Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
ць, каб намеснікам зрабілі Астахава. Але Малашкін моцна падтрымлівае Муху. Зноў будзе крычаць, што я не ўмею выхоўваць людзен. Ды і не люблю я нагаворваць на сваіх. Няхай будзе Муха!..
2 жніўня
Раніцой прыйшоў да мяне Сеня з кіслым выглядам не то засмучаны, не то нечым занепакоены. Сеў на лапу, закурыў.
— He куры ў катлаване. Снарады.
— Нічога тваім снарадам не зробіцца. Іх, каб хацеў, не падпалііп, — але папяросу скамячыў, сунуў у карабок зпад запалак.
Я працаваў. Каторы дзень, у перапынках паміж баямі, батарэя оудуе новыя зямлянкі кожны разлік каля сваёй гарматы ці прыбора, каб можна было па трывозе выоягаць за якія секунды. Пакуль дзяўблі камень, працавалі нехаця, асабліва ландачылі Муха і Фрыд. Але калі пачалі самую зямлянку будаваць сцены, класці падлогу, столь, усіх
616
ІВАН ШАМЯКІН
ахапіў будаўнічы азарт. Людзі засумавалі па працы, якая не разбурае, а стварае. Выявілася, што Габаў цясляр, Фрыд абіўшчык, а Астахаў наогул майстар на ўсе рукі. У нас будзе найлепшая зямлянка — самая прасторная і прыгожая. Камандзіры іншых аддзяленняў прыходзілі да нас павучыцца. Мне здалося, што Сеня прыйшоў з такой жа мэтай. Мабыць, у яго не ладзіцца з будаўніцтвам. «Інтэлігентны разлік», усе там такія, як камандзір, — прымшлі ў армію са школьнай парты. Трэба схадзіць памагчы ім.
— Бачыш, які палац будуем, — сказаў я, паказаўшы на зямлянку.
А навошта? зморшчыўся ён. — Усю вайну на адным месцы ваяваць хочаце, ці што? — Ты чаму сёння такі?
Ён дастаў папяросу.
— За нейкі месяц ты стаў заядлым курцом.
— Кідала прыязджае, — і Сеня зламаў папяросу.
— Сцяпан? Да нас?
— Камандзірам узвода кіравання.
— Фу, чорт! Але чаму ты спалохаўся?
— Я не спалохаўся. Але ведаеш... не люблю гэтага чалавека, і ў мяне стала неспакойна на душы. А я казаў табе... хачу, каб у душы ўсё было ясна: вораг ёсць вораг, свой — друг.
— А на ліха табе дружба яго? Ты — агнявік, ён — разведчык. Няхай займаецца сваёй справай. У цябе — свой камандзір...
Гадзіны праз дзве з'явіўся Кідала. Я адразу ўбачыў яго на камандным пункце: высокі, плячысты, у новенькай гімнасцёрцы, у камандзірскай шапцы, ён здаваўся генералам, асілкам побач з маленькім хударлявым Малашкіным.
Відаць, званне ім прысвоілі адначасова: Малашкін толькі ўчора ўвечары начапіў пятліцы малодшага лейтэнанта. Мы віншавалі яго. Ён бянтэжыўся, як дзяўчына, і чамусьці злаваўся: накрычаў на Муху за брудны каўнерык, на камандзіра трэцяй гарматы — за рыззё для чысткі, якога ў нас заўсёды не хапае цяпер.
Кідала яўна любаваўся сваім новым становішчам камандзіра ўзвода, выстаўляў сябе напаказ: казыраў адменна, на ўсю батарэю стукаў абцасамі і дакладваў камбату такім грамавым голасам, што, мусіць, было чуваць у горадзе.
— Што гэта за дыякан з’явіўся? — спытаў Астахаў. Мне зрабілася смешна — дужа трапнае вызначэнне.
— Мой зямляк. Мы разам у тэхнікуме вучыліся.
— Оо! — шматзначна працягнуў Астахаў.
Гэты каваль хітры, як чорт, ён усё разумее і бачыць наперад.
Кідала не падышоў да гарматы, і я не пайшоў да яго, каб павітацца.
Але калі батарэя абедала, дзяжурны разведчык закрычаў:
— Камандзір чацвёртага — да камандзіра ўзвода кіравання!
— Зямляк у госці кліча, — пажартаваў Муха, як заўсёды, хмурна буркнуўшы, быццам сам сабе.
Кідала быў адзін у зямлянцы камандзіраў узводаў. Яшчэ за дзвярамі я набраў поўныя грудзі паветра і, пераступіўшы парог, выпаліў, з’ядаючы яго вачамі:
— Таварыш малодшы лейтэнант! Па вашаму загаду сяржант Шапятовіч з’явіўся.
