаваў выразна і гучна:
— Таварыш лейтэнант! Курсант Шапятовіч па вашаму загаду з’явіўся!
Само сабой прыйшло жаданне паказаць сябе ў гэтую хвіліну з найлепшага боку, быццам ад гэтага мог залежаць мой лёс, маё назначэнне. Купанаў, маленькі, перацягнуты рамнямі, стоячы каля стала, адказыраў, як заўсёды, прыгожа: ён ніколі не адказваў на прывітанне малодшых няўважліва, абыякавым узмахам рукі, як часам робяць іншыя афіцэры.
— Таварыш старшы лейтэнант, — пачуўся збоку голас Сідарэнкі.
He адразу я зразумеў, што да чаго. Ды раптам позірк мой упаў на пятліцы Купанава, і я ўбачыў на іх трэці квадрацік. He разгубіўся:
— Віншую вас...
— Дзякую, Шапятовіч, — проста адказаў камандзір батарэі і, наблізіўшыся, дакрануўся пальцам да незашпіленага гузіка на маёй гімнасцёрцы. Вось ліха, заўсёды гэтак здараецца: стараешсястараешся, а ўсё адно штонебудзь ды не так. Зашпільваючы злашчасны гузік, я ажно спацеў. Камандзір тым часам сеў за стол, зазірнуў у нейкія паперы. Палітрук сядзеў за шахматным столікам збоку (усё гэта адбывалася ў нашым ленкутку) і расчэрчваў аркуш паперы — для нейкага спіса.
Я чакаў...
Пакутліва доўгая была паўмінута маўчання. Хутчэй бы пачуць прысуд, ад якога, здавалася, павінен залежаць мой лёс!
Купанаў узняў галаву, у вачах яго не было ні цеплыні, ні ўсмешкі. Я пахаладзеў, магчыма, ажно змяніўся з твару, бо паглядзеў на мяне камандзір надзвычан уважліва, пранікліва. Я даўно прыкмеціў, што, у процілегласць палітруку, Купанаў не любіць выпрабоўваць людзей псіхалагічна — глядзець у вочы, гаварыць паўнамёкамі, ставіць загадкавыя пытанні. Ён доўга часам думае, што сказаць, але потым гаворыць, быццам камандуе, рашуча, коратка:
— Пойдзеце камандзірам гарматы на другую батарэю. Збірайцеся.
— Можаш камандаваць? — спытаў Сідарэнка, не адрываючыся ад паперы. — Дэмакрат ты вялікі, Шапятовіч.
Я не адказаў палітруку, не сказаў нават «слухаюся» камандзіру. Рушылася мая надзея, і я бяссільна схіліўся пад гэтым цяжарам. Невядома чаму спытаў:
— Адзін я?
— На гармату адзін.
— Другі — на прыбор?
— I на дальнамер.
Я страпянуўся і папрасіў горача і шчыра:
— Пашліце Пясоцкага, таварыш старшы лейтэнант.
Камбат падняўся. Я чакаў, што ён закамандуе: «Кругом!» Але гэтага не здарылася. Палітрук сказаў:
— Што гэта ў вас такая гарачая любоў да Пясоцкага?
— Ён разумны хлопец.
— Разумны хлопец не заўсёды можа быць разумным камандзірам. Сталасці ў яго не хапае. Мамчын сынок!
«Няпраўда», ледзь не вырвалася ў мяне, але я спахапіўся. Чакаў, што скажа камандзір. Ён прайшоў па зямлянцы, спыніўся каля сцяны, на якой вісела вялікая карта Савецкага Саюза. Хацелася б мне ведаць, што ён падумаў, калі затрымаў свой позірк на карце. Безумоўна, падумаў аб тым, што адбываецца там, на поўдні. Але якім чынам ён звязаў гэтую думку з Пясоцкім? Можа, меў намер паслаць яго туды? Наўрад. Туды будзе накіроўваць не ён. Яму, трэба думаць, далі загад адабраць для свайго дывізіёна лепшых курсантаў, не дарма адбор ідзе ў першую чаргу.
Купанаў вярнуўся да стала і сказаў разважліва і як бы крыху няўпэўнена:
— Што ж, няхай будзе Пясоцкі. Паклічце яго.
Паварочваючыся па форме, я ўбачыў, што палітрук глядзіць на камбата здзіўлена і нездаволена. Ён супраць. Я ўяўляю, якая ў іх адбылася размова. Але гэты маленькі чалавек з жалезнай воляй — наш Напалеон — ніколі не адступае ад сваіх рашэнняў.
Мы з Сенем едзем разам. Уласна кажучы, нікуды не едзем. Ехаць гэта тое, пра што
608 ІВАН ШАМЯКІН
я м