Ён выслухаў даклад да канца, стаўшы «смірна», сур’ёзна сцяўшы вусны. Але твар... які твар у яго быў у той момант! He, твар яго не ззяў, ён пасінеў ад натугі стрымаць усмешку задавальнення, радасці, самалюбавання. Аднак стрымацца яму было цяжка — усмешка пырснула са сцятых вуснаў і распаўзлася па ўсім шырокім здаровым твары, ажно заблішчалі адтапыраныя вушы.
— Давай без фармальнасці, — працягнуў ён руку. — Мы з табой старыя сябры. He адзін пуд солі з’елі разам. I, бачыш, зноў нам быць разам. ЛёсІ Сядай.
Ён сеў, і я прымасціўся насупраць, на табурэце.
Ён уздыхнуў.
— Застаўся я, Пеця, без дамоўкі. Занялі, відаць, фашысты мае Парычы. Ніводнага пісьма не палучыў як вайна пачалася.
У мяне балюча ёкнула сэрца. Але ні спачуваць яму, ні выказваць свой боль не мог. I толькі апусціў галаву. Мы памаўчалі. Мне стала шкада яго, і ў душы зацяплілася прыязнасць: у нас аднолькавы лёс.
— Ну, як ты жывеш тут? — спытаў ён.
— Нічога. Ваюем.
— Батарэя добрая. На КП хвалілі. Як камандзір?
ІВАН ШАМЯКІН
617
— Сеўчанка? Залаты чалавек.
У цябе ўсе залатыя. Я цябе ведаю. Помніш, ты ў тэхнікуме ўсё фізіка Бруя хваліў? А яго пасадзілі... Я заступіўся за цябе на камсамольскім сходзе, a то паказалі б табе кузькіну маць. Помніш?
Ад маёй прыязнасці да яго нічога на асталося.
— Дзіўныя ў цябе пераскокі — ад камбата да Бруя.
Якія пераскокі? спалохаўся ён. Што ты! Я проста ўспомніў. А Сеўчанку я сам добра ведаю, не раз сустракаліся раней...
Ён паглядзеў на мяне недаверліва. Мы зноў памаўчалі.
— А нацьдземчык наш як тут ваюе?
— Хто? — не зразумеў я.
— Дружок твой.
Адразу ўспомнілася ўся гісторыя ў першы дзень вайны. Сенеў страх перад гэтым чалавекам, які ён выказаў сёння раніцой. Я абурана падняўся.
— Які ён табе нацдэмчык?
— Ён усё вершыкі чытае. Нямецкім цікавіцца... I ўвогуле чыстаплюйчык.
Я падпіхнуў нагой табурэт, на якім сядзеў, і наблізіўся да Кідалы.
— Слухай, Сцяпан, ніяк не разумею хто ты?
Ён пагрозліва варухнуўся.
— Ну, ну...
— У тэхнікуме я лічыў цябе чалавекам... Што табе трэба ад Пясоцкага?
— Нічога мне не трэба. Да слова прыйшлося.
— Май на ўвазе... Калі ты зноў будзеш чапіцца да яго... Што ён зрабіў табе? Больш ведаў мае? «Нямецкую мову вывучае... вершыкі чытае... назвы лінкораў ведае...» Сорам! Ты ж культурны чалавек. Адным словам, я не буду маўчаць, калі ты... I Сеўчанка падтрымае мяне, гэта табе не Сідарэнка, перад якім ты падхалімнічаў...
Ён стаяў ужо, афіцыйна выцягнуўшыся, з надзьмутачырвоным тварам. Я чакаў, што восьвось закамандуе: «Смірна!», «Кругом!» — ці штонебудзь накшталт гэтага, я не здзівіўся б, каб ён гэта зрабіў. Але ён сказаў яшчэ даволі мірна:
— Камандзіраў асуджаеш? He забывай...
— Каго я асуджаю? Цябе? Ды калі ты мяне паклікаў як друга, як земляка, то давай так і гутарыць... Шчыра... А калі як старшы, камандзір, дык я вас слухаю, таварыш малодшы лейтэнант, — я выцягнуўся таксама, стукнуў абцасамі. — I размова скончана!
Ён засмяяўся.
— Чаго ты кіпіш? Нічога да твайго Пясоцкага я не маю. У мяне цяпер без яго хопшь спраў... Сувязь, разведка, НП... Я жартам сказаў, а ты ўсхадзіўся, як... халодны самавар, не надта дасціпна пажартаваў ён. — Сядай, пагутарым...
Але прыйшоў Малашкін з лагарыфмічнай лінейкай, павучонаму ўглыблены ў нейкія падлікі. Перашкодзіў размове. I я не пашкадаваў, нават узрадаваўся. He хочацца мне гутарыць з Кідалам пасяброўску, хоць мы некалі два гады пражылі ў адным пакоі і сябравалі.
7 жніўня
Час ад часу я правальваюся ў чорную бездань, у якой, аднак, не сціхае кананада, але перастае існаваць навакольнае. Толькі страшнае крывавае месіва ўвесь час перад вачамі... Нічога не хочацца, толькі цішыні, адну хвіліну цішыні, такой, каб на ўсё забыцца. Сёння яны пакуль што не прылятаюць, але цішыні няма — у галаве гудзе і грукоча. Пазаўчора яны таксама прыляцелі ў другой палавіне дня, учора — крыху раней.
Кажуць, пазаўчора іх было шэсцьдзесят. He веру. Іх было сотні. Магчыма, шэсцьдзесят прыляцелі адразу. Але хто падлічыў, колькі падыходзіла потым? Пасля першага масіраванага ўдару ўсёй армады з дыму, сажы і пылу, які падняўся над горадам, яны доўга яшчэ выныралі па тры, па два, па адным, кідалі бомбы на Колу, на аэрадром, на голыя скалы.
Ствол гарматы зрабіўся чорны, і яна пад канец не страляла, а «плявалася»: снарады рваліся над нашымі галовамі, хоць трубкі ўстанаўлівалі на значныя дыстанцыі. Фашысты не атакавалі батарэі, яны проста кідалі бомбы, куды пацэляць, каб знішчыць усё жывое ў горадзе і навокал яго. Адна фугаска разарвалася каля трэцяй гарматы. У нас абвалілася зямлянка, у катлаван паляцелі пустыя скрынкі зпад снарадаў, якія я выкідаў на бруствер. Скрынкамі збіла з ног Фрыда. Мяне аглушыла. Я не помню, ці было сумяш
618 ІВАН ШАМЯКІН
чэнне, ці лавіў цэль Муха, бо страціў не толькі слых, але і іншыя пачуцці. Але адно запомнілася Астахаў. Шырока разявіўшы рот, ён нецярпліва хапаў снарады і... страляў, страляў бясконца. Твар у каваля быў страшны. Здавалася, яго немагчыма спыніць. I сапраўды, толькі тады, калі бледны Малашкін моцна штурхнуў яго ў плечы, паказваючы на ствол, дзе пухіркамі ўзнялася фарба, Астахаў знясілена апусціў рукі. Камузвода нешта закрычаў. Я паказаў на свае вушы. Ён паказаў рукой на трэцюю гармату. Я глянуў і ўбачыў, што яна перакулена набок.
— А людзі? Што з людзьмі? — не помню, спытаў я гэта ці толькі падумаў.
Астахаў паншоў за Малашкіным. Я механічна рушыў за імі.
Людзі, нашы сябры... трое ляжалі на вытаптанай сцежцы, там, дзе разлік звычайна строіўся па камандзе «За гармату!». Ляжалі ў рад, быццам перад гэтым пастроіліся, потым упалі на спіны, тварамі ў дымнае неба, дзе ўсё яшчэ гулі самалёты. Я пазнаў дваіх: Панкоў, Хамідаў. У трэцяга не было твару — крывавае страшнае месіва. Потым я даведаўся, што гэта быў чацвёрты нумар — Лісіцын, — вясёлы і наіўны хлопец, які званчэй за ўсіх смяяўся. Мне зрабілася млосна, крывавая пляма паплыла перад вачамі. Нехта клікаў мяне, нехта стагнаў санінструктар перавязваў раненых. Я не бачыў іх. Як у тумане, вярнуўся да сваён гарматы і сеў на зямлю. Схамянуўся толькі тады, калі нехта закрычаў: «Вады!» Каму вады? Абапёршыся на бруствер, задыхаўся Астахаў, ірваў на сабе гімнасцёрку. Праўда, прыступ яго цягнуўся нядоўга — нейкую хвіліну. Ён злосна адкінуў карэц з вадой, што працягнуў яму Чарняк, выпрастаўся, паправіў рэмень і пачаў пагаспадарску выціраць затвор. Але як счарнеў, змяніўся яго твар! I вось ужо двое сутак ён маўчыць. Мы ўсе маўчым. Я чую галасы як праз шум блізкага вадаспаду. У вушах горача, а ў вачах быццам пяску насыпана. Заплюшчу вочы — бачу вясёлы твар Лісіцына, а